Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тема 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у IX-XVIIIст. Михедько.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
116.74 Кб
Скачать

4 Утварэнне Рэчы Паспалiтай. Крызiс I тры падзелы дзяржавы.

У 1569 г. ВКЛ, якое знаходзілася ў цяжкім стане з-за вайны з Маскоўскай дзяржавай, заключыла з Польшчай новую унію. Стваралася канфедэрацыйная дзяржава “Рэч Паспалітая абодвух народаў”.

Яна з’яўлялася адной з буйнейшых краін Еўропы. Рэч Пасналітая аказвала ўплыў практычна на ўсе важнейшыя падзеі ў Еўропе ў другой палове XVI - XVII ст. Яе ўзброеныя сілы неаднаразова распачыналі ваенныя дзеянні супраць Маскоўскай дзяржавы, доўгі час утрымлівалі Смаленск, атрымалі бліскучую перамогу пад Венай над турэцкім войскам.

Аднак пачынаючы з 1648 і да 1717 г. Рэч Паспалітая вымушана была знаходзіцца ў стане амаль бесперапынных войнаў. Ёй давялося весці шматлікія войны з Расіяй, Швецыяй, Асманскай імперыяй, крымскімі татарамі.

Пастаянныя войны, якія вяла Рэч Паспалітая ў першай палове XVII ст. , прывялі да таго, што на ўкраінскіх і беларускіх землях склаліся напружаныя сацыяльна-палітычныя абставіны. Узмацніўся феадальны прыгнёт. Значная частка насельніцтва была незадаволена Контррэфармацыяй і рэалізацыяй царкоўнай уніі. Асабліва небяспечнай сілай для польскага ўрада ў гэты час стала запарожскае казацтва.

У 1648 г. гетманам запарожскага войска быў абраны Б. Хмяльніцкі, які меў за мэту стварыць незалежную ад польскага ўрада Украіну і ўзначаліў паўстанне украінскіх казакаў і сялян. Хмяльніцкі, каб не пусціць войска Вялікага княства Літоўскага на Украіну, накіраваў у Беларусь казацкія атрады. Восенню 1648 г. казацка-сялянскімі сіламі былі захоплены Гомель, Бабруйск, Мазыр, Тураў, Пінск і інш. У адказ кіраўніцтва Рэчы Паспалітай накіравала на поўдзень Беларусі войска на чале з Янушам Радзівілам. За першую палову1649 г. былі заняты амаль усе беларускія гарады, якія знаходзіліся ў руках паўстанцаў. 31 жніўня 1949 г. пад Лоевам адбылася буйнейшая бітва, у якой казацка-сялянскае войска было разбіта.

У жніўні 1649 г. было заключана Збораўскае перамір’е, якое прыпыняла ваенныя дзеянні. Аднак праціўнікі збіралі сілы для іх працягу. Рашучая бітва адбылася 6 ліпепя 1651 г. зноў пад Лоевам. Казацкая армія пацярпела паражэнне. Да восені 1651 г. паўстанцкі рух на беларускіх землях быў канчаткова задушаны. На Украіне вайна працягвалася. Б. Хмяльніцкі, убачыўшы бесперспектыўнасць самастойнай барацьбы з Польшчай, пайшоў на прызнанне пратэктарата Расіі. Ён быў зацверджаны ў 1654 г. на Пераяслаўскай радзе.

Вясной 1654 г. Масква, якая імкнулася да пашырэння сваіх межаў, аб’явіла вайну Рэчы Паспалітай. Спачатку ваенныя дзеянні разгортваліся паспяхова для Расіі. Ужо ў хуткім часе быў узяты Смаленск і яшчэ 33 гарады Беларусі: Полацк, Орша,Чавусы, Крычаў, Шклоў, Гомель і інш. Без бою здаўся адзін з буйпейшых гарадоў Беларусі Магілёў. Летам 1655 г. была занята цэнтральпая і значная частка Заходняй Беларусі, была захоплена сталіца Вялікага княства Літоўскага Вільня. Цяжкае становішча для Рэчы Паспалітай вырашыў выкарыстаць шведскі кароль. Летам 1655 г. яго войскі напалі па Польшчу. У гэты час антырасійскія выступленні пачалі прымаць характар народнай вайны. Да лета 1659 г. яна ахапіла амаль усю тэрыторыю Беларусі. Акрамя таго, разгарнулася жорсткая барацьба паміж расійскімі войскамі і казакамі. Адначасова працягваліся ваенныя дзеянні супраць Швецыі. Рэчы Паспалітай ўдалося заключыць мір са Швецыяй коштам страты валоданняў ў Прыбалтыцы. Аб’яднаныя сілы Кароны і ВКЛ былі кінуты на вызваленне Беларусі. Да канца 1662 г. асноўная тэрыторыя Беларусі была вернута. У далейшым вайна вялася з пераменным поспехам і пасля працяглых перамоў скончылася падпісаннем у 1667 г. Андрусаўскага перамір’я. У адпаведнасці з яго ўмовамі Беларусь заставалася ў складзе Рэчы Паспалітай, аднак да Расіі адыходзілі Смаленскае ваяводства, Левабярэжная Украіна і Кіеў. Акрамя таго, Расія дабілася ўключэння артыкула аб абароне інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай.

Вайна мела катастрафічныя вынікі для Беларусі. Колькасць насельніцтва скарацілася з 2,9 млн. чалавек да 1,4 млн. Большасць гарадоў і сёл былі зруйнаваны або разрабаваны.

Працяглыя войны і ваенныя паражэнні ў гэты перыяд прывялі да таго, што міжнароднае значэнне краіны было страчана. Узмацнілася ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы замежных краін. Становішча Рэчы Паспалітай ускладнялася і эканамічным заняпадам.У стане крызісу апынуліся сельская гаспадарка, рамяство і гандаль.

Цяжкае становішча ў краіне было выкарыстана магнатамі і шляхтай. Набыццё імі ўсё новых правоў і прывілегій, а таксама прынцып свабоднага абрання каралёў прывялі да ўсталявання палітычнай анархіі. Дзейцасць вышэйшых органаў улады была паралізавана, работу дзяржаўных чыноўнікаў нхто не кантраляваў. Узмацніліся супярэчнасці ў рэлігійным жыцці.

Усё гэта прывяло да таго, што палітычны і эканамічны крызіс у краіне з цягам часу перайшоў у хранічны. Выйсця з яго Рэч Паспалітая так і не змагла знайсці. Цяжкія наступствы гаспадарцы і грамадству ВКЛ нанесла Паўночная вайна.

У ХVІІІ ст. палітычны крызіс і ўмяшальніцтва суседніх краін ўсё больш павялічваліся. Абранне у 1764 г. новага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага пачала перыяд рэформ, але выклікала супрацьдзеянне з боку кансерватыўнай шляхты і дзяржаў-суседзяў. Вынікам іх сталі падзелы Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй у 1772, 1793.

У адказ на падзелы патрыятычныя сілы Рэчы Паспалітай на чале з Т.Касьцюшкам узнялі паўстанне супраць захопнікаў. На тэрыторыі Беларусі і Літвы паўстанцаў узначальваў Я.Ясінскі. Да паўстання далучылася частка сялян – “касінераў”. Аднак сілы былі няроўныя. Рускія войскі на чале з А.Суворавым штурмам ўзялі Варшаву, Ясінскі загінуў у баі, паранены Касьцюшка патрапіў у палон. Па здушэнні паўстання у 1795 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Яна спыніла сваё існаванне, а беларускія землі увайшлі ў склад Расійскай імперыі.