Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Казакова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
91.42 Кб
Скачать

21 Пытанне: “ Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” як помнік літаратуры

Беларуска-літоўскія летапісы напісаны з агульнадзяржаўнай пазіцыі. У іх адлюстравана гісторыя беларускага народа перыяду ВКЛ. Беларуска-літоўскія летапісы складзены ў XV – XVI ст.: Летапісец вялікіх князёў літоўскіх, беларуска-літоўскі летапіс 1446 года, хроніка Літоўская і Жамойцкая.

Летапісец складзены ў першай чвэрці XV ст. – гэта першы літаратурны помнік. Складаецца з двух частак: летапісец і аповесць пра Падолле.

Першая частка складзена ў асяроддзі Вітаўта, а другая прыпісваецца епіскапу Герасіму.

Пачынаецца Летапісец з княжання Гедыміна. Увага яго сынам Кейстуту і Альгерду. Асноўная ўвага на Ягайлу і Вітаўта. Паказана складаная палітычная сітуацыя ў дзяржаве праз дыялогі.

Адсутнічае пагадовы запіс. У другой частцы ўчынкі князёў паказаны з хрысціянскіх пазіцый.

Да асноўнай часкі далучана аповесць пра Падолле, каб абгрунтаваць пра ВКЛ на Падолле. Паслужыў асноваў для іншых летапісных зводаў.

22 Пытанне: Вобразы князёў у “Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх”

Вітаўт — адзін з найвялікшых князёў. Менавіта пры вялікім князю Вітаўту, які правіў і жыў у 1350—1430 гадах, Беларусь стала найбуйнейшай еўрапейскай дзяржавай. Пры княжанні Вітаўта Вялікае княства Літоўскае дасягнула найбольшых граніц і вяло адносна незалежную палітыку. Бацька Вітаўта Кейстут кіраваў Вялікім княствам разам з братам Альгердам. Перад смерцю Альгерд прызначыў сваім пераемнікам сына Ягайлу. Але ўзаемаразуменне, якое было ў Кейстута з братам, не ўзнікла ў яго з пляменнікам. Ягайла наблізіў да сябе авантурыста Вайдылу, які стаў усяляк падбухторваць маладога вялікага князя супраць дзядзькі. Урэшце, дайшло да таго, што Ягайла звярнуўся да крыжаносцаў з просьбай дапамагчы яму пазбавіць Кейстута ўлады. Кейстут, даведаўшыся пра змову, хутка сабраў войска і разам з Вітаўтам павёў яго супраць Ягайлы. Момант нечаканасці спрацаваў на іх карысць. Уся сям’я Ягайлы, ён сам, а таксама Вайдыла трапілі ў палон. Не жадаючы крыві сваіх родзічаў, Кейстут і Вітаўт пакаралі смерцю толькі Вайдылу, а з іншых патрабавалі клятвы, што яны больш не будуць шкодзіць ім, і адпусцілі з мірам. Аднак Ягайла неўзабаве парушыў клятву. У самы непадыходзячы для Кейстута момант пляменнік разам з крыжаносцамі выступіў супраць яго. Кейстут і Вітаўт хацелі дамовіцца з Ягайлам дабром, каб не губіць ва ўсобіцы лепшых воінаў Вялікага княства Літоўскага. Яны з’явіліся бяззбройнымі ў лагер Ягайлы на перамовы. Там іх па-здрадніцку схапілі. Бацька і сын адразу ж былі разлучаны. Сівога Кейстута зачынілі ў Крэўскім замку, а Вітаўта кінулі ў вязніцу Віленскага замка. Гэта адбылося ў жніўні 1382 года. За час княжання Альгерда тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага павялічылася ўдвая і яно зрабілася найбольшай і наймагутнейшай дзяржавай сярэднявечнае Еўропы. Альгерд быў не толькі выдатным вайскаводам, але і мудрым дзяржаўным дзеячом, меў вылучныя дыпляматычныя здольнасьці, набыў славу выдатнага будаўніка дзяржавы, які дбаў не толькі пра яе моц, але і пра росквіт. У летапісе Паўночна-Ўсходняй Русі так характарызавалі высокія маральныя якасьці і здаровы лад жыцьця Альгерда.