Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja_15.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
271.36 Кб
Скачать

ЛЕКЦЫЯ 15.

Аднаўленне народнай гаспадаркі БССР

Параўнаўчая табліца аднаўленчых працэсаў 1920-х і 1940-х гадоў

Прыкметы для параўнання

Перыяд пасля грамадзянскай вайны

Перыяд пасля ВАВ

1. Знешнепалітычныя ўмовы працэсу аднаўлення

Эканамічная і палітычная блакада Савецкай краіны з боку капіталістычных краін

Абвастрэнне саперніцтва паміж былымі саюзніцамі па антыгітлераўскай кааліцыі (капіталістычнымі і сацыялістычнымі краінамі)

2. Тэрыторыя, на якой адбываўся працэс аднаўлення

У межах шасці ўездаў Мінскай губерніі да узбуйнення тэрыторыі БССР ў 1924 і 1926 гг.

Уся тэрыторыя БССР, якая ва ўмовах ваенных дзеянняў і акупацыі пацярпела ад разрухі

3. Галіны прамысловасці, якія аднаўляліся ў першую чаргу

Сельская гаспадарка

Цяжкая прамысловасць

4. мадэль эканамічнага развіцця

Шматукладная з элементамі рынкавых адносін

Цэнтралізаваная планавая адміністрацыйна-камандная

У 1945 г. узровень прамысловай вытворчасці ў рэспубліцы быў у 5 разоў ніжэйшы, чым у 1940 г.

Пасля вайны ў Мінску захавалася толькі чатыры або пяць буйных будынкаў: Дом Чырвонай арміі, Тэатр оперы і балета, Дом урада і інш.

Пасля вайны разглядалася пытанне аб пераносе сталіцы ў Магілёў.

Аднаўленне эканомікі Беларусі пачалося з восені 1943 г. 21 жніўня 1943 г. ЦК ВКП(б) і СНК СССР прынялі пастанову “Аб неадкладных мерах па аднаўленню гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі”. Галоўнай задачай аднаўленчай працы ў гэты перыяд было як мага хутчэй аднавіць і наладзіць работу аб’ектаў, прадукцыя якіх была вельмі неабходна фронту. Асаблівая ўвага ўдзялялася аднаўленню металаапрацоўчай прамысловасці і машынабудаванню.

У верасні 1946 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў “Закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946 – 1950 гг.”. – чацвёрты пяцігадовы план. Характэрна для яго – не толькі аднаўленне, але і стварэнне новых галін вытворчасці. Да канца пяцігодкі прамысловая прадукцыя БССР павінна была не толькі дасягнуць даваеннага ўзроўню, але і перавысіць яго, прычым найбольш істотна ў галіне машынабудавання, энергетыкі, торфаздабычы. Сітуацыя ўскладнялася тым, што Беларусь на мела сваіх разведаных крыніц сыравіны (за выключэннем багатых запасаў торфу), а яе матэрыяльна-тэхнічная база была амаль цалкам знічтожана.

Былі адноўлены ці пабудаваны – Мінскі, Гомельскі, Віцебскі, Аршанскі станкабудаўнічыя заводы, Гомельскі паравозавагонарамонтны і інш.

1947 г. – першую прадукцыю далі Мінскі мотавелазавод і Мінскі трактарны завод.

Пабудаваны Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты.

Характэрнай асаблівасцю чацвёртай пяцігодкі ў БССР з’яўляліся апераджальныя ў параўнанні з адпаведнымі паказчыкамі па СССР тэмпы індустрыяльнага развіцця.

Асаблівасцю аднаўлення прамысловасці стала тое, што Беларусь, якая з’яўлялася часткай адзінай саюзнай дзяржавы, атрымала дапамогу ад астатніх рэспублік СССР, якія пазбеглі гітлераўскай акупацыі.

Згодна з пасляваеннымі дамоўленасцямі, рэспубліка атрымала пэўную частку германскіх рэпарацый.

Рэпарацыя – поўная ці частковая кампенсацыя, аплата матэрыяльных страт ад вайны дзяржавай, якая здзейсніла агрэсію, той краіне, якая падвяргалася агрэсіі.

Паспяхова ішло аднаўленне прамысловасці. Найперш – цяжкай.

Цяжкая прамысловасць – вытворчасць сродкаў вытворчасці, перш за ўсё машынабудаванне, металаапрацоўка, электраэнергетыка і інш.

У 1950 г. аб’ём прадукцыі прамысловасці перавысіў даваенны. А ў машынабудаванні і метааапрацоўцы – у 2,4 раза.

На Мінскім аўтамабільным заводзе быў асвоены выпуск аўтамабіляў. У 1950 г. на Мінскім трактарным заводзе пачаўся выпуск трактароў “Кіравец”.

У 1950 г. выпуск прамысловай прадукцыі ў Заходняй Беларусі амаль у 2 разы перавысіў узровень 1940 г.

Была адноўлена чыгунка. У 1950 г. даўжыня адноўленай чыгункі склала 93% ад даваеннага.

У паспяховае развіццё прамысловасці ўнёс уклад былы партызан. Сталявар мінскага аўтазавода Д.І.Барышкін, удзельнік вайны, брыгадзір муляроў Д.Г.Булахаў. Яны сталі ганаровымі грамадзянамі г.Мінска.

Да ліку перадавікоў і наватараў вытврчасці адносіліся токар Віцебскага станкабудаўнічага завода “Камінтэрн” І. Пасоманаў, фрэзероўшчык завода “Гомсельмаш” В. Сальнікаў. Сталявар гомельскага машынабудаўнічага заводу “Рухавік рэвалюцыі” В. Сайкоў за 4 гады і 4 месяцы выканаў 12 гадавых нормаў.

У 1950 г. у Мінску пачалося будаўніцтва новага радыёзавода (пазней – аб’яднанне “Гарызонт”). У 1951 г. ён даў першую прадукцыю – радыёлу “Мінск Р-7”.

Вызначаючай у замацаванні курса пасляваеннай мадэрнізацыі БССР стала пятая пяцігодка (1951-1955). У выніку яе выканання аб’ём прамысловай вытворчасці павялічылася ў 2,1 разы, у тым ліку прадукцыі машынабудавання – у 3,6, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці – у 3,5, электраэнергетыкі – амаль у 3 разы. Гэта быў значны поспех рэспублікі ў рашэнні задач індустрыялізацыі. За гады пятай пяцігодкі было пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 1010 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку 150 буйных.

АСАБЛІВАСЦІ ПАСЛЯВАЕННАГА АДНАЎЛЕННЯ НАРОДНАЙ ГАСПАДАРКІ БССР

- Вялікія чалавечыя і матэрыяльныя страты ў выніку вайны

- Дапамога савецкіх рэспублік. Атрыманне часткі рэпарацый.

- Пераважнае развіццё цяжкай прамысловасці.

- Захаванне калгаснай сістэмы ў сельскай гаспадарцы.

- Правядзенне калектывізацыі ў заходніх абласцях.

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

Да 1947 г. існавала картачная сістэма прадуктовага забеспячэння насельніцтва.

Пастанова СНК СССС і ЦК ВКП(б) “Аб аказанні дапамогі вызваленым раёнам Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Палескай абласцей Беларускай ССР па аднаўленню МТС і калгасаў” – 27 снежня 1943 г.

19 верасня 1946 г. – пастанова Савета Міністраў СССР і ЦК ВКП(б) “Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута сельскагаспадарчай арцелі ў калгасах”.

22 жніўня 1944 г. СНК СССР прыняў пастанову “Аб аказанні дапамогі Беларускай ССР па забеспячэнню насельніцтва харчовымі і прамысловымі таварамі”.

У заходніх абласцях паскоранымі тэмпамі з выкарыстаннем насілля і рэпрэсій была ажыццёўлена суцэльная калектывізацыя. Звыш 10 тысяч кулацкіх сем’яў былі высланы ў Сібір і Казахстан. Да канца 1950 г. калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі была завершана.

У 1950 г. плошчы пасеваў у рэспубліцы дасягнулі 95% ад даваеннага ўзроўню. Аднак у пачатку 1950 –х гг. адбылося рэзкае падзенне сельскагаспадарчай вытворчасці (у 1953 г. збор збожжа скараціўся на 40% у параўнанні з 1950 г.).

Па шэрагу паказчыкаў не былі выкананы заданні пяцігодкі. ПРЫЧЫНЫ: недастатковая матэрыяльна-грашовая падтрымка калгасаў з боку дзяржавы; не існавала эканамічнага стымулу ў калгаснікаў, якія працавалі за працадні (працадзень – адзінка ўліку працы калгаснікаў і размеркавання прыбыткаў па працы ў калгасах ў 1930-1966 гг.); абмяжоўваўся гандаль прадуктамі, вырашчанымі на прысядзібных участках.

Аднаўленне сельскай гаспадаркі працягвалася даўжэй, чым прамысловасці. Момантам яго завяршэння ўмоўна можна лічыць сярэдзіну 1950-х. Пераломным стаў верасень 1953 г., калі па рашэнні Пленума ЦК КПСС сумесна з каманднымі сталі выкарыстоўвацца эканамічныя метады кіравання сельскай гаспадаркай. Павялічваліся закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, адмяняліся абавязковыя пастаўкі з асабістай падсобнай гаспадаркі. У выніку гэтага з сярэдзіны 1950- гг. сельская гаспадарка ўступіла ў перыяд адносна стабільнага развіцця.

Грамадска – палітычнае і культурнае жыццё ў пасляваенны час (1945 – 1953)

Асаблівасць грамадска – палітычнага жыцця ў СССР, у складзе якога была і БССР, з’яўлялася забарона шматпартыйнасці, пры якой Камуністычная партыя была не столькі палітычнай, колькі дзяржаўнай арганізацыяй, якая ажыццяўляла функцыі заканадаўчай і выканаўчай улады праз выбары сваіх прадстаўнікоў у Саветы.

Камуністычная партыя Беларусі (КПБ) захоўвала сваю ўладу перш за ўсё дзякуючы таму, што партыйныя камітэты на ўсіх узроўнях узялі на сябе функцыю падбору і расстаноўкі кадраў.

У БССР улада з пэўным недаверам адносілася да насельніцтва, якое пражывала на акупіраванай тэрыторыі. Насцярожанымі былі адносіны таксама да грамадзян, якія падвергліся рэпатрыяцыі (вяртанню на радзіну з-за мяжы), -- былым ваеннапалонным, грамадзянскім палонным, бежанцам і перасяленцам.

1947 г. – першыя выбары пасля вайны ў Вярхоўны Савет БССР.

1948 г. – выбары ў мясцовыя саветы БССР.

К 1950 г. колькасць школ у рэспубліцы перавысіла даваенную.

У кіруючых колах партыі ў пасляваенныя гады ўсталяваўся погляд на насельніцтва, якое пражывала на часова акупіраванай тэрыторыі, як на недастаткова надзейнае. Таму што падпала пад уздзеянне буржуазнай ідэалогіі.

1938 – 1951 гг. – міністр дзяржаўнай бяспекі БССР Л.Цанава.

Студзень 1947 г. – пастанова ЦК ВКП(б) “Аб рабоце ЦК КП(б)Б Беларусі”. У ёй абвінавачваліся ў безыдэйнасці і буржуазным нацыяналізме некаторыя беларускія пісьменнікі і паэты.

1952 г. – XIX з’езд ВКП(б). Новая назва партыі – КПСС.

П.К. Панамарэнка (1902-1984). Савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху. У 1938-1947 гг. – першы сакратар ЦК КП(б)Б Беларусі.

В. Казлоў (1903-1967). Савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. З чэрвеня 1941 г. – першы сакратар Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б, з сакавіка 1942 г. камандзір Мінскага партызанскага злучэння, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1948-1967 гг.

Пасля П.К. Панамарэнка першымі сакратарамі ЦК Кампартыі Беларусі былі ў 1947-1950 гг. М. Гусароў, а ў 1950-1956 гг. – М. Патолічаў, накіраваныя ў БССР з Масквы.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР 1937 г. Саветам працоўных належалі галоўныя функцыі дзяржаўнага кіраўніцтва і арганізацыі грамадскага жыцця. Аднаўленне Саветаў на вызваленай з-пад акупацыі тэрыторыі здзяйснялася па ініцыятыве партыйных камітэтаў.

Выканаўчыя функцыі савецкай улады належалі Савету Народных камісараў БССР, які ў 1946 г. быў перайменаваны ў Савет Міністраў. Выканаўчая ўлада здзяйсняла практычную рэалізацыю рашэнняў, якія сыходзілі ад ЦК КП(б)Б і Вярхоўнага Савета БССР. Яна несла адказнасць за развіццё народнай гаспадаркі, культуры, забеспячэнне дабрабыту народа.

У першыя пасляваенныя гады прафсаюзы Беларусі ўнеслі свой уклад у аднаўленне эканомікі. У 1950 г. у БССР налічвалася звыш 11 тыс. прафсаюзных арганізацый, якія аб’ядноўвалі 92 % рабочых і служачых. Для забеспячэння выканання планаў пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі, прафсаюзы арганізоўвалі спаборніцтвы працоўных за лепшыя паказчыкі працы.

У грамадскім жыцці пэўную ролю адыгрываў Ленінскі Камуністычны Саюз моладзі Беларусі. ЛКСМБ ў 1945 г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга за мужнасць, праяўленую камсамольцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Першыя пасляваенны кіраўнікі камсамола Беларусі К. Мазураў (1946-1947) і П. Машэраў (1947-1954) сталі вядомымі палітычнымі дзеячамі.

Ліпень 1947 г. – прыняцце Пастановы ЦК КПБ аб рабоце Саюза пісьменнікаў, літаратурна – мастацкіх часопісаў, газеты “Літаратура і мастацтва”. Новыя рэпрэсіі. Быў арыштаваны паэт і празаік У.М.Дубоўка. Да гэтага ён арыштоўваўся ў 1930 і 1937 г. На гэты раз ён быў ў 1949 г. сасланы ў Краснаярскі край.

Гісторык М.М.Улашчык першы раз быў арыштаваны ў 1930 г. па справе “Саюза вызвалення Беларусі” і сасланы ў Вяцкую вобласць на пяць гадоў. У 1941 г. ён быў арыштаваны і сасланы на 5 гадоў у Новасібірскую вобласць. У 1951 г. быў асуджаны на 8 гадоў папраўча – працоўных лагераў і этапіраваны ў Сібір.

Рэпрэсіі зведалі пісьменнікі Сяргей Грахоўскі, Алесь Звонак, Павел Пруднікаў.

Працэс ператварэння ў заходніх абласцях атрымаў назву саветызацыі.

У 1947 г. з Гродна ў Мінск пераехаў Рускі драматычны тэатр БССР.

У 1946 г. цэнтральны камітэт партыі патрабаваў узмоцніць барацьбу за ідэалагічную чысціню ва ўсім, што датычыла культурнага жыцця, забяспечыць прынцып партыйнасці.

Прынцып партыйнасці – строгае выкананне партыйных прадвызначэнняў, якія характарызуюць прыналежнасць да палітычнай партыі і ідэйную накіраванасць у літаратуры, мастацтве, навуцы.

У беларускай літаратуры і культуры гэтых гадоў галоўнай была ваенная тэма. Першы беларускі партызанскі раман “Глыбокая плынь” І.Шамякіна (1950 г., Дзяржаўная прэмія). Раман “Млечны шлях” К.Чорнага, “Мінскі напрамак” І.Мележа (пра падзеі аперацыі “Баграціён”, у ім паказаны рэальныя гістарычныя асобы, у прыватнасці камандуючы 3-м Беларускім фронтам І. Чарняхоўскі, 1952 г.) , “Векапомныя дні” М.Лынькова (1951 – 1958 гг.), І.Гурскі “У агні” (1952 г.).

1946 г. – Я.Колас “Рыбакова хата”, П.Броўка паэма “Хлеб”, А.Куляшоў паэма “Новае рэчышча”. Гэтыя творы былі ў 1949 г. адзначаны Сталінскай прэміяй (Дзяржаўнай прэміяй).

А. Кулакоўскі аповесць “Загартоўка” прысвяціў паказу будаўніцтва Мінскага трактарнага заводу, а М.Паслядовіч свой твор “Цёплае дыханне” – узвядзенню аўтамабільнага завода.

А. Куляшоў 1943 г. за паэму “Сцяг брыгады” атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР. Барацьба працоўных Заходняй Беларусі адлюстравана ў яго паэме “Грозная пушча”.

У 1944-45 гг. на Беларусі працавала 12 тэатраў. П’еса “Заложнікі” А.Кучара (пра бацьку Міная), Л.Маўзона “Канстанцін Заслонаў”, К.Губарэвіча “Брэсцкая крэпасць”, сатырычна камедыя А. Макаёнка “Выбачайце, калі ласка!”. П’есы К. Крапівы “Мілы чалавек”, пасляваеннай вёсцы прысвечана яго камедыя “Пяюць жаваранкі”.

У Купалаўскім тэатры працавалі акцёры Глеб Глебаў, Лідзія Ржэцкая, Барыс Платонаў, Стэфанія Станюта.

У 1944 г. адкрыў сезон Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР. Гледачы ўбачылі п’есу Яўгена Цікоцкага “Алеся”, якая ў новай рэдакцыі называлася “Дзяўчынка з Палесся”. У 1940-1950-я гг. ставіліся оперы “Надзея Дурава” А. Багатырова, прысвечаная вайне 1812 г, “Кастусь Каліноўскі” Д. Лукаса і інш.

З эвакуацыі вярнуўся Беларускі ансамбль песні і танца, пераўтвораны ў Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу БССР на чале з Г. Шырмай. Дзейнічаў Дзяржаўны народны хор БССР пад кіраўніцтвам І. Жыновіча.

Карціны: “Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 г.” І.Ахрэмчыка, “Парад беларускіх партызан у 1944 г. ў Мінску” А Я.Зайцава, “Мінск 3 ліпеня 1944 г.” В.Волкава, “За родную Беларусь” У.Сухаверхава, “Канстанцін Заслонаў” У.Хрусталёва, “Палонных вядуць” А.Шыбнёва.

Скульптар З. Азгур прысвяціў свае працы прадстаўнікам культуры Беларусі Ф. Скарыне, А. Пашкевіч (Цётцы), Я, Коласу, К. Крапіве, дзеду Талашу.

Таталітарны светапогляд стаў пануючым у грамадскай свядомасці.

У 1950-51 навучальным годзе школьная сетка ў рэспубліцы перавысіла даваенную. На працягу 1949-1952 гг. уводзілася абавязковая 7-гадовая адукацыя. Адбыўся пераход да навучання з сямігадовага ўзросту замест васьмігадовага. Была ўведзена здача экзаменаў ў 4-х і 7-х класах, а ў 10-м класе – экзамен на атэстат сталасці. Да сярэдзіны 1950- гадоў пераход на ўсеагульную сямігадовую адукацыю быў у асноўным завершаны.

У перыяд акупацыі БДУ быў эвакуіраваны і дзейнічаў на станцыі Сходня пад Масквою. У г. Яраслаўлі працаваў Мінскі медыцынскі інстытут.

У 1944 – 45 нав. г. аднавілі працу 22 вышэйшыя навучальныя ўстановы. Адкрыліся новыя ВНУ: 1945 г. – Беларускі тэатральны інстытут (з 1953 г. – тэатральна – мастацкі інстытут), у 1948 г. – Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, 1950 г. – Брэсцкі педагагічны інстытут.

У 1950 – 51 г. на Беларусі працавала 29 ВНУ (з іх 10 настаўніцкіх інстытутаў). У 1950-я гг. колькасць ВНУ скарацілася ў сувязі з закрыццём настаўніцкіх інстытутаў.

Аднак неабходнасць аднаўлення народнай гаспадаркі патрабавала падрыхтоўкі інжынерных кадраў.

1951 г. – Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, 1952 г. – Мазырскі педагагічны інстытут, 1953 г – Полацкі педагагічны інстытут і Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі.

У выніку выпуск спецыялістаў з ВНУ ў 1955 г. перавысіў даваенны 1940 г. амаль у 2,5 разы.

Светапогляд – сістэма поглядаў чалавека на свет (прыроду, людзей, грамадства, заканамернасці яго развіцця), якія выражаюць яго асабістыя адносіны да навакольнай рэчаіснасці.

У 1944 г. аднавіла сваю працу Акадэмія навук. Прэзідэнтам акадэміі ў 1952 – 1969 гг. быў В. Купрэвіч. Доктар біялагічных навук. Батанік і фізіёлаг. ЁН прыклаў шмат намаганняў для аднаўлення даследаванняў у галіне генетыкі.

У 1951 г. Дзяржаўную прэмію атрымаў П. Альсмік за вывядзенне і ўкараненне ў вытворчасць высокапрадукцыйных сартоў бульбы. У 1952 г. – Г.В. Багамолаў за разведку і адкрыццё Старобінскага радовішча калійнай солі.

Аднак працягвалі выкарыстоўвацца адміністрацыйны метады кіравання, вынікам чаго з’явілася прызнанне неперспектыўнымі такіх навуковых напрамкаў, як генетыка і кібернетыка. Вучоныя, якія займаліся гэтымі галінамі навукі, страчвалі магчымасць весці даследаванні. Такі лёс выпаў і вядомаму вучонаму, прэзідэнту Акадэмі навук А. Жэбраку.

Удзел Беларусі ў заснаванні і дзейнасці ААН

Выхад Беларусі на міжнародную арэну пасля другой сусветнай вайны ў першую чаргу быў звязаны з утварэннем Арганізацыі Аб’яднаных нацый.

У 1944 г. 1 лютага Вярхоўны Савет СССР прыняў закон аб наданні саюзным рэспублікам пэўных паўнамоцтваў у галіне знешніх зносін. У кожнай саюзнай рэспубліцы былі створаны міністэрствы замежных спраў. У сакавіку 1944 г. сесія Вярхоўнага Савета БССР замацавала ў канстытуцыі права ўступаць у непасрэдныя зносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні, абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі.

24 сакавіка 1944 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб стварэнні Народнага камісарыята замежных спраў (з 1946 г. – Міністэрства замежных спраў).

Беларусь і Украіна ўвайшлі ў склад краін – заснавальніц ААН за вялікі ўклад у разгром фашызму і панесеныя імі ў ходзе вайны каласальныя людскія ахвяры і матэрыяльныя страты.

Дамоўленасць аб членстве БССР і УССР у ААН была дасягнута паміж кіраўнікамі трох саюзных дзяржаў – СССР. ЗША і Вялкабрытаніі на Крымскай канферэнцыі ў лютым 1945 г.

27 красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя ў Сан – Францыска, скліканая для заснавання ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краін – заснавальніц ААН.

26 чэрвеня 1945 г. у Сан – Францыска прадстаўнікі 50 дзяржаў – заснавальніц падпісалі Статут ААН.

Удзел дэлегацыі Беларусі ў рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар. Але членства Беларусі ў складзе ААН аб’ектыўна адыгрывала станоўчую ролю. Яно пашырала яе міжнародны дыяпазон, садзейнічала ўстанаўленню і развіццю сувязей і кантактаў з іншымі краінамі, набыццю дыпламатычнай культуры, вывучэнню і абагульненню вопыту іншых краін на аснове непасрэднага назірання за працэсамі, якія адбываліся ў свеце.

Па шэрагу важных праблем дэлегацыя БССР выступала з прапановамі і праектамі рэзалюцый.

Па прапанове БССР ў 1946 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў”. На Парыжскай мірнай канферэнцыі 1946 г. пры абмеркаванні тэрытарыяльных і рэпарацыйных пытанняў дэлегацыя БССР дабівалася справядлівага пасляваеннага ўладкавання Еўропы без дыскрымінацыі і ўніжэння годнасці асобных дзяржаў і народаў. З такіх пазіцый былі распрацаваны і падпісаны ў Парыжы ў 1947 г. мірныя дагаворы з былымі саюзнікамі гітлераўскай Германіі – Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй. Ад БССР дагаворы падпісаў міністр замежных спраў К.В.Кісялёў.

У 1951 г. у сувязі з уваходжаннем рэспублікі ў склад ААН быў зацверджаны Дзяржаўны сцяг БССР. Малюнак сцяга быў распрацаваны мастаком М. Гусевым. Малюнак арнамента быў узяты з ручніка, які вышыла ў 1917 г. сялянка Матрона Маркевіч з в . Касцілішча Сенненскага р-на Віцебскай вобл.

Непасрэдныя эканамічныя сувязі рэспублікі з іншымі краінамі ў першыя пасляваенныя гады, дзякуючы палітычнаму курсу Сталіна, які атрымаў назву “жалезнай заслоны”, практычна адсутнічалі.

Рэспубліка выступала толькі ў якасці пастаўшчыка тавараў Міністэрству гандлю СССР.

Дыскрымінацыя – наўмыснае абмежаванне або пазбаўленне правоў якіх – небудзь асоб, арганізацый ці дзяржаў па нацыянальнай, рэлігійнай, палавой, палітычнай і іншых адзнаках.

Беларусь падтрымлівала ў пасляваенныя гады параўнальна шырокія культурныя сувязі перш за ўсё з краінамі Усходняй Еўропы.

Беларусь стала членам шэрагу міжнародных арганізацый: 1947 г. – Міжнародны саюз электрасувязі і Сусветны паштовы саюз, 1948 г. – Сусветная метэаралагічная арганізацыя, 1954 г. – Міжнародная арганізацыя працы, 1954 г. – Арганізацыя Аб’яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры.

БССР падпісала шэраг міжнародных дагавораў: 1944 – 45 гг. – з Польшчай аб парадку добраахвотнай рэпатрыяцыі беларускага і польскага насельніцтва.

1949 г. – БССР падпісала міжнародную канвенцыю аб паляпшэнні лёсу ахвяр вайны.

1954 г. – канвенцыю аб ахове культурных каштоўнасцей.

Кіраўніком савецкай дэлегацыі на канферэнцыі па стварэнні ААН і прыняццю яе статута быў ураджэнец Гомельшчыны Андрэй Андрэевіч Грамыка (1909-1989) – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. У 1946-1948 гг. – пастаянны прадстаўнік СССР у Савеце Бяспекі ААН. У 1957 – 1985 гг. – міністр замежных спраў СССР.

Сацыяльна – эканамічнае развіццё БССР ў другой палове 50-х – першай палове 60-х гг.

Другая палова 1950-х- 1970-я гг.

Станаўленне індустрыяльнага грамадства. Вытворчасць аўтамабіляў на МАЗе і БелАЗе, трактароў на МТЗ, электронна-вылічальных машын і халадзільнікаў ў Мінску, угнаенняў на калійным камбінаце ў Салігорску. Стварэнне нафтахімічнай і радыётэхнічнай прамысловасці ў БССР. Меліярацыя, хімізацыя, будаўніцтва буйных адкормачных жывёлагадоўчых комплексаў ў сельскай гаспадарцы.

Другая палова 1960-х – першая палова 1980-х

Перыяд паступовага наспявання застойных з’яў ў палічныі і эканамічным жыцці грамадства.

26 красавіка 1986 г.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС.

ЭТАПЫ РАЗВІЦЦЯ БССР У СКЛАДЗЕ СССР у другой палове 1950-х – 1980-я гг.

Другая палова 1950-х – першая палова 1960-я

Другая палова 1960-х – першая палова 1980-я

Другая палова 1980-х

Дэсталінізацыя грамадства у час “адлігі”

Захаванне старых форм грамадска-палітычнага жыцця

Палітыка перабудовы

Эканамічныя рэформы М. Хрушчова, звязаныя з аслабленнем цэнтральнай улады ў краіне

Пераўтварэнне БССР у індустрыяльную краіну.

Курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця

Паступовае наспяванне застойных з’яваў ў палітычным і эканамічным жыцці.

Пазбаўленне КПБ манаполіі на ўладу і паступовае фарміраванне шматпартыйнасці

Асаблівасці развіцця народнай гаспадаркі ў другой палове 1950-х – 1980-я гг.

  • Паступовае фарміраванне індустрыяльнага грамадства. Для яго характэрна паглыбленне падзелу працы, спецыялізацыя вытворчасці і яе аўтаматызацыя, арыентацыя вытворчасці на рынак, навукова-тэхнічная рэвалюцыя, урбанізацыя.

  • - Развіццё эканомікі БССР ў складзе народнагаспадарчага комплексу СССР пераважна на экстэнсіўнай аснове.

  • Захаванне цэнтралізаванага планавага кіравання і спроба яго рэфармавання на аснове інтэнсіўных фактараў.

  • Пераважнае развіццё цяжкай прамысловасці, узнікненне новых галін вытворчасці, у тым ліку нафтаперапрацоўчай і радыёэлектронікі.

  • Паступовае разгортванне навукова-тэхічнай рэвалюцыі і спроба пераадолення адставання ад дасягненняў сусветнай НТР.

  • Механізацыя, хімізацыя, меліярацыя ў сельскай гаспадарцы.

Пачатак 50-х гадоў акрэсліваўся разгортваннем навукова – тэхнічнай рэвалюцыі, якая ахапіла развітыя краіны свету.

Навукова – тэхнічная рэвалюцыя – якаснае параўтварэнне прадукцыйных сіл на аснове навуковых дасягненняў і ўкаранення іх у вытворчасць.

На аснове ліпеньскага (1955 г.) Пленума ЦК КПСС у рэспубліцы пачалі абнаўляцца і мадэрнізавацца асноўныя вытворчыя фонды, старая тэхніка замяняцца новай.

Асноўная ўвага надавалася развіццю цяжкай прамысловасці. Гэта праявілася ў апераджаючым развіцці машынабудавання. У гэты перыяд быў пабудаваны завод аўтаматычных ліній і завод электронных машын у Мінску. Пачаў дзейнічаць Полацкі нафтаперапрацоўчы камбінат, Гомельскі суперфасфатны і Гродзенскі азотна-тукавы заводы, Салігорскі калійны камбінат. Быў асвоены выпуск акучвальнага трактара “Беларусь”, лесавозных аўтамабіляў “МАЗ”. Сышлі з канвеера першыя 25-тонныя аўтасамазвалы “БелАЗ” у Жодзіна, выдаў першы пракат Магілёўскі металургічны завод, пачаўся выпуск халадзільнікаў “Мінск”.

1957 г. – увядзенне ў строй прыборабудаўнічага завода імя У.Леніна.

У 1957 г. пачалося будаўніцтва Мінскага механічнага завода імя С.І.Вавілава.

1958 г. – пачатак выпуску кар’ерных самазвалаў на Беларускім аўтамабільным заводзе (БелАЗ) у Жодзіна.

У 1959 г. здадзены ў эксплуатацыю вытворчы корпус завода электронна – вылічальных машын. У 1960 г. выпушчана першая ЭВМ “Мінск-1”.

1962 г. – пачатак выпуску прадукцыі Мінскім заводам халадзільнікаў.

Кіраўніцтва БССР узяло курс на развіццё хімічнай прамысловасці (Гомельскі суперфасфатны завод, салігорскі калійны камбінат, Гродзенскі азотна-тукавы завод, Светлагорскі завод штучнага валакна).

З 1963 г. бярэ пачатак нафтаперапрацоўчая прамысловасць у Беларусі.

У 1964 г. пачалася прамысловая распрацоўка першага ў Беларусі Рэчыцкага нафтавага радовішча.

1957 г. – спроба рэфармавання кіраўніцтва эканомікай. Замест міністэрстваў былі ўведзены саветы народнай гаспадаркі (саўнаргасы), якія павінны былі кіраваць усёй прамысловасцю і сельскай гаспадаркай, але ў межах вызначанай тэрыторыі (тэрытарыяльны прынцып кіравання).

У будаўніцтве ў 1950-х гадах перайшлі на выраб сценавых блокаў, зборных жалезабетонных канструкцый і дэталяў, што паклала пачатак пераводу будаўніцтва на індустрыяльныя метады. Пачалося панельнае домабудаванне.

Першай спробай рэфармаваць сельскую гаспадарку з’явіліся рашэнні вераснёўскага (1953 г.) Пленума ЦК КПСС. З калгасаў і саўгасаў была спісана запазычанасць, павышаны нарыхтоўчыя і закупачныя цэны на сельгаспрадукты, больш чым у 2 разы быў зніжаны падатак на падсобныя сялянскія гаспадаркі.

Выхад з крызісу сельскай гаспадаркі бачыўся ў некаторым пераразмеркаванні дзяржаўнага бюджэту на карысць сельскай гаспадаркі, павышэнні закупачных цэн на яе прадукцыю, прыцягненне да непасрэднага ўдзелу ў калгаснай вытворчасці калектываў прадпрыемстваў, навуковых і навучальных устаноў і г.д.

У 1958 г. былі ліквідаваны МТС, а сельгастэхніка перададзена непасрэдна калгасам. Значнымі дасягненнямі вызначыўся калгас “Рассвет” Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. Ім кіраваў К.П. Арлоўскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Герой Савецкага Саюза і Сацыялістычнай працы.

Пачаўся наступ на сялянскія падсобныя гаспадаркі.

Шырокі размах набыла меліярацыя – прыстасаванне зямлі да сельскагаспадарчага выкарыстання.

БССР укамплектавала кадрамі 24 новыя саўгасы ў Казахстанскай ССР.

У 1956 г. сяляне атрымалі пашпарты. Ім пачалі кожны месяц выплачваць грашовыя авансы на працадні.

З другой паловы 1950-х гадоў патрэбнасці насельніцтва рэспублікі ў асноўных відах харчовых прадуктаў забяспечваліся поўнасцю.

Побач з гэтым у канцы 1950-х – пачатку 1960-х гадоў праводзілася барацьба з падсобнымі гаспадаркамі калгаснікаў.

Адбывалася скарачэнне ўзброеных сіл і расходаў на іх утрыманне, што дазволіла значныя сродкі накіраваць на жыллёвае будаўніцтва.

У 1958 г. БССР была ўзнагароджана другім ордэнам Леніна. (першы – 1935 г.)

Аднак у пачатку 1960-х гадоў адбылося пагаршэнне становішча ў сельскай гаспадарцы. Звязана гэта з валюнтарысцкімі рашэннямі Хрушчова (вырошчванне кукурузы, скарачэнне статку коней, абмежаванне вядзення прысядзібнай гаспадаркі).

Палепшыліся жыллёвыя ўмовы насельніцтва. Толькі за 10 гадоў, з 1956 па 1965 г., у рэспубліцы звыш 3 млн. чалавек атрымалі жыллё. З’явіліся новыя гарады – Салігорск, Наваполацк, Светлагорск.

У перыяд сярэдзіны 1950-х – сярэдзіны 1960-х гг. БССР стала адным з цэнтраў машына-, станка- і прыборабудавання, электронікі, хімічнай вытворчасці і нафтаперапрацоўкі. Гэта сведчыла аб паступовым фарміраванні індустрыяльнага грамадства, для якога характэрна спецыялізацыя вытворчасці і яе аўтаматызацыя, арыентацыя вытворчасці на рынак, навукова-тэхнічная рэвалюцыя, урбанізацыя. Сельская гаспадарка БССР развівалася на аснове меліярацыі, механізацыі і электрыфікацыі, унясення ў глебу штучных угнаенняў. За кошт дастаткова паспяховага развіцця ўсіх галін эканомікі палепшыўся матэрыяльны стан працоўных. Аднак спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі і рэфармаванне насілі пераважна павярхоўны характар.

У 1962 г. была створана адзіная энергасістэма ў БССР.

Пешыя спробы дэсталінізацыі савецкага грамадства

1956-1965 гг.

Перыяд “адлігі”. Дзейнасць К.Мазурава на пасадзе Першага сакратара ЦК КПБ

1965-1980 гг.

Дзейнасць П. Машэрава на пасадзе Першага сакратара ЦК КПБ.

1978 г.

Прыняцце Канстытуцыі БССР

1985-1991 гг.

Палітыка “перабудовы”

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

- Асуджэнне культу асобы і паступовая дэсталінізацыя грамадства ў перыяд “адлігі”.

- праява суб’ектывізму ў час кіраўніцтва М. Хрушчова

- схільнасць да захавання грамадска-палітычнай сістэмы ў незалежным стане ў другой палове 1960-х – 1980-я гг.

- захаванне аднапартыйнай сістэмы і канстытуцыйнае замацаванне кіруючай ролі КПСС (КПБ)

- прыхільнасць беларускага насельніцтва да ідэі сацыялістычнага грамадства, заснаванага на прынцыпе сацыяльнай справядлівасці

- жыццёвы аптымізм і упэўненасць беларускага народа ў заўтрашнім дні

- спроба рэфармавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў час перабудовы.

Дэсталінізацыя – працэс пераадолення культу асобы Сталіна, звязаны з дэмакратызацыяй грамадска-палітычнага жыцця і рэабілітацыяй нявінна пацярпелых ад палітычных рэпрэсій.

Пасля смерці Сталіна ў 1953 г. ў грамадска – палітычным жыцці рэспублікі вызначыўся адыход ад сталінскай рэпрэсіўнай сістэмы.

Старшынёй Савета Міністраў СССР быў зацверджаны Г.Малянкоў. Сакратарыят ЦК КПСС узначаліў М.Хрушчоў.

Палітычны курс М.С.Хрушчова атрымаў у гісторыі назву “курсу ХХ з’езда”, таму што менавіта ў 1956 г. на ХХ з’ездзе (14 – 25 лютага) кіраўнік КПСС упершыню ўзняў пытанне аб кульце асобы Сталіна і злоўжываннях у час яго праўлення.

30 чэрвеня 1956 г. – пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР аб пашырэнні правоў саюзных рэспублік. У распараджэнне рэспублік перадаваўся шэраг прадпрыемстваў і арганізацый, якія раней падпарадкоўваліся саюзным міністэрствам.

11 сакавіка 1957 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, паводле якога рэспублікі самі маглі вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністрацыйна – тэрытарыяльнага будаўніцтва.

Кастрычнік 1961 г. – ХХІІ з’езд КПСС – прыняцце праграмы пабудовы камунізму. Камунізм – вышэйшая ступень развіцця грамадства, якая прыходзіць на змену капіталізму. Для яе характэрна грамадская ўласнасць, роўнасць людзей, сацыяльная справядлівасць, народаўладдзе, гуманізм.

З 1956 г. першым сакратаром ЦК КПБ быў Кірыл Трафімавіч Мазураў – першы беларус, які заняў гэту пасаду,бо да яго пасля вайны ўсе першыя асобы рэспублікі прыбывалі на гэтую пасаду па накіраванню Масквы.

Мерапрыемствы, якія праходзілі ў СССР пасля смерці Сталіна атрымалі ў літаратуры назву палітыкі “адлігі” і сведчылі аб лібералізацыі палітычнага курсу. Лібералізацыя – палітычны працэс, які абумоўлівае дапушчэнне некаторых дэмакратычных свабод. Рух за ўмераныя крокі ўперад у развіцці грамадства.

Былі спынены рэпрэсіі. Пачала ажыццяўляцца рэабілітацыя. Рэабілітацыя фактычна прыпынілася к сярэдзіне 1960-х гадоў.

Было здзейснена некаторае паслабленне кантролю “зверху” і пашырана роля мясцовых органаў. Аднак сама камандна – адміністрацыйная цэнтралізаваная сістэма кіравання засталася.

У гады дэсталінізацыі пытанне аб забеспячэнні канстытуцыйнай паўнаты ўлады Саветаў не ставілася. Увага была сканцэнтравана на актывізацыі і паляпшэнні іх дзейнасці. Рэальным вынікам пашырэння ролі Саветаў стала рэгулярнае правядзенне іх сесій.

Сярод функцый Саветаў як заканадаўчага органа было зацвярджэнне дзяржаўнага бюджэту – зводнага плану збору даходаў дзяржавы і выкарыстання атрыманых сродкаў на пакрыццё ўсіх відаў дзяржаўных выдаткаў.

Выканаўчым органам улады быў Савет Міністраў БССР, які дзейнічаў паў непасрэдным кіраўніцтвам з боку ЦК КПБ.

Павысілася роля прафесійных саюзаў. Ім была перададзена сацыяльнае забеспячэнне насельніцтва, перадача ў сферу іх дзейнасці санаторна – курортных устаноў, пастаянна дзеючых вытворчых нарад на прадпрыемствах і ва ўстановах. Прафсаюзы сталі больш актыўна сачыць за выкананнем законаў аб працы. Вялікае значэнне для членаў прафсаюза мела забарона на звальненне рабочых і служачых без згоды прафсаюзных камітэтаў. Камуністычная партыя разглядала прафсаюзы як “прывадныя рамяні” да народу.

У канцы 1950-х гадоў пачынае распаўсюджвацца рух за камуністычныя адносіны да працы, які спалучаў у сабе новую форму сацспаборніцтва з актыўным удзелам яго ўдзельнікаў у грамадскім жыцці і павышэнні іх культурнага ўзроўню.

Рух за камуністычныя адносіны да працы набыў новае дыханне пасля ХХІІ з’езда КПСС, на якім была прынята новая праграма будаўніцтва камунізму.

Палітыка, якая праводзілася М.С.Хрушчовым без уліку законаў развіцця грамадства і рэальных абставін, атрымала назву “палітычнага авантурызму”.

У гэты час працягваў існаваць аўтарытарны палітычны рэжым, яі з’яўляецца як бы прамежкавым этапам у працэсе пераходу ад таталітарызму д а дэмакратыі.

Аўтарытарны – палітычны рэжым. Які заснаваны на бясспрэчным падпарадкаванні ўладзе.

Валюнтарызм – палітычны накірунак, пры якім воля кіруючай асобы лічыцца вызначальнай асновай грамадскага развіцця.

Палітыка лібералізацыі была першай, у значнай ступені абмежаванай, спробай дэмакратызацыі грамадска – палітычнага жыцця. У той час адбылося яшчэ большае ўзмацненне бюракратычнага апарату ўлады, праяўленне валюнтарызму ў дзейнасці кіраўніка дзяржавы.

Лібералізацыя ў культуры

Пашыралася роля грамадскіх арганізацый, якія дзейнічалі ў сферы культуры.

З’явіліся новыя творчыя аб’яднанні – Саюз журналістаў БССР (1959 г.), Саюз кінематаграфістаў БССР (1962 г.).

Прадметам крытыкі стаў метад сацыялістычнага рэалізму. Дзеячы культуры павялі размову аб праве на індывідуальнасць, на асабісты падыход у асвятленні падзей рэчаіснасці.

У 50-я гг. адбываецца значны колькасны рост пісьменніцкай арганізацыі як за кошт маладога папаўнення, так і ў сувязі з рэабілітацыяй сталінскага ГУЛАГа.

Галоўнай тэмай беларускай літаратуры была вайна.

Апавяданне Я.Брыля “Адзін дзень”. У ім пісьменнік адмовіўся ад літаратурных канонаў і пайшоў у асвятленні вайны за праўдай жыцця. Яго героі – восем партызан і жанчына з дзіцем, якія выходзяць з блакады.

У 1954 г. работу над трылогіяй “На ростанях” завяршыў Я.Колас.

Вядучы жанр – беларускі раман.

1965 г. – выхад рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.

У тэатральным мастацтве пашырылася сучасная тэматыка. П’еса “Калючая ружа” Ю.Семянякі пра студэнцтва, опера А.Туранкова “Яснае світанне” аб ўз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР, балет Я.Глебава “Альпійская балада”. Камедыя А.Макаёнка “Лявоніха на арбіце”.

Скульптура. 1954 г. – манумент Перамогі ў Мінску. Скульптар А.Бембель, З.Азгур, А.Глебаў, С.Селіханаў, архітэктары У.Кароль, Г.Заборскі.

1955 г. Песня Н.Сакалоўскага на словы М.Клімковіча “Мы – беларусы” была зацверджана ў якасці Дзяржаўнага гімна.

Снежань 1958 г. – Вярхоўны Савет СССР прыняў закон “Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай асветы ў СССР”. Пачатак рэформы народнай адукацыі. 7-гадовыя школы ператвараліся ў 8 – гадовыя, сярэднія – у 11 – гадовыя.

У 1964 г. 11-гадовыя школы пачалі пераводзіцца на 10-гадовыя. З 1966 г. прафесійная падрыхтоўка школьнікаў стала неабавязковай.

З 1958 г. у рэспубліцы было ўведзена абавязковае 8-гадовае навучанне.

З 1959 г. школы рабочай і сельскай моладзі былі пераўтвораны ў прафесійна-тэхнічныя вучылішчы (ПТВ).

На пачатку 1960-х гадоў быў створаны адзіны тып устаноў, якія рыхтавалі рабочых – прафесійна – тэхнічныя вучылішчы (ПТВ).

Па перапісу 1959 г. пісьменнае насельніцтва з рэспубліцы складала 99% (у 1939 г. – 80,8%).

Шырокая кампанія па пераводу школ на рускую мову навучання.

1954 г. – Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі.

1958 г. – Гродзенскі медыцынскі інстытут.

1961 г. – Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут.

1964 г. – Мінскі радыётэхнічны інстытут.

1965 г. – Віцебскі тэхналагічны інстытут.

1962 г. – пуск ядзернага рэактара ў Інстытуце цепла – і масаабмену АН БССР.

Паварот да кансерватызму. Наспяванне крызісу (1965 – 1985)

У кастрычніку 1964 г. М.С.Хрушчоў быў зняты з пасады Першага сакратара ЦК КПСС.

Кіраўніком Камуністычнай партыі СССР стаў Л.І.Брэжнеў. Гады яго ўлады (1964 - 1982) атрымалі назву “застою”.

Асаблівасцю палітычнай сістэмы гэтага перыяду стала непасрэднае прамое партыйнае кіраўніцтва эканомікай, а таксама наменклатурны прынцып фарміравання кіруючых органаў у самой партыі і грамадскіх арганізацыях.

Планы пяцігодак прымаліся на з’ездах КПБ, у структурах парторганаў дзейнічалі аддзелы, якія кіравалі асобнымі галінамі эканомікі.

З 1965 па 1980 г. рэспубліканскую партыйную арганізацыю ўзначальваў П.М.Машэраў.

У гэты час была прыпынена рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, узмацнілася роля КДБ, фармальны характар набылі абвешчаныя ў Канстытуцыі БССР 1978 г. дэмакратычныя свабоды.

Адсутнасць свабоды слова выяўлялася ў кантролі партыі за сродкамі інфармацыі, друку. Распаўсюджанне атрымалі нефармальныя формы грамадска – палітычнага жыцця.

1977 г. – прыняцце Канстытуцыі СССР.

1979 г. – увод савецкіх войск у Афганістан. Сярод іх – Віцебская паветрана – дэсантная дэвізія.

Эканамічная рэформа і яе вынікі

К сярэдзіне 60-х гадоў пагоршыліся эканамічныя паказчыкі работы прамысловасці: выраслі затраты на адзінку выпускаемай прадукцыі, замарудзіліся тэмпы росту прадукцыйнасці працы. Гэта былі вынікі абвастрэння праблем цэнтралізаванай планавай эканомікі, якая скоўвала тэхнічны прагрэс, не спрыяла росту творчай актыўнасці і прадпрымальнасці работнікаў.

Рэформа 1965 г. Аўтар -- Старшыня Савета Міністраў СССР А.М.Касыгін. Яна прадугледжвала ўключыць у дзеянне таварна – грашовы механізм, г.зн. элементы рыначнай эканомікі, не паслабляючы, камандна – адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай.

У адпаведнасці з рэформай прадугледжвалася удасканаліць сістэму планавання ў прамысловасці. Замест 100 абавязковых планавых паказчыкаў, якія вызначаліся дзяржавай, заставалася толькі 8, а астатнія планавалі самі прадпрыемствы. Былы галоўны паказчык працы прадпрыемства – аб’ём валавай (усёй выпушчанай) прадукцыі – саступіў месца аб’ёму рэалізаванай (прададзенай) прадукцыі.

На прадпрыемствах уводзіўся Гаспадарчы разлік – метад гаспадарання, пры якім даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі сваёй прадукцыі, пакрываюць яго выдаткі на вытворчасць гэтай прадукцыі. Прадпрыемствы атрымалі права самастойна распараджацца часткай свайго прыбытку.

У верасні 1965 г. Пленум ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўмацаванні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці”.

За гады восьмай пяцігодкі (1966 – 1970) аб’ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў 1,8 раза. Хімічнай і нафтахімічнай – у 3,3 раза. Пяцігодка была выканана па ўсіх важных паказчыках. Аднак яна аказалася наборам супярэчлівых мераў. Была немагчыма сумяшчаць пашырэнне самастойнасці прадпрыемстваў і узмацненне паўнамоцтваў цэнтральных органаў выканаўчай улады – міністэрстваў. Рэформа не ліквідавала старую адміністрацыйна-канадную сістэму.

1966 г. – уведзены ў эксплуатацыю Гомельскі хімічны завод.

1968 – Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна.

1970 – 3-і Салігорскі калійны камбінат. На базе дзейнічаючых камбінатаў у 1971 г. быў створаны адзіны Беларускі калійны камбінат.

1970 г. – на базе гродзенскіх азотна – тукавага і капралактанавага заводаў быў створаны Гродзенскі хімічны камбінат імя С.В.Прытыцкага.

Далі прадукцыю Мінскі завод халадзільнікаў і Мінскі маторны завод, Брэсцкі электралямпавы завод, Віцебскі домабудаўнічы і Баранавіцкі баваўняны камбінаты.

Новыя прадпрыемствы – Беларускі шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, Беларускі металургічны завод у Жлобіне і інш.

Упершыню ў СССР, у Мінску быў асвоены выпуск электронна – вылічальных машын. Прынцыпова новым напрамкам з’явілася выкарыстанне ў вытворчасці робататэхнікі.

Развіццё цяжкай прамысловасці было звязана з усё ўзрастаючым пераўтварэннем яе ў галіну вытворчасці для абслугоўвання ваенна-прамысловага комплексу (абазначэнне саюза абароннай прамысловасці, арміі і звязаных з імі дзяржаўнага апарату і навукі). Выпуск якаснай прадукцыі народнага спажывання набыў другаснае значэнне. Узрастаў дэфіцыт (недахоп) тавараў першай неабходнасці.

Адбыўся значны рост колькасці гарадскога насельніцтва. 1966 г. – 39% гараджан. 1985 г. – 62 %. Для большасці гарадоў былі распрацаваны схемы жыллёвага будаўніцтва па прынцыпу планіроўкі і забудовы жылых раёнаў і мікрараёнаў, якія размяшчаліся звычайна на свабодных тэрыторыях. Побач з аднатыпнымі будынкамі ў 1970-1980-я гг. на аснове індустрыяльнага буйнапанельнага домабудавання былі створаны новыя жылыя раёны з высокімі архітэктурна-планіровачнымі і кампазіцыйнымі характарыстыкамі.

Развіццё прамысловасці праходзіла пераважна экстэнсіўным шляхам.

Экстэнсіўны шлях – шлях, звязаны перш за ўсё з павелічэннем колькасці выпускаемай прадукцыі за кошт росту колькасці працуючых, колькасці грошай на развіццё прамысловасці, колькасці прадпрыемстваў і г.д.

Інтэнсіўны шлях – шлях, звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, перш за ўсё за кошт укаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павелічэння прадукцыйнасці працы.

У першай палове 1980-х гадоў адбылося замядленне тэмпаў вытворчасці. Яно сведчыла аб складанні механізму тармажэння. Яго прычыны заключаліся ў існуючай эканамічнай мадэлі. Характэрная для яе дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, камандна-адміністрацыйныя метады кіравання, цэнтралізаванае планаванне і размеркаванне ператварылася ў тормаз на шляху развіцця вытворчасці. Прычыны тармажэння заключаліся таксама і ў нежаданні кіраўніцтва СССР праводзіць рэфармаванне метадаў гаспадарання з тым, каб яны садзейнічалі зацікаўленасці працоўных і развіццю прадпрымальніцтва.

У 1981 г. БССР вырабляла 52% калійных угнаенняў у СССР, 22% -- хімічных валокнаў.

З 1984 г. у Мінску пачало дзейнічаць метро.

Хутка развіваўся самы малады і эканамічны від транспарту – трупабраводны.

Сельская гаспадарка.

Рашэнні сакавіцкага (1965 г.) пленума ЦК КПСС “Аб неадкладных мерах па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі СССР” прадугледжвалі значны рост капіталаўкладанняў у сельскую гаспадарку, павелічэнне паставак тэхнікі калгасам і саўгасам, давядзенне цвёрдых планаў дзяржаўных закупак прадуктаў, павелічэнне закупачных цэн на іх, спісанне запазычанасці з калгасаў, правядзенне меліярацыі зямель за кошт дзяржавы, устанаўленне гарантаванай аплаты працы калгаснікаў, увядзенне іх пенсіённага забеспячэння, умацаванне падсобных гаспадарак. Была зменена сістэма загатовак сельскагаспадарчай прадукцыі. Замест гадавых планаў загатовак уводзіліся нязменныя пяцігадовыя. Закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю павялічыліся ў 1,5-2 разы.

З 1965 г. калгаснікам стаі прызначацца пенсіі па старасці і інваліднасці.

Пачалася хімізацыя сельскай гаспадаркі. З 1965 па 1985 г. колькасць штучных угнаенняў, якія ўносіліся ў глебу, павялічылася амаль у 20 разоў. Гэта прывяло да абвастрэння экалагічных праблем. Экалогія – навука аб узаемаадносінах раслінных і жывёльных арганізмаў з навакольным асяроддзем, у тым ліку ўзаемаадносінах чалавека і прыроды.

У 1960-1980-я гг. праводзіліся шырокія меліярацыйныя работы на Палессі.

Сельская гаспадарка спецыялізавалася на развіцці малочнай і мясной жывёлагадоўлі, вытворчасці бульбы, лёна-даўгунца, цукровых буракоў. У другой палове 1960-х у краіне разгарнулася будаўніцтва буйных механізаваных фермаў, комплексаў па адкорму буйной рагатай жывёлы і птушкафабрык. Працягвалася меліярацыя. Было асушана каля 1 млн. га земляў. Павялічылася механізацыя.

Сельская гаспадарка развівалася за кошт грошай з дзяржаўнага бюджэту. Вытворчасць шэрага відаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў разліку на душу насельніцтва зніжалася, харчовае забеспячэнне насельніцтва на пачатак 80-х гадоў нават пагоршылася.

1982 г. – прынятая “Харчовая праграма СССР”.

Беларусь у гады “застою” называлі “адкормачным цэхам Савецкага Саюза”, бо тут былі сканцэнтраваны адкорм буйной рагатай жывёлы, свіней, малочная жывёлагадоўля.

Наспяванне крызісных з’яў у эканоміцы

Крызісныя з’явы ў эканоміцы праявіліся ў сярэдзіне 80-х гг. у:

  • падзенні тэмпаў росту вытворчасці,

  • пагаршэнні асноўных эканамічных паказчыкаў.

Прычыны:

  • аднаўкладная дзяржаўная эканоміка;

  • строга цэнтралізаванае кіраўніцтва;

  • неабмежаваная ўлада партдзяржнаменклатуры.

Распрацаваных шляхоў выхаду з эканамічнага крызісу сацыялістычнай эканомікі ні было ні ў тэорыі ні на практыцы.

Матэрыяльны стан насельніцтва.

З 1967 г. рабочыя і служачыя былі пераведзены на 5-дзённы працоўны тыдзень з двума выходнымі днямі. Павелічэнне заработнай платы, а таксама памераў пенсій і льгот вяло да росту грашовых даходаў насельніцтва. Аднак яно адбывалася ва ўмовах зніжэння тэмпаў эканамічнага развіцця. Рост грашовай масы пераганяў вытворчасць тавараў. У выніку ў канцы 1970-пачатку 1980-х гг. узрос агульны дэфіцыт прадметаў спажывання. Вострай заставалася жыллёвая праблема.

Прыкметы наспявання крызісных з’яў ў гаспадарцы БССР.

- захаванне састарэўшага абсталявання і тэхналогій ў большасці галін прамысловасці;

- выкарыстанне камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання эканомікай;

- перавага экстэнсіўнага шляху развіцця эканомікі;

- выдаткаванне значных сродкаў на развіццё ваенна-прамысловага комплексу (абароннай прамысловасці);

- наспяванне экалагічных праблем ў выніку правядзення меліярацыі і хімізацыі сельскай гаспадаркі;

- страты дзяржаўных сродкаў у выніку розніцы паміж высокай закупачнай цаной і нізкай цаной пры продажы сельскагаспадарчай прадукцыі насельніцтву.

- узрастанне дэфіцыту тавараў першай неабходнасці.

Значны ўклад ва ўмацаванне абароназдольнасці СССР унёс ураджэнец Віцебшчыны, савецкі авіяканструктар, двойчы Герой Сацыялістычнай працы Павел Восіпавіч Сухі (1895-1975). Унікальныя самалёты з стрэлападобнымі і трохкутнымі крыламі пад маркай Су сталі асновай савецкай авіяцыі. У 1995 г. імя П.В.Сухога прысвоена Гомельскаму політэхнічнаму інстытуту.

Адбываўся рост ценявой эканомікі – усіх відаў эканамічнай дзейнасці, якія афіцыйна дзяржавай не кантраляваліся і даходы ад якіх скрываліся ад падаткаабкладання. Узнікненне ценявой эканомікі сведчыла аб аслабленні дзяржаўнай манаполіі ў эканамічнай галіне.

Грамадска-палітычнае становішча ў 1965-1984 гг.

Перыяд развіцця БССР ў 1965-1984 гг. характарызаваўся асаблівасцямі, звязанымі з прыходам да ўлады ў СССР Л.І. Брэжнева. Новае кіраўніцтва сканцэнтравала намаганні на захаванні сваёй улады і, па магчымасці, вяртанні да даваеннай савецкай палітычнай сістэмы. У выніку схільнасць да захавання і падтрымкі старых формаў грамадска-палітычнага жыцця стала асновай дзяржаўнай палітыкі. Разам з тым унутрыпалітычнае становішча БССР заставалася стабільным. Для беларускага грамадства быў характэрны аптымізм людзей, іх упэўненасць у заўтрашнім дні, сімпатыя да ідэяў сацыялізму.

У другой палове 1960-х была распрацавана канцэпцыя “развітога сацыялізму”. У 1971 г. ХХIV з’езд КПСС адзначыў, што ў СССР пабудавана развітае сацыялістычнае грамадства.

Кіраўніцтва СССР у гэты перыяд абапіралася на камандна-адміністрацыйныя метады. У першую чаргу гэта азначала ўмацаванне ролі Камуністычнай партыі ва ўсіх сферах жыцця грамадства. Такое палажэнне было замацавана ў Канстытуцыі СССР 1977 г. Яна атрымала афіцыйную назву Канстытуцыя перамогшага сацыялізму”.

Канстытуцыя дала вызначэнне паняццю “развіты сацыялізм” – найвышэйшае дасягненне сацыялістычнага прагрэсу. Быў зроблены вывад аб тым, што ў СССР узнікла новая гістарычная супольнасць – савецкі народ.

У адпаведнасці з новай канстытуцыяй ўзрастала роля грамадскіх арганізацый.

1978 г. – Канстытуцыя БССР. Артыкул шосты гаварыў аб тым, што Камуністычная партыя з’яўляецца накіроўваючай і кіруючай сіла ў грамадстве, ядром палітычнай сістэмы.

1979 г. – увод войскаў у Афганістан.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]