- •Адказы па гісторыі беларускай літаратуры XI – XV ст.
- •1 Пытанне: Перыядызацыя старабеларускай літаратуры
- •2 Пытанне: Спецыфічныя асаблівасці старабеларускай літаратуры
- •Сувязь з фальклорам;
- •3 Пытанне: Асноўныя этапы вывучэння старабеларускай літаратуры
- •4 Пытанне: Характарыстыка перакладной літаратуры
- •5 Пытанне: Біблія як помнік сусветнай літаратуры
- •6 Пытанне: Праблематыка і стылёвыя асаблівасці “Аповесці мінулых гадоў”
- •7 Пытанне: Падзеі полацкай гісторыі ў “Аповесці мінулых гадоў”
- •8 Пытанне: Мастацкія асаблівасці “Жыція Ефрасінні Полацкай”
- •9 Пытанне: Праблематыка і мастацкая спецыфіка “Аповесці пра Меркурыя Смаленскага”
- •10 Пытанне: Вобраз хрысціянскага героя ў “Жыціі Аўраамія Смаленскага”
- •11 Пытанне: Жыццёвы шлях і творчая спадчына Кірыла Тураўскага
- •12 Пытанне: Прамоўніцкае майстэрства Кірыла Тураўскага (Слова на Антыпасху)
- •13 Пытанне: Прамоўніцкае майстэрства Кірыла Тураўскага (Слова на сабор 318 святых айцоў)
- •14 Пытанне: Ідэйная накіраванасць і мастацкая спецыфіка “Прытча пра душу і цела” Кірыла Тураўскага
- •15 Пытанне: Мастацкі феномен “Слова пра паход Ігара”
- •16 Пытанне: “Слова пра паход Ігара” ў беларускім літаратуразнаўстве
- •17 Пытанне: “Слова пра паход Ігара” ў перакладах Янкі Купалы
- •18 Пытанне: “Пасланне да Фамы прасвітэра” Клімента Смаляціча: мастацкая вобразнасць, прыёмы палемікі
- •19 Пытанне: Мастацкія асаблівасці “Хаджэння ў Царград і Ерусалім” Ігнація Смаляніна
- •20 Пытанне: Жыццёвы шлях і творчая спадчына Грыгорыя Цамблака
- •21 Пытанне: “ Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” як помнік літаратуры
- •22 Пытанне: Вобразы князёў у “Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх”
- •23 Пытанне: Структура і ідэйны змест Беларуска-літоўскага летапісу 1446 года
- •24 Пытанне: Адлюстраванне барацьбы з іншаземнымі захопнікамі ў Беларуска-літоўскім летапісе 1446 года
- •25 Пытанне: Жанрава-стылёвыя асаблівасці “Пахвалы Вітаўту”
- •26 Пытанне: Адраджэнне на Беларусі, яго прадстаўнікі
- •27 Пытанне: Роля і месца лацінамоўнай паэзіі ў старажытнай культуры Беларусі
- •28 Пытанне: Творчасць Яна Вісліцкага. “Пруская вайна” як помнік гераічнага эпасу ў Беларусі ў першай палове 16 ст.
- •29 Пытанне: Перадгісторыя і гісторыя Грунвальдскай бітвы ў “Прускай вайне” Яна Вісліцкага
- •30 Пытанне: Мікалай Гусоўскі. Рымскі перыяд творчасці
- •31 Пытанне: “Песня пра зубра” – элегічная паэма Мікалая Гусоўскага
- •32 Пытанне: Вобразы-сімвалы ў паэме “Песня пра зубра” Мікалая Гусоўскага
- •33 Пытанне: “Хроніка Літоўская і Жамойцкая”: новая дынастычная канцэпцыя паходжання вялікіх князёў Літоўскіх; легенды і паданні
- •34 Пытанне: Гераічная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ў “Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай”
- •35 Пытанне: “Хроніка Быхаўца” : белетрызацыя ў помніку агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання
- •36 Пытанне: Францыск Скарына. Пражскі перыяд творчасці
- •37 Пытанне: Францыск Скарына. Віленскі перыяд творчасці
- •38 Пытанне: Францыск Скарына – паэт
- •39 Пытанне: Эпоха Рэфармацыі на Беларусі, яе прадстаўнікі
- •40 Пытанне: Творчасць Сымона Буднага
- •41 Пытанне: Гуманістычна-асветніцкая накіраванасць прысвячэння і прадмовы да “Катэхізіса” Сымона Буднага
- •42 Пытанне: Васіль Цяпінскі: прадмова да “Евангелля”
- •43 Пытанне: Контррэфармацыя і Контрправаслаўе на Беларусі, прадстаўнікі
- •44 Пытанне: Творчасць Мялеція Сматрыцкага
- •45 Пытанне: “Трэнас” Мялеція Сматрыцкага як помнік Барока
- •46 Пытанне: “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча” – помнікі пісьмовай смехавой культуры Беларусі
- •47 Пытанне: Мемуарыстыка эпохі Барока ў беларускай літаратуры. “Успаміны” Фёдара Еўлашоўскага
- •48 Пытанне: Творчасць Афанасія Філіповіча
- •49 Пытанне: Сімяон Полацкі. Беларускі перыяд творчасці
- •50 Пытанне: Сімяон Полацкі. Маскоўскі перыд творчасці
43 Пытанне: Контррэфармацыя і Контрправаслаўе на Беларусі, прадстаўнікі
44 Пытанне: Творчасць Мялеція Сматрыцкага
Мялецій Сматрыцкі ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як адзін з яркіх прадстаўнікоў палемічнай літаратуры, грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч, вучоны-філолаг і педагог. Ён з'яўляецца аўтарам палемічных твораў "Антыграфі", "Трэнас, альбо Плач святой усходняй царквы", "Апраўданне невіноўнасці", "Абарона апраўдання", "Збор з'едлівых лістоў", а таксама падручніка па славянскім мовазнаўстве. Першым друкаваным творам М. Сматрыцкага, што дайшоў да нашых часоў, з'яўляецца "Антыграфі". У ім пісьменнік выступіў супраць кніг уніяцкага мітрапаліта Іпація Пацея "Ерасі" і "Гармонія". Ён адвяргае абвінавачванні уніятаў у парушэннях праваслаўнымі царкоўных законаў і ўчыненні імі беспарадкаў і злачынстваў, адстойвае асноўныя догматы праваслаўя. У 20-я гг. XVII ст. М. Сматрыцкі выступіў з антыкаталіцкімі творамі "Апраўданне невіноўнасці", "Абарона апраўдання", "Збор з'едлівых лістоў", "Прашэнне" і шматлікімі пасланнямі, у якіх заклікаў спыніць апалячванне насельніцтва, патрабаваў свабоду і роўнасць для прадстаўнікоў праваслаўнай веры. Гэтыя творы адыгралі значную ролю ў пашырэнні антыкаталіцкіх народных хваляванняў. У віцебскім паўстанні 1623 г. быў забіты і кінуты ў Дзвіну епіскап-уніят Іясафат Кунцэвіч. М. Сматрыцкі быў абвешчаны саўдзельнікам забойства, што стала асноўнай прычынай яго выезду ў Палесціну, Егіпет і Грэцыю. Вярнуўшыся праз тры гады, М. Сматрыцкі адыходзіць ад палемічнай барацьбы, таемна пераходзіць ва ўніяцтва і парывае з усім тым, за што змагаўся дваццаць гадоў. У "Апалогіі", "Пратэстацыі", "Экзатэзісе" і іншых творах ён адкрыта адмовіўся ад сваіх мінулых поглядаў і асудзіў дзейнасць праваслаўных пісьменнікаў-палемістаў. Творы уніяцкага перыяду раскрываюць душэўны неспакой і трывогу рэлігійнага дзеяча, глыбіню яго асабістай трагедыі, якая стала адлюстраваннем той складанай і бурнай эпохі, у якую ён жыў. Дваістасць натуры М. Сматрыкага, як піша У. Кароткі, прадвызначыла і апошняе яго жаданне — "пакласці ў труну грамату ерусалімскага патрыярха і брэве папы рымскага". М. Сматрыцкі вядомы і як выдатны педагог і вучоны-філолаг. У брацкіх школах ён выкладаў стараславянскую, грэчаскую і лацінскую мовы, з'яўляўся рэктарам Кіеўскай брацкай школы. Абагульненнем педагагічнай і навуковай дзейнасці М. Сматрыцкага стала "Грамматики славенския правилное синтагма", дзе ўпершыню ў гісторыі славянскага мовазнаўства выкладзены поўны курс граматыкі і яе асноўных раздзелаў — арфаграфіі, этымалогіі, сінтаксіса і прасодыі (маўлення). Граматыка двойчы перавыдавалася ў Маскве і лічылася па тых часах самым аўтарытэтным падручнікам па славянскім мовазнаўстве.
45 Пытанне: “Трэнас” Мялеція Сматрыцкага як помнік Барока
У 1610 г. пад псеўданімам Тэафіла Арталога быў надрукаваны "Трэнас, альбо Плач святой усходняй царквы" — адзін з лепшых і найбольш значных твораў М. Сматрыцкага. У цэнтры твора вобраз праваслаўнай маці-царквы, якая церпіць фізічныя і душэўныя пакуты ад бязлітаснага ўціску католікаў і ўніятаў. Апісваючы стан праваслаўнай царквы, М. Сматрыцкі карыстаецца народна-паэтычнай, міфалагічнай і біблейскай сімволікай. З "Трэнаса" царква паўстае беднай, гаротнай, абрабаванай, з ярмом на шыі, з путамі на нагах, з мячом "паваротнавострым над галавою". Царква ў творы сімвалізуе прыгнечаную радзіму, дзе "бяда і гора ў гарадах і вёсках, у дубровах і палях, на сцежках і на шляхах", дзе народ плача ад свайго цяжкага становішча перад бяссіллем абараніцца ад грознага наступу католікаў і ўніятаў. У творы аўтар абвяргае адзін з догматаў каталіцкай царквы аб бязгрэшнасці папы рымскага, дае знішчальную характарыстыку маральнаму абліччу пастыраў, лічыць здраднікамі тых, хто ўдзельнічаў у падпісанні Брэсцкай уніі, заклікае народы Беларусі і Украіны да аб'яднання ў барацьбе супраць каталіцызму. Супраць "Трэнаса" і яго аўтара выступілі з палемічнымі творамі вядомыя аўтары і палітычныя дзеячы П. Скарга і I. Марахоўскі. М. Сматрыцкага абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе, назвалі "агентам Масквы", "вучнем Лютэра" і інш. Твор быў забаронены каралём Жыгімонтам III, кіруючымі коламі Рэчы Паспалітай, каталіцкімі і ўніяцкімі святарамі. За яго распаўсюджанне ці куплю накладваўся штраф у памеры пяці тысяч "червоных злотых". Брацкая друкарня ў Вільні, дзе быў выдадзены "Трэнас", была зачынена, кнігі і шрыфт знішчаны, а рэдактар і карэктар Лявонцій Карповіч зняволены ў турму. Аўтара твора ад пакарання выратаваў псеўданім.
