Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja_15.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
271.36 Кб
Скачать

Культурна – нацыянальнае жыццё рэспублікі (1965 – 1985)

Сакавік 1966 г. – пастанова ЦК КПСС і Савета мІністраў СССР “Аб мерах далейшага паляпшэння работы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы”.

Чэрвень 1972 г. – пастанова “Аб завяршэнні пераходу да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі і далейшым развіцці агульнаадукацыйнай школы”.

1966 г. – Брэсцкі інжынерна – будаўнічы інстытут.

1965 г. – Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці.

1975 г. – Мінскі інстытут культуры.

1969 г. – на базе гомельскага педінстытута створаны Гомельскі, а ў 1978 г. на базе Гродзенскага педінстытута – Гродзенскі дзяржаўныя універсітэты.

У канцы 1960-х гадоў дысідэнтамі былі прызнаны пісьменнікі В.Быкаў і А.Карпюк. А.Карпюка выключылі з партыі, а В.Быкава абвінавацілі ў паклёпе на Савецкую Армію.

У другой палове 60-х узмацнілася ідэалагізацыя культурнага жыцця.

На ХХІV з’ездзе КПСС ў 1971 г. Генеральны сакратар ЦК КПСС Л.І.Брэжнеў заявіў, што ў краіне ўжо “ўзнікла новая гістарычная супольнасць людзей – савецкі народ”.

Беларусь стала ўзорам найбольш паспяховай інтэрнацыяналізацыі жыцця.

У другой палове 70-х гадоў адбыўся пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. Школы перашлі на кабінетную сістэму, пашырылася выкарыстанне тэхнічных сродкаў навучання.

У БССР у 1985 г. дзейнічала 33 ВНУ, у якіх навучалася 182 тыс. студэнтаў.

Вучоныя – фізікі, матэматыкі М.Ельяшэвіч, А.Сеўчанка, В.Сцяпанаў, М.Яругін і інш.

Акадэмік АН БССР М.Мацэпура за распрацоўку і ўкараненне ў сеьскагаспадарчую вытворчасць высокаэфектыўнай тэхналогіі механізацыі забалочаных зямель ў 1962 г. стаў лаўрэатам Ленінскай прэміі. Гэтага ж звання ўдастоіліся акадэмік АН БССР М.Эльяшэвіч за навуковыя парцы ў галіне фізічных навук (1966 г.), акадэмік АН БССР У.Платонаў за работы ў галіне матэматыкі (1978 г.).

Званне Героя Сацыялістычнай працы было прысвоена члену-карэспандэнту АН БССР, хірургу-афтальмолагу, таленавітаму вучонаму Т.У, Бірыч.

У хімічнай прамысловасці найбольш важнымі былі дасягненні ў галіне палімераў, якія сталі асновай для развіцця пластмас і сінтэтычных валокнаў. У біялогіі асаблівае значэнне мелі адкрыцці ў абласцях генетыкі і геннай інжынерыі.

Беларускія лётчыкі – касманаўты – Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак.

СПОРТ. У 1956 г. беларусамі была заваявана першая алімпійская ўзнагарода. Чатырохкратнымі алімпійскімі чэмпіёнамі становяцца на трох алімпіядах фехтавальшчыкі В. Сідзяк і А. Бялова. Тройчы алімпійскім чэмпіёнам па вольнай барацьбе быў А. Мядзведзь. Ён быў прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ ст. і атрымаў прыз ЮНЕСКА “За высокароднасць ў спорце”. “Цудам з коскамі” называлі беларускую гімнастку Вольгу Корбут – чэмпіёнку ХХ і ХХІ Алімпійскіх гульняў. У 1972 г. яна была прызнана лепшай спартыўкай свету. Пяціразовай пераможцай у гімнастыцы на ХХІІ Алімпійскіх гульнях стала Нэлі Кім.

З канца 60-х гадоў беларуская літаратура перажывала складаны час свайго развіцця. У партыйных патрабаваннях да літаратуры зноў на першае месца вылучалася ідэйная накіраванасць твораў, іх адпаведнасць устаноўкам партыі па камуністычнаму выхаванню чалавека.

Праўда жыцця ў гады вайны паказана ў аповесці С.Грахоўскага “Зона маўчання”. Раман В.Быкава “Кар’ер”, аповесць “Жураўліны крык”, “Здрада”, “Трэцяя ракета”, “Круглянскі мост”, “Сотнікаў”, “Абяліск”, “Дажыць да світанку”, “Пайсці і не вярнуцца”, “Знак бяды”. А.Адамовіч – “Партызаны”, “Хатынская аповесць”. І. Чыгрынаў - “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”. І.Навуменка - “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”.

Кніга А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка “Я з вогненнай вёскі”.

Раман У.Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”.

Пашырылася колькасць твораў пра Леніна, на тэму рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Аповесць І.Шамякіна “Браняпоезд Ленін”, “Петраград-Брэст”, “Лёс майго земляка”, апавяданне П.Броўкі “Разам з камісарам”.

У 1974 г. сатырычна камедыя К.Крапівы “Брама неўміручасці” была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі БССР.

І.Мелаж – “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”. Аб лёсах беларускага сялянства ў 1920-1930-х гг. на Палессі.

І.Шамякін “Вазьму тваю боль”, “Сэрца на далоні”, “Атланты і карыятыды”, “Снежныя зімы”, “Крыніцы” (сцвярджаюцца актыўныя адносіны чалавека да свету, паэтызуецца грамадзянская непрымірымасць да праяваў кансерватызму), “Трывожнае шчасце”, “Злая зорка” (праблемы Чарнобыля”). Імя Шамякіна прысвоена Мазырскаму дзяржаўнаму педагагічнаму універсітэту.

У.Караткевіч – “Каласы пад сярпом тваім”, “Нельга забыць”, драма “Кастусь Каліноўскі”, аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (асновай з’явіўся запіс хронікі аб з’яўленні ў ХVI стю чалавека, які прысвоіў сабе імя Хрыста), дэдэктыўны раман “Чорны замак Альшанскі” (Дзяржаўная прэмія БССР)., нарыс “Зямля пад белымі крыламі”, п’есы “Званы Віцебска”, “Маці урагану”.

Я. Брыль “Птушкі і гнёзды”.

Лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі ў 70-я гг. сталі І.Мележ і М.Танк.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы атрымалі І.Шамякін, К.Крапіва, П.Броўка, М.Танк, В.Быкаў.

П. Броўка зборнікі “Пахне чабор…”, “Далёка ад дому”, “А дні ідуць”. За паэму “Заўсёды з Леніным” ён стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР.

М. Танк – зборнікі “Нарачанскія сосны”, “Прайсці праз вернасць”.

П. Панчанка – “Пры свеце маланак”, “Маўклівая малітва”.

Фільмы кінастудыі “Беларусьфільм” – шматсерыйная тэлевізійная стужка “Руіны страляюць”, “Альпійская балада”. Рэжысёр В.Сцяпанаў.

Стужка “Зялёныя агні” рэжысёраў С. Сплашнова і І. Шульмана, “Міколка-паравоз” і “Дзяўчынка шукае бацьку” рэжысёра Л. Голуб. “Гадзіннік спыніўся апоўначы” – рэж. М. Фігуроўскі.

Гісторыка-рэвалюцыйны фільм “Крушэнне імперыі” (рэж. В. Корш-Саблін), “Масква-Генуя” (рэж. А. Спешнеў).

Камедыя “Белыя росы” (рэж. І. Дабралюбаў).

Шматсерыйны фільм “Дзяржаўная граніца” (рэж. В. Нікіфараў і Б. Сцяпанаў).

Па трылогія І. Мележа “Палеская хроніка” рэжысёр В. Тураў зняў кінаэпапею з двух карцін “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”.

Кінастужка В. Турава “Праз могілкі” (1964 г.) па рашэнню ЮНЕСКА ў 1994 г. была аднесена да 100 лепшых фільмаў свету.

В. Быкаву прысвечаны фільм У. Дашука “Узыходжанне”.

1971 г. – пачаў дзейнічаць Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі.

1982 г – тэатр-студыя кінаакцёра.

У 1985 г. на Беларусі працавалі 17 тэатраў (9 драматычных, 6 лялечных, 2 музычных).

П’есы А. Макаёнка “Святая прастата”. За п’есу “Трыбунал” і камедыю “Таблетка пад язык” ён стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР.

П’еса А.Дударава “Радавыя”.

Оперы Ю.Семянякі “Зорка Венера”, “Францыск Скарына”, “Калючая ружа”, “Калі ападае лісце”, “Новая зямля”.

Оперы “Надзея Дударава” А.Багатырова, “Кастусь Каліноўскі” Дз.Лукаса, Г.Вагнера “Сцежкаю жыцця”, Д.Смольскага “Сівая легенда”, “Францыск Скарына”.

Кампазітар Я. Глебаў напісаў музыку да кінафільма “Трэцяя ракета”, балет “Альпійская балада”, балет “Выбранніца” (паводле паэм Я. Купалы).

У 1970-я гг. вялікую папулярнасць атрымаў вакальна-інструментальны ансамбль “Песняры”, якім кіраваў У. Мулявін.

Другім вядомым ансамблем ў гэты перыяд быў ансамбль “Сябры”, якім кіраваў А. Ярмоленка.

У выяўленчым мастацтве панавала ленініяна. Былі створаны тэматычныя карціны аб вайне – “Пакаранне смерцю”, “Партызанская мадонна”, цыкл карцін “Лічбы на сэрцы” М.Савіцкага.

Мемарыяльныя комплексы “Хатынь” (скульптар С.Селіханаў, архітэктары Ю.Градаў, В.Занковіч, Л.Левін) і “Курган Славы” – скульптары А.Глебаў, С.Селіханаў.

Комплекс “Брэсцкая крэпасць – герой” (скульптары А.Кібальнікаў, А.Бембель, У.Бабыль, архітэктары У.Кароль, В.Волчак, В.Занковіч, ЮКазакоў, А.Стаховіч, Г.Сысоеў), помнікі Я.Коласу (1972 г., скульптар З.Азгур), Я.Купалу (1972 г., скульптары А.Анікейчык, Л.Гумілёўскі).

Манумент у гонар савецкай маці – патрыёткі ў Жодзіне (скульптары А.Заспіцкі, І.Міско, М.Рыжанкоў, архітэктар А.Трафімчук.

Анатоль Анікейчык – мемарыяльны комплекс “Прарыў” ў Ушацкім раёне. “Пракляцце фашызму” на месцы спаленай вёскі Шунёўка Докшыцкага р-на. Разам з Л. Шумілеўскім і А, Заспіцкім ён стварыў помнік Я, Купале ў Мінску.

Жывапіс А.Ісачова – “Апостал Пётр”, “Малітва”, “Нацюрморт з люстэркам”, “Выгнанне з раю”.

У. Басалыга – серыя графічных твораў “Помнікі дойлідства Беларусі”.

Аляксей Марачкін – партрэты Рагнеды, Вітаўта, М. Гусоўскага, Ф. Скарыны, Я. Драздовіча.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]