- •Адказы па гісторыі беларускай літаратуры XI – XV ст.
- •1 Пытанне: Перыядызацыя старабеларускай літаратуры
- •2 Пытанне: Спецыфічныя асаблівасці старабеларускай літаратуры
- •Сувязь з фальклорам;
- •3 Пытанне: Асноўныя этапы вывучэння старабеларускай літаратуры
- •4 Пытанне: Характарыстыка перакладной літаратуры
- •5 Пытанне: Біблія як помнік сусветнай літаратуры
- •6 Пытанне: Праблематыка і стылёвыя асаблівасці “Аповесці мінулых гадоў”
- •7 Пытанне: Падзеі полацкай гісторыі ў “Аповесці мінулых гадоў”
- •8 Пытанне: Мастацкія асаблівасці “Жыція Ефрасінні Полацкай”
- •9 Пытанне: Праблематыка і мастацкая спецыфіка “Аповесці пра Меркурыя Смаленскага”
- •10 Пытанне: Вобраз хрысціянскага героя ў “Жыціі Аўраамія Смаленскага”
- •11 Пытанне: Жыццёвы шлях і творчая спадчына Кірыла Тураўскага
- •12 Пытанне: Прамоўніцкае майстэрства Кірыла Тураўскага (Слова на Антыпасху)
- •13 Пытанне: Прамоўніцкае майстэрства Кірыла Тураўскага (Слова на сабор 318 святых айцоў)
- •14 Пытанне: Ідэйная накіраванасць і мастацкая спецыфіка “Прытча пра душу і цела” Кірыла Тураўскага
- •15 Пытанне: Мастацкі феномен “Слова пра паход Ігара”
- •16 Пытанне: “Слова пра паход Ігара” ў беларускім літаратуразнаўстве
- •17 Пытанне: “Слова пра паход Ігара” ў перакладах Янкі Купалы
- •18 Пытанне: “Пасланне да Фамы прасвітэра” Клімента Смаляціча: мастацкая вобразнасць, прыёмы палемікі
- •19 Пытанне: Мастацкія асаблівасці “Хаджэння ў Царград і Ерусалім” Ігнація Смаляніна
- •20 Пытанне: Жыццёвы шлях і творчая спадчына Грыгорыя Цамблака
- •21 Пытанне: “ Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” як помнік літаратуры
- •22 Пытанне: Вобразы князёў у “Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх”
- •23 Пытанне: Структура і ідэйны змест Беларуска-літоўскага летапісу 1446 года
- •24 Пытанне: Адлюстраванне барацьбы з іншаземнымі захопнікамі ў Беларуска-літоўскім летапісе 1446 года
- •25 Пытанне: Жанрава-стылёвыя асаблівасці “Пахвалы Вітаўту”
- •26 Пытанне: Адраджэнне на Беларусі, яго прадстаўнікі
- •27 Пытанне: Роля і месца лацінамоўнай паэзіі ў старажытнай культуры Беларусі
- •28 Пытанне: Творчасць Яна Вісліцкага. “Пруская вайна” як помнік гераічнага эпасу ў Беларусі ў першай палове 16 ст.
- •29 Пытанне: Перадгісторыя і гісторыя Грунвальдскай бітвы ў “Прускай вайне” Яна Вісліцкага
- •30 Пытанне: Мікалай Гусоўскі. Рымскі перыяд творчасці
- •31 Пытанне: “Песня пра зубра” – элегічная паэма Мікалая Гусоўскага
- •32 Пытанне: Вобразы-сімвалы ў паэме “Песня пра зубра” Мікалая Гусоўскага
- •33 Пытанне: “Хроніка Літоўская і Жамойцкая”: новая дынастычная канцэпцыя паходжання вялікіх князёў Літоўскіх; легенды і паданні
- •34 Пытанне: Гераічная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ў “Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай”
- •35 Пытанне: “Хроніка Быхаўца” : белетрызацыя ў помніку агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання
- •36 Пытанне: Францыск Скарына. Пражскі перыяд творчасці
- •37 Пытанне: Францыск Скарына. Віленскі перыяд творчасці
- •38 Пытанне: Францыск Скарына – паэт
- •39 Пытанне: Эпоха Рэфармацыі на Беларусі, яе прадстаўнікі
- •40 Пытанне: Творчасць Сымона Буднага
- •41 Пытанне: Гуманістычна-асветніцкая накіраванасць прысвячэння і прадмовы да “Катэхізіса” Сымона Буднага
- •42 Пытанне: Васіль Цяпінскі: прадмова да “Евангелля”
- •43 Пытанне: Контррэфармацыя і Контрправаслаўе на Беларусі, прадстаўнікі
- •44 Пытанне: Творчасць Мялеція Сматрыцкага
- •45 Пытанне: “Трэнас” Мялеція Сматрыцкага як помнік Барока
- •46 Пытанне: “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча” – помнікі пісьмовай смехавой культуры Беларусі
- •47 Пытанне: Мемуарыстыка эпохі Барока ў беларускай літаратуры. “Успаміны” Фёдара Еўлашоўскага
- •48 Пытанне: Творчасць Афанасія Філіповіча
- •49 Пытанне: Сімяон Полацкі. Беларускі перыяд творчасці
- •50 Пытанне: Сімяон Полацкі. Маскоўскі перыд творчасці
46 Пытанне: “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча” – помнікі пісьмовай смехавой культуры Беларусі
«Прамова Мялешкі» — помнік беларускай літаратуры 1-й паловы XVII ст. Належыць да гумарыстычна-парадыйных і сатырычных твораў аратарскай прозы. Створана ў форме прамовы на сейме, прыпісанай смаленскаму кашталяну І. Мялешку. Напісаная невядомым аўтарам, які, як вынікае з тэкста, належаў да шляхецкага стану. У ёй, бадай, упершыню ў беларускім пісьменстве прагучала думка пра небяспеку канчатковай і незваротнай страты беларускім народам сістэмы ўласных нацыянальных каштоўнасцяў — маральных, эстэтычных, грамадскіх, дзяржаўных, палітычных. Пісьменнік сфармуляваў ідэю непарушнасці беларускіх сямейных і побытавых традыцый, адзначыў іх высокую каштоўнасць для ўсіх часоў і ўсіх пакаленняў. У творы сцвярджаецца неабходнасць вяртання грамадства да старасвеччыны, калі, на думку аўтара, панавалі шчырасць, адкрытасць, разважлівасць, не было месца балбатні і палітыканству, падману і дэмагогіі. Праз ухваленне мінуўшчыны, нават ідэалізаванне яе пісьменнік даказваў, што праўда, сумленнасць, ахвярнасць дзеля Бацькаўшчыны — вышэйшыя каштоўнасці, нязменны ідэал. Аўтар пісаў пра перыяд княжання Жыгімонта Старога (1506—48), як пра «залаты час Літвы». Гэта адбылося, як гаворыцца ў «Прамове Мялешкі», дзякуючы дбайнасці манарха, які даходзіў да ўсяго сам, клапаціўся пра ўвядзенне ў дзяржаве справядлівых законаў, заахвочваў абаронцаў Айчыны.На старонках твора ўздымаецца балючая тэма саслаблення дзяржавы. Заняпад краіны пачаўся з часоў Жыгімонта Аўгуста (1548—1572), які, паводле слоў пісьменніка, забыўся на інтарэсы Княства, падпаў пад ляшскі ўплыў, перадаў Польшчы Валынь з Падляшшам, урэшце, сам пачаў лічыць сябе «ляхам». Але галоўная прычына крызісу Вялікага Княства Літоўскага, на думку аўтара «Прамовы Мялешкі», — здрада магнатаў, вышэйшых урадоўцаў, якія следам за манархам пачалі выракацца сваіх традыцый, жыць на чужы лад. Міжусобнымі звадкамі яны загубілі дзяржаву, давялі да галечы просты люд. Уласныя амбіцыі і непамерная пыха засляпілі ім вочы. Аўтар публіцыстычнай «Прамовы Мялешкі» закрануў тэму ролі і адказнасці шляхецкага саслоўя за становішча ў гаспадарстве. Ён дакарае шляхту за яе згодніцтва, якая бачыла заняпад, але баялася «баламутных радных паноў», маўчала, замест таго каб супрацьдзейнічаць. Народ-шляхта як найвышэйшы носьбіт улады ў Княстве павінны быў, паводле аўтара, узнавіць колішнія парадкі і праз сваіх абраннікаў усталяваць справядлівасць, пакараць злачынцаў. У «Прамове Мялешкі» асуджалася паланізацыя краю. Аўтар крытыкаваў норавы наезджых іншаземцаў — «ляхаў» і «немчыкаў». Першыя, паводле яго слоў, увільвалі як маглі ад працы, кралі, усё паганілі і псавалі, пры гэтым не забываліся смачна есці і шыкоўна апранацца. Нязвыклая нямецкая ахайнасць і акуратнасць выклікаюць усмешку літвіна. У «Прамове Мялешкі» высмейваецца малпаванне чужых нораваў, мудрагелістасць вопраткі, ненатуральнасць, манернасць паводзінаў, перанятых у іншаземцаў. Адказ ад традыцыйнай маралі, народнай этыкі і эстэтыкі, паводле высновы аўтара, стаўся адной з прычын грамадскага заняпаду, разбэшчанасці і распуснасці. «Прамова Мялешкі» — твор значнага грамадскага гучання, накіраваны супраць іншаземнага засілля на беларускіх землях, разбурэння народных традыцый, нацыянальнага рэнегацтва. Напісана жывой беларускай мовай, багатай народнай фразеалогіяй.
“Ліст да Абуховіча” – асуджэнне псеўдаадукаванасці, маральнай недасканаласці людзей, якія навучыліся прыгожа гаварыць, на словах служыць «Сафіі, якая нарадзіла філасофію», але на справе пазбаўленыя сапраўдных вартасцяў — мужнасці, годнасці, адданасці роднай зямлі. Сатыра пісьменніка ў дачыненні да П. Абуховіча дасягае апагею. На яго думку, П. Абуховіч — аматар весці пустыя размовы на соймах і з'ездах, яго больш цікавіць прыгожая вопратка, чым дзяржаўныя справы. Галоўная загана П. Абуховіча — няздатнасць да рыцарскіх спраў, бяздарнасць як кіраўніка, прадажнасць. Ён — нашчадак роду, які «вызначыўся» ганебнымі ўчынкамі. выкрываюцца і падвяргаюцца абсмейванню адмоўныя рысы за ўсё шляхецкага саслоўя тагачаснай Польшчы. Аўтары разгляданых твораў асуджаюць і з'едліва высмейваюць польскіх шляхцічаў, як ваенных, так і цывільных, за іх пыху і фанабэрыстага, за іх прагнасць і імкненне да чыноў. Гэта асабліва выразна відаць у "Пісьмах да Абуховічаў". Аб Піліпе Абуховічу і яго падначаленых Комуняка кажа, што яны больш думалі пра нажывы, аб маскоўскіх собалях, чым пра сваіх службовых абавязках. Забойнай насмешкай па адрасе шляхты і магнатаў гучаць словы аўтара "Лісты" аб тым, што Абуховічу пры ўцёкі са Смаленска спатрэбілася 300 фурманак для перавозкі аднаго толькі ложку. Трапна і востра высмейвае Комуняка ў асобе ваяводы Абуховіча ганарыстую і бязмерную драчлівасць шляхты і ў той жа час бясталентнасць многіх польскіх ваеначальнікаў. Здзекуючыся над шляхецкім гонарам і выхваляючыся, аўтар "Ліста" ўплятае ў сваё апавяданне існуючы, паводле яго слоў, слых аб тым, быццам Абуховіч пасля здачы Смаленска рускім войскам вырашыў зноў яго вярнуць і адправіўся ў паход з "арміяй" ў 1200 чалавек пяхоты. Не выслізнулі ад праніклівых вачэй аўтара "Ліста" і такія рысы польскай шляхты, як карупцыя і хабарніцтва. Сам кароль не лічыў гэта вялікім грахом. У Польшчы, паводле слоў Комуняки, прадажныя, несправядлівыя, схільныя да хабарніцтва ўсе чыны зверху дадолу. Быць паслом, дэпутатам, камісарам у Рэчы Паспалітай не трэба шмат розуму, толькі атрымлівай грошы.
