
- •Адказы па гісторыі беларускай літаратуры XI – XV ст.
- •1 Пытанне: Перыядызацыя старабеларускай літаратуры
- •2 Пытанне: Спецыфічныя асаблівасці старабеларускай літаратуры
- •Сувязь з фальклорам;
- •3 Пытанне: Асноўныя этапы вывучэння старабеларускай літаратуры
- •4 Пытанне: Характарыстыка перакладной літаратуры
- •5 Пытанне: Біблія як помнік сусветнай літаратуры
- •6 Пытанне: Праблематыка і стылёвыя асаблівасці “Аповесці мінулых гадоў”
- •7 Пытанне: Падзеі полацкай гісторыі ў “Аповесці мінулых гадоў”
- •8 Пытанне: Мастацкія асаблівасці “Жыція Ефрасінні Полацкай”
- •9 Пытанне: Праблематыка і мастацкая спецыфіка “Аповесці пра Меркурыя Смаленскага”
- •10 Пытанне: Вобраз хрысціянскага героя ў “Жыціі Аўраамія Смаленскага”
- •11 Пытанне: Жыццёвы шлях і творчая спадчына Кірыла Тураўскага
- •12 Пытанне: Прамоўніцкае майстэрства Кірыла Тураўскага (Слова на Антыпасху)
- •13 Пытанне: Прамоўніцкае майстэрства Кірыла Тураўскага (Слова на сабор 318 святых айцоў)
- •14 Пытанне: Ідэйная накіраванасць і мастацкая спецыфіка “Прытча пра душу і цела” Кірыла Тураўскага
- •15 Пытанне: Мастацкі феномен “Слова пра паход Ігара”
- •16 Пытанне: “Слова пра паход Ігара” ў беларускім літаратуразнаўстве
- •17 Пытанне: “Слова пра паход Ігара” ў перакладах Янкі Купалы
- •18 Пытанне: “Пасланне да Фамы прасвітэра” Клімента Смаляціча: мастацкая вобразнасць, прыёмы палемікі
- •19 Пытанне: Мастацкія асаблівасці “Хаджэння ў Царград і Ерусалім” Ігнація Смаляніна
- •20 Пытанне: Жыццёвы шлях і творчая спадчына Грыгорыя Цамблака
- •21 Пытанне: “ Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” як помнік літаратуры
- •22 Пытанне: Вобразы князёў у “Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх”
- •23 Пытанне: Структура і ідэйны змест Беларуска-літоўскага летапісу 1446 года
- •24 Пытанне: Адлюстраванне барацьбы з іншаземнымі захопнікамі ў Беларуска-літоўскім летапісе 1446 года
- •25 Пытанне: Жанрава-стылёвыя асаблівасці “Пахвалы Вітаўту”
- •26 Пытанне: Адраджэнне на Беларусі, яго прадстаўнікі
- •27 Пытанне: Роля і месца лацінамоўнай паэзіі ў старажытнай культуры Беларусі
- •28 Пытанне: Творчасць Яна Вісліцкага. “Пруская вайна” як помнік гераічнага эпасу ў Беларусі ў першай палове 16 ст.
- •29 Пытанне: Перадгісторыя і гісторыя Грунвальдскай бітвы ў “Прускай вайне” Яна Вісліцкага
- •30 Пытанне: Мікалай Гусоўскі. Рымскі перыяд творчасці
- •31 Пытанне: “Песня пра зубра” – элегічная паэма Мікалая Гусоўскага
- •32 Пытанне: Вобразы-сімвалы ў паэме “Песня пра зубра” Мікалая Гусоўскага
- •33 Пытанне: “Хроніка Літоўская і Жамойцкая”: новая дынастычная канцэпцыя паходжання вялікіх князёў Літоўскіх; легенды і паданні
- •34 Пытанне: Гераічная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ў “Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай”
- •35 Пытанне: “Хроніка Быхаўца” : белетрызацыя ў помніку агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання
- •36 Пытанне: Францыск Скарына. Пражскі перыяд творчасці
- •37 Пытанне: Францыск Скарына. Віленскі перыяд творчасці
- •38 Пытанне: Францыск Скарына – паэт
- •39 Пытанне: Эпоха Рэфармацыі на Беларусі, яе прадстаўнікі
- •40 Пытанне: Творчасць Сымона Буднага
- •41 Пытанне: Гуманістычна-асветніцкая накіраванасць прысвячэння і прадмовы да “Катэхізіса” Сымона Буднага
- •42 Пытанне: Васіль Цяпінскі: прадмова да “Евангелля”
- •43 Пытанне: Контррэфармацыя і Контрправаслаўе на Беларусі, прадстаўнікі
- •44 Пытанне: Творчасць Мялеція Сматрыцкага
- •45 Пытанне: “Трэнас” Мялеція Сматрыцкага як помнік Барока
- •46 Пытанне: “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча” – помнікі пісьмовай смехавой культуры Беларусі
- •47 Пытанне: Мемуарыстыка эпохі Барока ў беларускай літаратуры. “Успаміны” Фёдара Еўлашоўскага
- •48 Пытанне: Творчасць Афанасія Філіповіча
- •49 Пытанне: Сімяон Полацкі. Беларускі перыяд творчасці
- •50 Пытанне: Сімяон Полацкі. Маскоўскі перыд творчасці
40 Пытанне: Творчасць Сымона Буднага
Свае творы (“Катэхізіс” і “ Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”) Сымон Будны напісаў на старабеларускай мове. У 1588 г. Сымон Будны распачынае сваю творчасць у Вільні. 1562 г. у Нясвіжскай друкарні выйшла кніжка пад тытулам “Катихисис, то ест наука стародавная христианьская от Светого писма для простых людей языка руского, в пытаниах и отказех собрана”. Яна была чытанкай для дарослых і падручнікам для дзяцей. 11 кастрычніка 1562 г., з Нясвіжскай друкарні выйшаў новы твор Буднага на старабеларускай мове “Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”. Браўся за пераклад на польскую мову твора раннехрысціянскага апалагета. Юстына “Размовы святога Юстына, філосафа і пакутніка, з Трыфанам жыдам”, у якім выкрывалася юдзейскае вучэнне. 16 кастрычніка 1564 г. “Размовы” Юстына былі надрукаваны Будным у Нясвіжскай друкарні. Ажыцявіць план перакладу Бібліі ў клецка-нясвіжскі перыяд Буднаму не ўдалося. У жніўні 1576 г. Будны надрукаваў у Лоску тэалагічны трактат “ Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры.” Твор складаўся з дзвюх частак – “Вызнання веры” і “Абароны вызнання веры”. Крытыкавалі Буднага Петр Скарга і Ян Віганд. Публіцыстычныя трактаты на польскай мове “Вызнанне аб урадзе і ўрадоўцах” і “ Абарону ўрада”, якія склалі аснову яго кнігі “Аб свецкай уладзе”.
41 Пытанне: Гуманістычна-асветніцкая накіраванасць прысвячэння і прадмовы да “Катэхізіса” Сымона Буднага
“Катэхізіс” прывабліваў чытачоў як зместам, так і манерай выкладання матэрыялу. Апрача “Прысвячэння князям Радзівілам”, напісанага ў сааўтарстве з Кавячынскім і Крышкоўскім, “Прадмовы да чытача” і “Пасляслоўя” выданне Буднага мела чатыры асноўныя раздзелы: “Аб дзесяці запаведзях Божых”, “Аб веры”, “Пра малітву Госпада”, “Аб Святых Тайнах”. Такі парадак раздзелаў знешне паўтараў вядомы “Вялікі Катэхізіс”. У “Катэхізісе” Будны змясціў асобныя раздзелы з крытыкай абаронцаў ідэі траістасці Бога і аргументы супраць іхняй дактрыны Абсалюта (Бога). Яго “Катэхізіс” можна наогул лічыць узорным дапаможнікам, у якім арганічна спалучаўся навучальны матэрыял з выдатным літаратурна-мастацкім выкладам. Зварот пісьменніка ў “Катэхтзісе” да формы кароткіх пытанняў і поўных адказаў несумненна сведчыць пра яго асветніцкія памкненні. Будны , як правіла, звяртаецца да чытача з прамымі сентэнцыямі, проста і даступна адказвае на шматлікія пытанні, што хвалявалі сучаснікаў.
42 Пытанне: Васіль Цяпінскі: прадмова да “Евангелля”
Пры перакладзе Евангелля на русінскую мову Васiль Цяпiнскi абапіраўся на стараславянскія пераклады Бібліі асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем. Прадмова да «Евангелля» адрозніваецца ад іншых прадмоў у старадруках публіцыстычнай страснасцю, вастрынёй пастаўленых пытанняў. Васіль Цяпінскі асуджае царкоўную і свецкую знаць, якая абыякава ставіцца да будучынi Айчыны. Евангелле адрасаваў i дарослым, i дзецям, i кальвіністам, i праваслаўным, i ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваёй прадмове да Евангелля Цяпінскі пісаў, што з-за цяжкага матэрыяльнага становішча процідзеяння непрыяцеляў, якія здзекаваліся з яго шчырага імкнення надрукаваць кнігу, яму давялося выпусціць толькі пісанні святых Матфея, Марка i пачатак з Евангелля Лукі. Выданнем Евангелля Цяпінскі ставіў за мэту не толькі спрыяць рэлігійнаму выхаванню, але ўзняць асвету i нацыянальную самасвядомасць беларускага народа.