- •Уводзіны
- •Модуль 0. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
- •Навукова-тэарэтычны змест модуля
- •Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Асноўныя паняцці па тэме
- •Знакамітыя дзеячы
- •Праверачны тэст
- •Модуль 1. Фарміраванне беларускага народа.
- •Навукова-тэарэтычны змест модуля
- •План семінара
- •Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
- •Тэмы рэфератаў
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Асноўныя паняцці па тэме
- •Знакамітыя дзеячы
- •Праверачны тэст
- •Модуль 2. Гістарычныя формы дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі і фарміраванне беларускай дзяржаўнасці
- •Навукова-тэарэтычны змест модуля
- •План семінара
- •Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
- •Тэмы рэфератаў
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Асноўныя паняцці па тэме
- •Знакамітыя дзеячы
- •Праверачны тэст
- •Модуль 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі.
- •Навукова-тэарэтычны змест модуля
- •План семінара
- •Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
- •Тэмы рэфератаў
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Асноўныя паняцці па тэме
- •Знакамітыя дзеячы
- •Праверачны тэст
- •Модуль 4. Духоўнае і культурнае развіццё беларускага народа.
- •Навукова-тэарэтычны змест модуля
- •План семінара
- •Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
- •Тэмы рэфератаў
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Асноўныя паняцці па тэме
- •Знакамітыя дзеячы
- •Праверачны тэст
- •Модуль 5. Месца і роля беларускіх зямель у геапалітычных працэсах ва Усходняй Еўропе.
- •Навукова-тэарэтычны змест модуля
- •План семінара
- •Пытанні для самастойнага вывучэння модуля
- •Тэмы рэфератаў
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Асноўныя паняцці па тэме
- •Знакамітыя дзеячы
- •Праверачны тэст
- •Праверачны тэст
- •Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі
- •Адказы на тэставыя заданні
- •230008, Г. Гродно, ул. Терешковой, 28
- •230008, Г. Гродно, ул. Терешковой, 28
Модуль 4. Духоўнае і культурнае развіццё беларускага народа.
Патрабаванні да кампетэнцыі студэнтаў
Студэнты павінны ведаць:
гістарычныя этапы і ўмовы развіцця культуры Беларусі;
дасягненні ў развіцці культуры беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;
этапы распаўсюджвання праваслаўя і каталіцтва на тэрыторыі Беларусі;
рысы менталітэту беларусаў і сістэму каштоўнасцей беларускага народа.
Студэнты павінны ўмець:
характарызаваць умовы развіцця культуры Беларусі, якія паўплывалі на фарміраванне яе асаблівасцей у розныя гістарычныя перыяды;
ацэньваць ролю беларускіх асветнікаў і гуманістаў у развіцці ўсходнеславянскай культуры, уклад дзеячаў культуры Беларусі ў рэалізацыю ідэй Адраджэння, Рэфармацыі, Асветніцтва ў кантэксце агульнаеўрапейскага культурнага працэсу, дасягненні беларускай савецкай культуры, сучасныя дасягненні ў развіцці духоўнай культуры;
раскраваць ролю рэлігіі ў фарміраванні ўяўленняў беларусаў аб навакольным свеце, характарызаваць канфесійныя адносіны ў беларускім грамадстве ў розныя гістарычныя перыяды; ацэньваць ролю і месца рэлігіі і царквы ў сучасным духоўным жыцці беларускага народа;
выяўляць асаблівасці менталітэту беларускага народа, сістэму агульнапрынятых каштоўнасцей у беларускім грамадстве, і тых, якія яшчэ фарміруюцца; ацэньваць і засвойваць культурна-гістарычную спадчыну Беларусі.
Навукова-тэарэтычны змест модуля
Рэлігійныя вераванні першых насельнікаў Беларусі. Змены ў духоўным жыцці з прыняццем хрысціянства. Эвалюцыя форм культуры.
Канфесійная сітуацыя ў Беларусі ў ХІІІ-ХV стст.
Роля і месца культуры Беларусі ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе ў ХVІ-ХVІІІ стст. Тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў кантэксце эпох Адраджэння і Асветніцтва. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Уніяцтва.
Духоўнае і культурнае жыццё Беларусі ў ХІХ-ХХ стст. Развіццё беларускай мовы, літаратуры, навукі, беларусазнаўства. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст. Уяўленне аб беларускай нацыянальна-культурнай ідэі ў мастацкай літаратуры, гістарычных і этнаграфічных даследаваннях.
Культурнае і духоўнае жыццё ў БССР. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі. Супярэчнасці ў развіцці культуры ў 30-я гг. ХХ ст. Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі ў 60-я – 80-я гг. ХХ ст.
Культурнае і духоўнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ-ХХІ стст. Роля навукі ў інфармацыйным грамадстве. Месца рэлігіі ў духоўным адраджэнні беларускага народа.
План семінара
1. Рэлігійныя вераванні першых насельнікаў Беларусі. Прыняцце хрысціянства і яго ўплыў на духоўнае і культурнае жыццё Беларусі.
2. Канфесійная сітуацыя ў Беларусі ў ХІІІ–ХVІ стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя на Беларусі. Уніяцтва.
3. Эпохі Адраджэння і Асветніцтва. Культура Беларусі ў ХVІ–ХVІІІ стст.
4. Духоўнае і культурнае жыццё ў Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст.
5. Культура ў БССР.
6. Культурнае і духоўнае жыццё беларускага народа на сучасным этапе.
