Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Казакова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
91.42 Кб
Скачать

49 Пытанне: Сімяон Полацкі. Беларускі перыяд творчасці

У полацкі перыяд творчасці Сімяон пісаў пераважна па-беларуску, кніжным урачыстым стылем, набліжаным да царкоўнаславянскай мовы. Яго раннія вершы мелі рэлігійна-культавае прызначэнне. Характэрная рыса яго твораў гэтага перыяду – патрыятызм, любоў і пашана да свайго народа, роднага горада і краю. Пасля захопу Полацка рускім царом Аляксеем Мiхайлавiчам Сімяон разам са сваiмi выхаванцамi вiтаў яго хвалебнымі вершамі як вызвалiцеля беларускага народа, прысвяціў яму шэраг урачыстых вершаваных віншаванняў з нагоды ўзяцця расійскім войскам іншых беларускіх гарадоў. Аднак пісьменніка ніколі не пакідала любоў да сваёй радзімы – Беларусі і Рэчы Паспалітай. Тады ж ён напісаў шэраг палітычна-сатырычных твораў, у якіх выкрываў захопніцкую авантуру шведскага караля Карла Х Густава, які ў сярэдзіне ХVII ст. хацеў падзяліць Рэч Паспалітую, прыкрываючыя Кейданскай уніяй Вялікага княства Літоўскага са Швецыяй. У такіх трагічных умовах заканчваецца беларускі перыяд творчасці Сімяона Полацкага. «Пралог да прападобнай маці Ефрасінні» (1663), у якіх паэт просіць святую заступніцу Беларусі дапамагчы вярнуць «в страну Полотскую» народную святыню. Пазней у панегірычным стылі ён напісаў «Вершы да гасудара Аляксея Міхайлавіча Вялікія і Малыя і Белыя Русі самадзержца», «Вершы да гасударыні царыцы», «Вершы да гасудара царэвіча» і іншыя ўрачыстыя хваленні. Пра патрыятызм пісьменніка, якога ніколі не пакідала любоў да сваёй радзімы — Беларусі і Рэчы Паспалітай, сведчаць 2 яго польскамоўныя сатырычныя паэмы — «Роспач караля шведскага» і «Шведскі кароль шукае сваіх афіцэраў» (каля 1657—60). Адначасова Сімяон Полацкі выявіў свой паэтычны талент у жанрах пастаралі (калядная вершаваная драма па матывах Евангелля ад Лукі «Гутаркі пастухоўскія»), оды («Вершы да гасудара цара Аляксея Міхайлавіча...», «Вершы да гасударыні царыцы», «Вершы да гасудара царэвіча», «Прывітанне нованароджанай царэўне Марыі», «Віншаванне новаабранаму патрыярху»), элегіі («Малітва ў смутку», на польскай мове).

50 Пытанне: Сімяон Полацкі. Маскоўскі перыд творчасці

С. Полацкі стаў першым прыдворным паэтам расійскіх цароў. Яго запрашалі на прыдворныя ўрачыстасці, дзе паэт чытаў свае вершаваныя віншаванні. Прыдворныя здзіўляліся і захапляліся Сімяонавымі вершамі. Галоўны клопат беларускага пісьменніка ў Маскве – педагагічныя, асветніцкія, выдавецкія справы. Ён заснаваў незалежную ад патрыяршай цэнзуры друкарню і сярод першых кніг надрукаваў падручнік для дзяцей – “Буквар мовы славенскай”. Пераклаў на вершы і выдаў у сваёй друкарні “Псалтыр рыфматворны”, які стаў папулярным песеннікам сярод адукаваных людзей таго часу. Яго пяру належаць тэалагічны трактат, зборнікі пропаведзяў, вершы, п’есы. Энцыклапедычны характар носяць зборнікі яго царкоўна-хрысціянскіх “слоў” і “казанняў” “Абед душэўны” і “Вячэра душэўная”. Аснову літаратурнай спадчыны Сімяона Полацкага складаюць выдадзеныя пасмяротна зборнікі “Ветраград мнагацветны” (у перакладзе на сучасную мову – “Сад шматколерны”) і “Рыфмалагіён, або вершаслоў”. Калі ў 1665 годзе ў цара нарадзіўся сын Сімяон, паэт з гэтай нагоды напісаў верш «Добрае прывітанне» («Благоприветствование») у вытанчанай форме барочнай паэтыкі. П'есы «Камедыя прытчы пра блуднага сына» і трагедыя «Пра Навухаданосара цара...». З яго драматургіі ў Расіі пачынаўся прафесійны тэатр. Сярод яго багаслоўскіх прац арыгінальнасцю вызначаецца кніга «Вянец веры кафаліцкія» (1670), гэта значыць веры сусветнай, якой лічыцца праваслаўе. Яна, відаць, была багаслоўскім падручнікам для царскіх дзяцей, вучняў пісьменніка.