Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja 10.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
266.75 Кб
Скачать

Утварэнне беларускай нацыі. Культура беларусі

Тэрыторыя і насельніцтва Беларусі.

Нацыя – супольнасць людзей, што склалася гістарычна, для якіх характэрны сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспадарчага жыцця, адна літаратурная мова, агульныя рысы культуры і псіхалогіі, у тым ліку этнічная свядомасць.

Пераважная большасць беларусаў займалася сельскай гаспадаркай. У прамысловасці, будаўніцтве і гандлі, на транспарце і ў іншых галінах народнай гаспадаркі было занята толькі 17,1 % беларускага насельніцтва. Зусім нязначны працэнт складалі беларусы сярод купцоў.

Пасля скасавання ў 1839 г. царкоўнай уніі і прымусовага далучэння уніятаў да дзяржаўнай царквы праваслаўныя сярод беларусаў у цэлым сталі значнай большасцю (у 1897 г.— 81 %). Асноўная маса беларусаў-католікаў пражывала на Віленшчыне і Гродзеншчыне.

У сацыяльную структуру беларускага грамадства ўваходзілі буржуазія, дваранства, інтэлігенцыя, рабочыя і сяляне.

Буржуазія – рускія, польскія, часткова беларуская.

Памешчыкі – рускія і палякі.

Купцы і прамыслоўцы – яўрэйскія.

Інтэлігенцыя – рускія і беларусы, у меншай ступені палякі.

Беларуская нацыянальная інтэлігенцыя з вялікімі цяжкасцямі фарміравалася ў 1880 – 1890-я гг. з асяроддзя пераважна каталіцкай шляхты, сялян, мяшчан.

Агульнасць гаспадарчага жыцця. Сацыяльна-эканамічнай асновай працэсу пераўтварэння народнасці ў нацыю з'яўляецца развіццё капіталістычных адносін, разбурэнне натуральнай гаспадаркі, пашырэнне і паглыбленне гандлёвых сувязей паміж горадам і вёскай, прамысловасцю і сельскай гаспадаркай, свабодная міграцыя (рух, перасяленне) рабочай сілы, злучэнне мясцовых рынкаў у агульнанацыянальяы рынак.

Беларуская аграрная буржуазія, якая пачала фарміравацца пасля адмены прыгоннага права і ў пачатку XX ст. была эканамічна слабай, не ўсведамляла свайго нацыянальнага адзінства як беларусаў і не разлічвала сваімі сіламі авалодаць нацыянальным рынкам.

Развіццё нацыянальнай (літаратурнай) мовы. Агульнасць мовы — адна з самых важных прыкмет нацыі.

Новая беларуская літаратурная мова пачала фарміравацца ў першай палове XIX ст. на аснове жывой, шматдыялектнай народнай мовы. Яна не мела пераемнасці з пісьмовай старабеларускай мовай. Старая літаратурная мова фактычна знікла ў 18 ст. Шляхта і амаль уся інтэлігенцыя засвоіла польскую мову, што панавала ў грамадскім і культурным жыцці да паўстання 1863 – 64 гг. Беларускай дыялектнай мовай карысталіся толькі сялянства, частка збяднелай шляхты, парцоўныя слаі гарадскога насельніцтва.

Новая літаратурная пісьмовая мова складвалася на аснове шматдыялектнай гутарковай народнай мовы, перш за ўсё сярэднебеларускіх гаворак.

У Пецярбургу ў 1903 г. выйшаў з друку зборнік паэзіі Янкі Лучыны «Вязанка». Лучына зрабіў далейшы крок у літаратурнай апрацоўцы сярэднебеларускай гаворкі, якая станавілася асновай новай беларускай літаратурнай мовы.

У цэлым працэс фарміравання беларускай літаратурнай мовы да пачатку XX ст. не завяршыўся. Гэта тлумачыцца выключна неспрыяльнымі ўмовамі яе развіцця.

Этнічная самасвядомасць. Пачатак беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Прыкметай існавання этнасу (нацыі) з'яўляецца наяўнасць у яго прадстаўнікоў этнічнай (нацыянальнам) самасвядомасці, г. зн. усведамлення свайго адрознення (найперш па мове) ад прадстаўнікоў іншых народаў і прыналежнасці да таго народа, які па многіх прыкметах прызнаецца «сваім», «родным». Вышэйшая ступень нацыянальнай самасвядомасці — разуменне асабістай адказнасці за лёс свайго народа, гатоўнасць аддаць усе сілы і нават жыццё ў барацьбе за яго шчасце і волю.

Нацыянальная самасвядомасць – сукупнасць ідэй, уяўленняў, перакананняў, вераванняў, у якіх народ (этнас) асэнсоўвае сябе як нацыянальную сукупнасць і ўсведамляе гістарычныя карані свайго паходжання.

Знешняй формай праяўлення нацыянальнай самасвядомасці з’яўляецца назва народа.

У прыгнечаных народаў нацыянальная самасвядомасць найболын поўна праяўляецца ў нацыянальна-вызваленчых рухах, якія маюць на мэце ўтварэнне (ці аднаўленне) нацыянальнай дзяржавы. У беларускім нацыянальным руху, які ў 10—50-х гг. меў культурна-асветніцкі характар, ідэя барацьбы за дзяржаўнасць зарадзілася напярэдадні паўстання 1863 г. Першым змагаром за яе ажыццяўленне быў К. Каліноўскі.

Праз 20 гадоў пасля гібелі Каліноўскага тэарэтычна распрацавалі нацыянальную ідэю прадстаўнікі новага пакалення нацыянальных дзеячаў — беларускіх студэнтаў-народнікаў — асветнікаў і нарадавольцаў.

У пачатку 80-х гг. створаныя імі падпольныя гурткі (пераважна ў Пецярбургу) выдалі некалькі публіцыстычных твораў («Да беларускай моладзі», «Да беларускай інтэлігенцыі», «Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае» за подпісам «Даніла Баравік», «Пасланне да землякоў-беларусаў» ад «Шчырага беларуса»), два нумары часопіса «Гомон» (№1 – 1884 г.).

Асіміляцыя — знішчэнне нацыянальных асаблівасцей і свядомасці народа, зліццё яго з іншым народам, якое суправаджаецца засваеннем чужой мовы, культуры і звычаяў.

Народнікі ўпершыню тэарэтычна абгрунтавалі існаванне самастойнага беларускага этнасу, яго права на роўнасць з іншымі народамі і ўласную дзяржаўнасць.

У 1886—1902 гг. цэнтрам згуртавання ліберальна-народніцкай інтэлігенцыі Беларусі стала газета «Минский листок». На яе старонках друкаваліся гісторыка-этнаграфічныя даследаванні М. Доўнар-Запольскага, М. Янчука і іншых вучоных, якія ў асцярожнай форме прапагандавалі і абгрунтоўвалі ідэю аб існаванні самастойнага беларускага этнасу.

Пачатковая і сярэдняя адукацыя.

школьная рэформа 1864 г. мела ў цэлым прагрэсіўны характар, паколькі абвяшчала ўсесаслоўнасць адукацыі і адкрывала (пры наяўнасці сродкаў) магчымасць навучання і ў сярэдняй, і ў вышэйшай школе для прадстаўнікоў непрывілеяваных саслоўяў.

Амаль да канца ХІХ ст. у Беларусі дзейнічалі “Часовыя правілы для народных школ”, распрацаваныя ў 1863 г. пры віленскім генерал-губернатары М.М.Мураўёве. Згодна з імі пачатковыя школы поўнасцю аддаваліся пад кантроль праваслаўнага духавенства.

Пасля паўстання ў 1864 г. былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут і 8 сярэдніх навучальных устаноў Віленскай акругі, у тым ліку Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. Сістэма адукацыі была зарыентавана на выхаванне вучняў у духу манархізму, праваслаўя і афіцыйнай народнасці.

Да 60-х гадоў сістэма адукацыі характарызавалася разнастайнасцю навучальных устаноў. У мэтах уніфікацыі іх дзейнасці большапсць навучальных устаноў перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства народнай асветы. Былі закрыты дваранскія павятовыя вучылішчы, якія існавалі ў заходніх губерніях.

У 60—90-я гг. асноўнымі тыпамі школ у сістэме пачатковай адукацыі ў сельскай мясцовасці з'яўляліся народныя вучылішчы, царкоўна-прыходскія школы і школы граматы, а ў гарадах — прыходскія, павятовыя і гарадскія вучылішчы.

Народныя вучылішчы падпарадкоўваліся міністэрству народнай асветы і давалі больш грунтоўныя веды, чым царкоўна-прыходскія школы і школы граматы, падпарадкаваныя ведамству праваслаўнай царквы.

Каталіцкае беларускае і польскае насельніцтва адмаўлялася пасылаць сваіх дзяцей у царкоўна-прыходскія школы і школы граматы. У сувязі з гэтым на захадзе Беларусі больш пашыранымі былі народныя вучылішчы.

Паварот да рэакцыі ва ўнутранай палітыцы царызму, які вызначыўся ў пачатку 80-х гг., у пачатковай адукацыі праявіўся ва ўзмоцненым насаджэнні менавіта школ царкоўнага ведамства. У канцы XIX ст. у Магілёўскай і Мінскай губернях яны складалі да 85 % усіх пачатковых школ. 3 прычыны адсутнасці земстваў у Беларусі не было земскіх школ.

Настаўнікі для пачатковай школы рыхтаваліся ў Маладзечанскай, Полацкай, Нясвіжскай і Свіслацкай настаўніцкіх семінарыях. Прымаліся ў іх выключна праваслаўныя. Сярэдняй адукацыі настаўніцкія семінарыі не давалі, і іх выпускнікі не маглі паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Асноўнымі тыпамі сярэдніх навучальных устаноў сталі класічныя гімназіі і рэальныя вучылішчы, прызначаныя для мужчын, а таксама жаночыя гімназіі. Класічная мужчынская гімназія давала грунтоўную гуманітарную падрыхтоўку. Толькі выпускнікі гімназі мелі выключнае права паступлення ва ўніверсітэты.

У гарадах паводле Палажэння 1872 г. дзейнічалі пачатковыя школы павышанага тыпу - гарадскія вучылішчы (2, 3 і 4-класныя). У 1912 г. яны былі пераўтвораны ў вышэйшыя 4-класныя пачатковыя вучылішчы. Толькі іх выпускнікі атрымалі права паступлення ў адпаведныя класы сярэдняй школы, але зрабіць гэта ў большасці выпадкаў не маглі, бо ў пачатковых вучылішчах не вывучаліся замежныя мовы.

Цыркуляр 1887 г. (“цыркуляр пра кухарчыных дзяцей”) прадпісваў не прымаць у гімназіі і прагімназіі дзяцейц кучараў, лакеяў, павароў, прачак, дробных крамнікаў.

Школьная рэформа дазволіла адкрываць школы на сродкі грамадскіх арганізацый ці прыватных асоб, што садзейнічала дынамічнаму развіццю прыватнай адукацыі ў другой палове 19 – пач. 20 ст.

Асноўнымі тыпамі пачатковых школ у сельскай мясцовасці і ў пачатку XX ст. заставаліся царкоўна-прыходскія школы і школы граматы, якія падпарадкоўваліся ведамству Рускай праваслаўнай царквы, а таксама вучылішчы Міністэрства народнай асветы. улады аддавалі перавагу школам царкоўнага ведамства. У 1901 — 1903 гг. у Гродзенскай і Магілёўскай губернях яны складалі 80—85 % усіх сельскіх школ.

Змены, што адбыліся ў грамадска-палітычным жыцці ў сувязі з рэвалюцыяй 1905—1907 гг., буржуазныя пераўтварэнні ў ходзе сталыпінскіх рэформ садзейнічалі істотнаму абнаўленню і пашырэнню сеткі навучальных устаноў. Адбывалася паступовая замена школ царкоўнага ведамства ў сельскай мясцовасці народнымі вучылішчамі. Колькасць вучняў у апошніх у 1905-1914 гг. павялічылася амаль у 3 разы і дагягнула 305 тыс.

1909—1916 гг. – адкрыццё настаўніцкіх інстытутаў у Віцебску, Магілёве і Мінску, настаўніцкіх семінарый у Рагачове, Оршы, Барысаве, Гомелі і Бабруйску. Настаўніцкія інстытуты давалі няпоўную вышэйшую, а семінарыіняпоўную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Прафесійна-тэхнічнае навучанне вялося ў Горацкім рамесным і Гомельскім тэхнічным чыгуначным вучылішчах, шэрагу рамесных і сельскагаспадарчых школ, а таксама ў рамесных аддзяленнях і класах, якія адкрываліся пры пачатковых агульнаадукацыйных школах. Вучоба была платнай.

даволі распаўсюджаным сярод сялян было першапачатковае хатняе навучанне дзяцей пры дапамозе наёмных настаўнікаўдарэктараў») — мясцовых пісьменных падлеткаў, што закончылі народныя вучылішчы.

Навуковыя даследаванні. Паўстанне 1863 г. выклікала небывалую цікавасць да Беларусі ў шырокіх колах расійскага грамадства, а таксама ў Заходняй Еўропе. Найбольшую вядомасць у 60-я гады ў Расіі набылі шматлікія публікацыі па гісторыі Беларусі і яе адносін да Расіі і Польшчы прафесара Пецярбургскай духоўнай акадэміі М. Каяловіча (ураджэнца Гродзеншчыны), які выступіў у якасці ідэолага «заходнерусізму».

Значную навуковую дзейнасць разгарнуў Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства (РГТ), створаны ў 1867 г. у Вільні. Актыўнымі супрацоўнікамі РГТ з'яўляліся этнографы і мовазнаўцы Іван Насовіч, Павел Шэйн, Юльян Крачкоўскі, Аляксандр Семянтоўскі і інш.

I. Насовіч (1788—1877) нарадзіўся ў Быхаўскім павеце Магілёўскай губ. ў сям'і вясковага святара. Быў настаўнікам. У 1865 г. быў абраны членам-супрацоўнікам РГТ. Самым вялікім укладам I. Насовіча ў беларусазнаўства з'яўляецца «Слоўнік беларускай гаворкі» (1870), над якім ён працаваў 16 гадоў. У гэтай кнізе змешчаны болын за 30 000 слоў, да якіх дадзены разгорнутыя тлумачэнні і прыклады ў выглядзе прымавак, прыказак, урыўкаў з песень, апісанняў жылля, адзення, ежы, прылад працы, сямейнага і грамадскага побыту, абрадаў, звычаяў і іншых з'яў духоўнай і матэрыяльнай культуры беларускага народа. Навуковая спадчына I. Насовіча адыграла велізарную ролю ў развіцці беларускай этнаграфіі і мовазнаўства. Яна не страціла свайго значэння да нашых дзён.

На развіцці навукі ў Беларусі адмоўна адбівалася адсутнасць вышэйшых навучальных устаноў. У сувязі з гэтым многія таленавітыя вучоныя, ураджэнцы Беларусі, былі вымушаны жыць і працаваць за межамі радзімы.

Навуковай дзейнасцю тут займаліся ў асноўным выкладчыкі сярэдніх навучальных устаноў, урачы, аграномы, ветэрынары, інжынеры і г. д. Іх працы па дакладных навуках мелі прыкладны і папулярны характар.

У пачатку XX ст. найбольшым навуковым укладам у беларусазнаўства з'явілася трохтомнае (у 4 выпусках) даследаванне Я. Карскага «Беларусы», надрукаванае ў 1903—1922 гг. Гэты твор называюць “энцыклапедыяй беларусазнаўства”.

Карскі Яўхім Фёдаравіч (1861—1931) нарадзіўся ў в. Лаша Гродзенскага павета. Заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст. Скончыў Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут на Украіне, працаваў прафесарам і рэктарам Варшаўскага універсітэта, прафесарам Пецярбургскага універсітэта. Быў выбраны акадэмікам Расійскай Акадэміі навук. Напісаў больш за 700 прац.

Этнаграфічная тэорыя Карскага пра паходжанне беларускай народнасці стала асновай даследаванняў шэрага іншых вучоных. Галоўная яго праца «Беларусы» ацэньваецца спецыялістамі як энцыклапедыя беларусазнаўства. Карскі ўпершыню даў усебаковае навуковае абгрунтаванне нацыянальнай самабытнасці беларусаў як асобнага славянскага народа.

Вядомым гісторыкам у пачатку XX ст. стаў М. В. Доўнар-Запольскі.

Доўнар-Запольскі Мітрафан Віктаравіч (1867-1934) нарадзіўся ў г. Рэчыца Мінскай губ. кончыў Мазырскую прагімназію, Кіеўскі універсітэт. Навуковую дзейнасць пачаў у 80 - 90-я гг. як беларускі этнограф, фалькларыст і літаратуразнавец. Абгрунтоўваў ідэю аб існаванні самастойнага беларускага этнасу, неабходнасці развіцця беларускай культуры, навукі і літаратуры. У пачатку XX ст. працаваў прафесарам гісторыі ў Кіеўскім універсітэце і адначасова дырэктарам створанага ім у Кіеве Камерцыйнага інстытута. Апублікаваў больш за 150 навуковых прац па гісторыі Вялікага княства Літоўскага і Расіі, беларускай этнаграфіі, фальклору і літаратуры. Працы Доўнар-Запольскага садзейнічалі станаўленню беларускай нацыянальнай канцэпцыі (сістэмы поглядаў) у гістарычнай навуцы.

Да ліку найбольш актыўных дзеячаў беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння ў пачатку XX ст. належаў В. Ластоўскі. Ён вызначыўся як таленавіты нашаніўскі публіцыст і гісторык.

Ластоўскі Вацлаў (1883—1938) нарадзіўся ў фальварку Калеснікі Дзісненскага пав. Віленскай губ. у збяднелай шляхецкай сям'і. Рознабаковую і грунтоўную адукацыю набыў самастойнай настойлівай вучобай. Працаваў у рэдакцыі «Нашай нівы». На старонках «Нашай нівы», а затым асобнай кніжкай апублікаваў «Кароткую гісторыю Беларусі» (1910 г.), якая адыграла важную ролю ў абуджэнні сярод беларускай грамадскасці нацыянальнай гістарычнай памяці і свядомасці. У 1916 - 1917 гг. узначальваў выданне беларускай газеты «Гоман» у Вільні, быў адным з кіраўнікоў беларускага нацыянальнага руху на акупаванай немцамі тэрыторыі Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]