Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тема 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у IX-XVIIIст. Михедько.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
116.74 Кб
Скачать

Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у IX-XVIII ст.

1 Раннія дзяржаўныя ўтварэннi на беларускіх землях. Кіеўская Русь.

2 Полацкае і Тураўскае княствы ў IX-XIII стст.

3 Утварэнне ВКЛ. Асаблiвасцi дзяржаўнага i сацыяльна-эканамiчнага ладу.

4 Утварэнне Рэчы Паспалiтай. Крызiс i тры падзелы дзяржавы.

1 Раннія дзяржаўныя ўтварэннi на беларускіх землях. Кіеўская Русь.

У ІХ ст. у ўсходніх славян складваюцца першыя дзяржавы. У 882 г. пераемнік Рурыка князь Алег аб’яднаў пад свёй ўладай значную частку ўсходнеславянскіх тэрыторый і зрабіў Кіеў сваёй сталіцай.

Аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель было вельмі нетрывалым. Кіеўская дзяржава ўяўляла сабой своеасаблівую федэрацыю напалову незалежных княстваў, якія падпарадкоўваліся вялікаму князю кіеўскаму. У некаторых з іх доўгі час захоўваліся мясцовыя княжацкія дынастыі. Кіеўскія князі імкнуліся замацаваць сваю ўладу і па магчымасці ліквідаваць мясцовыя княжанні, але барацьба за гэта была доўгай і расцягнулася на ўсё X ст. Аб'яднальнікам жа ўсіх усходнеславянскіх зямель у складзе Кіеўскай Русі стаў наўгародскі князь Уладзімір (960-1015). Ён ліквідаваў мясцовыя княжанні і пасадзіў у палітычных цэнтрах Русі сваіх сыноў. Пры Уладзіміры было таксама распачата ўмацаванне паўднёвых рубяжоў Русі для абароны ад качэўнікаў.

У 988 г. князь Уладзімір прыпяў хрышчэнне па грэчаскаму ўзору. У выбары веры немалую ролю адыгралі і практычныя меркаванні князя. 3 усіх суседніх дзяржаў тодькі; Візантыя мела ўнутраную стабільнасць і вяла паспяховую зпешнюю палітыку. Акрамя таго, грэчаская царква падтрымлівала і ўмацоўвала неабмежаваную ўладу імператара, з’яўляючыся поўнасцю залежнай ад яе. Прыняцце хрысціянства садзейнічала ўмацаванню ўлады феадалаў над сялянамі, наколькі сваім вучэннем асвячала феадальную ўласнасць і падпарадкаванасць уладзе. Хрысціянства садзейнічала ўмацаванню дзяржаўнай улады і тэрытарыяльнага адзінства Кіеўскай Русі, аказала вялікі ўплыў на фарміраванне і развіццё культуры ўсходніх славян. Яно мела і міжнароднае значэнне, паколькі з гэтага часу Кіеўская Русь станавілася роўнай іншым хрысціянскім краінам.

Узмацненне магутнасці феадалаў, рост гарадоў як цэнтраў мясцовых княжанняў вялі да змен у палітычнай сістэме. У X - ХІ ст. начале дзяржавы па ранейшаму стаяў вялікі князь. Аднак залежныя ад яго князі і баяры набылі буйныя зямельныя ўладанні ў розных частках Русі (у Ноўгарадзе, Чарнігаве і інш. ). Князі асобных феадальных цэнтраў умацавалі ўласны апарат улады і пачалі разглядаць свае княжанні як спадчынныя ўладанні.

2 Полацкае і Тураўскае княствы ў IX-XIII ст.

Полацкае княства з цэнтрам у горадзе Полацку было першай дзяржавай, якая ўзнікла на беларускіх землях.

Полацк займаў вельмі выгаднае становішча. Заходняя Дзвіна ў той час з’яўлялася часткай шляху «з варагаў у грэкі», па якім ішоў міжнародны гандаль Візантыі і Арабскага халіфата з усходнеславянскімі княствамі і скандынаўскімі краінамі. Полацк з умацаванага паселішча хутка ператварыўся ў моцны транзітны і гандлёвы цэнтр.

Акрамя таго, Полацкае княства знаходзілася паміж двума іншымі дзяржаўнымі ўтварэннямі ўсходніх славян — Кіеўскім і Наўгародскім княствамі. Кожнае з гэтых княстваў імкнулася заключыць саюз з Полацкам, каб разам мець эканамічную і ваенную перавагу ў рэгіёне. Вядома, што ў 907 г. Полацк быў саюзнікам Кіева, а полацкая дружына прымала ўдзел у паходзе кiеўскага князя Алега на сталіцу Візантыі — Канстанцінопаль (Царград). Паход скончыўся перамогай Кіева, а Канстанцiнопаль вымушаны быў плаціць даніну і Полацку.

У другой палове Х ст. летапісы згадваюць першага вядомага полацкага князя Рагвалода, які прыйшоў «з-за мора», княжыў у Полацкай зямлі і валадарыў ёю.

У гэты ж час Полацк становіцца ахвярай барацьбы за вярхоўную ўладу паміж наўгародскім князем Уладзімірам і яго братам, кіеўскім князем Яраполкам. Саюз з Полацкам мог стаць вырашальным у гэтай барацьбе, таму ў перыяд паміж 975 і 978 г. Уладзімір і Яраполк адначасова звярнуліся да полацкага князя з падобнай прапановай. Летапісы гэтую дыпламатычную акцыю спрошчана падаюць як сватанне вышэйзгаданых князёў да дачкі Рагвалода Рагнеды. Згодна з летапісам, Рагнеда выбрала Яраполка, дадаўшы пры гэтым, што яна не хоча выходзіць за Уладзіміра ― «сына рабыні» (Уладзімір быў пазашлюбным сынам кіеўскага князя). Але хутчэй за ўсё, выбар Рагнеды быў абумоўлены тым, што полацкі князь хацеў бачыць сваім палітычным саюзнікам больш уплывовага і моцнага кіеўскага князя.

Далей для Полацка падзеі разгортваліся вельмі трагічна.

У 980 г. Уладзіміру Святаславічу удалося захапіць Полацк. Рагвалод быў забіты, Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам у жонкі. Яна нарадзіла яму сыпа Ізяслава. Згодна паданню, Рагнеда зрабіла няўдалы замах на жыццё Уладзіміра і была саслана разам з сынам у крэпасць, якая пазней стала вядомая як горад Ізяслаўль (Заслаўе). Потым, верагодна, Ізяслаў быў запрошаны палачанамі на княжанне ў Полацк. Такім чынам, была адноўлена кіруючая дынастыя полацкіх князёў.

У заканадаўчых адносінах Полацкая зямля кіравалася вечам. Веча запрашала князя, дамоўлялася з ім аб умовах яго княжання, прымала абавязковыя для насельніцтва рознага роду пастановы, назначала на пасады ўрадпікаў (чыноўнікаў), аб'яўляла вайну і заключала мір. У выпадку парушэння князем дагавора веча пазбаўляла яго паўнамоцтваў. Выканаўчая ўлада – князь і дружына – абараняла тэрыторыю, ажыццяўляла адміністрацыйнае кіраванне і г.д. Уступленне князя на прастол суправаджалася рытуалам прынясення клятвьі

Пасля смерці Ізяслава адзіным пераемнікам княжацкай улады ў Полацку становіцца яго малодшы сын Брачыслаў Ізяславіч. Князь Брачыслаў (1003 – 1044) і асабліва яго сын Усяслаў (1044-1101) фактычна не лічыліся з воляй кіеўскіх князёў і праводзілі самастойную палітыку. У барацьбе з кіеўскім князем Яраславам Мудрым за Ноўгарад Брачыслаў дабіўся перадачы яму гарадоў Віцебска і Усвят, якія стаялі на важным шляху са Скандынавіі ў Візантыю. Па Дзвіне палачане ажыццяўлялі экспансію на прыбалтыйскія землі, засноўвалі там цэнтры на збору даніны і кіраванню падуладным насельніцтвам. Паводле меркавання даследчыкаў, менавіта Брачыслаў заснаваў горад Браслаў, які размяшчаўся па мяжы балцкай і славянскай супольнасці.

Усяслаў Брачыславіч, які атрымаў прозвішча Чарадзей, некаторы час падтрымліваў мірныя адносінны з кіеўскімі князямі. Аднак як толькі паміж апошнімі пачаліся ўсобіцы, разгарнуў барацьбу за падпарадкаванасць Полацку Паўночнай Русі. У 1065 г. полацкія дружыны асаджалі Пскоў, а ў 1066 г. штурмам узялі Ноўгарад. У адказ на гэта тры князі браты Яраславічы на чале з кіеўскім князем Ізяславам пайшлі на Усяслава..

3 сакавіка 1067 г. па беразе ракі Нямігі адбылася страшэнная бітва. Усяслаў адступіў. Нягледзячы па выйграную бітву, князі Яраславічы прапанавалі мір і запрасілі Усяслава па перагаворы, гарантуючы яму бяспеку прысягай па крыжы. Усяслаў адправіўся на перагаворы з двума сынамі. Аднак Яраславічы найшлі на клятвапарушэнне, схапілі яго пад Оршай і адвезлі ў Кіеў. У 1068 г. кіяўляне, якія паўсталі супраць Ізяслава, вызвалілі Усяслава і зрабілі яго кіеўскім князем. Праз сем месяцаў ён вярнуўся на радзіму.

У час яго кіравання Полацкае княства дасягнула найбольшай магутнасці і найвышэйшай ступені незалежнасці. Пасля смерці Усяслава паміж яго сынамі вялася міжусобная барацьба, у якую ўмешваліся і іншыя князі. Найбольш моцным з удзелаў стаў Менскі. Тут княжыў Глеб Усяславіч, які ўсю сваю энергію накіроўваў па ўмацаванне і пашырэнне межаў Менскага княства. Гэта выклікала нездавальненне Кіева, якое прывяло да войнаў і плянення Глеба кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам. Адносіны Полацка з паўднёварускімі князямі ў першаіі трэці XII ст. заставаліся вельмі вострымі. Гэта прывяло ў 1129 г. да таго, што кіеўскі князь Мсціслаў захапіў полацкіх князёў з сем’ямі ў палон і выслаў у Візантыю. Толькі праз дзесяць гадоў яны здолелі вярнуцца ў свае ўдзелы.

Палітычнае жыццё Полацка другой паловы XII ст. характарызавалася выступленнямі гараджан супраць князёў, барацьбой варожых груповак, зменай мясцовых князёў па полацкім троне.

У XII ст. Полацкая зямля складалася з удзельных княстваў: Віцебскага, Менскага, Заслаўскага, Лагойскага і інш., у якіх улада, абмежаваная вечам, належала прадстаўнікам полацкай дынастыі. Феадальная раздробленасць і бясконцая варожасць князёў аслаблялі Полацкую зямлю.

Тураўскае княства. У басейне ракі Прыпяць у Х ст. на аснове племяннога саюза дрыгавічоў утварылася Тураўскае княства. Пра раннюю гісторыю Тураўскага княства звестак няма. Упершыню цэнтр княства г. Тураў згадваецца ў "Аповесці мінулых гадоў" пад 980 г. Першым летапісна вядомым князем гэтай дзяржавы быў Тур, ад яго імя, згодна летапісу, насельніцтва празвалася тураўцамі.

Тураўскае княства таксама мела выгаднае геаграфічнае становішча, паколькі праз яго тэрыторыю праходзілі міжнародныя гандлёвыя магістралі.

Тураўскае княства, якое межавала з больш моцнай Кіеўскай дзяржавай, да 80-х гадоў Х ст., хутчэй за ўсё, заставалася самастойным, а ў 980-я гады трапіла ў залежнасць ад Кіева. Кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч пакінуў кіраваць у Тураве свайго сына-намесніка Святаполка.

Грамадска-палітычны лад у Тураве меў свае асаблівасці. Тураўскія князі паводле роднасных сувязяў з кіеўскімі мелі права займаць кіеўскі трон. У такім выпадку ў Тураў прызначаўся княжацкі намеснік — пасаднік. Горадам і воласцю кіравала веча; ёсць звесткі, што веча нават выбірала епіскапа. Гэта было незвычайнай з’явай, паколькі епіскапаў па царкоўных законах павінен быў прызначаць мітрапаліт.

Аднак на развіццё Тураўскага княства вельмі адмоўна ўплывала адсутнасць сваёй правячай дынастыі. Прадстаўнікі розных княжацкіх родаў, якія займалі тураўскі прастол, не дбалі пра мясцовыя інтарэсы. У выніку такой палітыкі Тураўшчына нават губляла землі. Так, у 1142 г. Тураўскае княства страціла гарады Берасце, Драгічын, Клецк, Рагачоў, а ў 1155 г. — Мазыр.

Берасцейская зямля. Важным цэнтрам Сярэдняга Пабужжа з’яўляўся горад Берасце. Разам з гарадамі Кобрын, Камянец, Драгічын, Бельск, Мельнік тэрыторыя Берасцейскай зямлі ўяўляла сабой практычна адзіную ў сацыяльна-палітычных адносінах вобласць, нягледзячы на тое, што этнічны склад насельніцтва тут быў вельмі разнастайны.

Берасце адыгрывала ролю заходняга фарпоста на землях усходніх славян, і да сярэдзіны ХІІ ст. Берасцейская зямля ўваходзіла ў склад Тураўскага княства. За магчымасць мець уплыў на гэтую тэрыторыю ў другой палове ХІІ ст. змагаліся кіеўскія і галіцка-валынскія князі і нават польскія каралі. У выніку, як і Тураўскае княства, Берасцейская зямля ў другой палове ХІІ ст. трапіла ў залежнасць ад галіцка-валынскіх князёў.

Верхняе Панямонне з’яўлялася тэрыторыяй, на якой ад старажытнасці жылі балцкія плямёны яцвягаў, літвы і дайновы. Каланізацыя гэтых зямель славянамі ажыццяўлялася пазней за іншыя тэрыторыі. Верхняе Панямонне ўключала гарады Наваградак, Гародню, Ваўкавыск, Слонім і інш.

Як сведчаць летапісы, з канца Х ст. тэрыторыя Гарадзеншчыны трапіла ў сферу палітычных інтарэсаў кіеўскіх князёў: «на яцвягаў» хадзілі Уладзімір Святаслававіч і Яраслаў Мудры. Апошні ў 1044 г. заснаваў Наваградак.

Некаторы час Верхняе Панямонне знаходзілася ў палітычным падпарадкаванні Галіцка-Валынскага княства. Аднак у першай трэці ХІІ ст. у летапісах паведамляецца аб самастойным гарадзенскім князі Усеваладку (1116–1141), які ў 1127 г. прымаў удзел у паходзе на Полацк. Гэты факт сведчыў пра тое, што Гародня ўжо была цэнтрам удзельнага княства. Дынастычныя шлюбы звязвалі гарадзенскіх князёў з кіеўскімі, і яны перыядычна арганізоўвалі сумесныя ваенныя паходы.

У сярэдзіне ХІІІ ст. Верхняе Панямонне адыграла знакавую ролю ў гісторыі Беларусі, паколькі менавіта гэтыя землі сталі тэрытарыяльным ядром новай дзяржавы, вакол якой перад пагрозай знешніх ворагаў пачалі аб’ядноўвацца аслабленыя ўдзельныя ўсходнеславянскія княствы.

Такім чынам, у перыяд ІХ – ХІ ст. развіццё беларускіх зямель характарызавалася ўзнікненнем на іх тэрыторыі раннефеадальных княстваў-дзяржаў, для якіх быў уласцівы прынцып арганізацыі насельніцтва не на падставе кроўных сувязяў, а па тэрытарыяльнай прыкмеце. Пазней працэс утварэння і развіцця дзяржаў-княстваў змяніўся феадальнай раздробленасцю (1101 – сярэдзіна ХІІІ ст.) — з'явай, якая была характэрнай для ўсіх краін, якія развіваліся па шляху феадалізму.

У сярэдзіне ХІІ ст. на землях Беларусі пачынаецца перыяд феадальнай раздробленасці–працэс падзелу раннефеадальных дзяржаў на ўдзельныя княствы. Паглыбленне феадальнай раздробленасці суправаджалася міжусобнымі войнамі. Дробныя князі таксама прагнулі самастойнасці і са сваімі землямі і дружынамі выходзілі з-пад улады кіраўнікоў удзелаў.

Феадальная раздробленасць мела станоўчыя і адмоўныя вынікі. На першым этапе падзел вялікіх княстваў на асобныя ўдзелы ствараў спрыяльныя ўмовы для росту гарадоў, развіцця рамёстваў і культуры, удасканалення гаспадаркі. Аднак перманентнае вядзенне разбуральных міжусобных войнаў стала адмоўна адбівацца на гаспадарчым жыцці. Да таго ж, раз’яднаныя ўдзелы не маглі аказаць належнага адпору знешнім захопнікам. Толькі напрыканцы ХІІ ― пачатку ХІІІ ст. пад пагрозай знешніх ворагаў на беларускіх землях сталі праяўляцца тэндэнцыі да палітычнай і эканамічнай кансалідацыі.