- •31. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі (мінеральна-сыравінныя).
- •32. Прыродныя ўмовы рэгіёнаў Беларусі і іх ацэнка для жыцця людзей і гаспадарчай дзейнасці.
- •33. Рэспубліка Беларусь на палітычнай і эканамічнай карце свету.
- •34. Рэспубліка Беларусь – сувярэнная незалежная дзяржава (фарміраванне тэрыторыі, ацэнка сучаснага ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця).
- •35. Сацыяльна-дэмаграфічны патэнцыял Беларусіяк фактар устойлівага развіцця. Важнейшыя тэндэнцыі сучаснага дэмаграфічнага развіцця краіны.
- •36. Структура эканомікі Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці і тэндэнцыі змяненняў. Міжгаспадарчыя комплексы.
- •37. Трубаправодны транспарт: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
36. Структура эканомікі Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці і тэндэнцыі змяненняў. Міжгаспадарчыя комплексы.
З развіццём рыначных адносін і глабалізацыяй адбываецца ўскладненне гаспадарчай дзейнасці, з’яўляюцца новыя яе віды, у сувязі з чым узнікае вострая неабходнасць у статыстычных міждзяржаўных супастаўленнях. З гатай мэтай выкарыстаецца Агульнадзяржаўны класіфікатар відаў эканамічнай дзейнасці (АКЭД). Аб’ектам класіфікацыі ў АКЭД з’яўляецца від эканамічнай дзейнасці, які характарызуецца выдаткамі на вытворчасць, працэсам вытворчасці і выпускам прадукцыі (аказаннем паслуг). У якасці класіфікацыйных прыкмет выкарыстоўваюцца тыя, якія характарызуюць сферу дзейнасці, працэс вытворчасці, выкарыстанне сыравіны і матэрыялаў. АКЭД мае тры напрамка эканамічнай дзейнасці: ЗДАБЫЎНЫЯ (с/г, паляванне, лясная гаспадарка, рыбалоўства і рабаводства, здабыўная прамыслосаць), АПРАЦОЎЧЫЯ (апрацоўчая прамыслосаць, вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады), АКАЗАННЕ ПАСЛУГ (будаўніцтва, гандаль, транспарт і сувязь, адукацыя, ахова здароуя, дзяржаўнае кіраванне). Структура эканомікі краіны аналізуецца найперш на падставе ВУП, а таксама колькасці занятых, канцэнтрацыі асноўных сродкаў (асноўнага капіталу) па відах эканамічна дзейнасці. Структуру ВУП Беларусі змянілася. Удзельная вага тавараў зменьшылася, а ўдзельная вага паслуг вырасла, што набліжае нацыянальную эканоміку да эканомікі постіндустрыяльных краін. У структуры выпуску тавараў і паслуг на ўзроўні абласцей і г.Мінска назіраюцца істотныя адрозненні. Прычыны іх у рознай забяспечанасці рэгіёнаў прыроднымі рэсурсамі, рознай канцэнтрацыі насельніцтва, асаблівасцях ЭГС і гістарыч. развіцця рэгіёнаў.
Працэс фарміравання нац. эканомікі вядзе да павышэння ўзроўню комплекснасці, пашырэння і паглыблення ўсіх відаў сувязей унутры краіны.
МГК – спалучэнне розных відаў дзейнасці, якія цесна ўзаемазвязаны агульнай мэтай развіцця і функцыянальнай роляй у эканоміцы краіны. Эканамічная сутнасць комплекса праяўляецца ў тым, што яго эфектыўнасць вышэйшая, чым сумарная эфектыўнасць уваходзячых у яго кампанентаў (за кошт лепшай кіруемасці, арганізацыі працы, узаемадзеяння магутнасцей.).
У склад МГК могуць уваходзіць як віды прамысловай дзейнасці, так і сельскагаспадарчай (напрыклад, аграрна-прамысловы комплекс), транспарт, будаўніцтва, лясная гаспадарка. Пры гэтым граніцы паміж рознымі МГК даволі ўмоўныя, таму як усе яны ўзаемазвязаныя, а асобныя віды дзейнасці могуць адначасова ўваходзіць у некалькі МГК (напрыклад, вытворчасць машын і абсталявання ўваходзіць у металурга-машынабудаўнічы комплекс і ў аграрна-прамысловы).
Пры структурыраванні МГК прынята выдзяляць асноўныя віды дзейнасці , а таксама дапаможныя і тыя, якія абслугоўваюць асноўныя віды дзейнасці. У Беларусі функцыянуюць наступныя МГК: паліўна-энергетычнага, металурга-машынабудаўнічага, хімічнага, лесапрамысловага, будаўніча-прамысловага, аграрна-прамысловага, комплекса па вытворчасці спажывецкіх тавараў і комплекса па аказанні паслуг.
