Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
532 Кб
Скачать

Вопрос 19. Правовая система вкл в 14-15 веках

Феодальное право ВКЛ развивалась под воздействием экономических, социальных и полититических причин. 2 этапа развития:

1) привилейны - 13- 15вв.

2 ) статутовы - 16 век

а ) в 13- 15вв. состоит общеземское право , его отдельные отрасли и институты путем издания великими князьями грамот - привилегий. Нормы их обязательны для всего населения , в том числе и для самих великих князей . Примечательно то , что правовой обычай вытесняется правовым актам ;

б) характеризуется господством общеземского права ( общегосударственного права) , которое динамично развивается и требует систематизации. Статуты 1529, 1566 , 1588гг . по своей структуре и содержанию могут быть отнесены к своду действующего права государства.

Привилегии , или грамоты , обычно делят по их разновидностях :

  • общеземские

  • областные

  • волостные

  • городские

  • Формируются сословия .

  • Значительную роль в формировании шляхты сыграли общеземские грамоты 1387 , 1413 , 1432-1434 , 1447гг .

  • Привилегий Ягайло 1387г . был первым нормативным актом , по которому дополнительные привилегии получали только католические феодалы .

  • Все последующие акты расширяли эти привилегии , однако с 1432г . православная шляхта была уравнены я в правах с католической .

  • Общеземские привилей Казимира 1447г . завершил процесс правового оформления шляхетского сословия.

  • С изданием привилегии от 7 декабря 1506г . первый этап развития белорусского государственного права в форме привилегий был завершен , так как остальные грамоты повторяли те , которые были выданы .

20. Агульназемскія граматы (прывілеі) – крыніцы права Вялікага Княства Літоўскага.

Вывучэнне прававой культуры Беларусі паказвае, што яе развіццё вызначалася паступовым пераходам ад звычаёвага да пісанага права. Прыкладна ў XV ст. апошняе становіцца асноўнай крыніцай права на тэрыторыі Беларусі. У ім многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, соймавых пастаноў, прывілеяў, статутаў і іншых прававых актаў.

Агульназемскія прывілеі звычайна выдаваліся пры ўступленні новага князя на прастол або пасля якіх-небудзь важных падзей у жыцці дзяржавы. Яны дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі ВКЛ (зразумела, і на ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі) і былі абавязковьмі для выканання ўсімі жыхарамі дзяржавы, у тым ліку і службовымі асобамі. У агульназемскіх прывілеях выкладаліся правы і абавязкі розных класаў і груп насельніцтва, замацоўвалася прававое становішча органаў улады і кіравання, вызначаліся прынцыпы іх узаемаадносін, асвятляліся іншыя пытанні. У названых прывілеях змяшчаліся нормы крымінальнага, цывільнага, дзяржаўнага права, у якіх закраналіся толькі асноўныя палажэнні і прынцыпы гэтых галін права, напрыклад агульныя прынцыпы крымінальнай адказнасці, асноўныя палажэнні права ўласнасці, спадчыннага, абавязацельнага права і г.д.

Першымі агульнадзяржаўнымі (земскімі) прывілеямі лічыліся тры прывілеі, выдадзеныя ў 1387 г. вялікім князем Ягайлам пасля заключэння з Польшчай Крэўскай уніі (1385 г.).

Першы быў выдадзены 20 лютага 1387 г. Ён пачынаўся са сцвярджэння, што нібытаа людзі жадаюць прыняць катаіліцкую веру, а тыя,хто яе ўжо прыняў, даруюцца новыя правы і вольнасці. У прыватнасці, прывілей замацоўваў за кожным рыцарам ці баярынам (католікам) права свабоднага распараджэння нерухомай маёмасцю. Акрамя таго, рыцары, якія прынялі каталіцтва, вызваляліся ад выканання многіх дзяржаўных павіннасцей за выключэннем ваеннай і замкавай.

Прывілей 22 лютага таго ж года фактьчана дапаўняў першы. Галоўнае яго прызначэнне заключалася ў надзяленні багатымі дарамі і маёнткамі каталіцкага духавенства і касцёлаў. У адпаведнасці з прывілеем усё каталіцкае духавенства, касцёлы, кляштары і феадальназалежныя ад іх людзі выключаліся з дзяржаўнай юрысдыкцыі, гэта значыць, што яны вызваляліся ад усякага роду службы, павіннасцей на карысць дзяржавы і вялікага князя.

Такім чынам, галоўным прызначэннем прывілеяў ад 20 і 22 лютага 1387 г. было прымусовае насаджэнне каталіцкай веры на Беларусі, выкліканае тым, што Ягайла па ўмовах Крэўскай уніі сам прыняў каталіцкую веру і абавязаўся распаўсюдзіць яе на тэрыторыі ўсёй дзяржавы. Гэтыя прывілеі паклалі пачатак юрыдычнага афармлення саслоўя шляхты.

Асноўныя палажэнні прывілеяў 1387 г. атрымалі далейшае развіццё ў агульназемскім Гарадзельскім прывілеі 1413 г., які яшчэ больш пашырыў правы феадалаў-католікаў. Разам з тым, ён служыў праграмай і заданнем на абмежаванне правоў і дыскрымінацыю ўсіх некатолікаў. У выйіку насаджэння каталіцкай веры сярод феадалаў узмацнілася унутрыкласавая барацьба, што з'явілася падставай для прыняцця агульназемскіх прывілеяў 1432 і 1434 гг., якія заканадаўча замацавалі роўнасць ў правах праваслаўных феадалаў з феадаламікатолікамі.

Такім чынам, сярод крыніц дзяржаўнага права, якія паслўжылі падставай для далейшага юрыдычнага афармлення правоў саслоўя шляхты, прывілеі 1432 і 1434 гадоў мелі першараднае значэнне. Яны стварылі прававыя ўмовы для ўключэння ўсяго класа феадалаў, незалежна ад веравызнання, у прывілеяванае саслоўе шляхты, аб'яднаўшы яе на класавай аснове.

Асаблівае месца ў развіцці заканадаўства наогул і дзяржаўнага права ў прыватнасці належыць агульназемскаму прывілею 1447 г. У ім былі поўна і грунтоўна выкладзены правы класа феадалаў і саслоўя шляхты, некаторыя прынцыпы крымінальнага, цывільнага (грамадзянскага) і дзяржаўнага права. Прывілей 1447 г. быў не толькі саслоўным актам, ён меў юрыдычнае значэнне для простых людзей, асабліва для гараджан, а таксама пацвердзіў і развіў ідэю, запісаную ў змесце прывілея 1434 г., аб выключэнні феадальназалежнага насельніцтва з ліку асоб, якія знаходзяцца ў непасрэднай залежнасці ад дзяржавы. Гэта азначала, што дзяржаўныя паўнамоцтвы па зборы падаткаў былі перададзены асобным феадалам. Дзякуючы нормам, змешчаным у прывілеі 1447 г., апошнія значна ўмацавалі свой эканамічны і палітычны ўплыў у дзяржаве.

У адпаведнасці з прывілеем (арт. 11) вялікі князь, яго намеснікі і іншыя службовыя асобы не мелі права прымаць на дзяржаўныя і вялікакняжацкія землі прьватнаўласніцкіх сялян. Гэта ж забаранялася рабіць і феадалам. Акрамя таго, за феадаламі замацоўвалася права судзіць залежных сялян. Усё гэта садзейнічала ўзмацненню эканамічнага прымусу. Сяляне і мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак пазбаўляліся магчымасці шукаць абароны супраць самавольства феадалаў у дзяржаўных органах.

Такім чынам, прывілей 1447 г. можна лічыць галоўным прававым актам, які заклаў асновы юрыдыч нага афармлення феадальнай залежнасці сялян. Ён забараняў ураду ВКЛ раздаваць дзяржаўную маёмасць і пасады іншаземцам. Апошняе было накіравана супраць пранікнення польскіх феадалаў на землі Вялікага княства. Прывілеем было значна пашырана кола асоб, за якімі прызнаваліся правы шляхты незалежна ад веравызнання і наяўнасці ў іх гербаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]