- •1. Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў
- •Пачатак пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі.
- •Роля металаў у жыцці старажытных людзей
- •Старажытнае грамадства
- •Утварэнне бацькоўскага роду
- •2.Насельніцтва беларусі ў жалезным веку (7 ст. Да н.Э. – 5 ст. Н.Э.)
- •4. Старажытныя вераванні, погляды, мастацтва
- •Народныя вераванні і святы.
- •Народныя звычаі і абрады.
- •Старажытныя вераванні, мастацтва
Старажытнае грамадства
Перыяд праабшчыны (самая простая грамадская арганізацыя) – выкарыстанне гатовых прадуктаў. Чалавечы статак. Вандравалі ў пошуках ежы. Не было індывідуальнага шлюбу.
Важныя змены ў фізічным абліччы людзей адбыліся ў часы верхняга палеаліту. З’явіўся сучасны чалавек разумны – неаантрап (“новы чалавек”). Краманьёнец.
З’явілася экзагамія – забарона шлюбу паміж родзічамі. Шлюб вынесены за межы роднаснага калектыву.
Узнік групавы шлюб – калі усе члены аднаго роду мелі права і павінны былі ўступаць у шлюб з усімі членамі другога роду.
Родавае грамадства існавала і развівалася ў познім палеаліце, мезаліце і неаліце.
Асноўны вытворчы калектыў – ранняя родавая абшчына. Сумесная праца асноўвалася на агульнай уласнасці на большасць сродкаў вядзення гаспадаркі.
Усе члены ранняй родавай абшчыны з’яўляліся раўнапраўнымі, іх паводзіны рэгуліраваліся: воляй калектыву, звычаямі і родавай мараллю.
Існаванне чалавека па-за родам было немагчыма. Сваяцтва вялося па маці.
Сувязь усіх членаў роду засноўвалася на паходжанні ад адной маці, на калектыўным характары працы і агульнай уласнасці.
Характэрныя прыкметы ранняродавой (мацярынскай) абшчыны агульнае жыццё і гаспадарка; агульная ўласнасць на зямлю; радство на мацярынскай лініі; вядучая роля жанчыны ў жыцці абшчыны; муж пераходзіць у род жонкі падчас брачных сувязей.
Звычай, прадпісваючы ўступленне ў шлюб у межах вызначанай грамадскай групы - эндагамія.
Звычай, які забараняе ўступленне ў шлюб у межах адной грамадскай групы - гэта экзагамія.
Характэрныя прыкметы перыяду познеродавой абшчыны: развіццё вытворчай гаспадаркі, першы буйны падзел працы, існаванне парнага шлюбу.
Характэрныя прыкметы суседскай абшчыны: з'яўленне маёмаснай няроўнасці, радство па бацькоўскай лініі; вядучая роля мужчыны ў жыцці абшчыны; жонка пераходзіць у род мужа; наяўнасць асобных надзелаў зямлі; жыццё асобнымі сем'ямі.
Аб'яднанне людзей, у якім асобныя сем'і не мелі сваяцкіх сувязяў і вялі самастойную гаспадарку - суседская абшчына.
Народаўладзе – вырашальнае значэнне мелі калектыўная воля суродзічаў ці абшчыннікаў.
Важакі кіравалі паўсюдна гаспадарчым і грамадскім жыццём.
Звычаёвыя правілы паводзін – правілы падзелу працы, супрацоўніцтва, размеркавання, узаемнай абароны, экзагамія. З цягам часу яны станавіліся звычаямі.
племя - трывалае аб'яднанне некалькіх родаў, звязаных агульнасцю паходжання, адзінствам гаспадаркі, мовы, звычаяў і тэрыторыі Яно ўзнікла на аснове кроўных сувязей. Гэта супольнасць людзей мела свае паляўнічыя і рыбалоўныя ўчасткі. Роды аднаго племені размаўлялі на адной мове, мелі агульнае племянное імя. Шлюбныя адносіны грунтаваліся пачаткова на эндагаміі. Жыццё і працоўная дзейнасць накіроўваліся агульным сходам племені, нарадай родавых старэйшын. у якую ўваходзілі правадыры родаў. Старэйшы з іх быў кіраўніком племені.
Утварэнне плямён на тэрыторыі Беларусі адбывалася на працягу 12 – 7 тыс. гадоў д ан.э.
Аб"яднанне родаў у плямёны (пачалося ў канцы палеаліту) шырока падоўжылася ў мезаліце, што дало падставу да развіцця першай формы ўласнасці - племянной (развілася ў неаліце).
Прыкладна 6 тыс. гадоў назад на тэрыторыі Беларусі адбываўся значны прырост насельніцтва. Яго павелічэнне садзейнічала ўзнікненню новых супольнасцей людзей – груп плямён.
Працэс станаўлення і развіцця чалавека - антрапагенэз.
