Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Казакова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
91.42 Кб
Скачать

15 Пытанне: Мастацкі феномен “Слова пра паход Ігара”

Уладальнікамі “Слова пра паход Ігара” з’яўляецца беларускі, рускі, украінскі народ. Твор быў створаны ў эпоху феадальнай раздробленасці.

“Слова…” было знойдзена ў 90-ыя гады XVIII ст. А. І. Мусіным-Пушкіным у 323 зборніку Яраслаўскіх рукапісаў. У 1797 годзе ў адным з Гамбургскіх часопісаў Карамзін змясціў нататку аб знаходке Мусіна-Пушкіна, як аб урыўку з вялікай паэмы.

У 1795 годзе па просьбе Екацярыны II Пушкін зрабіў для яе копію. У 1800 годзе яна была ўпершыню апублікавана. Кацярыненская копія згубілася на нейкі час.

У 1818 годзе К. Ф. Калайдовіч знайшоў запіс пад Пскоўскім рукапісам: дакладная цытацыя “Слова…”.

У 1812 годзе згарэла бібліятка Пушкіна, у 1864 годзе – Пекарскі знайшоў Кацярыненскую копію.

Ліхачоў даказаў, што гэта ўнікальны помнік славянства.

Галоўная ідэя твора – заклік да яднання ў перыяд феадальнай раздробленасці.

Феномен твора заключаецца ў яднанасці кніжнай і фальклорнай традыцыі.

Аўтар: нехта з дружыны Ігара (Гудзін), жыхар полацкай зямлі (Сыракомля, Тыхаў), кіеўскі летапісец Пётр Брачыславіч (Рыбакоў), К. Тураўскі (Абабурка).

Кампазіцыйна твор вельмі лагічны. Аўтар адлюстроўвае падзеі, як сапраўдны паэт. Аўтар змяшчае залатое Святаслава (кульмінацыя) – асноўная ідэя твора, заклік да адзінства. Плач Яраслаўны: звяртаецца да стыхіі вады, ветру, сонца. Аўтар распавядае пра пакуты Ігара ў палоне. Хвала князю Ігару. Катарсіс – ачышчэнне праз асэнсаванне ўсяго таго, што адбылося.

У катарсіс “Слова…” ўцягнуты ўсе землі ўсходніх славян. Твор напісаны ў стылі манументальнага гістарызму. Узгадваецца дзед Алега Гарыславіча (першым пачаў сеяць усобіцы). Штрыхамі ўзгадваецца Уладзімір Манамах. Значнае месца адведзена Усяславу Чарадзею – яго стваральніцкая дзейнасць. Нямігская бітва. Аўтар стварае разгорнутую метафару. У гэтым творы згадваецца Ізяслаў Васільевіч, пра якога не згадваецца ў ніводным летапісе – аўтарам мог быць жыхар Полацка.

16 Пытанне: “Слова пра паход Ігара” ў беларускім літаратуразнаўстве

Адразу пасля знаходкі Мусіна-Пушкіна з’яўляюцца артыкулы беларускага даследчыка Зарыяна Хадакоўскага, у якіх ён сцвярджае ўнікальнасць знаходкі, называе яе “Ігарыядай”. Паказаў моцную фальклорную аснову твора.

У 1910 годзе ўрывак са “Слова…” перакладае Багдановіч – песня пра князя Ізяслава Васільевіча.

У 1897 годзе Д. Д. Бохан пераклаў на рускую мову (мінскі журналіст).

У 1919 годзе Янка Купала зрабіў празаічны пераклад, а ў 1921 – у вершаванай форме (у газеце “Вольны сцяг”).

У 1922 годзе Гарэцкі змясціў свой празаічна-тлумачальны пераклад у хрэстаматыі.

У 1985 годзе Р. Барадулін апублікаваў пераклад, захоўваючы ў ім русізмы.

1975 – 1985 гг. – В. Дарашкевіч.

У 90-ые гады з’явіўся празаічны пераклад Чыгрынава.

Літаратуразнаўцы: Ларчанка, Лойка, Грынчык, Конан, Булагаў, Шалемава.

17 Пытанне: “Слова пра паход Ігара” ў перакладах Янкі Купалы

У 1919 годзе Янка Купала зрабіў празаічны пераклад “Слова пра паход Ігара”. А ўжо ў 1921 годзе – вершаваны, змясціўшы яго ў газеце “Вольны сцяг”. Усё “Слова …”, у залежнасці ад тэматыкі, падзяліў на 12 частак. Частка перакладу ў форме двухрадкоўя, частка – чатырохрадкоўя.

Асаблівую ўвагу звяртае да беларускіх зямель.

У стылі беларускай народнай песні ён перакладае плач Яраслаўны.

У першыя 10-годдзі XX ст. нормы беларускай літаратурнай мовы яшчэ не былі канчаткова ўсталяваны, таму Купала арынетаваўся на гаворку беларусаў цэнтральнай часткі краіны і на фальклорную аснову.

Пераклады паказалі ў якой меры беларуская мова набліжаецца да мовы нашых продкаў і якія новыя рысы набыла яна ў працэсе развіцця нацыі.

Пераклад Купалы высока ацаніў Ф. Карскі.