Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
0.5. Etap 5 1569 1795 I Rzeczpospolitej Obojga...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.27 Mб
Скачать

Ян сабе́скі

(1629—1696), замак Алеска, цяпер Львоўская вобл., Украіна) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1674 — 1696). Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду Сабескіх герба «Яніна». Бацька — Якуб Сабескі, кашталян кракаўскі, маці з роду Жалкеўскіх. Атрымаў адукацыю ў Новадворскай калегіі і Ягелонскай акадэміі ў Кракаве. Некалькі год падарожнічаў па краінах Заходняй Еўропы. Ведаў некалькі моў — італьянскую, лацінскую, нямецкую, татарскую і французскую. У Рэч Паспалітую вярнуўся ў 1648 падчас казацкай вайны і ўступіў у войска. Удзельнічаў у пасольстве ў Асманскую імперыю, вывучыў яе дзяржаўны лад. Па вяртанні ўдзельнічаў у вайне супраць Маскоўскай дзяржавы. Ваяваў на баку Швецыі, затым супраць яе на баку Яна Казіміра. Удзельнічаў у вайне супраць казакоў Б. Хмяльніцкага. 3 1653 палкоўнік, ваяваў супраць шведаў у Паўночнай вайне 1655—1660, супраць расійскіх ваявод і казакоў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667. Некалькі разоў выбіраўся паслом на соймы. Быў прыхільнікам караля Яна II Казіміра Вазы. З 1666 года польны гетман каронны, з 1668 года — вялікі гетман каронны. Праславіўся перамогай над туркамі і татарамі ў бітве пад Хоцімам (1673).

16.5.1674 на сойме Ян III Сабескі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Супраць яго кандыдатуры выступала кіруючая прааўстрыйская групоўка магнатаў ВКЛ на чале з Пацамі, аднак яго падтрымалі групоўкі Радзівілаў і Сапегаў. На вышэйшыя пасады ў ВКЛ ён пачаў вылучаць прадстаўнікоў сям'і Сапегаў, абапіраўся таксама на Радзівілаў.

На працягу шмат гадоў вёў вайну з Асманскай імперыяй. Правёў радыкальную рэформу ва ўзбраенні і арганізацыі войска. У 1674 і 1675 нанёс новыя паражэнні турэцкім і татарскім войскам на Украіне. Намагаўся заключыць трывалы мір з Турцыяй і палепшыць адносіны з Расіяй, заключыць саюз з Францыяй і Швецыяй супраць Брандэнбургска-Прускай дзяржавы і Аўстрыі, далучыць да Польшчы Прускае герцагства з Кёнігсбергам. У 1683 ён падпісаў трактат аб дружбе з Аўстрыяй і, калі ў 1683 турэцкая армія аблажыла Вену, з 27-тысячным войскам Рэчы Паспалітай падышоў да горада і ўзначаліў агульнае войска імператара і германскіх князёў (разам 70 тыс. чал.). 12 верасня 1683 адбылася генеральная бітва, у якой удзельнічалі і войскі ВКЛ — цяжкая конніца маршалка надворнага Ю. Б. Слушкі і брыгада кашталяна віленскага Э. Дэнгафа. Бітва пад Венай скончылася разгромам турэцкага войска. Хоць вайна працягвалася да 1699, для Рэчы Паспалітай турэцкая пагроза была знята. Польшча вярнула сабе Падолію і крэпасць Камянец. У 1684 утварыўся антытурэцкі саюз, у які ўвайшлі Рэч Паспалітая, Аўстрыя, рымскі папа і Венецыя. Каб далучыць да яго Расію, у Маскву было накіравана пасольства на чале з ваяводам пазнанскім К. Гжымултоўскім, якое заключыла «Вечны мір» 1686.

У астатнія гады панавання Ян III Сабескі змагаўся з апазіцыяй, у складзе якой былі прадстаўнікі і прааўстрыйскай і прафранцузскай груповак. З цягам часу абвасрыліся адносіны паміж каралём і Сапегамі. Пры Яне Сабескім Рэч Паспалітая зведала свой апошні ўздым. Ён увайшоў у гісторыю як выдатны палкаводзец, мецэнат, апякун навукі і мастацтва ў Рэчы Паспалітай. Кароль Ян III Сабескі памёр у Варшаве 17 чэрвеня 1696 (67 год) ад сардэчнага прыступу, пасля працяглай хваробы. Яго жонка Марыя Казіміра памерла у 1716 ў Блуа, у Францыі. Абодва пахаваныя на Вавелі ў Кракаве. Сэрца караля ляжыць у Каралеўскай капліцы ў Варшаве.

47. 1697-1706