
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ
Факультэт бесперапыннага і дыстанцыйнага навучання
Кафедра беларускай і рускай моў
Кантрольная работа
па дысцыпліне Беларуская мова (прафесійная лексіка)
Варыянт №9
Выканаў: Літвякоў Дзмітрый Вячаслававіч
спецыяльнасць Ш І
навучальная группа 191701
Заліковая кніжка 191701-18
Электронны адрас: litvjakov@open.by
Мінск 2012
Заданне 1.Размяркуйце словы па групах.
|
|
|
|
Агульнаўжывальныя |
Абмежаванага ўжытку |
||
|
Дыялектная лексiка |
Спецыяльная лексiка |
Жаргонная лексiка |
Азон, шрыфт, гаспадарка,аптычны дыск, плошча, нямашака, зубарыць, лета,камп’ютэрны вiрус, стукач, санорны гук, школа, фiлонiць, дзiценак, мiкраэлектронiка,перадаваць
Рашэнне
Агульнаўжывальныя |
Абмежаванага ўжытку |
||
Гаспадарка, плошча, лета, школа, перадаваць |
Дыялектная лексiка |
Спецыяльная лексiка |
Жаргонная лексiка |
Нямашака, дзiценак, |
Азон, шрыфт, аптычны дыск, камп’ютэрны вiрус, санорны гук, мiкраэлектронiка, |
Зубарыць, стукач, філоніць, |
Заданне 2. Прывядзiце прыклад навуковага тэксту. Выявiце: а) тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi гэтага тэксту (абстрактныя назоўнiкi, назоўнiкi роднага склону, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы, аддзеяслоўныя назоўнiкi); б) тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi.
Рашэнне
На зямным шары жыве каля 2000 розных народаў(а.н) (н.р.с), а моў(н.р.с) налічваецца(з.д) да 3000, пры гэтым розныя народы могуць гаварыць на адной мове. У залежнасцi ад находжання, наяўнасцi цi адсутнасцi рыс(н.р.с) усе мовы свету падзяляюцца(з.д) на роднасныя i няроднасныя. Сярод роднасных моў(н.р.с) вылучаюцца(з.д) моўныя сем’i, групы i падгрупы. Паводле тэорыi(н.р.с) iндаеўрапейскай расы(н.р.с), практычна ўсе еўрапейскiя i многiя азiяцкiя народы маюць адну прарадзiму, а iх мовы ўзыходзяць ад адзiнай мовы(н.р.с) – крынiцы(н.р.с), якую прынята называць “агульнаiндаеўрапейскай” цi “iндаеўрапейскай прамовай”. Вучоныя не прыйшлi да адзiнай думкi(н.р.с), дзе i калi iснавала гэтая мова. Iснуе шэраг гiпотэз(н.р.с) наконт прарадзiмы(н.р.с) iндаеўрапейцаў. Адны даследчыкi лiчаць, што першапачаткова, прыкладна ў IV-III тысячаггоддзi да н.э. яны займалi прастору ад Дона i Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль iндаеўрапейцы пайшлi ў Еўропу, Сярэднюю Азiю i праз Каўказ на Блiзкi Ўсход i ў Iндыю. Згодна з iншымi гiпотэзамi iндаеўрапейская моўная супольнасць узнiкла на Блiзкiм Усходзе або ў Iндыi i адтуль рушыла на ўсход i захад. Выказваецца(з.д) таксама меркаванне, што прарадзiмай iндаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспiйскага мора.
(а.н)–абстрактны яназоўнiкi – народаў.
(з.д) – зваротныя дзеясловы – налічваецца, падзяляюцца, вылучаюцца, выказваецца (н.р.с) – назоўнiкi роднага склону – народаў, моў, рыс, моў, тэорыi, расы, мовы, крынiцы, думкi, гiпотэз, прарадзiмы
(н.с) – неасабова-прэдыкатыўныя словы
(а.н) – аддзеяслоўныя назоўнiкi
тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi:
апавядальныя сказы - апавядальныя
строгі стыль выкладання
складаназалежныя сказы з рознымi вiдамi сувязi (пр. Паводле тэорыi(н.р.с) iндаеўрапейскай расы(н.р.с), практычна ўсе еўрапейскiя i многiя азiяцкiя народы маюць адну прарадзiму, а iх мовы ўзыходзяць ад адзiнай мовы(н.р.с) – крынiцы(н.р.с), якую прынята называць “агульнаiндаеўрапейскай” цi “iндаеўрапейскай прамовай”)
Сродкi мiжфразавай сувязi: злучнiкі i злучальныя словы - адзначана жоўтым.
Заданне 3. Вызначце стыль тэксту пры дапамозе прыведзеных сказау. Знайдзiце моўныя памылкi. Выпраўце iх.
Ажно восем-дзесяць гадкоў назад манахромны лазерны прынтар быў дастаткова, вiдаць, дарагiм i гады у рады сустракауся у асабiстым выкарыстаннi альбо у офiсе невялiчкай кампанii. Зараз прынтар стаў самым распаусюджаным апаратам для манахромнага друку...
Рашэнне
Гэты тэкст адносіцца да навуковага стылю мовы.
Дзесяць гадоў назад манахромны лазерны прынтэр быў дарагiм i рэдка сустракаўся ў асабiстым выкарыстаннi альбо ў офiсе невялiкай кампанii. Зараз прынтэр стаў самым распаўсюджаным апаратам для манахромнага друку...
Словы або спалучэнні слоў, якія не характэрныя для навуковага тэксту –адзначаны жоўтым.
Памылкі якія адбыліся пад уплывам рускай мовы – адзначаны зяленым.
Заданне 4. Складзiце тэзiсны план тэксту па спецыяльнасцi (на выбар студэнта).
Рашэнне
Сучаснае інфармацыйнае грамадства ставіць перад усімі тыпамі вучэбных устаноў адукацыі, і ў тым ліку перад школай, задачу падрыхтоўкі выпускнікоў, якія валодаюць рознымі спосабамі работы з інфармацыяй. Інтэграцыя інфармацыйных тэхналогій у вучэбны працэс дае магчымасць прымянення камп’ютара як сродку навучання школьнікаў.
Камп’ютар можа выступаць крыніцай разнастайнай інфармацыі для настаўніка. Праз сетку Internet магчыма пачарпнуць інфармацыю аб навейшых навуковых адкрыццях і тэхнічных дасягненнях. Таксама гэта прыстасаванне, з дапамогай якога можна прагледзець дэманстрацыі доследаў і з’яў, скласці навучальныя праграмы, якія ствараюць умовы кожнаму вучню для індывідуальнага тэмпу работы, аказваюць высокае эмацыянальнае ўздзеянне на памяць, што дазваляе захоўваць інфармацыю даволі доўгі прамежак часу.
Але ж пры выкарыстанні навучальных праграм паўстае цэлы шэраг праблем:
- існуючыя пакеты навучальных праграм маюць нізкае метадычнае і дыдактычнае афармленне, паколькі распрацаваны не настаўнікамі- прадметнікамі, а прaграмістамі, якія недастаткова знаёмы з методыкамі выкладання дадзенага прадмета;
- навучанне ў гімназіі вядзецца на беларускай мове, а існуючыя праграмы складзены на рускай мове;
- вялікі кошт праграмнага забеспячэння;
- нізкі ўзровень валодання настаўнікамі сучаснымі мовамі праграміравання, якія б дазволілі складаць неабходныя праграмныя прадукты.
Нягледзячы на ўсё сказанае, камп’ютар можна лічыць самым эфектыўным сродкам навучання.