Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Семінар № 3.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
270.34 Кб
Скачать

Лекцыя 1. Старажытныя княствы на тэрыторыі сучаснай Беларусі і іх узаемаадносіны са Старажытнарускай дзяржавай.

План:

  1. Прычыны утварэння Кіеўскай Русі

2. Кіеўская Русь – раннефеадальная манархія (862–1125 гг.). Прычыны утварэння Кіеўскай Русі.

Утварэнне Старажытнарускай дзяржавы было падрыхтавана ўсім ходам сацыяльна-гістарычнага развіцця ўсходнеславянскіх зямель у VІ – ІХ стст. Існуе тры групы ўнутраных і знешніх прычын утварэння гэтай дзяржавы. Першая з іх – сацыяльна-эканамічныя прычыны, звязаныя з развіццём земляробства і жывёлагадоўлі, рамяства і гандлю.

Старажытнай формай земляробства ў лясных раёнах была вогневая падсечная сістэма. На пэўным участку высякалі лес, калі дрэвы падсыхалі, іх спальвалі, угноеную попелам зямлю апрацоўвалі і засявалі. Праз два – тры гады ўчастак пакідалі і выпальвалі (асвойвалі) новы.

NВ. Вельмі распаўсюджаная назва беларускіх весак: Ляды, Лядішчы – гэта па-старарускі: выскчаны ад лесу кавалак зямлі і паселішча на гэтым месцы.

Апрацоўвалі зямлю з дапамогай сахі і рала з жалезным наканечнікам, а у якасці цяглавай сілы выкарыстоўвалі коней. Усё гэта сведчыць аб перамозе ворыўнага земляробства.

Развіваліся таксама рамяство і гандаль. З вылітай сталі кавалі рабілі мячы, нажы, кінжалы, шаблі, коп’і, а таксама напільнікі, пілы, ножніцы, стамескі, зброю. Цэнтрамі мясцовага гандлю былі гарадзішчы пагосты і племянныя “грады”. Важную ролю ў развіцці знешняга гандлю іграў так званы шлях “з вараг у грэкі”. Ён пачынаўся на паўночным беразе Фінскага заліва, ішоў Невой, Ладажскім возерам, Волхавам, Ільмень-возерам з яго ракой Ловаццю, потым волакам на Заходнюю Дзвіну, з яе волакам на Днепр, далей Дняпром і Чорным морам да Канстанцінопаля. На гэтым шляху сталі з’яўляцца гарады як цэнтры рамяства і гандлю.

NВ. Аб вялікай ролі у жыцці славян гандлевага шляху “з вараг у грэкі” і сення сведчаць назвы рускіх гарадоў: Верхні Волачак, Валакаламск (раней Волак Ламскі) і інш.

Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, а таксама гарадоў, рамяства і гандлю патрабавала еднасці славянскіх зямель і стварэнні адзінай дзяржавы.

Другая група прычын звязана з унутрыпалітычным развіццём усходнеславянскіх зямель. Славянізацыя края і неабходнасць падпарадкавання балцкага, фіна-угорскага і цюркскага насельніцтва, з’яўленне мясцовых князёў (“княжанняў”) і сацыяльнай няроўнасці, захоп мясцовай знаццю зямель сваіх супляменнікаў і стварэнне зямельных уладанняў – вотчын (іменняў феадалаў), збор даніны – усё гэта патрабавала узмацнення палітычнай улады і вайсковай сілы феадалаў, іх яднання. Унутрыпалітычная сітуацыя падштурхоўвала іх да стварэння адзінай дзяржавы.

Трэцяя група прычын звязана са знешнепалітычнымі абставінамі. Неабходнасць абароны славянскіх зямель ад суседніх дзяржаў і набегаў авараў, печанегаў, полаўцаў прывяло да аб’яднання ваенных, эканамічных і людскіх рэсурсаў і стварэння вялікай і магутнай дзяржавы – Кіеўскай Русі.

Складальнік “Аповесці мінулых гадоў” расказвае, што спачатку ў усходніх славян існаваў шэраг самастойных княстваў. Паляне мелі сваё княства на чале з Кіем, “а в древлях (у древлян) свое, в дреговичи свое, а словени свое в Новгороде, а другое на Полоте иже полочане”. Мясцовыя княжанні былі пачатковай формай дзяржаўнасці на Русі, ці протадзяржавамі. Пры гэтым славене, крывічы і мера плацілі даніну нарманам (варагам), якія рабілі спусташальныя набегі на іх землі, а вяцічы, радзімічы, севяране і паляне плацілі даніну хазарам, якія стварылі моцнае цюркскае дзяржаўнае ўтварэнне з цэнтрам у нізоўі Волгі.

NB. Такім чынам, у VIVIII вв. Усходняя Еуропа была як бы падзелена на дзве зоны уплыву: на поўначы кіравалі варагі (нарманы, вікінгі), на поўдні – Хазарскі каганат (сталіца – Ітыль, у нізоўях Волгі, ля сучаснай Астрахані).