Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Казакова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
91.42 Кб
Скачать

37 Пытанне: Францыск Скарына. Віленскі перыяд творчасці

Каля 1522г. Скарына вярнуўся ў Вільню, заснаваў першую на тэрыторыі Беларусі друкарню, у якой выпусціў яшчэ 2 кнігі. Гэта былі “Малая падарожная кніжка” (1522г.) і “Апостал” (1525г.). “Малая падарожная кніжка” – зборнік не толькі рэлігійных, але і свецкіх твораў, была разлічана як на духавенства, так і на простых людзей (эзартычныя і экзартычныя адпаведна). У кнізе пададзены парадак царкоўных абрадаў на усе дні тыдня, царкоўны каляндар, падрабязныя звесткі па астраноміі. Гэтай кніжкай карысталіся купцы, службовыя асобы, воіны – усе, каму прыходзілася вандраваць. “Апостал” – адзіная кніга без ілюстрацый, якая была выдадзена на царкоўнаславянскай мове ў старабеларускай рэдакцыі. Скарына імкнуўся наблізіць царкоўнаславянскую мову да звычайнай гутарковай. “Апостал” прызначаўся для хатняга чытання. Гэта апошняя кніга надрукаваная Скарынам.

38 Пытанне: Францыск Скарына – паэт

Беларускі першадрукар выявіў сябе як майстар паэтычнага слова. У прадмовах да кніг «Іоў», «Зыход» і «Эсфір» змешчаны некалькі цікавых рыфмваных радкоў, якія не страцілі свайго мастацкага і духоўна-маральнага значэння да нашага часу. Першы паэтычны твор Ф. Скарыны — вершаванае чатырохрадкоўе на тытуле кнігі «Іоў» (1517). У вершаванай форме паэт сцісла, але надзвычай дакладна сфармуляваў прызначэнне свайго выдання. Другі вершаваны твор Ф. Скарыны «Веруй у Бога адзінага» змешчаны ў прадмове да кнігі «Зыход» (каля 1519). Верш напісаны ў адпаведнасці з логікай біблейных «Дзесяці запаведзяў Майсея», але даступнай для беларускага чытача мовай. Трэці верш Ф. Скарыны змешчаны ў канцы прадмовы да кнігі «Эсфір» (1519). Паводле зместу чатырохрадкоўе — гэта апрацоўка старажытнага мудраслоўя, у якім гучыць заклік да чалавека пазбягаць злых учынкаў. Такім чынам, першыя паэтычныя творы Ф. Скарыны — гэта няроўнаскладовыя, дасілабічныя вершы, у якіх сустракаецца ізасілабізм — роўнаскладовасць у межах вершаванага перыяду. Метрыка вершаў Ф. Скарыны цалкам адпавядае моўна-фанетычным асаблівасцям беларускай мовы. Яны напісаны паводле прынцыпаў танічнай і сілаба-танічнай моўных сістэм. Паэтычны талент Ф. Скарыны выявіўся на ніве гімнаграфіі — духоўных вершаў у гонар Бога, Маці Божай, святых, якія ён апублікаваў у «Малой падарожнай кніжыцы». У «Малой падарожнай кніжыцы» сярод мноства духоўных песняспеваў ёсць два акафісты, якія ўтрымліваюць імянныя акравершы Ф. Скарыны, што сведчаць пра гімнаграфічныя здольнасці паэта. Так, «Акафіст Ісусу» змяшчае акраверш: «Делал доктор Скорннич Францыскус». «Акафіст Іаану Прадцечу» — арыгінальны паэтычны твор, які ўтрымліваў акраверш: «Писал доктор Скорыич Францыскус». Ён напісаны паводле ўзораў візантыйскіх гімнаў.

39 Пытанне: Эпоха Рэфармацыі на Беларусі, яе прадстаўнікі

Рэфармацыя – гэта шырокі сацыяльны і рэлігійны рух у еўрапейскіх краінах, які набыў асаблівы размах у XVI ст. Ён узнік як пратэст супраць каталіцкай царквы і яе ролі ў грамадстве. Рэфармацыя як моцны грамадскі рух за аднаўленне рэлігійна-царкоўнага і сацыяльна-культурнага жыцця народаў Еўропы – заканамерны вынік Адраджэння. Прадстаўнікі: Сымон Будны, Ян Намыслоўскі, Васіль Цяпінскі. У заснаванай Будным Нясвіжскай друкарні выйшлі напісаныя па-беларуску ягоныя кнігі «Катэхізіс» і «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». Прадаўжальнікам гуманістычнай традыцыі Сымона Буднага быў Васіль Цяпінскі. У сваёй друкарні ў маёнтку Цяпіна на Полаччыне ён выдаў беларускі пераклад Евангелля, у прадмове да якога бараніў родную мову, гісторыю і звычаі народа. Асноўнай мэтаю чалавечага жыцця Цяпінскі лічыў служэнне радзіме. Ян Ліцыній Намыслоўскі надрукаваў у Лоску рэфармацкі падручнік «Зброя вучэння Арыстоцеля» і зборнік вершаваных маральна-павучальных выказванняў «Сентэнцыі, неабходныя ў грамадскім жыцці», які быў напісаны па-лацінску, па-польску і па-нямецку і стаў першым у Вялікім Княстве падручнікам замежных моў. Рэфармацыя ў Еўропе і ў Вялікім Княстве змянілася перыядам Контррэфармацыі.