- •Уводзіны
- •Модуль 0. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
- •Навукова-тэарэтычны змест модуля
- •Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Асноўныя паняцці па тэме
- •Знакамітыя дзеячы
- •Праверачны тэст
- •Модуль 1. Фарміраванне беларускага народа.
- •Навукова-тэарэтычны змест модуля
- •План семінара
- •Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
- •Тэмы рэфератаў
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Асноўныя паняцці па тэме
- •Знакамітыя дзеячы
- •Праверачны тэст
- •Модуль 2. Гістарычныя формы дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі і фарміраванне беларускай дзяржаўнасці
- •Навукова-тэарэтычны змест модуля
- •План семінара
- •Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
- •Тэмы рэфератаў
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Асноўныя паняцці па тэме
- •Знакамітыя дзеячы
- •Праверачны тэст
- •Модуль 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі.
- •Навукова-тэарэтычны змест модуля
- •План семінара
- •Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
- •Тэмы рэфератаў
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Асноўныя паняцці па тэме
- •Знакамітыя дзеячы
- •Праверачны тэст
- •Модуль 4. Духоўнае і культурнае развіццё беларускага народа.
- •Навукова-тэарэтычны змест модуля
- •План семінара
- •Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
- •Тэмы рэфератаў
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Асноўныя паняцці па тэме
- •Знакамітыя дзеячы
- •Праверачны тэст
- •Модуль 5. Месца і роля беларускіх зямель у геапалітычных працэсах ва Усходняй Еўропе.
- •Навукова-тэарэтычны змест модуля
- •План семінара
- •Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
- •Тэмы рэфератаў
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Асноўныя паняцці па тэме
- •Знакамітыя дзеячы
- •Праверачны тэст
- •Праверачны тэст
- •Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі
- •Адказы на тэставыя заданні
- •230008, Г. Гродно, ул. Терешковой, 28
- •230008, Г. Гродно, ул. Терешковой, 28
Модуль 0. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
Патрабаванні да кампетэнцыі студэнтаў
Студэнты павінны ведаць:
перыядызацыю сусветнай і айчынай гісторыі;
фармацыйную і цывілізацыйную тэорыі гістарычнага развіцця;
асноўныя айчынныя гістарыяграфічныя школы.
Студэнты павінны ўмець:
уяўляць падзеі гісторыі Беларусі ў кантэксце ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі;
параўноўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы пры характарыстыцы заканамернасцей і асаблівасцей мадэрнізацыі баларускага грамадства на розных этапах яго развіцця;
адрозніваць айчынныя гістарыяграфічныя школы.
Навукова-тэарэтычны змест модуля
Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя, тыпы цывілізацый. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі. Айчынныя гістарыяграфічныя школы. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.
Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі і мэты курса.
Першыя цывілізацыі ў свеце, тыпы цывілізацый.
Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі Беларусі.
Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
Гістарыягрыфія гісторыі Беларусі.
Крыніцы гісторыі Беларусі.
Асноўная літаратура
1. Гiсторыя Беларусi: У 2 ч. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. Мн., 2000.
2. Гiсторыя Беларусi: У 6 т. / Пад рэд. М. Касцюк. - Мн., 2000.
3. Гiсторыя Беларусi (у кантэксце сусветных цывілізацый) / В.І. Галубовіч, З.В. Шыбека, Д.М. Чаркасаў і інш. – Мн., 2005.
4. Ковкель, И.И. История Беларуси с древнейших времён до нашего времени / И.И. Ковкель, Э.С. Ярмусик. – Мн., 2006
5. Котов, А.И. История Беларуси и мировые цивилизации / А.И. Котов. – Мн., 2006.
6. Нарысы гiсторыi Беларусi: У 2 ч. / Пад рэд. Касцюк М. – Мн., 1994–1995.
7. Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi: У 6 т. / Пад рэд. М.В. Бiч i iнш. – Мн., 1993–2003.
Дадатковая літаратура
1. Археалогiя Беларусi: У 4-х т.- Мн., 1999.
2. Археалогiя i нумiзматыка Беларусi. Энцыклапедыя. - Мн., 1993.
3. Карев, Д.В. Белорусская историография конца ХVІІІ – нач. ХХ веков // Наш Радавод. – Кн. 5. – Ч.1. – Гродна, 1993.
4. Копысский, З.Ю., Чепко, В.В. Историография БССР: Эпоха феодализма. – Мн., 1986.
Асноўныя паняцці па тэме
Гісторыя (ад грэч.) – апавяданне пра мінулае, даследаванне мінулага. У сучасным паняцці: 1) працэс развіцця прыроды і грамадства ў цэлым; 2) комплекс грамадскіх навук, якія вывучаюць мінулае грамадства для пазнання і разумення яго сучаснага і перспектыў развіцця.
Генеалогія – навука, якая вывучае гісторыю і паходжанне родаў, асобных іх прадстаўнікоў, устанаўлівае роднасныя сувязі, складае радаводы; цесна спалучана з геральдыкай і іншымі дапаможнымі гістарычнымі дысцыплінамі.
Нумізматыка – навука, якая вывучае гісторыю грашова-вагавых сістэм розных эпох і краін, характар іх узаемаадносін у працэсе эканамічных, палітычных і культурных кантактаў этнасаў і дзяржаў, грашовае абарачэнне і яго узаемасувязі з таварным рынкам, арганізацыю і тэхніку манетнай вытворчасці, грашовыя рэформы.
Сфрагістыка – дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае пячаткі і гісторыю іх існавання.
Этналогія (этнаграфія) – навука, якая вывучае паходжанне, рассяленне, побыт і культуру этнасу (народа).
Фармацыя – грамадства на пэўнай ступені развіцця з панаваннем адпаведнага спосабу вытворчасці.
Цывілізацыя – устойлівая культурна-гістарычная супольнасць людзей, для якой характэрны падобныя культурныя і духоўныя каштоўнасці і традыцыі, так сама падобныя ўмовы матэрыяльнай вытворчасці і сацыяльна-палітычнага развіцця, спецыфічны лад жыцця і пэўныя геаграфічныя рамкі.
Гістарычная перыядызацыя – падзел адзінага гістарычнага працэсу на эпохі (вякі) і перыяды ў адпаведнасці з вылучанамі ступенямі сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства, якія паслядоўна праходзіў пэўны этнас (племя, народнасць, нацыя) або насельніцтва рэгіёна, краіны, кантынента.
Гістарычныя крыніцы – канкрэтныя носьбіты дакладнай гістарычнай інфармацыі, якія былі вылучаны і даследаваны на аснове навуковай метадалогіі з выкарыстаннем спецыяльнай гістарыяграфічнай методыкі, прайшлі праверку на дакладнасць, атрымалі атрыбутыўную класіфікацыю (вызначэнне месца, часу, культурнай, этнічнай або персанальнай прыналежнасці).
