
- •Лекцыя 3. Станаўленне вялікага княства літоўскага Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы
- •Росквіт і ўзвышэнне Наваградка
- •Міндаўг – князь Наваградскі
- •13. Федэратыўны характар і ўсходнеславянскі этнічны фундамент вкл Федэратыўная будова вкл
- •Усходнеславянскі фундамент вкл
- •Захады па цэнтралізацыі ўлады
- •1385 Г. – Крэўская унія.
- •1387 – Хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў – язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.
- •Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
- •Новы стан грамадства
- •Барацьба за шляхецкія вольнасці
- •14. Знешнепалітычнае становішча вкл у канцы 14 – першай палове 16 ст. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі вкл з Польшчай
- •Грунвальдская бітва
- •Пачатак барацьбы вкл і Маскоўскага княства за памежныя “рускія” землі.
- •15. Вярхоўная улада ў вялікім княстве літоўскім Вялікі князь. Рада. Сойм.
- •Прадстаўніцтва зямель вкл у вышэйшых органах улады.
- •16. Мясцовае кіраванне Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел
- •Развіццё сістэмы мясцовага кіравання
- •Судовая сістэма і яе эвалюцыя
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Барацьба з Маскоўскім княствам
Лекцыя 3. Станаўленне вялікага княства літоўскага Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы
Уплыў унутраных і знешніх абставін.
Аб’яднанне беларускіх і літоўскіх зямель у адну дзяржаву – вынік сацыяльна – эканамічных з’яў, якія адбываліся ў той час (развіццё сельскай гаспадаркі, узмацненне феадальнай эксплуатацыі, рост гарадоў і г.д.). – унутраныя.
Адна частка (лета – літоўцы) адставала ад другой (усходнія славяне) у сацыяльным і палітычным развіцці.
Знешнія абставіны: небяспека з боку нямецкіх рыцараў і татара – манголаў.
Падмуркам дзяржаваўтваральных працэсаў, якія абумовілі ўзнікненне беларуска – літоўскай дзяржавы быў дасягнуты ўзровень сацыяльнага і эканамічнага развіцця усходнеславянскіх зямель у Верхнім Падняпроўі.
Росквіт і ўзвышэнне Наваградка
Працэс утварэння асновы ВКЛ пачаўся ў сярэдзіне 13 ст. з узнікненнем на землях Верхняга і Сярэдняга Панямоння дзяржавы, якая ў летапіс мае розныя назвы – “Літва”, “княства Літоўскае”, “княства Літоўскае і Наваградскае”.
Гэты працэс скончыўся ў другой палове 14 ст., калі канчаткова сфарміравалася тэрыторыя гэтай дзяржавы.
Новая дзяржава пачала складвацца вакол Наваградка.
Чаму Наваградак?
даволі развіты цэнтр рамяства і гандлю, Па ўзроўні знаходак прадметаў роскашы, унікальных вырабаў рамяства, рэчаў замежнага паходжання горад стаяў на ўзроўні буйных гарадоў Усходняй Еўропы.
Цэнтр княства (у Іпацьеўскім летапісе пад 1235 г. упамінаецца наваградскі князь Ізяслаў). Княства выйшла з –пад улады Галіцка – Валынскага княства ў 40-х гадаў 13 ст.
Горад не быў закрануты крывавымі падзеямі барацьбы з захопнікамі. Тут было адносна спакойна жыць.
“Літва Міндоўга”
Назва “Літва” упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1009 г. у запісах невялікага нямецкага горада Кведлінбурга.
У літоўцаў да 13 ст. не было гарадоў і пісьменнасці, але існаваў падзел на знаць і просты народ, існавала рабства ў пачатковым выглядзе.
Аўкштайты (група балтаў) – сукупнасць некалькіх роднасных плямён на чале з князямі “кунігусамі”. Падобнае аб’яднанне стварылі жэмайты.
У “Аповесці мінулых часоў” пра Літву паведамляецца пад 1040 г., калі кіеўскі князь Яраслаў Мудры заваяваў землі Літвы і прымусіў яе плаціць Кіеву даніну.
Месцазнаходжанне гістарычнай Літвы:
-- польскі гісторык Г.Лаўмянскі і літоўскія даследчыкі – усходняя частка сучаснай Літоўскай Рэспублікі.
-- М.Ермаловіч у манаграфіі “Старажытная Беларусь” (1990) – Верхняе Панямонне на тэр-і сучаснай Беларусі (Наваградак, Слонім, Менск).
-- А.Краўцэвіч у манаграфіі “Стварэнне Вялікага княства Літоўскага” (1998 г.) – тэрыторыя сучасных усходнелітоўскіх і суседніх паўночна – заходніх беларускіх зямель.
Летапіс згадвае “Літву Міндаўга” пад 1235 г.
Міндаўг быў з літоўскіх племянных князёў. У 20 – 30-х гг. 13 ст. ён здолеў падпарадкаваць сваёй уладзе значную частку літоўскіх плямён.
У “Хроніцы Быхаўца” гаворыцца, што Міндоўг адных сваіх сапернікаў забіў, другіх выгнаў з Літвы і “пачаў княжыць адзін ва ўсёй зямлі Літоўскай і вельмі гэтым ганарыўся, меў славу і гонар вялікі і не цярпеў супраць сябе нікога”.