Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja 10.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
266.75 Кб
Скачать

ЛЕКЦЫЯ 10. ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНЫ РУХ

1. Паўстанне 1863—1864 гг. У польшчы, літве I беларусі

У канцы 50-х – пачатку 60-х гадоў ХІХ ст. у расійскім вызваленчым руху дваранскія рэвалюцыянеры саступілі месца рэвалюцыйным дэмакратам – выразнікам інтарэсаў сялян.

У шматнацыянальных заходніх губернях Расійскай імперыі амаль самым вострым было польскае пытанне.

Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў — прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы.

Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалі назву «чырвоныя» (ўваходзілі дробная і беззямельная шляхта, афіцэры, дробная гарадская буржуазія, інтэлігенцыя, студэнцтва).

Чырвоныя падзяляліся на правых — памяркоўных (рабілі стаўку на шляхту і асцерагаліся шырокага сялянскага руху, прызнавалі роўнасць нацыянальных правоў беларусаў, літоўцаў, украінцаў з палякамі, але выступалі за адзіную незалежную Польшчу ў межах 1772 г., за надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфіскацыі ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыі. Беззямельным – даць надзелы ў 2 га)

і левых — прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў (разлічвалі на сялянскую рэвалюцыю, за саюз і адзінства дзеянняў з расійскімі рэвалюцыянерам, прызнавалі права на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў, за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання.).

Праціўнікаў паўстання называлі «белымі». Гэта былі пераважна памешчыкі, сярэдняя буржуазія, частка інтэлігенцыі. «Белыя» не жадалі ніякіх сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў катэгарычна адмаўлялі права на нацыянальна - палітычнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г. яны хацелі, выкарыстоўваючы націск заходнееўрапейскіх краін на расійскія ўлады (наладзілі сувязь з Францыяй і Англіяй). Такія ж палітычныя плыні сфарміраваліся і існавалі не толькі ў Польшчы, але і на тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганізаваны паўстанцкі гарадскі камітэт, перайменаваны ў 1862 г. у Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК).

К.Каліноўскі адстойваў ідэю сялянскай рэвалюцыі, выступаў за раздачу сялянам усёй зямлі, за усталяванне раўнапраўных адносін Варшавы і Вільні ў справах падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаннем, за прызнанне дзяржаўнай самастойнасці Літвы – Беларусі.За гэта польскія нацыяналісты называлі яго “літоўскім сепарацістам”.

Рэвалюцыйныя сілы Варшавы ўзначаліў прадстаўнік левага крыла «чырвоных» Яраслаў Дамброўскі.

3 мэтай падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве ўлетку 1862 г. у Вільні быў створаны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК).

«Левых» у Беларусі ўзначальваў Канстанцін Каліноўскі (1838—1864). Нарадзіўся 21 студзеня (2 лютага) 1838 г. у в. Мастаўляны Гродзенскага павета. Ён паходзіў з сям'і збяднелага шляхціца Гродзенскай губерні, скончыў Свіслацкую прагімназію і Пецярбургскі універсітэт, актыўна ўдзельнічаў у тайным гуртку польскага рэвалюцыянера З.Серакоўскага. У 1862—1863 гг. ён разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім выдаў 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове «Мужыцкая праўда» (друкавалася лацінкай у выглядзе лістоўкі). Пачынаючы выданне «Мужыцкай праўды», К.Каліноўскі (літаратурны псеўданім Яська з-пад Вільні) меў на мэце перш за ўсё прыцягненне да паўстання сялян, якіх яны лічылі галоўнай рэвалюцыйнай сілай. А каб сяляне лепш зразумелі іх, і была выкарыстана беларуская мова:

“Вазьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржыэмся разам!.. Мужык, пакуль здужае трымаць касу і сякеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе.”

У канцы 1862 г. – навіна аб намеры расійскага ўрада правесці ў Польшчы масавы рэкруцкі набор прымусіла ЦНК прызначыць паўстанне на студзень 1863 г.

22 студзеня 1863 г. ЦНК абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і заклікаў паўстанцкія атрады да нападзення на расійскія войскі ў правінцыяльных гарнізонах.

У маніфесце і двух аграрных дэкрэтах Часовага нацыянальнага ўрада была выкладзена праграма паўстання:

-- Польшча абвяшчалася незалежнай краінай з роўнымі правамі ўсіх яе грамадзян перад законам,

-- дазвалялася дзейнасць уніяцкай царквы,

-- планавалася перадаць сялянам іх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выплаціць кампенсацыю з дзяржаўнай казны,

-- пасля перамог было паабяцана надзяліць зямлёй беззямельных удзельнікаў паўстання.

-- замест падушнага падатку ўводзіўся падымны.

-- шматгадовая рэкруцкая служба замянялася ўсеагульнай 3-х гадовай.

-- адмянялася забарона ўніяцкай царквы.

-- усё насельніцтва Польшчы абвяшчалася свабоднымі і раўнапраўнымі грамадзянамі.

Спецыяльны зварот да насельніцтва Беларусі і Літвы заклікаў падтрымаць паўстанне ў Польшчы, але ў ім нічога не гаварылася аб нацыянальна-палітычным самавызначэнні гэтых тэрыторый.

ЛПК, перайменаваны ў Часовы ўрад Літвы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім, 1 лютага 1863 г. звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з маніфестам, у якім заклікаў падтрымаць паўстанне ў Польшчы (пачатак паўстання на Беларусі і Літве). Каб не парушаць адзінства дзеянняў, ЛПК вымушаны быў падтрымаць у сваім маніфесце і праграму паўстання, прынятую ў Варшаве.

У студзені — лютым 1863 г. у Беларусі з'явіліся першыя паўстанцкія атрады, якія прыйшлі з Польшчы.

Мясцовыя атрады (складаліся з дробнай шляхты, афіцэраў, рамеснікаў, студэнтаў, гімназістаў старэйшых класаў, сялян) пачалі дзейнічаць у сакавіку — красавіку і былі падначалены Вільні.

На Гродзеншчыне атрады паўстанцаў узначальвалі: Ф.Ражанскі, В.А.Урублеўскі (будучы генерал Парыжскай камуны). У Мінскай губерніі – А.Д.Трусаў (пасля падаўлення паўстання жыў у эміграцыі, з 1870 г. з’яўляўся дзеячам І Інтэрнацыянала).

К.Каліноўскі быў камісарам Гродзенскага ваяводства (губерніі).

адзінага плана баявых дзеянняў у паўстанцаў не было. Паўстанцам не ўдалося авалодаць якімі-небудзь значнымі стратэгічнымі пунктамі.

Толькі атрад Л. Звяждоўскага пры падтрымцы студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута ў красавіку 1863 г. на кароткі тэрмін здолеў захапіць павятовы горад Горкі (Магілёўская губерня).

Маштабнасцю і жорсткасцю характарызавалася бітва пад Мілавідамі ў Слонімскім павеце.

Найбольш актыўна паўстанцы дзейнічалі ў Гродзенскай губерні, дзе ваяводскім камісарам быў К. Каліноўскі.

Паўстанне 1863—1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай рэформы ў Расіі. Самыя радыкальныя з кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў — В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі, М. Чарняк, 3. Серакоўскі, А. Мацкявічус, А. Трусаў, Л. Звяждоўскі — спадзяваліся на незадаволенасць сялян умовамі рэформы і імкнуліся прыцягнуць да ўдзелу ў паўстанні як мага больш сялян.

Сялян сярод паўстанцаў было няшмат, асабліва ва ўсходніх губернях Беларусі. Толькі ў Віленскай і Гродзенскай губернях сяляне складалі больш за чвэрць паўстанцаў — адпаведна 27 і 33 %.

Для сялян Беларусі былі незразумелымі лозунгі Варшаўскага ЦНК аб адраджэнні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Не змагла іх задаволіць і вельмі абмежаваная аграрная праграма паўстанцаў.

Значнай перашкодай распаўсюджанню паўстання з'явілася далучэнне да паўстанцаў «белых». паступова яны узялі кіраўніцтва паўстаннем у свае рукісакавіку 1863 г.).

Улады імкнуліся прадставіць сялянам паўстанне як выступленне паноў супраць “цара – вызваліцеля”.

11 сакавіка 1863 г. па загаду Часовага нацыянальнага ўрада ў Варшаве Віленскі Часовы ўрад Літвы і Беларусі быў распушчаны і створаны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у які ўвайшлі «белыя». Аддзел узначаліў ковенскі памешчык Якуб Гейштар. К.Каліноўскага прызначылі камісарам Гродзенскага ваяводства.

Спадзяванні «белых» на падтрымку Англіі і Францыі не спраўдзіліся.

З пачатку 1863 г. усе беларуска – літоўскія губерніі былі аб’яўлены на ваенным становішчы.

У маі 1863 г. паўстанне ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях было падаўлена, а летам расійскае камандаванне накіравала буйныя вайсковыя сілы ў Польшчу.

У маі 1863 г. Віленскім генерал-губернатарам быў назначаны М. М. Мураўёў (да гэтага быў губернатарам ў Магілёве, Гродне, Мінску).

М. М. Мураўёў быў першым з дзяржаўных дзеячаў Расіі, хто ўзняў пытанне аб пастаноўцы шырокай народнай адукацыі ў краі, прычым на «местном наречии", пад якім ён, безумоўна, разумеў беларускую мову.

Улетку 1863 г. да ўлады ў кіраўніцтве паўстанцамі ізноў прыйшлі «чырвоныя». У чэрвені 1863 г. у Вільню вярнуўся К. Каліноўскі, а ў ліпені ён стаў старшынёй Віленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Каліноўскага сканцэнтравалася ўсё кіраўніцтва паўстанцкімі атрадамі на тэрыторыі Літвы і Беларусі.

Мясцовыя памешчыкі канчаткова адышлі ад паўстання.

28 жніўня Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні.

У верасні 1863 г. узброеныя паўстанцкія атрады ў заходніх губернях Беларусі і Літве былі разбіты, а летам 1864 г. ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце.

У Польшчы некаторыя паўстанцкія атрады дзейнічалі яшчэ да восені 1864 г., але таксама былі разбіты.

К. Каліноўскі быў арыштаваны ў студзені 1864 г. і 22 сакавіка таго ж года публічна павешаны ў Вільні на Лукішскай плошчы. Стоячы пад шыбеніцай, Каліноўскі пад час абвяшчэння судовага прыгавору, у якім ён быў названы дваранінам, заявіў: “У нас няма дваран – у нас усе роўныя”Каліноўскі – аўтар “Пісем з-пад шыбеніцы”. “Народзе... цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права. За сваю землю родную”.

Каліноўскі сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы: “... не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа”.

У абарону паўстанцаў выступіў «Колокол» А. Герцэна. М. Бакунін апублікаваў адозву «Да рускага, польскага і да ўсіх славянскіх народаў», дзе заклікаў падтрымаць польскіх патрыётаў.

3 дапамогай цэнтра «Маладая Еўропа» і асабіста Д.Гарыбальдзі рыхтаваліся палітычныя і ваенныя кіраўнікі паўстанцаў.

Пры непасрэдным удзеле К. Маркса і Ф.Энгельса, якія лічылі польскае пытанне важнай састаўной часткай еўрапейскай рэвалюцыі, арганізоўваліся акцыі салідарнасці заходнееўрапейскіх рабочых з польскім народам.

128 чалавек пакараны смерцю. Каля 12 тыс. высланы ў Сібір.

Сярод сасланых – І.Дз.Чэрскі. У Сібіры ён заняўся геалагічнымі даследаванням. Вывучаў будову берагоў Байкала, склаў першую геалагічную карту ўзбярэжжа возера. Пасля памілавання ўзначальваў экспедыцыі ў раён рэк Калыма і Індзігірка. Быў узнагароджаны трыма залатымі медалямі Рускага геаграфічнага таварыства. Яго імем названа сістэма горных хрыбтоў у Якуціі і Магаданскай вобласці, хрыбет у Забайкаллі і інш.

У апошняй трэці ХІх – пачатку ХХ ст. сярод чыноўнікаў, настаўнікаў, праваслаўнага духавенства, асабліва на ўсходзе Беларусі, пашыралася сістэма поглядаў, якая атрымала назву заходнерусізм. Лідэрам ліберальна – дэмакратычнага кірунку ў заходнерусізме стаў ураджэнец Гродзенскай губерніі М.В.Каяловіч – гісторык, этнограф, публіцыст, аўтар прац па палітычнай і царкоўнай гісторыі Беларусі.

Заходнерусізм прызнаваў пэўную гісторыка – этнічную адметнасць Беларусі. Аднак выключаў магчымасць самастойнага дзяржаўнага і палітычнага развіцця беларускага этнасу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]