
- •Адказы па гісторыі беларускай літаратуры XI – XV ст.
- •1 Пытанне: Перыядызацыя старабеларускай літаратуры
- •2 Пытанне: Спецыфічныя асаблівасці старабеларускай літаратуры
- •Сувязь з фальклорам;
- •3 Пытанне: Асноўныя этапы вывучэння старабеларускай літаратуры
- •4 Пытанне: Характарыстыка перакладной літаратуры
- •5 Пытанне: Біблія як помнік сусветнай літаратуры
- •6 Пытанне: Праблематыка і стылёвыя асаблівасці “Аповесці мінулых гадоў”
- •7 Пытанне: Падзеі полацкай гісторыі ў “Аповесці мінулых гадоў”
- •8 Пытанне: Мастацкія асаблівасці “Жыція Ефрасінні Полацкай”
- •9 Пытанне: Праблематыка і мастацкая спецыфіка “Аповесці пра Меркурыя Смаленскага”
- •10 Пытанне: Вобраз хрысціянскага героя ў “Жыціі Аўраамія Смаленскага”
- •11 Пытанне: Жыццёвы шлях і творчая спадчына Кірыла Тураўскага
- •12 Пытанне: Прамоўніцкае майстэрства Кірыла Тураўскага (Слова на Антыпасху)
- •13 Пытанне: Прамоўніцкае майстэрства Кірыла Тураўскага (Слова на сабор 318 святых айцоў)
- •14 Пытанне: Ідэйная накіраванасць і мастацкая спецыфіка “Прытча пра душу і цела” Кірыла Тураўскага
- •15 Пытанне: Мастацкі феномен “Слова пра паход Ігара”
- •16 Пытанне: “Слова пра паход Ігара” ў беларускім літаратуразнаўстве
- •17 Пытанне: “Слова пра паход Ігара” ў перакладах Янкі Купалы
- •18 Пытанне: “Пасланне да Фамы прасвітэра” Клімента Смаляціча: мастацкая вобразнасць, прыёмы палемікі
- •19 Пытанне: Мастацкія асаблівасці “Хаджэння ў Царград і Ерусалім” Ігнація Смаляніна
- •20 Пытанне: Жыццёвы шлях і творчая спадчына Грыгорыя Цамблака
- •21 Пытанне: “ Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” як помнік літаратуры
- •22 Пытанне: Вобразы князёў у “Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх”
- •23 Пытанне: Структура і ідэйны змест Беларуска-літоўскага летапісу 1446 года
- •24 Пытанне: Адлюстраванне барацьбы з іншаземнымі захопнікамі ў Беларуска-літоўскім летапісе 1446 года
- •25 Пытанне: Жанрава-стылёвыя асаблівасці “Пахвалы Вітаўту”
- •26 Пытанне: Адраджэнне на Беларусі, яго прадстаўнікі
- •27 Пытанне: Роля і месца лацінамоўнай паэзіі ў старажытнай культуры Беларусі
- •28 Пытанне: Творчасць Яна Вісліцкага. “Пруская вайна” як помнік гераічнага эпасу ў Беларусі ў першай палове 16 ст.
- •29 Пытанне: Перадгісторыя і гісторыя Грунвальдскай бітвы ў “Прускай вайне” Яна Вісліцкага
- •30 Пытанне: Мікалай Гусоўскі. Рымскі перыяд творчасці
- •31 Пытанне: “Песня пра зубра” – элегічная паэма Мікалая Гусоўскага
- •32 Пытанне: Вобразы-сімвалы ў паэме “Песня пра зубра” Мікалая Гусоўскага
- •33 Пытанне: “Хроніка Літоўская і Жамойцкая”: новая дынастычная канцэпцыя паходжання вялікіх князёў Літоўскіх; легенды і паданні
- •34 Пытанне: Гераічная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ў “Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай”
- •35 Пытанне: “Хроніка Быхаўца” : белетрызацыя ў помніку агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання
- •36 Пытанне: Францыск Скарына. Пражскі перыяд творчасці
- •37 Пытанне: Францыск Скарына. Віленскі перыяд творчасці
- •38 Пытанне: Францыск Скарына – паэт
- •39 Пытанне: Эпоха Рэфармацыі на Беларусі, яе прадстаўнікі
- •40 Пытанне: Творчасць Сымона Буднага
- •41 Пытанне: Гуманістычна-асветніцкая накіраванасць прысвячэння і прадмовы да “Катэхізіса” Сымона Буднага
- •42 Пытанне: Васіль Цяпінскі: прадмова да “Евангелля”
- •43 Пытанне: Контррэфармацыя і Контрправаслаўе на Беларусі, прадстаўнікі
- •44 Пытанне: Творчасць Мялеція Сматрыцкага
- •45 Пытанне: “Трэнас” Мялеція Сматрыцкага як помнік Барока
- •46 Пытанне: “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча” – помнікі пісьмовай смехавой культуры Беларусі
- •47 Пытанне: Мемуарыстыка эпохі Барока ў беларускай літаратуры. “Успаміны” Фёдара Еўлашоўскага
- •48 Пытанне: Творчасць Афанасія Філіповіча
- •49 Пытанне: Сімяон Полацкі. Беларускі перыяд творчасці
- •50 Пытанне: Сімяон Полацкі. Маскоўскі перыд творчасці
26 Пытанне: Адраджэнне на Беларусі, яго прадстаўнікі
Эпоха гуманістычнага Адраджэння, альбо Рэнесансу – гэта перыяд росквіту ВКЛ, Літоўка-Беларускай дзяржавы, дасканалага пісанага права, грамадскага і дзяржаўнага, развіцця старабеларускай мовы, самабытнай культуры, узнікнення кнігадрукарства, станаўлення свецкіх відаў мастацтва. XVI ст. называюць “залатым векам”. Эпоха Рэнесансу не была спакойна-гарманічным перыядам. Найменне “залатога веку” яна атрымала таму, што беларуская мова і беларуская культурная традыцыя мелі спрыяльныя ўмовы для развіцця і духоўна ядналі грамадства. Адкрыцце і пашырэнне кнігадрукавання садзейнічала дэмакратызацыі культуры і ўсяго грамадскага жыцця, пераадольвалася манаполія царквы і духоўнага саслоўя ў сферах навукі, асветы, літаратуры, нават тэалогіі. У Беларусі ў XVI ст. узніклі свецкая паэзія і мастацкая проза на роднай мове,а філасофская і грамадска-палітычная думка толькі часткова выдзелілася са свайго сярэднявечнага тэалагічнага ўлоння, бо арыентавалася на Біблію як абсалютны крытэрый доказнасці. Гуманісты эпохі Рэнесансу моцна паспрыялі станаўленню нацыянальнай самасвядомасці, павышэнню сацыяльнага статуса роднай мовы да ўзроўню мовы літаратурнай, рэлігійнай і навукова-асветніцекай. Пачынальнікам эпохі Адраджэння лічыцца Ф. Скарына. Беларускі асветнік і першадрукар не цураўся прафесійнай і нацыянальнай годнасці. У гістарычным плане рэнесансавая культура Беларусі падзяляецца на два этапы: ранні Рэнесанс (першая палова XVI ст.) і позні Рэнесанс, які прыпадае на другую палову XVI – пачатак XVII ст. На першым этапе рэнесансавая культура грунтавалася на веры ў рэальнасць гармоніі паміж саслоўямі, народамі, хрысціянскімі веравызнаннямі, грамадствам і асобай, чалаавекам і дзяржавай. Позні Рэнесанс зазнаў страту гэтых ідэалаў і, як вынік, – ідэалагічную, рэлігійную, літаратурна-публіцыстычную барацьбу розных рэлігійных, этнічных, літіратурных груповак і плыняў за сцверджанне сваіх спецыфічных каштоўнасцяў. Першая плынь(этап) характарызуецца хрысціянскім універсалізмам і патрыятызмам. У гэтым кірунку тварылі Ф. Скарына, ягоныя сучаснікі новалацінскія паэты Мікола Гусоўскі і Ян Вісліцкі, ствараўся Статут ВКЛ 1529 г., на беларускай мове развівалася хрысціянскае асветніцтва правасланай, каталіцкай і на першым этапе пратэстанцкай арыентацыі. На другім этапе спачатку дамінавалі дзеячы рэфармацыйнага руху. На ўсіх этапах свайго развіцця рэнесансавая літаратура захавала характэрную для эпохі Адраджэння структуру – адзінства тэалогіі і сацыялогіі, этычных і эстэтычных каштоўнасцяў, практычнай і тэарэтычнай паэтыкі. Гуманісты эпохі Рэнесансу здолелі паяднаць хрысціянскую і язычніцкую эстэтыку. Праблема красы ў іх творчасці заняла важнае месца. Рэнесансавая філасофія толькі фрагментарна закранула праблемы тэарэтычнай эстэтыкі. Асноўнай формай развіцця эстэтычнай думкі заставаліся паэтыка, рыторыка, мастацтвазнаўства, літаратурная крытыка.
27 Пытанне: Роля і месца лацінамоўнай паэзіі ў старажытнай культуры Беларусі
Лацінамоўная паэзія Беларусі першай паловы XVI ст. – вершы і паэмы Яна Вісліцкага і Міколы Гусоўскага – за апошнія дзесяцігоддзі трывала замацавалася ў кантэксце беларускай культуры дзякуючы шматлікім даследаванням і перакладам. Значна менш даследавана лацінамоўная паэзія беларусі другой паловы XVI ст.: творы Яна Мылія, Сымона Буднага, Пятра Раізія, Бенедыкта Гіяцынта. Большая частка напісаных прыезджымі аўтарамі ў ВКЛ паэтычных твораў звязана з Літвой і Беларуссю. У 50 – 60-я гады XVI ст. развіцце лацінамоўнай паэзіі ў ВКЛ звязана найперш з творчасцю Пятра Раізія. Займаўся паэтычнай творчасцю, складаючы рафінаваныя панегірычныя вершы з нагоды важнейшых урачыстасцяў на каралеўскім двары, як радасных, так і жалобных. У Кракаве П. Раізій напісаў некалькі паэтычных твораў, прысвечаных беларуска-літоўскім магнатам, у тым ліку выдатную “ Эпіталаму на шлюб Мікалая Радзівіла з Альжбетай Шыдлоўскай”. Тры вершаваныя творы ў Вільні: “Паэму ў суцяшэнне слаўнага Жыгімонта Аўгуста, караля сармацкага”, у якой суцяшае караля з прычыны смерці ў 1551 г. каралевы Барбары з Радзівілаў, паэму “Да польскай шляхты: песня пра каралеўскі шлюб”, у якой заклікае польскіх і беларуска-літоўскіх вяльмож пераканаць караля ажаніцца зноў, эпіталаму “ Пра шыкоўны шлюб жыгімонта Аўгуста і Кацярыны”, у якой з радасцю ўслаўляе шлюб Жыгімонта Аўгуста з Кацярынай Габсбургскай. Два гераічных вершаў паэта, прысвечаныя подзвігам у Інфляянцкай вайне Мікалая Радзівіла Рудога, Рыгора Хадкевіча, Рамана Сангушкі. Палітычная паэзія – “За унію”, “Пра саюз народаў Літвы і Польшчы”. Яго творчасць падзяляецца на творы афіцыйныя (для друку) і неафіцыйныя (для сябе). Яшчэ адным вандроўным паэтам-гуманістам, які ў 60-х гадах апынуўся ў ВКЛ, быў Ян Мылій. Запрашэнні Рыгора Хадкевіча ў Вільню, каб займацца навучаннем дзяцей магната. Педагагічную дзейнасць нямецкі гуманіст спалучае з паэтычнай творчасцю: піша эпініцыі, эпіталамы і эпітафіі, складае нават цэлую кніжачку на гербы літоўскай і польскай шляхты. Самым значным творчым дасягненнем віленскага перыяду пра Інфлянцкую вайну – “Перамога над Масквою, здабытая з дапамогай славутага ўладара Рыгора Хадкевіча”. Да героіка-эпічнай паэмы набліжаецца ода Я. Мылія, прысвечаная Філону Кміту-Чарнабыльскаму. Паэма “Пенегірык на ўзяяцце Полацка…” Базылі Гіяцынта. Акрамя “Панегірыка…” у кнізе змешчаны шэраг эпіграм у гонар Стэфана Баторыя.