Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1980-х гг.
Далейшае эканамічнае развіццё патрабавала правядзення рэформы. Існавала два шляхі яе правядзення: пераход гаспадаркі да выкарыстання таварна-грашовых адносін ці чарговая спроба удасканалення камандна-адміністрацыйнай сістэмы таго часу. Партыйнае кіраўніцтва выбрала другое. Ён атрымаў назву “курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны” і прадугледжваў пераход на інтэнсіўны шлях развіцця вытворчасці.
Асноўныя напрамкі курса на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР ў другой палове 1980-х – пачатку 1990-х
- спроба інтэнсіфікацыі вытворчасці на аснове выкарыстання дасягненняў НТР
- забеспячэнне апераджальнага росту вытворчасці прадметаў народнага спажывання
- перавод прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне
- спроба пераходу да разнастайных формаў гаспадарання на зямлі.
12 – ты пяцігадовы план развіцця Беларусі на 1986 – 1990 гг. абмяркоўваўся на ХХХ з’ездзе КПБ. Надзеі звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання і павышэннем самастойнасці і актыўнасці прадпрыемстваў і іх калектываў.
Больш канкрэтна наконт рэформы эканомікі выказаўся чэрвеньскі (1987 г.) Пленум ЦК КПСС.
Першапачатковай задачай рэформы было прызнана стварэнне новай цэласнай сістэмы кіравання, закліканай аказаць уздзеянне на ўсе бакі працы і жыцця савецкіх людзей, надаць сацыялізму яго новую ступень развіцця. Правядзенне рэформы павінна было забяспечыць пераход ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай, заснаванай пераважна на эканамічных метадах, на аптымальным спалучэнні планавага цэнтралізаванага кіраўніцтва з самакіраваннем нізавых звенняў і прадпрыемстваў. Аб пераходзе да рынку нічога не гаварылася. Шукалі трэці шлях паміж каманднай сістэмай і рыначнай эканомікай.
Прадпрыемствы і аб’яднанні пераводзіліся на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне.
Самафінансаванне – метад гаспадарання, пры якім прадпрыемства не атрымлівае фінансавых сродкаў з дзяржбюджэту, а зарабляе грошы само, за кошт сваёй вытворчасці і рэалізацыі яе вырабаў.
У 1988 г. На Беларусі ва ўмовах гаспадарчага разліку і самафінасавання працавалі ўся прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, гандаль, большасць будаўнічых арганізацый.
Была распрацавана новая генеральная лінія кіраўніцтва народнай гаспадаркай, якая павінна была забяспечыць выхад на агульнарэспубліканскі гасразлік. Створана была таксама рэспубліканская комплексная праграма “Інтэнсіфікацыя”. Галоўная мэта праграмы – нацэліць творчую актыўнасць працоўных калектываў на рашучае паскарэнне навукова – тэхнічнага прагрэсу ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі як важнейшую ўмову пераходу эканомікі на інтэнсіўны шлях развіцця.
На дзяржпрадпрыемствах была ўведзена кантрольная служба – дзяржпрыёмка.
Першы этап эканамічнай рэформы – перавод прадпрыемстваў на поўны дзяржразлік і самакіраванне.
Чакаемых вынікаў ён не даў. Аднак рост прамысловай прадукцыі за 1986-1989 гг. адбыўся на 27 %, вытворчасці працы – на 26 %.
1987 г. – закон “Аб дзяржаўным прадпрыемстве”. Адпаведна яму роля цэнтральных міністэрстваў абмяжоўвалася падрыхтоўкай кантрольных лічбаў развіцця і вызначэннем дзяржзаказу. Прадукцыя, якая выраблялася звыш дзяржзаказу, магла рэалізоўвацца па рыначных цэнах. Аднак працэсы пашырэння самастойнасці прадпрыемстваў і абмежавання ролі міністэрстваў адбываліся ва ўмовах адсутнасці ў краіне неабходных рыначных структур, арганізацый-пасрэднікаў, таварна-сыравінных біржаў. Прадпрыемствы ў такіх умовах не маглі самастойна наладзіць збыт прадукцыі і набыць для сябе неабходныя камплектуючыя. У выніку яны імкнуліся вярнуцца пад апеку міністэрстваў.
Галоўным дасягненнем стала паступовая пераарыентацыя з выпуску тавараў цяжкай прамысловасці на выпуск тавараў лёгкай прамысловасці. Упершыню тавары народнага спажывання сталі выпускацца апераджальнымі тэмпамі.
Прадпрынятыя меры не здолелі спыніць пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага становішча. Нарастала інфляцыя – абясцэньванне папяровых грошай, г.зн. падзенне іх пакупной здольнасці ў выніку павышэння цэн на тавары і паслугі.
Рэформа ў сельскай гаспадарцы была накіравана на змякчэнне каманднага кіраўніцтва калгасамі з боку дзяржавы. Быў прыняты новы Прыкладны статут калгаса.
Існавала розніца паміж высокімі цэнамі на прамысловыя тавары і нізкімі дзяржаўнымі закупачнымі цэнамі на сельскагаспадарчую прадукцыю. У выніку калгасы амаль перасталі купляць неабходную тэхніку. Скарацілася выкарыстанне угнаенняў. Стан забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі пагоршыўся. Была ўведзена сістэма талонаў.
Больш настойліва сталі гаварыць аб неабходнасці пераходу да разнастайных форм і спосабаў гаспадарання на зямлі.
1990 г. – Закон аб уласнасці на Беларусі. Ён прадугледжваў прыватную, калектыўную і дзяржаўную ўласнасць.
1991 г. – Закон аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы.
26 красавіка 1986 г. – аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Эканамічны ўрон роўны 32 гадавым бюджэтам рэспублікі. Радыёактыўнымі нуклідамі забруджана пятая частка тэрыторыі рэспублікі. З гаспадарчага абароту выведзена 20% зямель.
1989 г. – Вярхоўны Савет БССР адобрыў распрацаваную ўрадам рэспублікі доўгатэрміновую Дзяржаўную праграму ліквідацыі ў БССР вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
У 1986 – 1992 гг. з забруджаных тэрыторый на новае месцажыхарства пераехала звыш 130 тыс. чалавек.
У канцы 80-х гг. пачалася распрацоўка праграмы, неабходнай для правядзення рыначнай эканамічнай рэформы ў Беларусі. Былі прыняты законы аб арэндзе, індывідуальнай дзейнасці, прыватызацыі.
Асноўнае пытанне – як спыніць спад вытворчасці і інфляцыю. У 1989 г. Інфляцыя ў БССР склала 10 %.
Найбольш істотнымі элементамі рынку, якія пачалі пад канец 1992 г. дзейнічаць у рэспубліцы:
вызваленне пераважнай большасці цэн;
на новай аснове, процілеглай каманднай, сталі наладжвацца гаспадарчы сувязі;
адбывалася станаўленне прадпрымальніцкіх, банкаўскіх і камерцыйных структур.
ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ ПЛАНАВАЯ ЭКАНОМІКА – сістэма арганізацыі народнай гаспадаркі, заснаваная на дзяржаўнай маёмасці, пры якой пяцігадовыя планы эканамічнага развіцця прымаліся на партыйных з’ездах, кіраванне эканомікай адбывалася “зверху” партыйным і дзяржаўным апаратам.
Хімізацыя – сістэма мерапрыемстваў, накіраваная на павышэнне ўрадлівасці глебы шляхам унясення ў яе штучных угнаенняў.
Урбанізацыя – колькасны рост гарадоў і павелічэнне гарадскога насельніцтва.
Аграпрамысловы комплекс (АПК) – аб’яднанне ў адзін арганізм сельскай гаспадаркі і структур, якія яе абслугоўваюць.
Дзяржпрыёмка – адміністрацыйны метад, які ва ўмовах савецкай каманднай эканомікі павінен быў забяспечыць выпуск прадукцыі высокай якасці.
