Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
532 Кб
Скачать

Органы паўстання

24 красавіка – пасля ўрачыстага прыняцця “Акта паўстання народу ВКЛ” створана Найвышэйшая літоўская рада на чале з Якубам Ясінскім.

21 траўня – сфармавана Найвышэйшая нацыянальная рада. У яе склад ўваходзілі кіраўнік паўстання, 8 радцаў і 32 іх намеснікі. Рада падзялялася на 8 аддзелаў: парадку, бяспекі, юстыцыі, скарбу, харчавання, вайсковых патрэб, замежных інтарэсаў, нацыянальнай інструкцыі. У радзе Касцюшка імкнуўся прымірыць памяркоўных рэфарматараў з больш рэвалюцыйна настроенымі “якабінцамі”.

Найвышэйшая літоўская рада была падпарадкавана Найвышэйшай нацыянальнай радзе. Яна раней за нацыянальную прыняла зварот “Да земляробаў і люду вайсковага”, дзе згадвалася “воля перад законам і свабода”, аднаўлялася Канстытуцыя 3 траўня. Але яна была распушчана Касцюшкам 10 чэрвеня. Замест яе створана больш памяркоўная Цэнтральная дэпутацыя ВКЛ.

У гэты ж час былі сфарміраваны і мясцовыя органы кіраўніцтва паўстаннем – ваяводскія камісіі парадку. Ніжэйшым звяном судовых і адміністрацыйных органаў аб'яўляліся дазорныя ўпраўленні, якія павінны былі фарміравацца ваяводскімі камісіямі.

Усе гэтыя органы лічыліся часовымі органамі і займаліся:

  1. мабілізацыяй вайсковых сілаў Рэчы Паспалітай;

  2. камплектаваннем і забеспячэннем войскаў;

  3. арганізацыяй мясцовых органаў улады;

  4. стварэннем новай судовай сістэмы;

  5. рэалізацыяй пастаноў, распараджэнняў, загадаў кіраўніка паўстання і вышэйшых органаў;

  6. вызначэннем падаткаў і вядзеннем дыпламатычных перамоваў.

Паланецкі ўніверсал

Самым знакамітым дакументам паўстання з'яўляецца Паланецкі ўніверсал, выдадзены 7 траўня 1794 г. ад імя Касцюшкі. Гэты дакумент:

  1. Абмяжоўваў паншчыну на 33-50% для ўсіх сялян

  2. Ліквідаваў паншчыну для сялян-паўстанцаў

  3. Прызнаваў права сялян на зямлю, якую яны апрацоўвалі

  4. Абвяшчаў асабістую свабоду сялян і апеку над імі з боку ўрада.

  5. Любы селянін пры адсутнасці пазыкаў і выплаце дзяржаўных падаткаў мог вольна пайсці ад свайго феадала, заявіўшы аб гэтым камісіі дазорнага ўпраўлення.

  6. Прадугледжвалася стварэнне інстытута дазорцаў, якія павінны былі разглядаць спрэчыкі паміж землеўласнікамі і сялянамі

  7. У якасці кампенсацыі землеўласнікам за змяншэнне паншчыны прадугледжавалася заключэнне з сялянамі дамоў аб наёмнай працы (фактычна прымусовай)

Рэалізацыя Паланецкага ўніверсала сустрэла значнае процідзеянне незадаволенай шляхты.

Паўстанне спачатку мела некаторы поспех, яго падтрымалі гарадскія нізы і сяляне. Аднак потым паўстанне было задушана рэгулярнымі войскамі Расіі і Прусіі. 10 кастрычніка 1794 адбылася бойка пад Мацяёвіцамі, якая скончылася перамогаў расейцаў. 4 лістапада расейцы пад камандваннем Суворава захапілі Варшаўскае прадмесце Прагу (“пражская разня” – забіта 10 тысяч жыхароў), пасля чаго было прынята рашэнне аб капітуляцыі Варшавы 6 лістапада .

Прычыны паразы:

  1. Адсутнасць падтрымкі ад большасці сялян і мяшчан

  2. Непаслядоўная рэалізацыя рэформаў Касцюшкі

  3. Не была атрымана падтрымка ад рэвалюцыйнай Францыі

  4. Недахоп сродкаў

  5. Невыкананне загадаў Касцюшкі і здрады

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]