Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Казакова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
91.42 Кб
Скачать

20 Пытанне: Жыццёвы шлях і творчая спадчына Грыгорыя Цамблака

(1364 – 1419) Паходзіў з абалгаранага валашскага баярскага роду. Адукацыю атрымаў у Тырнаўскім манастыры св. Тройцы пад кіраўніцтвам патрыярха Еўфімія, а таксама ў Канстанцінопалі, дзе займаўся перапіскай і перакладам на царкоўнаславянскую мову агіяграфічных твораў. Светапогляд Г. Цамблака сфарміраваўся пад уплывам візантыйскай культуры. Падчас турэцкай агрэсіі на Балканы, у 1394 г. пакінуў Балгарыю, каля 1400 г. прыняў манаства і ўступіў у манастыр пад імем Рыгора. Займаўся прапаведніцкай дзейнасцю ў манастырах Візантыі, некаторы час быў ігуменам Дзечанскага манастыра ў Сербіі, прэсвітэрам у Сучаве ў Малдавіі. У 1406 г. быў праездам у ВКЛ, падчас паездкі да свайго дзядзькі — мітрапаліта ўсяе Русі Кіпрыяна, але на Нёмане атрымаў вестку пра яго смерць, на некаторы час затрымаўся ў ВКЛ, пазнаёміўся з вял.кн. Вітаўтам. Зноў Р. Цамблак з'явіўся ў ВКЛ ў 1410-х. Вітаўт, працягваючы альгердаву палітыку стварэння асобнай ад Масквы праваслаўнай Кіеўскай мітраполіі, прапанаваў сабору праваслаўных епіскапаў ВКЛ вылучыць кандыдатуру Р. Цамблака на кіеўскі мітрапалічы сталец. Для пасвячэння Р. Цамблак паехаў у Канстанцінопаль, але не меў поспеху. Не мелі поспеху і два вітаўтавых пасольства ў Канстанцінопаль, як і за альгердавым часам, спроба стварэння асобнай мітраполіі сустрэла моцны супраціў Масквы. Тымчасова Кіеўская мітраполія яшчэ захоўвала адзінства і мітрапаліт Фоцій не хацеў зракацца ўлады над Кіевам і Галічам, пастаўленне ў Кіеў асобнага «літоўскага» кіеўскага мітрапаліта прывяло да канфлікту паміж ВКЛ і ВКМ.Нягледзячы на анафемы канстанцінопальскага патрыярха і мітрапаліта Фоція, царкоўны сабор у Навагрудку (15.11.1415), дзе прысутнічаў увесь праваслаўны епіскапат ВКЛ і Польшчы, пасвяціў Р. Цамблака ў мітрапаліты кіеўскія. Гэтае рашэнне сабор тлумачыў тым, што Фоцій не клапоціцца пра стан Кіеўскай мітраполіі, а таксама царкоўнымі канонамі. Абвінавачванні, што выбары Р. Цамблака адбыліся пад ціскам Вітаўта на епіскапаў, паводле меркавання К. Хадыніцкага, абапіраюцца на пазнейшыя сведчанні тэндэнцыйнага Ніканаўскага летапісу, аўтар якога хацеў паказаць нелігітымнасць абрання Р. Цамблака. Па нагавору Фоція канстанцінопальскі патрыярх наклаў праклён на Р. Цамблака і разам з візантыйскім імператарам звярнуўся да Вітаўта, каб той прызнаваў духоўную ўладу выключна Фоція.Увесну 1416 г., калі Кіеў быў абложаны татарамі Едзігея, Р. Цамблак перанёс кафедру ў Вільню да Багародзіцкай царквы, а рэзідэнцыяй зрабіў Навагрудак. Не атрымаўшы пастаўлення ад Канстанцінопаля, Вітаўт, гледзячы на ўнійныя тэндэнцыі, паслаў Р. Цамблака на 16-ы Сусветны сабор, які праходзіў 5.11.1414 — 22.4.1418 г. у Канстанцы. Р. Цамблак 19.2.1418 г. урачыста выехаў з Навагрудка да Канстанца на чале дэлегацыі з 300 прадстаўнікоў ВКЛ, Ноўгарада, Малдавіі і Вялікай Арды. У Канстанцы Р. Цамблак меў аўдыенцыю Папы рымскага Марціна V, выступіў з дзвюма прамовамі: «Прывітальнае слова папу Марціну V» і «Прывітальнае слова айцам Канстанцкага сабора» у якіх засведчыў свае, а таксама кар. Ягайлы і вял. кн. Вітаўта, жаданне ўніі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў і прапанаваў з мэтай яе заключэння склікаць агульны сабор прадстаўнікоў абодвух веравызнанняў. Але прамова Р. Цамблака не мела поспеху, на саборы ў першую чаргу абмяркоўвалася ўнутранаю рэформа каталіцкай царквы.Апошнія звесткі пра Р. Цамблака датуюцца 5 – 18.5.1418, калі ён знаходзіўся ў Кракаве, вяртаючыся з Канстанца ў Навагрудак. Пазнейшыя звесткі з крыніц кажуць ўжо пра памерлага Р. Цамблака. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Р. Цамблак не памер у 1419 г., а з-за пагроз і ганенняў часткi праваслаўных епіскапаў, якія не хацелі раздзелу Кіеўскай мітраполіі, пакінуў ВКЛ каля 1420 г. і з'ехаў у Малдавію, дзе пражыў у манастыры да 1450 г.

У розных краінах свету ён напісаў 40 твораў. На беларускіх землях напісаў каля 15 твораў розных жанраў: “Слова пахавальнае Яўфіму”, “Слова пахавальнае Дзімітрыю”, шэраг пропаведзяў, палемічны твор “Како держа веру немцы”, верш “На Успенне Багародзіцы”