Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
532 Кб
Скачать

8. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларусі ў хiii–хvi ст.

 Фарміраванне мясцовых органаў дзяржаўнай улады Ваяводствы Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае, а таксама шмат якія паветы і воласці мелі спецыяльныя граматы, у якіх былі замацаваны іх правы Акрамя таго, асобнае праўленне было арганізавана ў гарадах і ў прыватных уладаннях феадалаў. Усё гэта параджала разнастайнасць мясцовых органаў і адрозненне паўнамоцтваў нават у аднатыпных органах. Разам з тым усе яны валодалі і некаторымі агульнымі прыметамі.

Мясцовыя органы ўлады на Беларусі у перыяд феадалізму валодалі шырокімі паўнамоцтвамі ў вырашэнні ўсіх мясцовых спраў і мала залежалі ад цэнтральных органаў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам або актамі мясцовай адміністрацыі. Вялікае княства Літоўскае на першым этаме свайго існавання мела вельмі складанае тэрытарыяльнае ўладкаванне. Паступова склалася тэрыторыя дзяржавы, пачатак якому паклалі ў XIII ст. Трокскае і Віленскае княствы. На тэрыторыі абодвух княстваў вялікі князь адчуваў сябе найперш князем-вотчыннікам. Таму і кіраванне гэтымі землямі склалася паводле вотчыннага тыпу з характэрнымі ўласцівасцямі старажытнага права, якое прызнавала дэмакратычны лад і ўдзел усіх свабодных грамадзян у кіраванні краінай. Цэнтрам кожмай воласці з'яўляецца горад- адсюль і значэнне гарадскога веча. Акрамя ваеннаслужылых людзей (знатных і нязнатных), на тэрыторыі гаспадарскай вотчыны жылі шматлікія яго падданыя, г. зн. сяляне, абавязаныя свайму вотчынніку многімі павіннасцямі і падаткамі. Заўважаецца таксама розніца ва ўпарадкаванні і кіраванні гаспадарскіх (вялікакняжацкіх) падданых. Вядома, усе яны не ўдзельнічалі ў палітычным жыцці дзяржавы. Тая іх частка, якая раней была далучана да Княства, не карысталася ужо ніякімі правамі мясцовага самакіравання. Геаграфічна гэта гаспадарскія двары і сёлы ў заходніх частках дзяржавы, г. зн. на тэрыторыі Трокаў, Вільні, Падляшша, Навагрудка, Мінска. Для ўсходніх абласцей, далучаных пазней, велікакняжацкім урадам быў захаваны прынцып непарушнасці дауніны. Таму гэтыя вобласці захавалі асновы свайго мясцовага самакіравання .

Сістэма органаў мясцовай дзяржаўнай улады Галоўнай асобай у сістэме мясцовых органаў быў ваявода, які ўзначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і ў значнай ступені судовыя органы на тэрыто-рыі ваяводства. Ваяводы, замяніўшы васальных князёў, захоўвалі асноўныя звенні старога дзяржаўнага апарату і кіравалі пры ўдзеле мясцовых соймікаў і мясцовых рад куды ўваходзілі найбольш уплывовыя феадалы ваяводства. Напрыклад, ваяводы полацкі і віцебскі найбольш важныя мясцовыя справы вырашалі сумесна з епіскапам, гараднічым, канюшым, ключнікам, лоўчьш, сакольнічы. цівуном, баброўнікам, князямі і панамі дадзенай зямі. Прызначаўся ваявода вялікім князем і Радай пажыццёва з ліку буйных феадалаў, ураджэнцаў Вялікага княства Літоўскаг Пры назначэнні ваяводы ў Полацкае або Віцебскае ваяводства ўраду неабходна было заручыцца згодай мясцовы феадалаў прыняць дадзенага кандыдата на пасаду ваяводь Акрамя таго, і пасля прызначэння ваяводы мясцовыя феадалы мелі права запатрабаваць яго зняцця. Залежнасці ад мясцовых феадалаў была даволі значнай і ў іншых ваявод ствах. У пасадзе ваяводы спалучаліся прыметы прадстаўнік органаў цэнтральнага кіравання і мясцовага самакіравання Ваяводы абавязаны былі на месцах праводзіць у жыц цё распараджэнні цэнтральных органаў і клапаціцца аб інтарэсах мясцовага насельніцтва, асабліва мясцовы: феадалаў. Клопат аб мясцовых інтарэсах ваявода мо ажыццяўляць і праз Раду, членам якой ён быў па пасадзе Усё гэта ставіла ваяводу ў асаблівыя прававыя адносінь з урадам, членам якога ён быў сам, і з мясцовымі феада ламі, для якіх ён быў намеснікам вялікага князя і кіраў ніком органаў мясцовага самакіравання. Ваяводства як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў ВКЛ узнікла ў якасці ваенна-адміністрацыйнай акругі. Яно было ўведзена Гарадзельскім прывілеем 1413 г., калі на аснове былых княстваў былі ўтвораны Віленскае і Трокскае ваяводствы. У Віленскае ваяводства ўвайшла тэрыторыя паўночна-ўсходніх літоўскіх зямель і большая частка заходніх, цэнтральных і ўсходніх зямель Беларусі .У вайсковых адносінах віленскаму ваяводу падпарадкоўваліся намеснік наваградскі, а таксама фактычна аўтаномнае Слуцкае княства, Клецкае княства (да 1521) і Мсціслаўскае княства (да 1529), якія фармальна ўваходзілі ў Віленскае ваяводства. Трокскае ваяводства ў XV - пачатку XVI ст. уключала цэнтральныя і паўдневыя часткі Літвы і значную частку заходніх і паўдневых зямель Беларусі. У Трокскае ваяводства ўваходзілі Кобрынскае княства і Пінскае княства. На Ўсходзе Беларусі Трокскае ваяводства мела невялікія ўчасткі тэрыторыі пасярод Віленскага ваяводства - 28 сел Бабруйскай воласці з Мышкавічамі, Парычамі і Шацілкавічамі - так званая трокская палова і горад Бабруйск і 18 сел - «віленская палова» Трокскаму ваяводу падначальваліся намеснікі берасцейскі (брэсцкі), а таксама бельскі, дарагічынскі, мельніцкі на Падляшшы. Палова тэрыторыі Трокскага ваяводства прыпадала на беларускія землі. Астатняя тэрыторыя Беларусі ў XV ст. у склад ваяводстваў не ўваходзіла, захоўваючы статус аўтаномных зямель .

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]