Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
532 Кб
Скачать

54.Усталяванне савецкай улады ў Беларусі. Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту. Савет народных камісараў Заходняй вобласці.

24 – 25 кастрычніка 1917г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты. 25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала вядома ў Мінску.І Ужо 25 кастрычніка выканком Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў у сваім загадзе № 1 аб'явіў насельніцтву горада аб пераходзе ўлады ў Мінску і яго наваколлі да Савета. Савет звярнуўся да рэвалюцыйных арганізацый і палітычных партый неадкладна прыступіць да арганізацыі новай улады на месцах. Ён вызваліў з турмы салдат, з якіх быў сфарміраваны Першы імя Мінскага Савета рэвалюцыйны полк. Саветам былі пасланы камісары ў дзяржаўныя ўстановы і штаб фронту. Ён узяў падкантроль тэлеграф, пошту, але супраціўленне бальшавікам аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з Т. Калатухіным. Камітэт увёў у Мінск Каўказскую дывізію і прад'явіў Мінскаму Савету ўльтыматум з патрабаваннем перадачы яму ўсёй улады ў горадзе і на Заходнім фронце. Перавага сіл у гэты момант аказалася на баку Камітэта выратавання, і Мінскі Савет пайшоў на часовы кампраміс з ім. У Мінску быў створаны 27 кастрычніка 1917г.часовы вышэйшы орган улады для ўсяго фронту і яго тылу - Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту. Ваенрэўком засяроджваў у сваіх руках уладу. Ён устанавіў кантроль над штабам Заходняга фронту і зняў яго камандуючага генерала. С. Балуева. Авалоданне штабам фронту дало магчымасць новаму камандаванню пачаць перамовы з нямецкімбокам аб перамір'і на Заходнім фронце. 23 лістапада 1917г.дамова аб перамір'і ўступіла ў сілу. Выканаўчым аператыўным органам Ваенрэўкомастала вылучанае ім бюро, у якое ўвайшлі А. Ф. Мяснікоў,М. I. Калмановіч, К. I. Ландэр (старшыня), М. I. Крывашэін, В. С. Селязнёў, Н. В. Рагазінскі, В. М. Фрэйман. 1 лістапада 1917 г. у Мінск прыбылі атрады рэвалюцыйных. Іх прыбыццё змяніла суадносіны сіл на карысць бальшавікоў. 2 лістапада прайшоў пашыраны сход Мінскага Савета з удзелам вайсковых і фабрычна-заводскіх камітэтаў. Сход прыняў рэзалюцыю аб устанаўленні савецкай улады ў Мінску. Такім чынам, барацьба з контррэвалюцыяй у Мінску завяршылася перамогай рэвалюцыйных сіл. Пазней за іншых савецкая ўлада была ўстаноўлена ў Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага начале з генералам Духоніным. Стаўка не прызнала ўладу Савета Народных Камісараў на чале з У. I. Леніным, адмовілася выканаць дырэктыву савецкага ўрада -пачаць перамовы з нямецкім камандаваннем аб перамір'і. Для заняцця Стаўкі ў сярэдзіне лістапада 1917 савецкі ўрад накіраваў у Магілёў войска на чале з прапаршчыкам Н. В. Крыленка, прызначаным замест Духоніна галоўнакамандуючым. На працягу кастрычніка лістапада 1917 г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. Заходняя вобласць, якая аб'яднала Мінскую, Магілёўскую, Віцебскую губерні і неакупаваныя нямецкімі войскамі часткі Віленскай і Гродзенскай губерняў. У межах вобласці апынулася тэрыторыя большай часткі Беларусі.

27 лістапада выканаўчыя камітэты, абраныя з’ездамі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, 3аходняга фронту, аб'ядналіся і ўтварылі выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Абылвыканкомзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М.Рагазінскі. Для кіравання вобласцю і фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісарау (СНК) на чале з бальшавіком К.Ландарам. Былі ліквідаваны існаваўшыя дагэтуль органы мясцовага самакіравання - гарадскія думы і ўправы, земскія ўстановы. Іх функцыі ўзялі на сябе Саветы - адзіныя паўнаўладныя органы, якія праводзілі палітыку толькі адной партыі - бальшавіцкай. Яна ўключала:

• устанаўленне рабочага кантролю за дзейнасцю прадпрыемстваў;

• нацыяналізацыю прадпрыемстваў;

• зямельную рэформу (павелічэнне надзелаў сялян, у вёсцы сталі пераважаць сераднякі. Значная колькасць былых маёнткаў пераўтворана ў саўгасы, камуны, арцелі);

• меры па паляпшэнні матэрыяльнага становішча рабочых: 8-гадзінны рабочы дзень, страхаванне рабочых, гарантаваная зарплата, адкрыццё біржаў працы, арганізацыя грамадскага харчавання, бясплатнае медыцынскае абслугоўванне;

• ліквідацыю непісьменнасці дарослага насельніцтва;

• жорсткую барацьбу супраць царквы.

Зазначым, што ў прэзідыўме СНК былі толькі прадстаўнікі фронту, сярод якіх не было ніводнага беларуса. Яны адкрыта выступілі супраць беларускага нацыянальнага дзяржаўнага самавызначэння, прытрымліваючыся ідэі стварэння ўнітарнай савецкай дзяржавы. У сувязі з гэтым, прызнаючы ўладу Саветаў ў Расіі, Вялікая беларуская рада не прызнавала ўладу Абылвыканкамзаха на тэрыторыі Беларусі, разглядаючы яго выключна як франтавы орган ўлады.

30 лістапада 1917г. прадстаунікі розных партый і рухаў, якія ўваходзілі ў Вялікую беларускую раду, выступілі з адозвай "Да ўсяго беларускага народа", у якой аб'явілі сваю палітычную праграму. Для арганізацыі законнай улады ў цэнтры і на месцах меркавалася 5 снежня 1917г. склікаць у Мінску з'езд прадстаўнікоў усяго беларускага народа.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]