- •Лекцыя 3. Станаўленне вялікага княства літоўскага Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы
- •Росквіт і ўзвышэнне Наваградка
- •Міндаўг – князь Наваградскі
- •13. Федэратыўны характар і ўсходнеславянскі этнічны фундамент вкл Федэратыўная будова вкл
- •Усходнеславянскі фундамент вкл
- •Захады па цэнтралізацыі ўлады
- •1385 Г. – Крэўская унія.
- •1387 – Хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў – язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.
- •Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
- •Новы стан грамадства
- •Барацьба за шляхецкія вольнасці
- •14. Знешнепалітычнае становішча вкл у канцы 14 – першай палове 16 ст. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі вкл з Польшчай
- •Грунвальдская бітва
- •Пачатак барацьбы вкл і Маскоўскага княства за памежныя “рускія” землі.
- •15. Вярхоўная улада ў вялікім княстве літоўскім Вялікі князь. Рада. Сойм.
- •Прадстаўніцтва зямель вкл у вышэйшых органах улады.
- •16. Мясцовае кіраванне Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел
- •Развіццё сістэмы мясцовага кіравання
- •Судовая сістэма і яе эвалюцыя
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Барацьба з Маскоўскім княствам
Грунвальдская бітва
15 ліпеня 1410 г. каля вёсак Грунвальд, Людвікава і Таненберг адбылася Грунвальдская бітва. Увайшла ў гісторыю як вялікая. Прадвызначыла гістарычнае развіццё многіх еўрапейскіх народаў і стала фіналам страшнага, больш чым двухсотгадовага, супрацьстаяння дзвюх магутных сіл: крыжакоў і славян.
Войскі ВКЛ мелі 40 харугваў. Усяго – 90. У крыжакоў – 51.
У саюзным войску – каля 40 тысяч воінаў, у крыжакоў больш за 30 тысяч.
Камандаваў усімі крыжацкімі войскамі вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген.
Вялікі магістр – галоўны кіраўнік ваенна – манаскага ордэна.
Пачалася бітва атакай конніцы ВКЛ, якая панесла значныя страты з прычыны “воўчых ям”.У адну з іх трапіў князь Іван Жадзевід “і ещё многім людям большой вред от тех ям был”.
Левы фланг саюзнага войска займалі харугвы ВКЛ. Камандаваў імі мсціслаўскі князь Сямён Лінгвен.
На правым крыле – татарская конніца.
Нямецкім войскам камандаваў маршал Фрыдрых фон Валенрод.
Сведчанне сучасніка: “Нага наступала на нагу, даспехі ўдараліся аб даспехі, і дзіды накіроўваліся ў твары ворагаў... страшны грукат, які можна пачуць ад удараў молата аб кавадла, і людзі біліся, і коні давілі людзей”. (Я.Длугаш. Грунвальдская бітва)
Бамбарда – гармата, якая страляе каменнымі ядрамі.
Магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген паслаў падмацаванне на левае крыло. Войскі славян наўмысна адступілі.
У той жа час насмерць стаялі тры харугвы смаленскай зямлі: Мсціслаўская, Аршанская і Смаленская. Яны не дапускалі захаду крыжакоў у тыл польскага войска.
Польскія часткі ўступілі ў бітву праз 2 гадзіны.
У другой фазе бітвы яе лёс вырашаўся менавіта на польскім флангу.
Сеча цягнулася 6 гадзін.
У канцы былі акружаны 16 харугваў, якія знаходзіліся ў рэзерве Юнінгена.
Пасля бітвы.
Задачы, якія паставіў перад сабой Вітаўт: 1) вянуць пяршынства ў правядзенні ўсходняй палітыкі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. 2) адваяваць у Польшчы яе месца ва Усходняй Еўропе ў якасці заходнееўрапейскага фарпоста.
Вітаўту прысягнулі цвярскія, разанскія, адоеўскія і іншыя князі, пад яго апекай было Крымскае ханства, ён кантраляваў падзеі ў Маскве.
Вітаўт хацеў прыняць тытул караля – акт прызнання Еўропай заслуг і пэўнага лідэрства Вітаўта ў палітычным жыцці Еўропы.
Епіскап кракаўскі З.Алясніцкі казаў Вітаўту: “Ведай, што карона каралеўская хутчэй прынізіць тваю веліч, чым узвысіць:паміж князямі ты першы, а паміж каралямі будзеш апошні.”
Дзякуючы інтрыгам Ягайлы каранацыя не адбылася.
Крах 200 – гадовай крыжацкай агрэсіі ў Еўропе.
Агрэсія – напад адной дзяржавы на другую.
1411 г. – Таруньскі мір паміж ВКЛ, Польскім Каралеўствам і Тэўтонскім ордэнам. Нямецкія рыцары павінны былі вызваліць усе захопленыя землі і выплаціць 300 тысяч дукатаў.
Пачатак барацьбы вкл і Маскоўскага княства за памежныя “рускія” землі.
1368 -- Альгерд захапіў частку смаленскай зямлі і горад Мсціслаў. Далучыў Бранскае княства.
1369 г. – паход Альгерда на дапамогу Цвяры ў змаганні з Маскоўскім княствам. Альгерд быў жанаты другі раз з сястрой цвярскога князя Ульянай. Альгерд пасля перамогі пайшоў на Маскву. Жыхары горада спалілі пасад. Альгерд тры дні прастаяў пад сценамі Крамля.
1370 г. – новы паход Альгерда з цвярскім князем Міхаілам на Маскву. 8 дзён прастаялі пакуль пачаліся перамовы.
1372 г. – трэці паход на Маскву. Не дайшоў, бо быў заключаны мір.
Тахтамыш выдаў Вітаўту ярлык (грамата на права валодання кнствам) на кіраванне ўсімі рускімі землямі. Аб гэтым напісана ў “Хранографе”. “Я тебя посажю на Орде і на Сараі, і на Болгарах, і на Азтархан, і на Озове, і на Заяцькой Орде, а ты мене посаді на Московском веліком княженіі... і на Новгороде Веліком, і на Пскове, а Тверь і Рязань моа і есть, а Немцы і сам возьму”.
Пры мангола – татарах у рускіх землях усталявалася двухступенная сістэма ўлады: татарскі хан – поўны ўладар над князем, рускі князь – поўны гаспадар у сваім княстве.
Толькі ў 1404 г. Вітаўт усталяваў сваю ўладу ў Смаленску. Смаленск называлі “ключом ад Масквы”
1399 -- З Вялікім Ноўгарадам і Маскоўскай дзяржавай Вітаўт устанавіў мірныя адносіны пасля бітвы на Ворскле з татарамі, бо не меў сіл іх захапіць.
1408 -- Па пагадненню паміж Вітаўтам і маскоўскім князем Васілём І мяжа прайшла па прытоку Акі рацэ Угры. Пасля смерці Васіля Вітаўт падпарадкаваў сабе Цвярское і Разанскае княствы.
У 1494 г. Іван ІІІ маскоўскі і вялікі князь Аляксандр Казіміравіч дамовіліся аб міры. Аляксандр, жанаты з дачкой маскоўскага вялікага князя Івана ІІІ Аленай, прызнаў усе “ад’езды на службу” прыгранічных князёў (якія ўцяклі з ВКЛ разам са сваімі землямі) і далучэнне да Масквы іх уладанняў.
Вялікі князь Аляксандр (1461 – 1506) сын Казіміра, унук Ягайлы. Стаў вялікім князем у 1492 г. З 1501 г. пасля смерці польскага караля Яна Альбрэхта – кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
У летапісе 16 ст. апісваецца яго партрэт, што быў прывезены Івану ІІІ: “А был той князь вельми пиенкный (прыгожы), твары белой, ягод румляных, усок тылько що засеявся». Па натуры быў не ваяўнічы, лёгка паддаваўся чужому ўплыву. Вылучаўся адукаванасцю і любоўю да музыкі.
Іван ІІІ прыпісваў сабе ролю спадкаемца Кіева, а пасля жаніцьбы з пляменніцай апошняга візантыйскага імператара – ролю спадкаемца Візантыі і кіраўніка ўсіх праваслаўных хрысціян Усходняй Еўропы.
Палітыка Масквы ў дачыненні да суседняй дзяржавы была сфармулявана так “Адно не толькі наша вотчына тыя гарады і воласці, што цяпер за намі. І ўся Руская, Кіеў і Смаленск ды іншыя горад з Божай волі, са старыны, ад іншых прабацькоў – наша вотчына”.
Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы 15 – пачатку 16 ст. значна ўскладнілася. Прычына – набегі крымскіх татар. З а 1 палову 16 ст. іх адбылося 45.
З канца 15 ст. галоўным сапернікам ВКЛ ва ўсходнеславянскім рэгіёне стала Маскоўская дзяржава.
14 ліпеня 1500 г. – бітва на р. Ведрыш. “з’ехалася войска літоўскае з маскоўскім, і ўчынілі між сабой бой і сечу вялікую, і пабіла Масква Літву”. Новы мір – 1503 г. Да Масквы адышлі Чарнігаў, Ноўгарад – Северскі, Гомель, Бранск, Пуціўль, Старадуб, Мцэнск з іх землямі.
Войны з Маковіяй 1500 – 1503, 1506 – 1508. вынік – ВКЛ страціла значную частку сваіх зямель.
Мяцеж Міхала Глінскага 1508 г.
У 1512 г. – новая вайна.
8 верасня 1514 г. – бітва пад Оршай на р. Крапіўне. Рускіх – 80 тыс. Вялікага княства – 30 тыс. Камандаваў найвышэйшы гетман Канстанцін Астрожскі. Перамога нашых.
Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460 – 1530) – прадстаўнік старажытнага роду тураўскіх князёў. Усё сваё жыццё прысвяціў служэнню Айчыне. Вылучаўся цвёрдацсю характару, адданасцю веры продкаў – праваслаўю. Найбольш быў вядомы ратнымі подзвігамі, а таксама сваёй мецэнацкай дзейнасцю: закладваў школы, цэрквы, манастыры, падтрымліваў кнігапісанне. Уваходзіў у палітычную эліту Вялікага княства: займаў пасады найвышэйшага гетмана і трокскага ваяводы. Пахаваны ў Пячорскай лаўры.
1522 г. – мір. Смаленск – за Вялікім княствам Маскоўскім.
1534 – 1537 – новая вайна. Адваявалі Гомель ад Маскоўскага княства.
Пад эгідай Вялікага княства Маскоўскага і Свяшчэннай Рымскай імперыяй была арганізавана антыягелонская кааліцыя з сямі еўрапейскіх дзяржаў. План – падзел Усходняй Еўропы. Беларускія землі – да Маскоўскай дзяржавы.
Маскоўская палітыка ў дачыненні да ВКЛ базіравалася на ідэі абароны праваслаўя. Каб ёй супрацьстаяць кіраўніцтва ВКЛ пайшло на значныя змены ва ўнутранай палітыцы.
З пач. 16 ст. праводзіцца ў ВКЛ лінія на роўнасць у правах прадстаўнікоў шляхты ВКЛ незалежна ад іх этнічнага паходжання (палякі ці ліцьвіны) і рэлігійнай прыналежнасці (праваслаўныя ці каталікі). З гэтага часу праваслаўная знаць паступова ўлівалася ў палітычную эліту ВКЛ і мела рэальны ўплыў на дзейнасць як цэнтральных, так і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання.
Татары.
1362 г. – бітва ля Сініх Вод. (басен паўднёвага Буга). Альгерда супраць татараў. Перамога. Кіеўская зямля, Валынь і Падолле далучаны да ВКЛ.
За час праўлення Альгерда тэрыторыя ВКЛ павялічылася ўдвая.
Войска ВКЛ зрабіла паспяховы паход супраць татар да р.Дон. Вітаўт авалодаў землямі ў нізоўях Дняпра. ВКЛ дасягнула Чорнага мора. У гістарычнай літаратуры паход гэты называюць “братаннем Вітаўта з Чорным морам”
1399 г. – бітва на р. Ворскла войскаў Вітаўта з татарамі. Татары зайшлі ў тыл і перамаглі. Вітаўт ледзьве выратаваўся.
“Князь вялікі Вітаўт сабраў войска незлічонае. І адбылася сеча злая, якой яшчэ не бывала ў Літоўскай зямлі з татарамі. І пабілі яны (татары) вялікага князя Вітаўта і ўсё яго войска, сам жа князь уцёк з малою дружынаю”.
Пасля смерці Васіля І Вітаўт падпарадкаваў сабе Цвярское і Разанскае княствы, а таксама землі ў вярхоўях Акі.
Татаршчына (палонныя, якіх татары прадавалі).
У 1-й палове 16 ст. ВКЛ праціла крымскім татарам падатак ардыншчыну, каб адкупіцца ад іх набегаў. Сплачваўся галоўным чынам футрам.
1502 г. – бітва на р.Уша.
1503 г. – каля Давыд – Гарадка.
Летам 1508 г. частка татараў пайшла пад Слуцк, бо “в Слуцком замку заперлася княгиня Анастасия… Але случане боронилися добре и много татар побили». Татары «отступивши от Слуцка».
Жнівень 1506 г. – бітва пад Клецкам. Менскае, новагардскае і гародзенскае апалчэнне на чале з князем Міхаілам Глінскім. Татары разбіты. Вызвален 40 тысячны палон. Месца завецца Красны Стаў.
Набегі адбываліся ў 1510, 1521, 1527 гг.
Студзень 1527 г. -- Бітва каля р.Альшаніца ў 30 км ад Кіева войска гетмана Канстанціна Астрожскага з татарамі. Перамога.
