Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси методичка.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.02 Mб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ УНІВЕРСІТЭТ”

Кафедра грамадскіх навук

Метадычныя рэкамендацыі па курсу

Гісторыя Беларусі”

(для студэнтаў завочнай формы навучання ўсіх

факультэтаў і спецыяльнасцей)

Гродна, 2009

УДК 94(476)(072)

ББК 63.3(4 Беи) Я 73

М 54

Рэцэнзент: кандыдат гістарычных навук, ст. выкладчык кафедры гісторыі Беларусі УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі КупалыА.К. Гецэвіч

Рыбак Н.А., Сцяцкевіч П.Т.

М

М 54

етадычныя рэкамендацыі па курсу “Гісторыя Беларусі” (для студэнтаў завочнай формы навучання ўсіх факультэтаў і спецыяльнасцей) / Н.А. Рыбак, П.Т. Сцяцкевіч. – Гродна: ГДАУ, 2009. – 80 с.

УДК 94(476)(072)

ББК 63.3(4 Беи) Я 73

Рэкамендавана міжфакультэцкай метадычнай камісіяй эканамічнага факультэта і факультэта бугалтарскага ўліка УА “ГДАУ” (пратакол № 9 ад 20 мая 2009 г.).

© УО «Гродненский государственный аграрный университет», 2009

© Рыбак Н.А., Сцяцкевіч П.Т. 2009

Уводзіны

Курс “Гісторыя Беларусі” з’яўляецца адным з абавязковых гуманітарных курсаў для факультэтаў ГДАУ. Гэта інтэгрыраваны курс айчыннай гісторыі, які прадугледжвае асвятленне нашай мінуўшчыны ў цеснай сувязі з сусветнай гісторыяй. Актуальнасць вывучэння дысцыпліны ў кантэксце ўсходнеславянскай і еўрапейскай гісторыі абумоўлена тым, што беларускі народ гістарычна сфарміраваўся ў працэсе ўзаемадзеяння розных сацыяльна-эканамічных і этнакультурных супольнасцей пад уплывам еўразійскіх цывілізацыйных і геапалітычных фактараў. Улік уплыву на працэс гістарычнага развіцця беларускага народа розных культурана-цывілізацыйных фактараў, перш за ўсё ўсходнеславянскага і ўсходнееўрапейскага, адлюстроўвае патрэбнасць сучаснага беларускага соцыума ў самасвядомасці і асэнсаванні свайго мінулага, сучаснасці і будучыні.

Мэтамі вывучэння дысцыпліны ў ВНУ з’яўляюцца фарміраванне сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнтаў, якія забяспечваюць іх самавызначэнне ў сістэме каштоўнасцей, выпрацаваных у працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і станаўлення суверэннай беларускай дзяржавы, і выхаванне на гэтай аснове пачуцця прыналежнасці да лёсу краіны і яе гісторыі.

Прапануемы метадычны дапаможнік складзены на аснове дзеючай тыпавой вучэбнай праграмы “Гісторыя Беларусі” для вышэйшых навучальных устаноў для студэнтаў негістарычных спецыяльнасцей ВНУ (зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 красавіка 2008 г.).

Курс разлічаны на адзін семестр навучання. Структураванне зместу навучальнай дысцыпліны ажыццяўляецца праз вылучэнне ў ім больш вялікіх дыдактычных адзінак – модуляў. Гэта дазваляе улічваць магчымасць вывучэнне гісторыі Беларусі на аснове праблемна-модульнага прынцыпу, які прадугледжвае засваенне асноўных заканамернасцей і асаблівасцей працэсаў этнагенэзу, дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа, улік уплыву геапалітычных фактараў.

Тэматыка практычных (семінарскіх) заняткаў разлічана на 10 гадзіны (5 заняткаў). Кожны з модуляў уключае план семінара, спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, тэмы рэфератаў. Рэфератыўнае паведамленне змяшчае інфармацыю, якая паглыбляе веды студэнтаў па таму ці іншаму пытанню агульнай тэмы модуля. Акрамя гэтага пасля кожнай тэмы даецца асноўная тэрміналогія, на якую трэба звярнуць увагу пры падрыхтоўцы да семінараў. Таксама ў якасці дадатка прапануецца спіс грамадска-палітычных і культурных дзеячаў Беларусі, якія адыгралі значную ролю ў разглядаемых падзеях.

Вялікі аб’ём матэрыялу і навуковая праблематыка нацыянальнай гісторыі патрабуюць у працэсе падрыхтоўкі сістэмнага і змястоўнага падыходу. Таму кожны модуль заканчваецца праверачным тэстам, выкарыстанне якога якасна ўзнімае ступень засваення матэрыялу і ўзровень падрыхтаванасці студэнтаў.

Для стварэння свайго ўласнага меркавання, добрага разумення праблематыкі трэба выкарыстоўваць шэраг крыніц, манаграфій і артыкулаў, спіс якіх ёсць у кожным модулі. Усе тэмы практычных заняткаў уключаны ў спіс пытанняў для выніковага іспыту.