- •Лекцыя 3. Станаўленне вялікага княства літоўскага Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы
- •Росквіт і ўзвышэнне Наваградка
- •Міндаўг – князь Наваградскі
- •13. Федэратыўны характар і ўсходнеславянскі этнічны фундамент вкл Федэратыўная будова вкл
- •Усходнеславянскі фундамент вкл
- •Захады па цэнтралізацыі ўлады
- •1385 Г. – Крэўская унія.
- •1387 – Хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў – язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.
- •Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
- •Новы стан грамадства
- •Барацьба за шляхецкія вольнасці
- •14. Знешнепалітычнае становішча вкл у канцы 14 – першай палове 16 ст. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі вкл з Польшчай
- •Грунвальдская бітва
- •Пачатак барацьбы вкл і Маскоўскага княства за памежныя “рускія” землі.
- •15. Вярхоўная улада ў вялікім княстве літоўскім Вялікі князь. Рада. Сойм.
- •Прадстаўніцтва зямель вкл у вышэйшых органах улады.
- •16. Мясцовае кіраванне Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел
- •Развіццё сістэмы мясцовага кіравання
- •Судовая сістэма і яе эвалюцыя
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Барацьба з Маскоўскім княствам
Усходнеславянскі фундамент вкл
ВКЛ – політэрытарыяльная, поліэтнічная дзяржава.
Два пачаткі – балцкі і славянскі. Усходнеславянская частка складала 9/10 тэрыторыі і 8/10 насельніцтва. Гэта шмат у чым прадвызначала унутры- і знешнепалітычны курс дзяржавы ў 14 ст.
Паспяховая ліцвінская тэрытарыяльная экспансія (гвалтоўнае пашырэнне меж) на Усход у 50 – 70 –х гг. 14 ст. Кіеўшчына, Смаленшчына, Валынь, Падолле, Браншчына, Чарнігава – Северскія землі.
Князь Альгерд (1345 – 1377).
Ідэалагічная экспансія. Імкненне да ўтварэння ліцвінскай праваслаўнай мітраполіі.
Захады па цэнтралізацыі ўлады
Барацьбу супраць вярхоўнай улады з боку знаці балцкіх зямель вытрымаў Віцень. Віцень увёў агульнадзяржаўны герб “Пагоня”.
Пры Гедыміне (1316 – 1341) значна ўмацаваліся межы дзяржавы. Уздоўж іх былі ўзведзены магутныя крэпасці.
У 1323 г. сталіца была перанесена ў Вільню.
У Гедыміна мяняўся тытул (ганаровае званне, якое прысвойваецца знатным асобам): “кароль Літвы і Русі”, “кароль літоўцаў і многіх рускіх”. Дзяржава стала называцца “Вялікае княства Літоўскае і Рускае”.
1331 г. – бітва з крыжакамі на р.Акмяне. Паражэнне немцаў.
Спрыяў каталіцызму і праваслаўю. Сам быў язычнікам.
Загінуў пад час штурму крыжацкага крэпасці Баербург ў 1341 г. Па іншых звестках – атручаны пры спробе другі раз ахрысціць язычнікаў у каталіцтва пры дапамозе чэшскіх святароў.
Пасля гібелі Гедыміна ў 1341 г. трон заняў па волі бацькі сярэдні сын Яўнуцій (1341 – 1345).
У 1345г. яго скінуў старэйшы сын Гедыміна Альгерд. Яўнуцій збег з-пад варты і ўцёк у Смаленск а затым – у Маскву. Праз 2 гады вярнуўся. Памірыўся з братамм і атрымаў у валоданне Заслаўе.
Альгерд (1345 – 1377)
Маскоўскі летапіс: “ён не піў ні віна, ні піва, меў вялікі розум і падпарадкаваў многія землі. Спрытна рыхтаваў свае паходы, ваяваў не столькі колькасцю (людзей), колькі ўменнем.”
Паходы супраць маскоўкага князя Дзмітрыя Іванавіча (Данскога). Двойчы войска даходзіла да Маскоўскага Крамля. Вынік – далучэнне Смаленскіх і Бранскіх зямель да ВКЛ.
Альгерд і Яўнуцій былі яшчэ пры жыцці бацькі Гедыміна хрышчаны ў праваслаўную веру, аднак былі раўнадушныя да рэлігіі.
Пасля смерці Альгерда вялікім князем стаў яго сын Ягайла (1377 – 1381, 1382 – 1392). Ён арыштаваў і пасадзіў у вежу свайго дзядзьку (брата Альгерда) Кейстута. Там Кейстута задушылі. (Кейстут быў вялікім князем у 1381 – 1382 гг.)
Уладу Ягайлы не прызналі полацкі князь Андрэй (сын Альгерда), Вітаўт (сын Кейстута, у той час – князь у Гродна), які ўцёк ў Прусію да крыжакоў.
Полацкі князь Андрэй вымушаны быў пакінуць Полацк. Заключыў саюз з маскоўскім князем Дзмітрыем Іванавічам. У 1380 г. удзельнічаў разам са сваім братам Дзмітрыем Альгердавічам ў Кулікоўскай бітве на баку Масквы. Ягайла выступіў на дапамогу татарам, але не паспеў.
Праз некалькі гадоў Андрэй адваяваў Полацк. Пазней перайшоў на службу да Вітаўта.
Дынастычная барацьба за вярхоўную ўладу ў ВКЛ пасля смерці Альгерда – 1377 – 1392. Пасля яе ўдзельныя князі адчувалі сябе сапраўднымі манархамі ў сваіх землях. Сувязь з цэнтрам практычна адсутнічала, гаспадарылі і рабілі палітычны выбар яны самастойна.
Небяспечнай сепаратысцкай дэцэнтралізуючай сілай былі абласныя правадыры на ўскраінах дзяржавы.
Пасля смерці другой жонкі вялікага князя Альгерда княгіні Ульяны (княжыла ў Віцебску па спадчыннаму праву), адзін з яе сыноў, Свідрыгайла Альгердавіч, самавольна заняў віцебскі княжацкі пасад.
Набірала моц адасобленасць і непадначаленасць ўдзельных князёў → актуальная задача -- навядзенне парадку ў абласных княствах.
Крэўская унія.
1382 г. – бескаралеўе ў Польшчы. У Польшчы каранавалі Ядвігу, якой было толькі 13 гадоў. Пошукі ёй жаніха.
Жаніх каралевы Ядзвігі – Вільгельм Габсбург.
Другі жаніх – вялікі Князь Ягайла, які быў язычнікам.
