
- •31. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі (мінеральна-сыравінныя).
- •32. Прыродныя ўмовы рэгіёнаў Беларусі і іх ацэнка для жыцця людзей і гаспадарчай дзейнасці.
- •33. Рэспубліка Беларусь на палітычнай і эканамічнай карце свету.
- •34. Рэспубліка Беларусь – сувярэнная незалежная дзяржава (фарміраванне тэрыторыі, ацэнка сучаснага ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця).
- •35. Сацыяльна-дэмаграфічны патэнцыял Беларусіяк фактар устойлівага развіцця. Важнейшыя тэндэнцыі сучаснага дэмаграфічнага развіцця краіны.
- •36. Структура эканомікі Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці і тэндэнцыі змяненняў. Міжгаспадарчыя комплексы.
- •37. Трубаправодны транспарт: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
35. Сацыяльна-дэмаграфічны патэнцыял Беларусіяк фактар устойлівага развіцця. Важнейшыя тэндэнцыі сучаснага дэмаграфічнага развіцця краіны.
Устойлівасць сацыяльна-эканамічнага развіцця вызначаецца колькасцю і якасцю насельніцтва. Пад якасцю насельніцтва разумеюць стан яго здароўя, узровень адукацыі, прафесійную падрыхтоўку, культуру насельництва.Гэтыя паказчыкі разам з дынамікай, шчыльнасцю, палаўзроставай структурай, асаблівасцямі рассялення ўплываюць на арганізацыю сац.-эканам. дзейнасці.
Узаемасувязь дэмаграфічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця адлюстроўвае інтэгральны паказчык – ІРЧП. РБ займае 50 месца і ўваходзіць у групу краін з высокім узроўнем і з’яўляецца самым высокім у СНД.
Колькасць насельніцтва Беларусі – 9 млн. 463тыс.
Перапады ў колькасці насельніцтва Беларусі адбываліся ў розныя перыяды. Уплыў наняслі падзеі сусветнага значэння: 1-я сусветная вайна, падзеі 1917 г., грамадзянская вайна, падзел Беларусі на Заходнюю і Усходнюю, , 2-я сусветная вайна, распад СССР. Працэс дэпапуляцыі пачаўся ў 1993 г. На пачатак 1994 г. прыпадае найбольшая колькасць насельніцтва краіны (10,2 млн. чалавек).
Па краіне у 2013 г. каэфіцыент: смяротнасці -13,2‰; нараджальнасці – 12,5. Такая сітуацыя ставіць пад пагрозу магчымасці ўстойлівага развіцця краіны і можа прывесці да таго, што прыкладна праз 50 гадоў насельніцтва стане ў 2 разы менш. Зніжэнне колькасці насельніцтва робіць адбітак на ўсе сферы жыцця: колькасць рабочай сілы, вайскоўцаў, навукоўцаў, удзельнікаў у выбарах.
Прычыны адсутнасці натуральнага прыросту вельмі разнастайныя. Гэта і чыста дэмаграфічныя асаблівасці развіцця краіны ў апошнія гады (парушаная полаўзроставая структура), і псіхалагічныя моманты (устаноўка на адно дзіця з-за няўпэўненасці ў будучыні), і медыцынскія (пагаршэнне здароўя), і матэрыяльныя ўмовы (жыллёвыя, эканамічныя).
Наша адметнасць – высокая смяротнасць мужчын працаздольнага ўзросту, яна ў 4 разы большая, чым у жанчын.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў значнай ступені залежыць ад полаўзроставай структуры насельніцтва. Назіраецца старэнне. Прычына старэння – рэзкае скарачэнне нараджальнасці і змяншэнне долі дзяцей ва ўсім насельніцтве.
Доля асоб старэй за працаздольны ўзросту (2010г.) – 23% , маладзей за працаздольны ўзрост – 16%. Па класіфікацыі ААН насельніцтва лічыцца старым, калі доля асоб старэй за 65 гадоў 7%, а ў РБ гэты паказчык – 14%.
Старэнне насельніцтва істотна павялічвае нагрузку на працаздольнае насельніцтва. Адна з прычын пастарэння – рост чакаемай працягласці жыцця.
У адрозненні ад узроставай структуры насельніцтва структура яго па полу спрыяе дэмаграфічнаму развіццю Беларусі. Назіраецца практычна раўнавага суадносін палоў у найбольш актыўных дзетародных і шлюбаздольных узростах. У малодшых узроставых групах і да 30 год, мужчын болей, чым жанчын. Затым сітуацыя змяняецца на карысць жанчын і да 65 гадоў мужчын у 1,5 раза менш, чым жанчын, а да 75 гадоў – у 2 разы.
Неспрыяльная тэндэнцыя дэмаграфічнага развіцця Беларусі – дэградацыя інстытута сям’і, якая цесна звязана з дэпапуляцыяй. Колькасць дзяцей у сям’і, уплывае на трываласць сямейных адносін.