- •Уводзіны
- •Модуль 0. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
- •Навукова-тэарэтычны змест модуля
- •Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Асноўныя паняцці па тэме
- •Знакамітыя дзеячы
- •Праверачны тэст
- •Модуль 1. Фарміраванне беларускага народа.
- •Навукова-тэарэтычны змест модуля
- •План семінара
- •Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
- •Тэмы рэфератаў
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Асноўныя паняцці па тэме
- •Знакамітыя дзеячы
- •Праверачны тэст
- •Модуль 2. Гістарычныя формы дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі і фарміраванне беларускай дзяржаўнасці
- •Навукова-тэарэтычны змест модуля
- •План семінара
- •Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
- •Тэмы рэфератаў
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Асноўныя паняцці па тэме
- •Знакамітыя дзеячы
- •Праверачны тэст
- •Модуль 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі.
- •Навукова-тэарэтычны змест модуля
- •План семінара
- •Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
- •Тэмы рэфератаў
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Асноўныя паняцці па тэме
- •Знакамітыя дзеячы
- •Праверачны тэст
- •Модуль 4. Духоўнае і культурнае развіццё беларускага народа.
- •Навукова-тэарэтычны змест модуля
- •План семінара
- •Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
- •Тэмы рэфератаў
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Асноўныя паняцці па тэме
- •Знакамітыя дзеячы
- •Праверачны тэст
- •Модуль 5. Месца і роля беларускіх зямель у геапалітычных працэсах ва Усходняй Еўропе.
- •Навукова-тэарэтычны змест модуля
- •План семінара
- •Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
- •Тэмы рэфератаў
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Асноўныя паняцці па тэме
- •Знакамітыя дзеячы
- •Праверачны тэст
- •Праверачны тэст
- •Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі
- •Адказы на тэставыя заданні
- •230008, Г. Гродно, ул. Терешковой, 28
- •230008, Г. Гродно, ул. Терешковой, 28
Знакамітыя дзеячы
Ляўданскі А., Палікарповіч К., Загарульскі Э., Чарняўскі М., Лысенка І., Штыхаў Г., Ісаенка У., Побаль Л., Ткачоў М., Шадыра В., і інш. – беларускія вучоныя-археолагі, якія, абапіраючыся на даныя навуковых археалагічных экспедыцый, праведзеных у 20–90 гг. ХХ ст., абгрунтавалі перыядызацыю і вызначылі асноўныя характарыстыкі эпохі першабытнасці і ранняга сярэдневечча на тэрыторыі Беларусі.
Ластоўскі Вацлаў (1883-1938) – удзельнік стварэння БСГ. Загадчык першай нацыянальнай кнігарні ў Вільні, сакратар рэдакцыі газеты “Наша ніва”. У 1910 г. выдаў “Кароткую гісторыю Беларусі”. Вядомы як пісьменнік.
Карскі Яўхім (1860-1931) – філолаг-славіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф і палеограф, фалькларыст. Аўтар капітальных даследаванняў па дыялекталогіі, гісторыі беларускай мовы, фальклору, гісторыі беларускай літаратуры. Яго фундаментальная трохтомная праца “Беларусы” названа энцыклапедыяй беларусазнаўства. У ёй упершыню была навукова абгрунтавана нацыянальная самабытнасць беларусаў.
Раманаў Еўдакім (1855-1922) – беларускі этнограф, фалькларыст, археолаг і антраполаг. Вывучаў матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў. Асноўная праца – “Беларускі зборнік” – своеасаблівая энцыклапедыя побыту і культуры беларусаў дарэвалюцыйнага часу.
Нікіфароўскі Мікалай (1845-1910) – беларускі этнограф і фалькларыст, апублікаваў каля 20 даследаванняў па этнаграфіі, фальклору і гісторыі Віцебшчыны, якія з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па вывучэнню матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў.
Доўнар-Запольскі Мітрафан (1867-1934) – беларускі гісторык, этнограф, фалькларыст. Апублікаваў больш за 150 навуковых прац па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі і Літвы, дзекабрысцкаму руху, беларускай этнаграфіі, фальклору і літаратуры.
Ігнатоўскі Ўсевалад (1881-1931) – беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. У 1921-1926 гг. наркам асветы БССР. Прафесар, дэкан, намеснік рэктара БДУ. З 1926 г. старшыня Інбелкульта; у 1929 – 1931 гг. – прэзідэнт Беларускай Акадэміі Навук. Аўтар шматлікіх прац па гісторыі Беларусі, сярод якіх “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”. У 1931 г. абвінавачаны ў “нацыянал-ухілізме”. Скончыў жыццё самагубствам. Рэабілітаваны.
Пічэта Ўладзімір (1878-1947) – гісторык, акадэмік АН БССР. У 1921-1929 гг. першы рэктар БДУ. Аўтар шматлікіх прац па гісторыі Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, а таксама па крыніцазнаўству, краязнаўству, гісторыі права. Напісаў “Гісторыю Беларусі” (ч. 1. Мн., 1924).
Біч М., Бохан Ю., Галенчанка Г., Галубовіч В., Грыгор’ева В., Ермаловіч М., Касцюк М., Коўкель І., Круталевіч В., Крэнь І., Куль-Сяльвестрава С., Лойка Л., Люты А., Марозава С., Міхнюк У., Сагановіч Г., Снапкоўскі У., Сташкевіч Н., Шыбека З., Ярмусік Э. - сучасныя беларускія вучоныя-гісторыкі, якія займаюцца эпохай сярэднявечча, праблемамі новай і навейшай гісторыі.
Праверачны тэст
1. Галоўнымі функцыямі гісторыі з’яўляюцца:
1) пазнавальная; |
4) прагнастычная; |
2) практычная; |
5) выхаваўчая. |
3) крэатыўная; |
|
2. Да групы ўласнагістарычных метадаў даследавання адносяцца:
1) сінтэз; |
4) рэтраспектыўны; |
2) сінхронны; |
5) лагічны. |
3) параўнальна-гістарычны; |
|
3. Канцэпцыю матэрыяльнага тлумачэння гісторыі распрацаваў:
1) Герадот; |
4) К. Маркс; |
2) Ж.-Ж. Русо; |
5) М. Данілеўскі. |
3) О. Шпенглер; |
|
4. У адпаведнасці з тэорыяй грамадскага прагрэсу Л. Моргана можна выдзеліць наступныя стадыі сацыякультурнага развіцця чалавецтва:
1) дзікасць; |
4) феадалізм; |
2) варварства; |
5) капіталізм. |
3) цывілізацыя; |
|
5. Згодна з вучэннем аб сацыяльна-эканамічных фармацыях перыяд капіталізму ў гісторыіБеларусі ахоплівае час:
1) 1795-1900 гг.; |
4) 1861-1914 гг.; |
2) 1825-1914 гг.; |
5) 1861-1917 гг. |
3) 1863-1917 гг; |
|
6. Да гістарычных крыніц не адносяцца:
1) пісьмовыя; |
4) этнаграфічныя; |
2) археалагічныя; |
5) геаграфічныя. |
3) фонадакументы; |
|
7. Аўтарам “Кароткай гісторыі Беларусі”, выдадзенай у 1910 г. у Вільні быў:
1) У. Ігнатоўскі; |
4) У. Пічэта; |
2) В. Ластоўскі; |
5) В. Шчарбакоў. |
3) М. Доўнар-Запольскі; |
|
8. Іван Грыгаровіч з’яўляецца аўтарам:
1)“Гісторыі літоўскага народа”; |
4)“Беларускага архіва старажытных грамат”; |
2) “Падарожжа па Палессі і беларускім краі”; |
5) “Кароткага нарыса гісторыі Беларусі”. |
3)“Гісторыі беларускага народа”; |
|
9. Заснавальнікі археалогіі і музейнай справы ў Беларусі:
1) К. Тышкевіч; |
4) Я. Тышкевіч; |
2) М. Баброўскі; |
5) Я. Карскі. |
3) П. Шэйн; |
|
10. Навейшы час у гісторыі Беларусі ўключае:
1) XV-XVII ст.; |
4) XIX – пачатак XX ст.; |
2) XVII-XIX ст.; |
5) 1918 -1991 гг. |
3) 1918 г. - да нашых дзён; |
|
