- •Змест і задачы дысцыпліны мсмк. Функцыянаванне моўных і маўленчых сродкаў як галоўны аспект вывучэння дысцыпліны стылістыкі.
- •Паняцце аб стылістыцы мовы, стылістыцы маўлення і стылістыцы мастацкай літаратуры
- •Размежаванне мовы і маўлення. Структура і класіфікацыя маўленчых актаў. Віды выказвання і іх інтэрпрэтацыя
- •Паняцце нормы як адно з найважнейшых у стылістыцы маўлення. Абавязковасць маўленчых нормаў.
- •Класіфікацыя моў. Паходжанне і развіццё моў. Мовы свету і іх класіфікацыя
- •Генетычная і марфалагічная класіфікацыя беларускай мовы. Параўнальна-гістарычные вывучэнне моў
- •7.Мэты і задачы вывучэння фанетыкі (сінхронная, дыяхронная, агульная, супастаўляльная)
- •8. Сегментныя і суперсегментыя адзінкі мовы. Азначэнне гука. Чатырохбаковы аналіз гука: акустычны, артыкуляцыйны, функцыянальны, перцэптыўны
- •9. Акустычная фанетыка. Акустычны аспект вывучэння гукаў
- •15. Фаналогія. Гукі маўлення і гукі мовы, паняцце пра фанему.
- •16) Склад – гукабонекалькiгукауу, штовымаууляюццааднымштуршкомпаветра.
- •17) Структура:
- •18. Фанетычны, графічны складападзелы і іх адрозненне ад марфемнага падзелу слоў.
- •20. Роля націску і інтінацыі ў арганізацыі маўленчай плыні. Фанетычная прырода націску.
- •21. Розныя тыпы націску. Месца націску у слове. Нерухомы і рухомы словаутваральны націск. Клітыкі. Фразавы, сінтагменны, лагічны націск. Аналіз націску ў тэксце.
- •22. Інтанацыя. Фанетычнае чляненне маўлення. Танальныя сродкі інтанацыі. Тэмбравыя сродкі інтанацыі. Функцыі інтанацыі.
- •23. Стылі літаратурнага вымаўлення. Арфаэпічная норма. Беларускае вымаўленне ў гістарычнам развіцці.
- •24. Асноўныя нормы суч. Бел. Вымаўлення: галосныя націскныя і ненаціскныя. Зычныя ў моцных і слаб пазіц. Гукі на стыке слоў
- •25. Вымаўленне галосных Норма літ вымаўлення зычных і спалуч. Зычных і некатоных граматычных формаў. Арфаэпічная норма і культура маўлення
- •26.Прычыны і крыніцы адхіленняў ад літаратурнага вымаўлення. Вымаўлення на тэлебачані і радые. Інтэрферыцыйныя з’явы ў вымаўленні і пуці іх пераадолення
- •27. Узнікненне пісьма. Этапы развіцця пісьма. Піктаграфічнае, ідэаграфічнае, фонаграфічае пісьмо
- •28. Звесткі з гісторыі графікі. Фарміраванне беларускай графікі. Сучасны беларускі алфавіт
- •30. Асноўныя прынцыпы (напісанні) суч беларускай арфаграфіі. Суадносіны фанетычнага і марфалагічнага прынцыпаў у беларускай арфаграфіі.
- •33. Закон аб правілах бел арфаграфіі і пунктуацыі 2008. Асноўныя ўдакладненні і змяненні ў новай радакцыі правіл.
- •34) На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правiлы:
- •35) На марфалагiчным прынцыпе правапiсу грунтуюцца наступныя правiлы:
Генетычная і марфалагічная класіфікацыя беларускай мовы. Параўнальна-гістарычные вывучэнне моў
Беларуская мова ўваходзіць у індаеврапейскую сям’ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу.
Беларуская мова адносіцца да флексійных моў.
Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства вывучае мовы, якія знаходзяцца ў адносінах роднасці.
Роднасныя мовы – мовы, якія маюць строга акрэсленыя, рэгулярныя суадносіны паміж адзінкамі розных моўных узрооўняў (падабентсва каранёў, суфіксаў, грам. форм, марфалагічных прымет, сінтаксічных канструкцый). Роднасць моў тлумачыцца іх паходжанннем ад адной мовы-продка. Найбольш эфектыўныўны крытэрый вызначэння роднасных моў – марфалагічны. Асабліва гэта датычыцца канчаткаў. Але звычайна для надзейнасці выкарыстоўваюць не адзін, а некалькі крытэрыяў.
7.Мэты і задачы вывучэння фанетыкі (сінхронная, дыяхронная, агульная, супастаўляльная)
Фанетыка – радзел мовазнаўства, які вывучае гукавы бок мовы, г.з. спосабы ўтварэння (артыкуляцыю) і акустычныя ўласцівасці гукаў, іх змены ў працэсе маўлення.
Сінхронная фанетыка даследуе гукавы лад мовы ў сінхронным, апісальным плане, характарыстыка гукавага ладу мовы на пэўным этапе яго развіцця.
Дыяхронная – сочыць за фарміраваннем фанетычных з’яў на працягу больш-менш доўгага часу. Працэсы відазмянення гукаў, замена адных іншымі, асаблівавсці спалучальнасці на пэўным гістарычным этапе.
Агульная – разглядае на матэрыяле розных моў тэарэтычныя пытанні ўтварэння гукаў, прыроды націску, структуры складу, адносіны.
Супастаўляльная (параўнальная) – супастаўленне гукавых сістэм розных моў, частцей роднасных, што дае магчымасць выявіць спецыфіку кожнай мовы.
Задачы:
Вывучэнне гукаўтварэння
Вывучэнне будовы моўнага акустычнага сігналу
Вывучэнне яго ўспрымання, каб выясніць сацыяльную функцыю носьбітаў(носителей) інфармацыі ў камунікацыйным працэсе
Вывучэнне класіфікацыі гукаў
Характарызацыя гукавых змен
Вызначэнне іншых фанетычных адзінак – склад і націск
8. Сегментныя і суперсегментыя адзінкі мовы. Азначэнне гука. Чатырохбаковы аналіз гука: акустычны, артыкуляцыйны, функцыянальны, перцэптыўны
Вусная мова – гукавая плынь (поток), якая падзяляецца з дапамогай інтанацыі і націску на асобныя адрэзкі, фанетычныя адзінкі. Да такіх адзінак адносяцца тэкст, фонаабзац, фраза, маўленчыч такт (сінтагма), фанетынае слова, склад і гук.
Сегментыя адзінкі: склад, гук
Суперсегментныя адзінкі: націск, паўза,інтанацыя
Тэкст – зыходная велічыня члянення, мае не фанетычны, а камунікатыўны характар.
Фонаабзац – кампазіцыйная частка тэксту (некалькі сказаў, цесна звязаных паралельнай ці ланцуговай сувязямі)
Фраза – адпавядае адносна закончанаму па сэнсу выказванню і вылучаецца з тэксту інтанацыйнай закончанасцю.
Маўленчы такт (сінтагма) – частка фразы, вылучаецца(выделяется) інтанацыяй незавершанасці і крыху карацейшыммі паўзамі.
Фанетычнае слова – гукавыя адзінкі, аб’яднаныя адным націскам.
Склад – гэта гук і комплекс гукаў, які вымаўляецца аднім штуршком (толчком) выдыхнутага паветра.
Гук – эта найменьшы членараздзельны элемент вуснай мовы, утвораны органамі маўлення за адну артыкуляцыю.
Аспекты вывучэння гукаў:
Акустычны (фізічныя ўласцівасці) – сіла, тэмбр, афарбоўка, вышыня
Артыкуляцыйны (фізіялагічны) – спосабы ўтварэння гукаў
Функцыянальны (лінгвістычны) – гукі як сродак адрознення слоў - фанемы (вывучае фаналогія)
Перцэптыўны – суб’ектыўныя вобразы гукаў на аснове аб’ектыўных характарыстык гукавай хвалі – толькі развіваецца
