Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси методичка.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.02 Mб
Скачать

Знакамітыя дзеячы

Рагвалод – першы гістарычна вядомы полацкі князь. Веў барацьбу супраць кіеўскіх князёў. Пасля ўзяцця Полацка Ўладзімірам забіты ім разам са сваёй жонкай і 2 сынамі.

Рагнеда (пам. 1000 г.) – дочка полацкага князя Рагвалода, жонка вялікага князяЎладзіміра, маці полацкага князя Ізяслава і кіеўскага князя Ярослава Мудрага.

Ізяслаў (да 980-1001) – полацкі князь з 988 г. Сын кіеўскага князя Ўладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды. Узнавіў полацкую дынастыю.

Усяслаў Чарадзей (каля 1028-1101) – сын князя Брачыслава. Князь полацкі з 1044 г. Змагаўся з кіеўскімі князямі за самастойнасць і незалежнасць Полацкага княства.

Міндоўг (1200-1263) – вялікі князь Вялікага княства Літоўскага. З 1246 г. князь навагародскі. У 1253 г. прыняў тытул караля. Забіты ў выніку змовы Даўмонта і Траняты.

Гедымін (1270-1341) – вялікі князь ВКЛ (1316-1341), вёў палітыку на ўмацаванне дзяржавы, нанес нямецкім рыцарам шэраг паражэнняў, найбольшае ў 1331 г. У склад ВКЛ у час яго княження ўвайшлі Віцебская, Берасцейская, Мінская і Тураўская землі. Каля 1323 г. сталіцай ВКЛ зрабіў Вільню.

Давыд Гарадзенскі (? – пасля 1326) – гарадзенскі князь, ажаніўся з дачкою Гедыміна і атрымаў права на карыстанне ўдзелам. У 1314 г. разграміў крыжакоў, якія напалі на Навагародак. У 1326 г. арганізаваў паход на Брандэрбург. У выніку якого па-здрадніцку забіты мазавецкім рыцарам Андрэем.

Ягайла (1348-1434) – вялікі князь ВКЛ (1377-1392гг.), кароль Польшчы (1386-1434 гг.). Заключыў з Польшчай Крэўскую ўнію ў 1385 г., якая замацавана яго каранацыяй як польскага караля пад імем Уладзіслава ІІ. Садзейнічаў распаўсюджванню каталіцкай царквы ў ВКЛ. У 1392 г. заключыў пагадненне з Вітаўтам.

Вітаўт Вялікі (1350-1430) – вялікі князь з 1392 г., праводзіў палітыку цэнтралізацыі і ўмацавання асабістай улады. Пры ім ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці. У Грунвальдскай бітве 1410 г. узначальваў войскі ВКЛ.

Баторый Стэфан (1533-1686) – кароль польскі і вялікі князь ВКЛ, у 1579-1582 гг. адваяваў у маскоўскіх войскаў гарады Полацк і Вялікія Лукі.

Сапега Леў (1547-1633) – палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ, канцлер (1589-1623 гг.), гетман (1623-1633 гг.), адін з арганізатараў Трыбунала ВКЛ і складальнік Статута 1588 г.

Сапегі, Пацы, Агінскія, Вішнявецкія – магнацкія роды, якія ў другой палове ХVІІ-ХVІІІ ст. вялі паміж сабой барацьбу, мэтай якай было замацаванне за сабой выключнага палітычнага становішча.

Касцюшка Тадэвуш (1746-1817) – генерал, ураджэнец Беларусі, узначаліў паўстанне 1794 г., якое было накіравана на адраджэнне Рэчы Паспалітай.

Каліноўскі Кастусь (21.01.1838 – 10.03.1864) – беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, кіраўнік паўстання на Беларусі і ў Літве. Адзін з найбольш актыўных і паслядоўных дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху.

Мяснікоў (Мяснікян) А.Ф. (1886-1925) – з верасня 1917 па май 1918 г. – старшыня Паўночна-Заходняга Абласнога камітэта РКП(б). Са студзеня 1918 г. – старшыня Аблвыканкамзаха. Член Часовага ўрада БССР, старшыня ЦВК БССР (люты 1919 г.). У 1918 г. выступаў супраць стварэння беларускай дзяржавы.

Ландар К.І. (1883-1937) – член Мінскага і паўночна-Заходняга камітэтаў РСДРП(б). Старшыня Мінскага Савета рабочых і салдатскіх дэпутатаў. Выступаў супраць рэалізацыі беларускай дзяржаўнасці.

Кнорын (Кнорыньш) В.Г. (1890-1938). – з мая 1917 г. сакратар Мінскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Выступаў супраць самавызначэння беларускага народа. Уваходзіў у склад Часовага ўрада БССР (студзень 1919 г.). Сакратар, першы сакратар ЦК КП(б)Б. Прыхільнік палітыкі беларусізацыі. Рэпрэсіраваны і расстраляны ў 1938 г. Рэабілітаваны ў 1955 г.

Жылуновіч Дзмітры (Цішка Гартны) (1887-1937) – адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БССР. Старшыня Часовага ўрада Савецкай Беларусі. Акадэмік АН БССР. Паэт, празаік, драматург. У 1936 г. арыштаваны органамі НКУС, памёр у псіхіятрычнай бальніцы. Рэабілітаваны.

Чарвякоў Аляксандр (1892-1937) – студзень - май 1918 г. камісар Белнацкама. У першым урадзе БССР – наркам асветы. Падпісаў “Маніфест” аб абвяшчэнні БССР. Старшыня СНК БССР (1920-1924 гг.). Старшыня ЦВК БССР (1920-1937 гг.). Актыўны прыхільнік палітыкі беларусізацыі. У чэрвені 1937 г., не вытрымаўшы ілжывых абвінавачванняў, пакончыў жыццё самагубствам.

Панамарэнка П.К. (1902-1984) – першы сакратар ЦК КП(б)Б у 1938 г. – пачатку 1947 г., у гады Вялікай Айчыннай вайны – начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху, у 1944-1948 гг. – старшыня Савета Народных камісараў (з1946 г. – Савета Міністраў БССР).

Мазураў К.Т. (1914-1989) – першы беларус, які з 1956 г. па 1965 г. узначальваў ЦК Кампартыі Беларусі. Знаходзіўся ў пасіўнай апазіцыі да неабдуманых рэформ М.С. Хрушчова. З 1965 г. – намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР (да 1978 г.).

Машэраў П.М. (1918-1980) – першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі з 1965 г. па 1980 г. Яго супярэчлівае кіраўніцтва ўваўшло ў гісторыю як “эпоха Машэрава”.

Шушкевіч С.С. – нарадзіўся ў 1934 г., навуковец, прафесар. З 1989 г. уключыўся ў палітычную дзейнасць, быў абраны народным дэпутатам СССР і дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. З 1991 г. па 1994 г. – Старшыня Вярхоўнага Савета РБ.

Лукашэнка А.Р. – нарадзіўся ў 1954 г. Атрымаў педагагічную і сельскагаспадарчую адукацыю. Працаваў у камсамоле, на розных партыйных і гаспадарчых пасадах. З 1987 г. – дырэктар саўгаса. З 1990 г. па 1994 г. – дэпутат Вярхоўнага Савета. З 20 ліпеня 1994 г. – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Абіраўся на гэту пасаду ў 2001 г. і 2006 гг.