Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Казакова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
91.42 Кб
Скачать

34 Пытанне: Гераічная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ў “Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай”

35 Пытанне: “Хроніка Быхаўца” : белетрызацыя ў помніку агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання

“Хроніку Быхаўца” ўпершыню адкрыў і апублікаваў Т. Нарбут. Хоць “Хроніка Быхаўца” знешне ўяўляе сабою гістарычную аповесць, створаную адным пісьменнікам-храністам, на самай справе яна – летапісны звод, складзены з некалькіх частак, якія ўзніклі ў розных месцах і ў розны час і, такім чынам, належыць некалькім аўтарам. Першая частка гэтага летапіснага зводу – легендарная гісторыя Літвы ад Палемона да Гедыміна. Арганічным працягам легендарнай гісторыі, якая канчаецца паэтычным апавяданнем пра заснаванне Гедымінам Вільні, служаць у “Хроніцы Быхаўца” “Летапіс вялікіх князеў літоўскіх” і іншыя творы і запісы па гісторыі Вялікага княства Літоўскага, што ўваходзяць у Беларуска-літоўскі летапіс 1446г. У заключнай частцы гэтай Хронікі змешчаны цалкам арыгінальныя гістарычныя апавяданні і запісы, якія не сустракаюцца ў іншых летапісных зводах. Узнікненне “Хронікі Быхаўца” звязана са Случчынай. Дэталёва апісаны некаторыя гістарычныя падзеі канца XV – пачатку XVI ст., што адбываліся ў Слуцку і яго ваколіцах, і пададзены дакументальна дакладныя, але эмацыянальна афарбаваныя звесткі. Паводле сваей структуры “Хроніка Быхаўца” ўяўляе своеасаблівы звод гістарычных аповесцяў і апавяданняў, чым істотна адрозніваецца ад традыцыйных старажытнарускіх летапісаў, што складаюцца пераважна з асобных пагадовых запісаў. Толькі пад канец Хроніка некалькі нагадвае звычайны летапіс: тэкст падзелены на датаваныя артыкулы і выклад гістарычных падзей набывае летапісную форму. У цэлым жа “Хроніка Быхаўца” даволі цэльны твор, што дасягаецца не толькі адзінствам агульнай тэмы, але і звязным характарм выкладу, умельствам беларускіх храністаў захоўваць сувязь паміж асобнымі часткамі тэксту, рознымі элементамі апавядання. Апрача традыцыйных, летапісных (“того ж лета”, “той же зимы») ужываюцца самыя розныя выразы і спалучэнні слоў, якія дапамагаюць чытачу не адрывацца ад тэмы папярэдняй гаворкі, трымаць з ею пастаянную сувязь і злучаюць усе апавяданне і усе падзеі ў суцэльны паслядоўны храналагічна-прасторавы ланцуг: “и в тые лета”, “и в тот час”, “в тое время”, “и затым”, “потом же”, “он же”, “и пришедши”. Асноўнай адзінкай тэксту з’яўляецца не пагадовы артыкул, а асобны сюжэт, апавяданне пра падзею ці героя. Усе гэта разам узятае надае дакументальнаму апавяданню большую цэльнасць і літіратурнасць і набліжае яго да твораў гістарычнай белетрыстыкі.

36 Пытанне: Францыск Скарына. Пражскі перыяд творчасці

Першую друкарню Скарына адкрыў у Празе. 6 жніўня 1517 г. – Скарына ў Празе выдаў першую кнігу “Псалтыр”. Яна лічылася першым букваром. У 1517 г. выходзіць яшчэ адна кніга “Ісус Сірахаў”, у якой Скарына змяшчае свой гравюрны партрэт, у якім параўноўвае сябе з Богам. Да 1520 г. ён надрукаваў у Празе яшчэ 22 кнігі Бібліі на тагачаснай беларускай мове. Сярод іх “Кніга святога Іова”, “Пасланні святога апостала”. Гэтыя кнігі вучылі адрозніваць праўду ад хлусні. Кнігі Ісуса Навіна змяшчалі звесткі па астраноміі, расказвалі аб стварэнні сонца, зорак, месяца, давалі магчымасць засвоіць навуку геаметрыю. У святым “Евангеллі” Мацвея апавядалася пра ўзнікненне новай зоркі ў час нараджэння Спаса нашага Ісуса Хрыста. Кнігі “ Ісус Сірахаў” і “Прытчы Саламонавы” вучылі мудрасці і добрым норавам. Перакладаючы біблейскія кнігі, Скарына хацеў дапамагчы простым людзям пазнаць розныя навукі. Кожную з кніг Скарына суправаджаў прадмовай і пасляслоўем.