
- •Адказы па гісторыі беларускай літаратуры XI – XV ст.
- •1 Пытанне: Перыядызацыя старабеларускай літаратуры
- •2 Пытанне: Спецыфічныя асаблівасці старабеларускай літаратуры
- •Сувязь з фальклорам;
- •3 Пытанне: Асноўныя этапы вывучэння старабеларускай літаратуры
- •4 Пытанне: Характарыстыка перакладной літаратуры
- •5 Пытанне: Біблія як помнік сусветнай літаратуры
- •6 Пытанне: Праблематыка і стылёвыя асаблівасці “Аповесці мінулых гадоў”
- •7 Пытанне: Падзеі полацкай гісторыі ў “Аповесці мінулых гадоў”
- •8 Пытанне: Мастацкія асаблівасці “Жыція Ефрасінні Полацкай”
- •9 Пытанне: Праблематыка і мастацкая спецыфіка “Аповесці пра Меркурыя Смаленскага”
- •10 Пытанне: Вобраз хрысціянскага героя ў “Жыціі Аўраамія Смаленскага”
- •11 Пытанне: Жыццёвы шлях і творчая спадчына Кірыла Тураўскага
- •12 Пытанне: Прамоўніцкае майстэрства Кірыла Тураўскага (Слова на Антыпасху)
- •13 Пытанне: Прамоўніцкае майстэрства Кірыла Тураўскага (Слова на сабор 318 святых айцоў)
- •14 Пытанне: Ідэйная накіраванасць і мастацкая спецыфіка “Прытча пра душу і цела” Кірыла Тураўскага
- •15 Пытанне: Мастацкі феномен “Слова пра паход Ігара”
- •16 Пытанне: “Слова пра паход Ігара” ў беларускім літаратуразнаўстве
- •17 Пытанне: “Слова пра паход Ігара” ў перакладах Янкі Купалы
- •18 Пытанне: “Пасланне да Фамы прасвітэра” Клімента Смаляціча: мастацкая вобразнасць, прыёмы палемікі
- •19 Пытанне: Мастацкія асаблівасці “Хаджэння ў Царград і Ерусалім” Ігнація Смаляніна
- •20 Пытанне: Жыццёвы шлях і творчая спадчына Грыгорыя Цамблака
- •21 Пытанне: “ Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” як помнік літаратуры
- •22 Пытанне: Вобразы князёў у “Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх”
- •23 Пытанне: Структура і ідэйны змест Беларуска-літоўскага летапісу 1446 года
- •24 Пытанне: Адлюстраванне барацьбы з іншаземнымі захопнікамі ў Беларуска-літоўскім летапісе 1446 года
- •25 Пытанне: Жанрава-стылёвыя асаблівасці “Пахвалы Вітаўту”
- •26 Пытанне: Адраджэнне на Беларусі, яго прадстаўнікі
- •27 Пытанне: Роля і месца лацінамоўнай паэзіі ў старажытнай культуры Беларусі
- •28 Пытанне: Творчасць Яна Вісліцкага. “Пруская вайна” як помнік гераічнага эпасу ў Беларусі ў першай палове 16 ст.
- •29 Пытанне: Перадгісторыя і гісторыя Грунвальдскай бітвы ў “Прускай вайне” Яна Вісліцкага
- •30 Пытанне: Мікалай Гусоўскі. Рымскі перыяд творчасці
- •31 Пытанне: “Песня пра зубра” – элегічная паэма Мікалая Гусоўскага
- •32 Пытанне: Вобразы-сімвалы ў паэме “Песня пра зубра” Мікалая Гусоўскага
- •33 Пытанне: “Хроніка Літоўская і Жамойцкая”: новая дынастычная канцэпцыя паходжання вялікіх князёў Літоўскіх; легенды і паданні
- •34 Пытанне: Гераічная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ў “Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай”
- •35 Пытанне: “Хроніка Быхаўца” : белетрызацыя ў помніку агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання
- •36 Пытанне: Францыск Скарына. Пражскі перыяд творчасці
- •37 Пытанне: Францыск Скарына. Віленскі перыяд творчасці
- •38 Пытанне: Францыск Скарына – паэт
- •39 Пытанне: Эпоха Рэфармацыі на Беларусі, яе прадстаўнікі
- •40 Пытанне: Творчасць Сымона Буднага
- •41 Пытанне: Гуманістычна-асветніцкая накіраванасць прысвячэння і прадмовы да “Катэхізіса” Сымона Буднага
- •42 Пытанне: Васіль Цяпінскі: прадмова да “Евангелля”
- •43 Пытанне: Контррэфармацыя і Контрправаслаўе на Беларусі, прадстаўнікі
- •44 Пытанне: Творчасць Мялеція Сматрыцкага
- •45 Пытанне: “Трэнас” Мялеція Сматрыцкага як помнік Барока
- •46 Пытанне: “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча” – помнікі пісьмовай смехавой культуры Беларусі
- •47 Пытанне: Мемуарыстыка эпохі Барока ў беларускай літаратуры. “Успаміны” Фёдара Еўлашоўскага
- •48 Пытанне: Творчасць Афанасія Філіповіча
- •49 Пытанне: Сімяон Полацкі. Беларускі перыяд творчасці
- •50 Пытанне: Сімяон Полацкі. Маскоўскі перыд творчасці
47 Пытанне: Мемуарыстыка эпохі Барока ў беларускай літаратуры. “Успаміны” Фёдара Еўлашоўскага
Канец XVI — пачатак XVII ст. знамянальныя тым, што ў гэты час у Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім і інш. (ВКЛ) з’явіўся прынцыпова новы жанр гістарычных крыніц — мемуары. Паўстаўшы на хвалі Рэнесансу, яны адлюстравалі карціну свайго часу ва ўсёй яго разнастайнасці, супярэчлівасці — ад войнаў да дэталяў побыту, даўшы гэтым у рукі гісторыкаў багаты матэрыял па самых розных баках даўнейшага жыцця. Ва „Успамінах” больш за ўсё гаворыцца пра падзеі, што так ці інакш тычыліся самога Еўлашоўскага або зацікавілі яго, г.зн. фактах яго біяграфіі. Успаміны Фёдара Еўлашоўскага—самы ранні помнік беларускай мемуарнай літаратуры. Мемуары Еўлашоўскага—своеасаблівы зборнік надзвычай цікавых, месцамі нават сюжэтна разгорнутых бытавых навел, у цэнтры якіх жывы, рэальны чалавек з уласцівымі яму рысамі характару і псіхалогіі. Перад чытачом паўстае вобраз самога аўтара—цудоўнага сем’яніна, пяшчотнага сына, які паважае бацькоў, любіць сваіх дзяцей, перажывае за іх лёс. Арыгінал мемуараў—рукапіс без пачатковых 55 старонак. Мова мемуараў —узор гутаркова-апавядальнага беларуска-польскага жаргону, якім карысталіся ў той час службовыя асобы беларускага паходжання. Упершыню мемуары са значнымі папраўкамі былі надрукаваны ў 1866 годзе ўкраінскім гісторыкам Антановічам, які назваў іх «Дзённікам». Рукапіс мемуараў Фёдара Еўлашоўскага зберагаецца ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве.
48 Пытанне: Творчасць Афанасія Філіповіча
Беларускі пісьменнік, публіцыст, палітычны i царкоўны дзеяч. Пра мэту i вынікі свайго візіту ў Маскву напісаў спецыяльную рэляцыю, або, як потым сам назваў яе, «Гісторыю падарожжа ў Маскву». Гэта быў першы публіцыстычны твор Філіповіча, у якім ён у своеасаблівай форме, выкарыстоўваючы арыгінальныя паэтычныя прыёмы, расказаў пра цяжкае становішча праваслаўнага насельніцтва Беларусі i Украіны ў складзе Рэчы Паспалітай. Зняволены ў варшаўскай турме, ён напісаў i накіраваў каралю шэраг артыкулаў («Навіны», «Фундамент непарадку касцёла рымскага», «Рыхтаванне на суд», «Парада набожная» i інш.), у якіх з дэмакратычных пазіцый крытыкаваў палітыку Рэчы Паспалітай, царкоўных іерархаў i свецкіх магнатаў, выступаў супраць царкоўнай уніі, за саюз з Расійскай дзяржавай. У зборніку публіцыстыкі Ф. «Дыярыуш» («Дзённік», 1646) сабраны яго падарожныя i тлумачальныя запіскі, успаміны i дзённікі, аўтабіяграфічны нарыс, легенды i містычныя прывіды, пасланні i лісты, вьікрывальныя прамовы, канспектыўныя накіды асобных артыкулаў, філасофскія трактаты багаслоўскага характеру, а таксама вершы, прысвечаныя барацьбе. Ідэйная насычанасць, каларытнасць i разнастайнасць стылёвых адценняў, багацце апавядальных сродкаў, розных мастацкіх прыёмаў робяць «Дыярыуш» Філіповіча адным з яркіх помнікаў палемічнай публіцыстыкі 17 ст. У ім знайшлі адлюстраванне пэўныя грані гераічнай барацьбы беларускага народа за свае нацыянальныя i рэлігійныя правы, культуру, звычаі i традыцыі напярэдадні шырокага вызваленчага руху сярэдзіны 17 ст.