Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
532 Кб
Скачать

Вопрос 33. Судовая рэформа хvі ст. У Вялікім Княстве Літоўскім. Склад і кампетэнцыя новых судоў.

2 прычыны правядзення судовай рэформы:

1) з другой тэці XVI ст. пачауся актыўны працэс рэфармавання заканадаўства. Дзяржава мела неабходнасць у адзіным кадыфікаваным акце.

2) вельмі значным штуршком да рэфармавання судовай сістэмы стала падпісанне Люблінскай уніі, а значыць аб’яднанне дзвюх краін, культур і звычаяў.

Вядзяляюць 4 этапы судовай рэформы, падзел на якія абумоўлены прыняццем наступных актаў заканадаўства.

  1. этап: Статут ВКЛ 1529 г. асноунымі дасягненнямі якога можна лічыць рэфармаванне гродскіх судоў і ўвядзенне адвакатуры.

  2. этап: Бельскі прывілей 1564 г., які прадугледжваў утварэнне земскіх павятовых шляхецкіх судоў і абвясціў адзіную падсуднасць шляхты гэтым судам.

  3. этап: Статут ВКЛ 1566 г. рэгламентаваў дзейнасць і парадак фарміравання земскіх павятовых судоў, абвясціў утварэнне возных. Быў уведзены шэраг працэсуальных норм и тэорыя ацэнкі доказаў, заснаваная на навуковай логіцы

  4. этап: Закон “Аб утварэнні Галоўнага Суда (Трыбунала)” 1581 г.

Гродскія суды: : вызначаецца тэндэнцыя ператварэння гродскага суда з адміністрацыйнай установы ў судвую, шэраг спраў разглядаўся з уделам грамадскасці, павялічваецца прафесіяналізм суда шляхам увядзення суддзі і пісара. Галоўная роля – службовым асобам мясцовай адміністрацыі – ваяводу, стараству, дзяржаўцу і іх намеснікам. Складаўся у 2-х складах: вышэйшы і ніжэйшы.

Вышэйшы: ваявода, або стараста, або дзяржаўца і прадстаунікі мясцовых феадалаў.

Ніжэйшы: намеснікі ваяводы, або намеснікі старасты, а таксама суддзі і пісара.

Тут разглядаліся справы па абвінавачванню шляхты, мяшчан і сялян.

Увядзенне інстытута адвакатуры сведчыла аб самых прагрэсіўных тэндэнцыях у судаводстве – развіццё прынцыпу спаборнасці судовага працэсу, вядзенне працэсу на зразумелай большасці насельніцтва беларускай мове, наданні ўсё большай увагі абароне правоў і законных інтарэсаў прыватнай асобы і г.д., як вынік – павышэнне правасвядомасці і прававой культуры грамадства.

Земскія суды: Склад і кампетэнцыя земскіх судоў змяняліся на працягу стагоддзяў. Тым не менш з цягам часу земскі суд пачынае выконваць сваю самую значную функцыю – нагляд за законнасцю функцыяніравання гроцкага суда. Да кампетэнцыі суда адносіліся галоўным чынам справы шляхты, якія падзяляліся на дзве катыгорыі: адны толькі запісваліся ў судовыя кнігі, другія патрабавалі разгляду справы па сутнасці. Справы маглі быць як грамадзянскага, так і крымінальнага характару. З’явіліся аддзеленыя ад выканаўчай улады суды і прафесійныя суддзі. Фарміраване і функцыяніраванне судовай улады пачало грунтавацца на прынцыпах законнасці, выбарнасці і калегіяльнасці.

Суддзямі маглі быць толькі ўраджэнцы ВКЛ, шляхціцы, землеўладальнікі, дабрачынныя, хрысціянскай веры, якія ведалі права, умелі пісаць, не займалі іншых духоўных, дзяржаўных і судовых пасад

Галоўны Суд (Трыбунал):

  1. апеляцыйныя скаргі на рашэні гроцкіх, земскіх і падкаморскіх судоў

  2. скаргі на незаконныя дзеянні і злоўжывані суддзяў і службовых асоб

Складаўся з 46 судзьдзяў-дэпутатаў, якія выбіраліся на сойміках са шляхты па два ад кожнага павету тэрмінам на 1 рок

З гэтага часу Вялікі князь займаўся разглядам па першай інстанцыі толькі найбольш важных спраў. Увядзенне ў дзеянне Галоўнага Суда, аддзленне ад выканаўчай улады, стала істотным завяршэннем рэформы.

У цэлым жа судовая рэформа XVI ст. значна ўдасканаліла судовую сістэму дзяржавы. Заканадаўчае замацаванне новых важных прававых прынцыпаў і палажэнняў сведчыла аб імкненнні заканадаўца мець практычную рэалізацыю. Пад час рэформы былі тэарытычна азначаны, развітыя ў той ці іншай ступені адлюстраваны ў заканадаўстве прагрэсіўныя прынцыпы судовага ладу і судаводства, якія садзейнічалі павышэнню правасвядомасці і прававой культуры грамадства. Тым самым ствараліся перадумовы для дальнейшага паступальнага развіцця дзяржаўнасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]