Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Казакова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
91.42 Кб
Скачать

12 Пытанне: Прамоўніцкае майстэрства Кірыла Тураўскага (Слова на Антыпасху)

У «Слове на Антыпасху» пісьменнік кідкімі жывапіснымі метафарамі малюе веснавое абнаўленне прыроды як урачысты гімн прыгожага тварэння свайму Творцу. Законы прыроды, паводле Кірылы, гэта «страх боскі». Такім чынам, філасофскія погляды Кірылы Тураўскага — тэацэнтрызм, які толькі па аналогіі можна назваць аб'ектыўным ідэалізмам. Кірыла развівае традыцыю ўсходніх айцоў царквы, паводле якой Бог ёсць непазнавальны ў паняццях. І Кірыла верыў у вучэнне царквы пра Тройцу, што ёсць Бог Бацька, Бог Сын і Бог Дух Святы (гэта не біблейскае вучэнне). Багаслоўская канцэпцыя Кірылы грунтуецца на гэтых асноўных пастулатах хрысціянскага светапогляду. У адной з сваіх Прытч ён вызначае наіўным «бытавое» хрысціянства. Багасловы спрабавалі тлумачыць словы Бібліі: «І сказаў Бог: „ Створым чалавека па нашай выяве, па нашым падабенстве…“. На думку Кірылы, падабенства гэта сказана вобразна, сімвалічна. Ён называў ерассю погляды тых, хто насуперак здароваму сэнсу ўяўляе бесцялеснага Бога цялесным. «Бога нельга апісаць альбо вызначыць мераю». Але гэтыя словы царква разумела рэальна, а не вобразна. І тут асветнік не мог не заўважыць супярэчнасці сваёй рэлігіі. Ён жыў у эпоху, калі хрысціянства на Русі яшчэ моцна сутыкалася з жывой язычніцкай плынню ў народнай культуры, а ў вучэннях царквы ўсё яшчэ спалучалі хрысціянскія догматы з грэчаскімі філасофіямі.

13 Пытанне: Прамоўніцкае майстэрства Кірыла Тураўскага (Слова на сабор 318 святых айцоў)

Кірыла Тураўскі склаў твор «Слова на пахвалу айцоў Нікейскага сабору». На гэтым першым ўсяленскім саборы было прынятае вучэнне аб Троіцы, што выклікала вострую дыскусію і споры ва ўсей хрысціянскай царкве. Такім чынам, догмат аб Тройцы з'явіўся толькі ў 4 ст., да гэтага яго не існавала ў хрысціянскай царкве зусім. У сваім творы ён расказвае аб гэтай падзеі. Таксама Кірыла дакладна вызначае сутнасць вучэння «папы Александрыйскай царквы» Áрыя, які выступаў супраць вучэння аб Тройцы. Кірыла называў яго ерэтыкам і ў сваім творы выяўляў нецярпімасць да Арыя і яго вучэння пра тое, што Бог — гэта не Тройца. Кірыла Тураўскі рэдка карыстаўся лагічнымі довадамі ці хоць бы спасылкамі на аўтарытэтныя дакументы або кнігі іншых аўтараў, ён спадзяваўся на ўнушальнасць сваіх твораў і аратарскае мастацтва. У Кірылы былі яшчэ таксама іншыя творы і прытчы, дзе ён выказваў свае думкі і веды.

14 Пытанне: Ідэйная накіраванасць і мастацкая спецыфіка “Прытча пра душу і цела” Кірыла Тураўскага

У канцы XII ст. Кіеў, як цэнтр Русі, пачаў здаваць пазіцыі. У Владзіміра-Суздальскім княстве княжыў Даўгарукі. У 1157 годзе ён памёр, і на чале княства стаў яго сын, Андрэй Багалюбскі. Уладзіміра-Суздаль ён вырашыў зрабіць цэнтрам усіх зямель і пайшоў на Кіеў. Феадорац – епіскап, які хацеў адлучыць царкву ад дзяржавы. Твор адлюстроўвае палітычную сітуацыю ў краіне.

Прытча пачынаецца з услаўлення кнігі.

Сляпы сімвалізуе душу, а душой грамадства была царква. Цела грамадства – князь.

Спалучэнне сляпой душы і кульгавага цела сімвалізуюць недасканаласць чалавечага грамадства. Шлях да пазнання для чалавека адчынены.

Кальцавая кампазіцыя твора. Багатая сімволіка, тлумачэнне біблейскіх вобразаў. Мастацкія тропы. Рытарычная ампліфікацыя – нанізванне аднатыпных мастацкіх тропаў (эпітэтаў, метафар). Рытарычная тэрада – чаргаванне блізкіх па значэнні і аднатыпных па сінтаксічнай структуры сказаў.