Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Arkhivovedenie_konspekt (1).docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
127.83 Кб
Скачать

12. Архивы Беларуси в период Первой мировой войны (1914–1918 гг.). Реорганизация архивного дела в Беларуси после установления советской власти.

Первая мировая война и последовавшие за ней события существенным образом изменили не только состав, но и характер деятельности Виленского архива: из хранилища древних актов он превратился в Госархив в Вильно, в котором начали концентрироваться документы учреждений и организаций Виленского края, отошедшего в 1920 г. к Польше. В таком качестве архив оставался до осени 1939 г.

Тогда же, в 1915 г., с приближением кайзеровских войск к Вильно, часть архива вывезли в Ярославль. Известный белорусский этнограф и библиограф Ал. Шлюбский считал, что была эвакуирована самая ценная часть. Бывший в 1920-е годы старшим архивистом Виленского архива Р. Меницкий на вопрос: “Что вывезено?” не мог дать точного ответа, так как отсутствовали списки вывезенных книг. После вывоза книг в Россию и передачи в октябре 1919 г. 3518 (из находившихся там 4822) книг Люблинской губернии в соответствующий польский архив в Виленском архиве оставалось 14832 книги. Таким образом, нетрудно подсчитать, что, по данным польского архивиста, в 1915 г. из Виленского архива в Россию было вывезено 7227 книг.

С началом первой мировой войны по приказу командующего Двинского военного округа была начата подготовка материалов Архива Муравьевского музея к эвакуации. Наиболее ценные, с точки зрения царских чиновников, дела (политические и секретные) были упакованы в 90 мешков весом около 400 пудов и вывезены летом 1915 г. в Ярославль, куда, как известно, были эвакуированы часть книг Виленского центрального архива древних актов и некоторые рукописи Виленской публичной библиотеки. В числе вывезенных документов архива Муравьевского музея были прежде всего дела бывшего политического отделения канцелярии Виленского генерал-губернаторства. Оставшиеся материалы были перемещены в помещение Виленского архива древних актов, где в течение нескольких лет подвергались научно-технической обработке польскими архивистами.

В этот период в России не существовало единого органа по руковод­ству архивами, все организационные вопросы, связанные с эвакуацией архивов из мест, которым угрожала оккупация, ложились на плечи сотрудников и членов губернских архивных комиссий. Отсутствие специальных государственных учреждений, занимавшихся организацией эвакуации архивов из мест, которым угрожала оккупация, приводило к гибели многих документальных материалов.

Пачаткам афіцыйнага справаводства БНР, а значыць, і пачаткам збору Дзяржаўных Архіваў, варта лічыць канцылярскую дзейнасць Выканаўчага Камітэту Рады Усебеларускага З’езду, якая распачалася пасля разгону З’езду (18 снежня 1917 г.).

Выканкам Рады вёў працу фактычна ў падполлі. У ноч на 21 лютага, праз два дні пасля ўцёкаў бальшавікоў з Мінска, быў утвораны Народны Сакратарыят, як часовы орган, з асобнай канцылярыяй і афіцыйным справаводствам. 21 лютага немцы ўвайшлі ў горад. 25 лютага, у рамках усталявання новага парадку, нямецкія ўлады выгналі Народны Сакратарыят з займанага ім будынка і захапілі ўсю яго маёмасць: грошы, мэблю, асабістыя рэчы, а заадно канцылярыю і архіў.

Адначасова збіраліся і парадкаваліся архівы. На момант выезду з Мінска Рады і Урада БНР, канцылярыяй Народнага Сакратарыяту (ад лістапада ён пачаў называцца Радай Народных Міністраў) было зарэгістравана каля 2000 выходных, і каля 800 уваходных дакументаў самага рознага характара – дэкларацыі, ноты, пасведчанні, упаўнаважанні, нарматыўныя акты, цыркуляры, лісты, фінансавыя дакументы.

1 снежня 1918 года беларускія ўстановы выехалі з Мінска ў Вільню. Тады ж з Мінска былі вывезены і Дзяржаўныя Архівы БНР. Для высвятлення далейшага іх лёса вельмі карысным з’яўляецца ліст Кастуся Езавітава да Івана Ермачэнкі 5 чэрвеня 1943 года. Прааналізаваўшы пададзеную ім інфармацыю, можна зрабіць наступныя вынікі: Архіў Народнага Сакратарыята і Рады БНР быў вывезены міністрам Я. Варонкам у Вільню (Варонка займаў пасаду Дзяржаўнага Сакратара, а значыцца займаўся непасрэдна захаваннем канцылярыі і архіва). Згодна са сведчаннем Езавітава, далей архіў быў перавезены Варонкам у Коўна, дзе і захоўваўся да яго ад’езду ў Амерыку.

Пры ад’ездзе архіў быў здадзены на захоўванне ў транспартную кантору ў Коўна, у якой яго набыў В. Ластоўскі. Надалей,ён захоўваў архіў да свайго ад’езду ў Мінск.

Наступныя дакладныя звесткі пра Дзяржаўныя Архівы БНР выяўляюцца дзякуючы дакументу 1921 года. У гэты момант Урад БНР, пасля кароткага (сакавік-снежань 1919 г.) перабывання ў Берліне, знаходзіцца ў Коўна. У Берліне працягвае дзейнасць Беларуская Місія. Трэба адзначыць, што за гэты час (1920-1921 гг.) у берлінскай Місіі нязменна працуе толькі адзін чалавек – Дзяржаўны Кантралёр Леанард Заяц. Існуе дакумент за 29 красавіка 1921 года:

“Бэрлін, 29 красавіка 1921

Акт.Я, ніжэйпадпісаны, шэф Місіі у Бэрліне Андрэй Бароўскі прыняў ад Дзержаўнага Кантралёра Л. Зайца на часовае перахаванне архіў Рады Народных Міністраў за 1918-1920 гг., а іменно:

1) Пратаколы (104) паседжанняў Народнага Сэкрэтэрыяту за 1918 год.

2) Копіі рожных дакумэнтаў за 1919 г.

3) Тэлеграмы ўходзячыя “ ”

4)Тэлеграмы выходзячыя “ ”

5)Зужыткаваныя дыплематычныя пашпарты і пасведчаньня за 1919-1920 гг.

6)Уходзячыя паперы Рады Народных Міністраў за І-ую палову 1920 г.

Здаў: Дз. Кантралёр Л. Заяц

Прыняў: Шэф Місыі А. Бароўскі”

Можна зрабіць некалькі вывадаў на аснове гэтага дакумента: па-першае, адказваў за архівы Дзяржаўны Кантралёр БНР Леанард Заяц, пра што сведчыць яго роля, азначаная ў акце перадачы. Па-другое, бачна, што ядро эвакуяваных з Мінска дакументаў складалі пратаколы паседжанняў Народнага Сакратарыяту за 1918 год. Таксама, вельмі верагодным з’яўляецца тое, што з Вільні архівы паўтарылі маршрут Ураду БНР: праз Гродна ў Берлін.

У сувязі з цяжкасцямі дзейнасці Беларускай Місіі ў Берліне далейшае захоўванне там архіваў БНР робіцца немэтазгодным. Таму ў 1922 годзе шэф Місіі Андрэй Бароўскі перапраўляе маёмасць Місіі, у тым ліку і Архівы, у Коўна, пра што 7 кастрычніка 1922 года паведамляе ў паштоўцы Вацлаву Ластоўскаму.

Такім чынам, пры любым варыянце развіцца падзей, можна з упэўненасцю казаць, што увосень 1922 года Дзяржаўныя Архівы БНР апынуліся ў Коўна, пад наглядам старшыні Рады Народных Міністраў БНР Вацлава Ластоўскага. Там жа, у Коўна, захоўвалася і ўся справаздачная дакументацыя эміграцыйнага ўрада Ластоўскага за 1920-1922 гг. Яна падрабязна пералічваецца ў актах перадачы справаў Канцылярыі Рады Народных Міністраў – у ліпені 1921 года яна перайшла пад кіраўніцтва Васіля Захаркі.

У красавіку 1923 года з-за канфлікту паміж Ластоўскім і ягонымі калегамі ў эміграцыйным урадзе падзяляецца напалам і беларускія архівы. Дзяржаўныя архівы за 1918 год і значная частка пазнейшых дакументаў – пераважна асабістая і палітычная перапіска – засталіся ў руках Ластоўскага. Пазней, як прыгадвае Езавітаў, ён набывае ў транспартнай канторы і багаты архіў Варонкі (які выехаў у Амерыку ўвосень 1923 года). У руках супернікаў Ластоўскага – новага Урада БНР Аляксандра Цвікевіча – засталася рэшта: частка справаводства 1920-1923 гг., архівы Рыжскай і Ковенскай дыпламатычных місіяў БНР і матэрыялы больш асабістага характара.

Калі беларускай Місіі ў Коўна 23 студзеня 1925 года было прапанавана ў двухдзённы тэрмін выселіцца з займанага памяшкання, дыпламатычны прадстаўнік БНР у Літве Аляксандр Вальковіч звяртаецца па дапамогу да чэшскага пасла ў Літве Яраслава Галі аб перадачы архіва Консульству Чэхаславацкай рэспублікі.

Але пасля Берлінскай канферэнцыі 1925 года, дзе некалькі сябраў Ураду абвясцілі аб самароспуску БНР, Аляксандр Цвікевіч, Леанард Заяц і Уладзімер Пракулевіч выехалі ў Мінск, і вывезлі туды ўвесь архіў, што мелі.

Прывезеныя ў Мінск матэрыялы склалі аснову фонду Беларускай Народнай Рэспублікі – колішняга фонду №62 Партархіва пры ЦК КПБ, а цяпер фонду №325 Нацыянальнага Архіва Рэспублікі Беларусь – з часам да іх далучыліся некаторыя матэрыялы з іншых крыніц.

Трэба таксама асобна разглядзець лёс архіўнага збору Вацлава Ластоўскага, які ў пачатку 1927 года таксама перабраўся ў Мінск. Магчыма, тыя дакументы, што меў Ластоўскі – гэта дакументы з асабістага архіва Язэпа Варонкі, каторы Ластоўскі выкупіў у транспартнай канторы. Гэта тлумачыць прысутнасць у 325 фонде каля 10 справаў, што відавочна паходзяць з асабістага архіва Варонкі. Відаць, яны патрапілі ў Мінск з Ластоўскім, а не з Цвікевічам, Заяцам і Пракулевічам.

Пра застаўшыся ў Коўна архіў Ластоўскага мы таксама даведваемся ад Езавітава аб прадажы асабістай бібліятыкі Ластоўскага мужам яго дачкі ў 1935-1936 гг. Аб гэтай распрадажы беларусы даведаліся дужа позна, а таму нічога набыць не змаглі. Затое выкарыстана гэта было Расейскім архівам у Празе, які праз аднаго з сваіх агентаў у Коўні закупіў архіўныя дакумэнты, якія яго цікавілі, і праз чэскае консульства пераслаў іх у Прагу. Да гэтага можна дадаць інфармацыю Ганны Сурмач: “У даведніку па матэрыялах архіву “Русский заграничный исторический архив при Министерстве иностранных дел Чехословацкой республики”, Прага, 1936, ёсць звесткі аб тым, што ў 1935 годзе туды сапраўды паступілі журналы Рады й Сакратарыяту БНР”. Адсачыць далейшы лёс гэтай часткі, у тым ліку і пратаколаў Народнага Сакратарыяту і Рады БНР, пакуль немагчыма.

А лёс той часткі, што была набыта невядомымі антыкварамі ў зяця Ластоўскага, магчыма адсачыць па дакументах. 15-16 жніўня 1944 года супрацоўнікі НКУС Літоўскай ССР вынеслі з Віленскага Беларускага Музея 18 скрынак з архіўнымі дакументамі. Спіс гэтых дакументаў, складзены адразу пасля гэтай падзеі супрацоўнікамі музея, дазваляе прасачыць лёс некаторых дакументаў. Праз некаторы час – не пазьней за 1949 год – у рукі НКУС невядома адкуль і невядома ад каго трапляе іншы архіўны збор, які атрымаў назву “Документы белорусской контрреволюционной белогвардейской «народной» «республики»”. Змест гэтаг збору дае ўсе падставы ідэнтыфікаваць яго як той самы архіў Ластоўскага. Далей абодва гэтыя зборы перадаюцца на захаванне Дзяржаўнаму Архіву Літоўскай ССР, дзе на іх падставе ствараюцца два фонда: “Беларускі музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні” і “Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі”. Паводле актаў інвентарызацыі фарміраванне гэтых фондаў адбылося паміж 1949 і 1953 гадамі. Пры гэтым некаторыя справы з музейных збораў, якія мелі відавочнае дачыненне да БНР (у спісе забранага ў жніўні 1949 года – пазначаныя як “Архіў Беларускай Народнай Рэспублікі, пачкі 1-7”, а таксама некаторыя іншыя з палітычнага архіву Антона Луцкевіча) трапілі ў фонд “Рады Міністраў”, а некалькі справаў з архіва Ластоўскага апынуліся ў фондзе Беларускага Музея.

У 1959-1960 гадах адбывалася акцыя па пераразмеркаванні архіўных матэрыялаў паміж савецкімі рэспублікамі з мэтай вяртання геаграфічна “чужых” дакументаў адпаведным рэспубліканскім архівам. Два згаданыя фонда Дзяржаўнага Архіва Літоўскай ССР таксама разглядаліся на прадмет перадачы беларускім архіўным установам. Фонд “Беларускі музей імя Івана Луцкевіча”, за выняткам 9 справаў, што не мелі дачынення да Беларусі, у жніўні 1960 года былі перададзены ў Мінск. Зараз гэта фонд №3 БДАМЛіМ. Фонд “Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі” пасля ўважлівага вывучэння было вырашана пакінуць ў Вільні. Зараз гэта фонд №582 Дзяржаўнага Архіва Літвы. Гэты фонд быў рассакрэчаны ўжо 25 кастрычніка 1984 года.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]