- •Адказы па гісторыі беларускай літаратуры XI – XV ст.
- •1 Пытанне: Перыядызацыя старабеларускай літаратуры
- •2 Пытанне: Спецыфічныя асаблівасці старабеларускай літаратуры
- •Сувязь з фальклорам;
- •3 Пытанне: Асноўныя этапы вывучэння старабеларускай літаратуры
- •4 Пытанне: Характарыстыка перакладной літаратуры
- •5 Пытанне: Біблія як помнік сусветнай літаратуры
- •6 Пытанне: Праблематыка і стылёвыя асаблівасці “Аповесці мінулых гадоў”
- •7 Пытанне: Падзеі полацкай гісторыі ў “Аповесці мінулых гадоў”
- •8 Пытанне: Мастацкія асаблівасці “Жыція Ефрасінні Полацкай”
- •9 Пытанне: Праблематыка і мастацкая спецыфіка “Аповесці пра Меркурыя Смаленскага”
- •10 Пытанне: Вобраз хрысціянскага героя ў “Жыціі Аўраамія Смаленскага”
- •11 Пытанне: Жыццёвы шлях і творчая спадчына Кірыла Тураўскага
- •12 Пытанне: Прамоўніцкае майстэрства Кірыла Тураўскага (Слова на Антыпасху)
- •13 Пытанне: Прамоўніцкае майстэрства Кірыла Тураўскага (Слова на сабор 318 святых айцоў)
- •14 Пытанне: Ідэйная накіраванасць і мастацкая спецыфіка “Прытча пра душу і цела” Кірыла Тураўскага
- •15 Пытанне: Мастацкі феномен “Слова пра паход Ігара”
- •16 Пытанне: “Слова пра паход Ігара” ў беларускім літаратуразнаўстве
- •17 Пытанне: “Слова пра паход Ігара” ў перакладах Янкі Купалы
- •18 Пытанне: “Пасланне да Фамы прасвітэра” Клімента Смаляціча: мастацкая вобразнасць, прыёмы палемікі
- •19 Пытанне: Мастацкія асаблівасці “Хаджэння ў Царград і Ерусалім” Ігнація Смаляніна
- •20 Пытанне: Жыццёвы шлях і творчая спадчына Грыгорыя Цамблака
- •21 Пытанне: “ Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” як помнік літаратуры
- •22 Пытанне: Вобразы князёў у “Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх”
- •23 Пытанне: Структура і ідэйны змест Беларуска-літоўскага летапісу 1446 года
- •24 Пытанне: Адлюстраванне барацьбы з іншаземнымі захопнікамі ў Беларуска-літоўскім летапісе 1446 года
- •25 Пытанне: Жанрава-стылёвыя асаблівасці “Пахвалы Вітаўту”
- •26 Пытанне: Адраджэнне на Беларусі, яго прадстаўнікі
- •27 Пытанне: Роля і месца лацінамоўнай паэзіі ў старажытнай культуры Беларусі
- •28 Пытанне: Творчасць Яна Вісліцкага. “Пруская вайна” як помнік гераічнага эпасу ў Беларусі ў першай палове 16 ст.
- •29 Пытанне: Перадгісторыя і гісторыя Грунвальдскай бітвы ў “Прускай вайне” Яна Вісліцкага
- •30 Пытанне: Мікалай Гусоўскі. Рымскі перыяд творчасці
- •31 Пытанне: “Песня пра зубра” – элегічная паэма Мікалая Гусоўскага
- •32 Пытанне: Вобразы-сімвалы ў паэме “Песня пра зубра” Мікалая Гусоўскага
- •33 Пытанне: “Хроніка Літоўская і Жамойцкая”: новая дынастычная канцэпцыя паходжання вялікіх князёў Літоўскіх; легенды і паданні
- •34 Пытанне: Гераічная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ў “Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай”
- •35 Пытанне: “Хроніка Быхаўца” : белетрызацыя ў помніку агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання
- •36 Пытанне: Францыск Скарына. Пражскі перыяд творчасці
- •37 Пытанне: Францыск Скарына. Віленскі перыяд творчасці
- •38 Пытанне: Францыск Скарына – паэт
- •39 Пытанне: Эпоха Рэфармацыі на Беларусі, яе прадстаўнікі
- •40 Пытанне: Творчасць Сымона Буднага
- •41 Пытанне: Гуманістычна-асветніцкая накіраванасць прысвячэння і прадмовы да “Катэхізіса” Сымона Буднага
- •42 Пытанне: Васіль Цяпінскі: прадмова да “Евангелля”
- •43 Пытанне: Контррэфармацыя і Контрправаслаўе на Беларусі, прадстаўнікі
- •44 Пытанне: Творчасць Мялеція Сматрыцкага
- •45 Пытанне: “Трэнас” Мялеція Сматрыцкага як помнік Барока
- •46 Пытанне: “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча” – помнікі пісьмовай смехавой культуры Беларусі
- •47 Пытанне: Мемуарыстыка эпохі Барока ў беларускай літаратуры. “Успаміны” Фёдара Еўлашоўскага
- •48 Пытанне: Творчасць Афанасія Філіповіча
- •49 Пытанне: Сімяон Полацкі. Беларускі перыяд творчасці
- •50 Пытанне: Сімяон Полацкі. Маскоўскі перыд творчасці
4 Пытанне: Характарыстыка перакладной літаратуры
Найбольш актыўна старабеларуская кніжная спадчына пачала пранікаць на Русь у канцы X – пачатку XI ст. К сярэдзіне XI ст. склаліся ўстойлівыя традыцыі і правілы пісьма, а таксама сфарміравалася арыгінальная перакладчыцкая літаратурная школа, якая выпрацавала свае прыёмы перакладу і асаблівасці стылю.
Імкненне завалодаць запатрабаваннямі чытачоў у легендарна-гістарычным і казачна-павучальным “сюжэтным” чытанні. Кніжнікі старажытнай Русі пераклалі нямала твораў, якіх у агульнаславянскім фондзе пісьменства не было. Самастойнае пашырэнне дыяпазону літаратурнай дзейнасці фарміравала і якасна адрознае стаўленне да тэкстаў розных літаратурных тыпаў – кананічныя перапісваліся літара ў літару, з твораў Айцоў Царквы рабіліся выпіскі, уносіліся фармальныя змены, творы ж чытальныя і “паўсвецкія” падвяргаліся істотнай перапрацоўцы. Адначасова фарміруецца першая бібліятэка ў Кіеве і складаюцца першыя арыгінальныя творы: “Слова пра закон і ласку Божую” мітрапаліта Іларыёна.
Узаемадзеянне паміж візантыйскай літаратурай і літаратурай старажытнай Русі змяняецца ў некалькіх кірунках: ствараюцца рэгіянальныя варыянты твораў рэлігійнага чытальнага і “паўсвецкага” зместу; па ўзоры візантыйскіх укладаюцца арыгінальныя творы; фонд помнікаў, што раней былі перакладзены ў Балгарыі, але не трапілі на Русь, дапаўняецца за кошт балгарскіх кніг толькі часткова – ажыццяўляюцца непасрэдныя пераклады з грэчаскіх арыгіналаў; узбагачаецца пераважна фонд “паўсвецкага” і прыродазнаўчага пісьменства; прадпрымаюцца буйныя перакладчыцкія мерапрыемствы (“Александрыя”); робяцца пераклады з сірыйскай, старажытнаяўрэйскай моў. Гэта фаза ахопліае канец XI – сярэдзіну XII ст., суіснуючы з развіццём арыгінальнай літаратуры.
Шэраг помнікаў стараславянскага пісьма быў перакладзены з лаціны ў Чэхіі і адтуль трапіў на Русь. Гэта – апакрыфічнае Нікадзівава Евангелле, жыцціі княгіні Людмілы, некалькі малітваў. Падтрымліваліся сувязі з іншымі краінамі, але яны істотнага значэння не мелі.
Працэс літаратурнай трансплантацыі практычна супадае з пачаткам самастойнай творчасці, г. зн. Арыгінальная літаратура не замяняла перакладную, а развівалася паралельна пад яе ўздзеяннем. У ходзе ўзаемадзеяння перакладныя творы асіміляваліся, а арыгінальныя набылі агульныя тыповыя рысы. Паміж перакладной і арыгінальнай літаратурай не існуе прынцыповай розніцы.
Роля перакладной літаратуры паступова змяняецца, і на апошніх фазах перакладныя творы выступаюць пераважна ўжо не ў якасці ўзору, а як “паскаральнік” генезісу літаратуры арыгінальнай.
Працэс літаратурнай трансплантацыі не можа быць зведзены да паняцця ўплыву. Назіраецца трансплантацыя твораў і трансплантацыя жанраў. Роля асобных перакладных жанраў была дваістай: вяла да перапрацоўкі жанра і да пачатку ўласнага стварэння летапісання (хронікі).
5 Пытанне: Біблія як помнік сусветнай літаратуры
Біблія – гэта кніга кніг, першакрыніца цывілізацыі, перакладзеная на дзве тысячы моў свету. Адным з адкрыццёў Бібліі было адкрыццё гістарычнага часу. Еўрапейская цывілізацыя атрымала вялікую духоўнасць, маральную спадчыну.
Біблія была складзена на працягу 1 тыс. да н. э. – 2 ст. н. э. на яўрэйскай і грэчаскай мовах.
У склад Бібліі ўваходзяць кнігі Старога Запавету (гэта кнігі, напісаныя ў дахрысціянскую эпоху на яўрэйскай мове) і кнігі Новага Запавету (кнігі на грэчаскай мове).
Стары Запавет: пяцікніжжа Маісея, Быцця, Ісход, Лявіт, Чысла, кнігі Прарокаў, Пісанне, Псалтыр, прытчы і г. д. У кнігах Старога Запавету распавядаецца пра стварэнне Богам свету, пра старажытную гісторыю яўрэйскага народа, даюцца маральныя прадпісанні.
Новы Запавет: Евангелле паводле Мацвея, Марка, Іаана, Лукі, Дзеянні Апосталаў, Пасланне Апосталаў, Апакаліпсіс. У кнігах Новага Запавету выкладаюцца асновы хрысціянскага веравучэння, распавядаецца пра зямное жыццё Іісуса Хрыста.
У кнігах Старога Запавету Бог – гэта ўвасабленне абсалюта. Іісус Хрыстос – гэта Богачалавек, які з’яўляецца пасрэднікам паміж Богам і чалавекам. У большасці хрысціянскіх канфесій яго лічаць Богачалавекам, які спалучае два пачаткі: Боскі і чалавечы.
Біблія ўвасобіла вопыт многіх народаў на працягу гістарычнага развіцця. Па змесце яна шматпланавая. У яе склад уваходзяць кнігі розных жанраў.
Бог выступае як майстар, які фарміруе сусвет. Падкрэсліваецца духоўнасць працэсу стварэння. Менавіта праз слова энергія творцы перадаецца свету. Дні тварэння сусвету. Упершыню ў біблейскім тэксце тварэнне чалавека прадстаўлена як асэнсаваная мэта творцы. Выраз “з праху зямнога” азначае сувязь чалавека з прыродай. Біялагічная істота становіцца чалавекам, калі набывае душу.
У другім раздзеле кнігі Быцця гаворыцца аб тым, што ў эдэме ёсць два дрэва: дрэва жыцця (сімвал усяго жыцця, несмяротнасці чалавечага духу) і дрэва пазнання дабра і зла (сімвалізуе чалавечую цывілізацыю, якая будуецца на ведах; здольнасць адрозніваць дабро ад зла). Грэхападзенне першых людзей дазволіла зразумець, што чалавек можа валодаць сваім розумам.
Першым актам драмы стаў момант, калі Кайн забіў свайго брата Авеля. Вайна ўваходзіць у гісторыю чалавецтва і становіцца спосабам вырашэння канфліктаў. Кайн – першы чалавек, які быў пракляты.
Асновы хрысціянскай маралі выкладзены ў Нагорнай пропаведзі Іісуса Хрыста (Евангелле паводле Мацвея).
У Бібліі паказаны драматычны шлях станаўлення чалавечай духоўнасці. Рух да дабра ствараюць не каты, а пакутнікі.
У Бібліі шмат пагаворак. Уся Біблія прасякнута духам супраць аўтакратыі. Упершыню кнігі бібліі на славянскіе мовы пераклалі Кірыл і Мефодзій. У пачатку XVI ст. Ф. Скарына выдаў Біблію на беларускай мове. Існуе шмат сучасных перакладаў на беларускую мову: Сёбуха, Клышка, Чарняўскі.
