Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja 13.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
223.23 Кб
Скачать

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср

Прычыны і прынцыпы правядзення калектывізацыі сельскай гаспадаркі. У гады нэпа ў беларускай вёсцы праходзіла кааперацыя сялянскіх гаспадарак. Яна мела розныя формы, у тым ліку такія простыя, як спажывецкая і збытавая. Узнікалі і больш складаныя віды кааперацыі, напрыклад вытворчая (таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі). Усё гэта адпавядала распрацаванаму У. I. Леніным кааператыўнаму плану. Асноўнымі яго прынцыпамі былі добраахвотнасць пры стварэнні сялянамі кааператываў і паступовы пераход ад простых да больш складаных формаў кааперацыі. Усімі відамі сельскагаспадарчай кааперацыі ў рэспубліцы ў 1928 г. было ахоплена больш за 50 % сялянскіх двароў, а калектыўнымі гаспадаркамі (калгасамі), якія з'яўляліся найвышэйшай формай вытворчай кааперацыі, — каля 1 %.

Тэмпы правядзення калектывізацыі — аб'яднання індывідуальных гаспадарак сялян у буйныя (калгасы) — былі прызнаны кіраўніцтвам СССР нездавальняючымі. 3 1928 г. калектывізацыя стала галоўнай лініяй камуністычнай партыі ў вёсцы, хаця неабходныя ўмовы для гэтага яшчэ не паспелі скласціся. Каб у кароткія тэрміны атрымаць сродкі для правядзення індустрыялізацыі, у вёсцы пачалі прымусова і паскорана ствараць калгасы.

Метады правядзення калектывізацыі.

Ажыццяўленне фарсіраванай індустрыялізацыі патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было атрымаць за кошт вёскі. Дзяржавай былі зніжаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што выклікала нежаданне сялян прадаваць хлеб па нізкай цане. У выніку ўзнік так званы «хлебны крызіс» 1928—1929 гг.

У «хлебным крызісе» абвінавацілі заможных сялян — кулакоў. Пачалася палітыка раскулачвання. У ходзе яе выкарыстоўвалася гвалтоўнае адбіранне збожжа ў сялян, нярэдка ўсяго цалкам, што прыводзіла да голаду. Прылічвалі да кулакоў і тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы. Іх высялялі за межы Беларусі — у Сібір і ў паўночныя раёны СССР.

У савецкую гісторыю 1929-ы ўвайшоў пад назвай «год вялікага пералому». У гэтым годзе было абагулена 46 % пасяўной плошчы. Тэарэтычным абгрунтаваннем палітыкі суцэльнай калектывізацыі стаў артыкул I. В. Сталіна «Год вялікага пералому», надрукаваны ў газеце «Правда» ў 1930 г. .

У лютым 1930 г. было прынята рашэнне да сакавіка калектывізаваць 75—80 % сялянскіх гаспадарак і аб'явіць Беларусь першай у СССР рэспублікай суцэльнай калектывізацыі. Згодна з дадзеным рашэннем колькасць сялянскіх гаспадарак у калгасах узрасла адпаведна з 21 да 58 %. Але гэта выклікала незадаволенасць сялян. Толькі ў 1930 г. адбылося больш за 500 узброеных сялянскіх выступленняў. Таму кіраўніцтва рэспублікі часова адмовілася ад сілавых метадаў абагулення сялянскіх гаспадарак, што адразу выклікала змяншэнне іх долі ў калгасах у чэрвені 1930 г. да 11 %.

Асаблівасці правядзення калектывізацыі ў БССР:

-- Яна суправаджалася масавым і паскораным ссяленнем хутарскіх гаспадарак у калгасныя цэнтры.

-- 3 сярэдзіны 1930-х гг. у калгасах рэспублікі быў устаноўлены мінімум выпрацоўкі працадзён — 80. Калгаснікаў, якія не выраблялі мінімуму працадзён, прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці.

Тых, хто выступаў супраць прымянення сілавых метадаў пры правядзенні калектывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці і насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Ахвярай стаў народны камісар земляробства БССР Дз. Ф. Прышчэпаў, які рабіў стаўку ў развіцці сельскай гаспадаркі не на стварэнне калгасаў, а на падтрымку хутарской сістэмы. Ён лічыў, што вынікі ў сельскай гаспадарцы залежаць ад добрасумленных адносін людзей да працы.

Аднак курс партыі быў звязаны не з падтрымкай кааперацыі, а з хуткім утварэннем калгасаў. У вёску для арганізацыі калгасаў былі накіраваны сотні ўпаўнаважаных – камуністаў. Разам з імі адпраўлялі рабочых – дваццатысячнікаў, у тым ліку прысланых з прамысловых цэнтраў РСФСР.

Назва “дваццацітысячнікі” пайшла ад рашэння партыі накіраваць з гораду ў вёску 25 тысяч перадавых рабочых у якасці арганізатараў калгасаў. У Беларусі іх было больш за 600 чалавек.

Восенню палітыка суцэльнай калектывізацыі была адноўлена і завяршылася ўжо ў гады другой пяцігодкі.

Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна – трактарныя станцыі (МТС), а пры іх – палітычныя аддзелы, якія строга праводзілі партыйную лінію ў калектывізацыі.

Пачынаючы з 1932 г., калі ў СССР была ўведзена пашпартная сістэма, калгаснікам пашпартоў не выдавалі. У выніку гэтага яны былі пазбаўлены права на свабодны выбар працы.

У выніку правядзення суцэльнай калектывізацыі ў БССР была створана матэрыяльна – тэхнічная база, неабходная для далейшага індустрыяльнага развіцця рэспублікі. Істотна змянілася сацыяльная структура насельніцтва: адбыўся рост калгаснага сялянства.

Калектывізацыяаб’яднанне індывідуальных гаспадарак сялян у буйныя калектыўныя гаспадаркі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]