
- •Адказы па гісторыі беларускай літаратуры XI – XV ст.
- •1 Пытанне: Перыядызацыя старабеларускай літаратуры
- •2 Пытанне: Спецыфічныя асаблівасці старабеларускай літаратуры
- •Сувязь з фальклорам;
- •3 Пытанне: Асноўныя этапы вывучэння старабеларускай літаратуры
- •4 Пытанне: Характарыстыка перакладной літаратуры
- •5 Пытанне: Біблія як помнік сусветнай літаратуры
- •6 Пытанне: Праблематыка і стылёвыя асаблівасці “Аповесці мінулых гадоў”
- •7 Пытанне: Падзеі полацкай гісторыі ў “Аповесці мінулых гадоў”
- •8 Пытанне: Мастацкія асаблівасці “Жыція Ефрасінні Полацкай”
- •9 Пытанне: Праблематыка і мастацкая спецыфіка “Аповесці пра Меркурыя Смаленскага”
- •10 Пытанне: Вобраз хрысціянскага героя ў “Жыціі Аўраамія Смаленскага”
- •11 Пытанне: Жыццёвы шлях і творчая спадчына Кірыла Тураўскага
- •12 Пытанне: Прамоўніцкае майстэрства Кірыла Тураўскага (Слова на Антыпасху)
- •13 Пытанне: Прамоўніцкае майстэрства Кірыла Тураўскага (Слова на сабор 318 святых айцоў)
- •14 Пытанне: Ідэйная накіраванасць і мастацкая спецыфіка “Прытча пра душу і цела” Кірыла Тураўскага
- •15 Пытанне: Мастацкі феномен “Слова пра паход Ігара”
- •16 Пытанне: “Слова пра паход Ігара” ў беларускім літаратуразнаўстве
- •17 Пытанне: “Слова пра паход Ігара” ў перакладах Янкі Купалы
- •18 Пытанне: “Пасланне да Фамы прасвітэра” Клімента Смаляціча: мастацкая вобразнасць, прыёмы палемікі
- •19 Пытанне: Мастацкія асаблівасці “Хаджэння ў Царград і Ерусалім” Ігнація Смаляніна
- •20 Пытанне: Жыццёвы шлях і творчая спадчына Грыгорыя Цамблака
- •21 Пытанне: “ Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” як помнік літаратуры
- •22 Пытанне: Вобразы князёў у “Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх”
- •23 Пытанне: Структура і ідэйны змест Беларуска-літоўскага летапісу 1446 года
- •24 Пытанне: Адлюстраванне барацьбы з іншаземнымі захопнікамі ў Беларуска-літоўскім летапісе 1446 года
- •25 Пытанне: Жанрава-стылёвыя асаблівасці “Пахвалы Вітаўту”
- •26 Пытанне: Адраджэнне на Беларусі, яго прадстаўнікі
- •27 Пытанне: Роля і месца лацінамоўнай паэзіі ў старажытнай культуры Беларусі
- •28 Пытанне: Творчасць Яна Вісліцкага. “Пруская вайна” як помнік гераічнага эпасу ў Беларусі ў першай палове 16 ст.
- •29 Пытанне: Перадгісторыя і гісторыя Грунвальдскай бітвы ў “Прускай вайне” Яна Вісліцкага
- •30 Пытанне: Мікалай Гусоўскі. Рымскі перыяд творчасці
- •31 Пытанне: “Песня пра зубра” – элегічная паэма Мікалая Гусоўскага
- •32 Пытанне: Вобразы-сімвалы ў паэме “Песня пра зубра” Мікалая Гусоўскага
- •33 Пытанне: “Хроніка Літоўская і Жамойцкая”: новая дынастычная канцэпцыя паходжання вялікіх князёў Літоўскіх; легенды і паданні
- •34 Пытанне: Гераічная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ў “Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай”
- •35 Пытанне: “Хроніка Быхаўца” : белетрызацыя ў помніку агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання
- •36 Пытанне: Францыск Скарына. Пражскі перыяд творчасці
- •37 Пытанне: Францыск Скарына. Віленскі перыяд творчасці
- •38 Пытанне: Францыск Скарына – паэт
- •39 Пытанне: Эпоха Рэфармацыі на Беларусі, яе прадстаўнікі
- •40 Пытанне: Творчасць Сымона Буднага
- •41 Пытанне: Гуманістычна-асветніцкая накіраванасць прысвячэння і прадмовы да “Катэхізіса” Сымона Буднага
- •42 Пытанне: Васіль Цяпінскі: прадмова да “Евангелля”
- •43 Пытанне: Контррэфармацыя і Контрправаслаўе на Беларусі, прадстаўнікі
- •44 Пытанне: Творчасць Мялеція Сматрыцкага
- •45 Пытанне: “Трэнас” Мялеція Сматрыцкага як помнік Барока
- •46 Пытанне: “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча” – помнікі пісьмовай смехавой культуры Беларусі
- •47 Пытанне: Мемуарыстыка эпохі Барока ў беларускай літаратуры. “Успаміны” Фёдара Еўлашоўскага
- •48 Пытанне: Творчасць Афанасія Філіповіча
- •49 Пытанне: Сімяон Полацкі. Беларускі перыяд творчасці
- •50 Пытанне: Сімяон Полацкі. Маскоўскі перыд творчасці
28 Пытанне: Творчасць Яна Вісліцкага. “Пруская вайна” як помнік гераічнага эпасу ў Беларусі ў першай палове 16 ст.
У 1516 г. Ян Вісліцкі у Кракаве выдаў новалацінскую паэму “Пруская вайна” ( пра год выдання напісана ўжо ў загалоўку), прысвечаную перамозе над Тэўтонскім ордэнам ля Грунвальда. Паэмы двойчы перавыдавалася ў Польшчы ў 1887 і 1933 гг. Поўны пераклад гэтай паэмы на беларускую мову ўпершыню ажыцявіла Ж. Некрашэвіч. Польскія вучоныя XIX ст. ў большасці сваей дакаралі Яна Вісліцкага за тое, што ен дрэнна апісаў Грунвальдскую бітву ў сваей паэме. Гераічная паэма (эпапея) абавязкова пісалася на класічных мовах, складалася “гераічным” памерам – гекзаметрам, на пачатку гераічнай паэмы фармуляваўся так званы аргумент усей паэмы – кароткі выклад. Ва уступнай частцы гераічнай паэмы абавязкова прысутнічаў зварот да боства (інвакацыя). Першая частка – паэтычная прэлюдыя, экспазіцыя да гераічнага эпасу, умоўна малітоўны зварот да алімпійскіх багоў і музы эпічнай паэзіі Каліопы. Другая частка прысвечана гісторыі заваявання крыжакамі прусаў, апісанню агрэсіўнай палітыкі нямецкага Ордэна да сваіх суседзяў, падрыхтоўцы і ходу самой Грунвальдскай бітвы, якая скончылася перамогай аб’яднаных сіл саюзнікаў пад кіраўніцтвам Ягайлы і вялікага князя Вітаўта. У якасці гістарычных крыніцаў паэт выкарыстоўваў “Гісторыю Польшчы” Яна Длугаша, лісты караля Ягайлы, народныя легенды і гістарычныя паданні. Трэцяя частка паэмы “Пруская вайна” прысвечана шлюбу Ягайлы, які не меў дынастычнага наступніка ад папярэдніх шлюбаў, з беларускай князеўнай Соф’яй Гальшанскай.
29 Пытанне: Перадгісторыя і гісторыя Грунвальдскай бітвы ў “Прускай вайне” Яна Вісліцкага
У першым радку “Прускай вайны” Ян Вісліцкі піша пра “слаўную чутку”, якая дайшла да часоў паэта, і распавядала яна пра векапомнаю перамогу пад Грунвальдам. Чутка узвялічыла подзвігі караля Ягайлы – дзеда Жыгімонта. Да тэмы Грунвальдскай бітвы Ян Вісліцкі падыходзіць праз самую вядомую падзею антычнасці – Траянскую вайну. Грунвальдскую бітву супастаўляе з Траянскай вайной, а потым дадае свой уласны каментар ад 1-ай асобы.
30 Пытанне: Мікалай Гусоўскі. Рымскі перыяд творчасці
Рымскі перыяд жыцця і творчасці амаль самы вядомы з усіх этапаў яго біяграфіі. Невядома дакладна, калі Гусоўскі апынуўся ў Рыме. Паэт мог быць выкліканы туды Эразмам Целкам. Але думаецца, што Гусоўскі прыбыў у Рым раней 1521г. і прабыў там не адзін год, прынамсі да восені 1522г., калі памер яго мецэнат Эразм Вітэліус. Асноўная мэта прыезду: стварэнее шырокай кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў супраць Турцыі і Крымскага ханства, якія пагражалі бяспецы ўсей Еўропы. У 1522г. Рым і іншыя мясціны Італіі апанавала чума. Нейкі грэк Спартанус паводле паганскага рытуалу ўзяўся выбывіць рымлянаў ад заразы, ахвяраваўшы чорнага быка. Хрысціянская набожнасць Гусоўскага была абражаная гэтым учынкам, з нагоды чаго ен напісаў верш “На ахвярапрынашэнне чорнага быка ў Рыме”. Пачуцці, выкліканыя падзеямі часоў чумы, знайшлі водгук яшчэ ў трох творах Гусоўскага: “Малітва да святой Ганны”, “Чутка, якая нечакана ўзнікла ў касцеле сан Ларэнца ін Дамаза”, “Да святога Себасцяна”. Эпідэмія закранула і жыцце самога паэта: 22 верасня 1522г. памер яго мецэнат Эразм Целак. Аддаючы даніну памяці гэтаму чалавеку, Гусоўскі ўшанаваў яго, змясціўшы на надмагіллі нябожчыка сваю вершаваную эпітафію.