- •Тэма паўстання 1863-1864 гг. У рамане э. Ажэшкі “над нёманам” і рамане у. С. Караткевіча “каласы пад сярпом тваім” (вобразна-сімвалічны аспект)
- •Глава 1. Паўстанне 1863-1864 гг. У жыцці і творчасці э. Ажэшкі і у. С. Караткевіча 6
- •Глава 2. Ідэйна-мастацкае асэнсаванне паўстання ў раманах э. Ажэшкі “над нёманам” і рамане “каласы пад сярпом тваім” у. С. Караткевіча: тыпалогія вобразаў-сімвалаў 14
- •Уводзіны
- •Глава 1. Паўстанне 1863-1864 гг. У жыцці і творчасці э. Ажэшкі і у. С. Караткевіча
- •1.1.Gloria victis: паўстанне ў жыцці і творчасці э. Ажэшкі
- •1.2.“У рабстве гіне дух”: паўстанне 1863-1864 гг. У жыццёвай і творчай дарогах у.С. Караткевіча
- •Глава 2. Ідэйна-мастацкае асэнсаванне паўстання ў раманах э. Ажэшкі “над нёманам” і рамане “каласы пад сярпом тваім” у. С. Караткевіча: тыпалогія вобразаў-сімвалаў
- •2.1. Вобраз ракі як захавальніцы памяці і яе інтэграцыйны фактар
- •2.1.1. “На Нёман, прашу на Нёман!”: вобраз Нёмана ў рамане э. Ажэшкі
- •2.1.2. “Ухіляюся табе, рэчачка!”: вобраз Дняпра ў рамане у. С. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”
- •2.2. Сімвалічнае значэнне могілак
- •2.2.1. Могілкі ў рамане э. Ажэшкі “Над Нёманам”
- •2.2.2. Вобраз-сімвал магільні Загорскіх у рамане у. С. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”
- •2.4. Вобраз-сімвал дрэва ў межах канцэпцыі паўстання
- •2.3.1. “Ой, беднае дрэўца, што ліст не шкадуе!”: сімвалічнае значэнне вобразу дрэва ў рамане э. Ажэшкі “Над Нёманам”
- •2.4.2. “ Сякера пры дрэве”: сімвал дрэва ў рамане у. С. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”
- •Заключэнне
- •Спіс выкарыстанай літаратуры
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ
Кафедра славянскіх літаратур
Тэма паўстання 1863-1864 гг. У рамане э. Ажэшкі “над нёманам” і рамане у. С. Караткевіча “каласы пад сярпом тваім” (вобразна-сімвалічны аспект)
Курсавая работа
Агрэніч Аліны Аляксандраўны,
студэнткі 2 курса, спецыяльнасці
«славянская (польская і беларуская)
філалогія»
Навуковы кіраўнік:
кандыдат філалагічных навук,
дацэнт М.М. Хмяльніцкі
Мінск, 2014
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 2
Глава 1. Паўстанне 1863-1864 гг. У жыцці і творчасці э. Ажэшкі і у. С. Караткевіча 6
1.1.Gloria victis: паўстанне ў жыцці і творчасці Э. Ажэшкі 6
1.2.“У рабстве гіне дух”: паўстанне 1863-1864 гг. у жыццёвай і творчай дарогах У.С. Караткевіча 10
Глава 2. Ідэйна-мастацкае асэнсаванне паўстання ў раманах э. Ажэшкі “над нёманам” і рамане “каласы пад сярпом тваім” у. С. Караткевіча: тыпалогія вобразаў-сімвалаў 14
2.1. Вобраз ракі як захавальніцы памяці і яе інтэграцыйны фактар 15
2.1.1. “На Нёман, прашу на Нёман!”: вобраз Нёмана ў рамане Э. Ажэшкі 16
2.1.2. “Ухіляюся табе, рэчачка!”: вобраз Дняпра ў рамане У. С. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” 20
2.2. Сімвалічнае значэнне могілак 23
2.2.1. Могілкі ў рамане Э. Ажэшкі “Над Нёманам” 23
2.2.2. Вобраз-сімвал магільні Загорскіх у рамане У. С. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” 26
2.4. Вобраз-сімвал дрэва ў межах канцэпцыі паўстання 27
2.3.1. “Ой, беднае дрэўца, што ліст не шкадуе!”: сімвалічнае значэнне вобразу дрэва ў рамане Э. Ажэшкі “Над Нёманам” 28
2.4.2. “ Сякера пры дрэве”: сімвал дрэва ў рамане У. С. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” 30
ЗАКЛЮЧЭННЕ 34
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 36
Уводзіны
Літаратура наша – добра гэта ці дрэнна – рэдка была толькі літаратурай, звычайна яна была адначасова грамадскай службай.
А. Драгашэўскі [8, c. 8 ]
Даследаванне твораў пісьменнікаў, якія прадстаўляюць розныя народы, на прадмет знаходжання пэўных падабенстваў з’яўляецца ў выключнай ступені цікавым відам навуковай дзейнасці ў рэчышчы параўнальнага літаратуразнаўства. Прычым не толькі ў галіне гэтай навукі. Як вядома, літаратура зазвычай з’яўляецца яскравым адлюстраваннем пэўных гістарычных падзей, настрояў, якія пануюць у грамадстве, а таксама культуры і менталітэту народа.
Беларусь і Польшча блізкія не толькі паводле цяперашняга геаграфічнага становішча ці з пункту гледжання прыналежнасці моў краін да сям’і славянскіх. Можна сцвярджаць, што беларусы і палякі таксама роднасныя на духоўным узроўні: мы маем шмат у чым агульную гісторыю, фальклорную спадчыну; падобны і ментальны код жыхара Польшчы і жыхара Беларусі. Нават імёны многіх выбітных постацяў належаць адначасова дзвюм культурам.
І калі ў гісторыі палітычных стасункаў паміж Польшчай і Беларуссю здараліся і могуць здарацца непаразуменні, нацыянальныя літаратуры яскрава маніфеставалі і маніфестуюць братэрства нашых народаў.
Акурат імкненне ў чарговы раз звярнуць увагу на роднаснасць беларусаў і палякаў праз прызму літаратуры з’яўляецца адным з чыннікаў, які абумовіў выбар тэмы дадзенай курсавой работы.
Паўстанне 1863-1864 гг. засталося ў народнай памяці як адно з самых драматычных у айчыннай гісторыі як Беларусі, так і Польшчы, і дагэтуль яго свяшчэнныя мэты не перастаюць захапляць і натхняць.
Калі Э. Ажэшка выдала свой раман роўна праз 25 гoд пасля паўстання ў знак пашаны да гэтых падзей, а У. С. Караткевіч скончыў свой раман у 100- ую гадавіну, то дадзеная курсавая работа дастаткова дарэчна прыпадае на 150-ую гадавіну пасля трагічнага паражэння народнага змагання ХІХ-га стагоддзя за роўнасць і братэрства ў грамадстве.
Так, аб’ектам прапанаванага даследвання сталі два творы: раман Э. Ажэшкі “Над Нёманам” („Nad Niemnem”) і раман У. С. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Прадмет даследавання – вобразы і сімвалы, непасрэдна звязаныя з паўстаннем, якія ўтрымліваюцца ў абраных аўтарам курсавога праекта творах.
Мэтай курсавой работы з’яўляецца выяўленне агульнага і адрознага ў адлюстраванні тэмы паўстання 1863-1864 гг. у вобразна-сімвалічным аспекце ў рамане Э. Ажэшкі “Над Нёманам” і ў рамане “Каласы пад сярпом тваім” У. С. Караткевіча. Вобразы-сімвалы з’яўляюцца вельмі важнай часткай літаратурнага твора: менавіта яны ўзмацняюць ідэйны і мастацкі эфект твораў, надаюць ім абагульненую сілу. Вектар даследавання будзе скіраваны не толькі на падобныя ў двух раманах вобразы-сімвалы паўстання з лагічным тлумачэннем іх ідэйна-мастацкай вартасці і значэння, але і на характарыстыку некаторых асаблівасцей адлюставання падзей у творах па-за межамі абазначанага ў тэме вобразна-сімвалічнага ракурса, паколькі аўтар лічыць вартым найперш разгледзець творы у больш шырокім кантэксце, каб закласці пэўны падмурак для даследавання на ўзроўні вобразаў-сімвалаў.
Для дасягнення дадзенай мэты былі пастаўлены наступныя задачы:
раскрыць ролю паўстання 1863-1864 гг. у жыццёвай і творчай дарогах Э. Ажэшкі і У. С. Караткевіча і адзначыць перадумовы для стварэння абраных для даследавання твораў;
адзначыць агульныя характарыстыкі адлюставання падзей у раманах, творчы метад аўтараў;
разгледзець вобраз ракі як захавальніцы памяці і інтэграцыйнага фактара;
ахарактарызаваць вобраз-сімвал Магілы;
даследаваць вобраз дрэва на прадмет сімвалічнага значэння у межах канцэпцыі паўстання;
супаставіўшы і даследаваўшы творы на прадмет вулучаных вобразаў-сімвалаў паўстання 1863-1864 гг., зрабіць адпаведныя высновы.
Падчас падрыхтоўкі курсавога праекта аўтар карыстаўся крытычнымі выданнямі як беларускіх (А. Мальдзіса, А. Вераб’я, Г. Кісялёва), так і польскіх даследчыкаў (Я. Дэткі, А. Драгашэўскага, Г. Баркоўскай), а перадусім тэкстамі абраных для курсавога праекта твораў. Бібліяграфічная даведка ўтрымліваецца ў апошнім раздзеле працы.
Праца складаецца з уводзінаў, агульнай часткі, дзвюх глаў, заключэння і спісу выкарыстанай літаратуры (12 пазіцый).
