- •31. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі (мінеральна-сыравінныя).
- •32. Прыродныя ўмовы рэгіёнаў Беларусі і іх ацэнка для жыцця людзей і гаспадарчай дзейнасці.
- •33. Рэспубліка Беларусь на палітычнай і эканамічнай карце свету.
- •34. Рэспубліка Беларусь – сувярэнная незалежная дзяржава (фарміраванне тэрыторыі, ацэнка сучаснага ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця).
- •35. Сацыяльна-дэмаграфічны патэнцыял Беларусіяк фактар устойлівага развіцця. Важнейшыя тэндэнцыі сучаснага дэмаграфічнага развіцця краіны.
- •36. Структура эканомікі Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці і тэндэнцыі змяненняў. Міжгаспадарчыя комплексы.
- •37. Трубаправодны транспарт: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
37. Трубаправодны транспарт: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
Дзякуючы свайму геапалітычнаму і эканоміка-геаграфічнаму становішчу Беларусь мае дастаткова развітую сетку трубаправодаў, перш за ўсё магістральных. Магістральныя трубаправоды, якія забяспечваюць перапампоўванне нафты, маюць працягласць 3 тыс. км, прыроднага газу – 7,5 тыс. км і нафтапрадуктаў – 1,5 тыс. км. Менавіта яны вызначылі вядучае месца трубаправоднага транспарту ў грузаабароце краіны.
Штогадовы транзіт расійскай нафты праз Беларусь складае каля 75-80 млн т і ажыццяўляецца па дзвух напрамках: Адамава Застава (Расія) – Мазыр – Польшча – Германія з адгалінаваннем на Украіну, Венгрыю, Славакію, Чэхію, Аўстрыю; Сургут – Полацк з адгалінаваннямі на Наваполацк, Мажэйкяй (Літва), Вентспілс (Латвія).
У краіне функцыянуюць 3 магістральныя нафтапрадуктаправоды, па якіх ажыццяўляецца перапампоўванне дызельнага паліва і бензіну, у тым ліку за межы Беларусі: Унеча – Полацк, Унеча – зах.граніца, Наваполацк – Мінск (Фаніпаль).
Транзіт расійскага прыроднага газу вядзецца па газаправодах Таржок – Мінск – Івацэвічы, Івацэвічы – Даліна, Івацэвічы – Слонім – Гродна, Мінск – Вільнюс, Мінск – Гомель, Кобрын – Брэст – Варшава, Ямал – Еўропа, Дашава – Мінск, Івацэвічы – Вільнюс – Рыга.
Акрамя транзітных газаправодаў, у Беларусі атрымала шырокае развіццё газатранспартная сістэма на лакальным узроўні. Па стану на 2012 г. практычна ўсе яе адміністрацыйныя раёны былі газіфікаваны
Беларусь для сваіх патрэб набывае штогод па 20-22 млрд. м³ газу з Расійскай Федэрацыі. Дамовай прадугледжана павелічэнне паставак к 2015 г. да 24-25 млрд. м³.
Надзейнасць работы газаразмеркавальнай сістэмы забяспечваюць падземныя сховішчы газу: Асіповіцкае (360 млн. м³), Прыбугскае (400 млн. м³) і Мазырскае (170 млн. м³). Іх галоўнае прызначэнне – пакрываць пікавыя нагрузкі ў спажыванні гэтага віду паліва.
Па тэрыторыі краіны праходзяць дзве ніткі нафтаправода “Дружба”, нафтаправод “Сургут – Наваполацк – Вентспілс”, а таксама транзітныя нафтапрадуктаправоды з Расіі ў еўрапейскія краіны.
