Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИГПБ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
133.96 Кб
Скачать

Вопрос 20. Агульназемскія граматы (прывілеі) – крыніцы права Вялікага Княства Літоўскага

Агульназемскія прывілеі звычайна выдаваліся пры ўступленні новага князя на прастол або пасля якіх-небудзь важных падзей у жыцці дзяржавы. Яны дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі ВКЛ (зразумела, і на ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі) і былі абавязковьмі для выканання ўсімі жыхарамі дзяржавы, у тым ліку і службовымі асобамі. У агульназемскіх прывілеях выкладаліся правы і абавязкі розных класаў і груп насельніцтва, замацоўвалася прававое становішча органаў улады і кіравання, вызначаліся прынцыпы іх узаемаадносін, асвятляліся іншыя пытанні. У названых прывілеях змяшчаліся нормы крымінальнага, цывільнага, дзяржаўнага права, у якіх закраналіся толькі асноўныя палажэнні і прынцыпы гэтых галін права, напрыклад агульныя прынцыпы крымінальнай адказнасці, асноўныя палажэнні права ўласнасці, спадчыннага, абавязацельнага права і г.д.

1359 – Грамата Альгерда. Карыстанне звычаёвым правам, кали адносины не урэгуляваны.

Першымі агульнадзяржаўнымі (земскімі) прывілеямі лічыліся тры прывілеі, выдадзеныя ў 1387 г. вялікім князем Ягайлам пасля заключэння з Польшчай Крэўскай уніі (1385 г.).

Першы быў выдадзены 20 лютага 1387 г. У прыватнасці, прывілей замацоўваў за кожным рыцарам ці баярынам (католікам) права свабоднага распараджэння нерухомай маёмасцю. Акрамя таго, рыцары, якія прынялі каталіцтва, вызваляліся ад выканання многіх дзяржаўных павіннасцей за выключэннем ваеннай і замкавай.

Прывілей 22 лютага таго ж года фактьчана дапаўняў першы. Галоўнае яго прызначэнне заключалася ў надзяленні багатымі дарамі і маёнткамі каталіцкага духавенства і касцёлаў.

Грамата Ягайла ад 28 красавика 1387 г. замацоувала права князя Скиргайла на кираванне ВКЛ. Грамата называлася праудай.

Гэтыя прывілеі паклалі пачатак юрыдычнага афармлення саслоўя шляхты.

Асноўныя палажэнні прывілеяў 1387 г. атрымалі далейшае развіццё ў Гарадзейскай унии, якая складалась з 3 агульназемскіх прывілея 1413 г., якія яшчэ больш пашырыў правы феадалаў-католікаў. 1: гербавае пабрацимства, равенста польскай шляхты з шляхтай ВКЛ, 47 польских гербау. 2: не выбираць князя без згоды феадалай другой краины. 3: на пасады феадалы-католики, якия атрымали гербы. У выйіку насаджэння каталіцкай веры сярод феадалаў узмацнілася унутрыкласавая барацьба, што з'явілася падставай для прыняцця агульназемскіх прывілеяў 1432 і 1434 гг., якія заканадаўча замацавалі роўнасць ў правах праваслаўных феадалаў з феадаламікатолікамі.Яны стварылі прававыя ўмовы для ўключэння ўсяго класа феадалаў, незалежна ад веравызнання, у прывілеяванае саслоўе шляхты, аб'яднаўшы яе на класавай аснове. Але гэта адбывалася тольки дэ-юрэ.

Асаблівае месца ў развіцці заканадаўства наогул і дзяржаўнага права ў прыватнасці належыць агульназемскаму прывілею Казимира 1447 г. У ім былі поўна і грунтоўна выкладзены правы класа феадалаў і саслоўя шляхты, некаторыя прынцыпы крымінальнага, цывільнага (грамадзянскага) і дзяржаўнага права. Дзяржауныя паўнамоцтвы па зборы падаткаў былі перададзены асобным феадалам. Дзякуючы нормам, змешчаным у прывілеі 1447 г., апошнія значна ўмацавалі свой эканамічны і палітычны ўплыў у дзяржаве. Замацаванне тэрытарыальнай цэласнасци ВКЛ, суверэнитэта и адасобленнасци ад Польшчы, забаранялася ураду раздаваць дзяржауную маёмасць и пасады иншаземцам.Такім чынам, прывілей 1447 г. можна лічыць галоўным прававым актам, які заклаў асновы юрыдычнага афармлення феадальнай залежнасці сялян.

1492 – грамата Аляксандра. Замацоувау асноуныя прынцыпы канстытуцийнага, администрацыйнага, грамадзянскага, крыминальнага и працэсуальнага права. 33 артыкула. Правы панам рады: пытанни, вырашанныез панами рады не магли змяняцца князем. Забаранялась завочнае абвинавенне чалавека у злачынстве.

1506 г. – Жыгимонт 1. У ей абагульнялися и паутаралися палажэнни папярэдних грамат. Князь – са згоды духоуных и свецких феадалау. Бельски прывилей 1564 г. – аддзяленне новаутворанных судоу для шляхты ад администрацыи. Дадатки да Статута 1566 г. 1563 и 1565.

Граматы павяличвали правы шляхты и сведчыли аб зараджэнни асноу канстытуцыянализму, стварали юрыдычныя падставы да правядзення агульнай кадыфикацыи.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]