Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Казакова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
91.42 Кб
Скачать

Адказы па гісторыі беларускай літаратуры XI – XV ст.

1 Пытанне: Перыядызацыя старабеларускай літаратуры

Развіццё старабеларускай літаратуры падзяляецца на 3 перыяды:

  1. Літаратурнае Сярэднявечча, якое ахоплівае XIXV ст. У Сярэднявеччы мы вылучаем два этапы: ранняе Сярэднявечча (XIXIII ст. Галоўныя жанры літаратуры гэтага перыяду: летапісы, жыція, хаджэнні, урачыстае красамоўства. Вядучы літаратурны стыль – стыль манументальнага гістарызму) і позняе Сярэднявечча (XIVXV ст. Традыцыйныя жанры. Узнікаюць першыя беларуска-літоўскія летапісы. Другі паўднёва-славянскі ўплыў у літаратуры. Цамблак. Галоўны стыль – экспрэсіўна-эмацыянальны).

  2. Адраджэнне – XVI ст. У гэты перыяд развіваецца гуманізм, цікавасць да асобы чалавека. Характэрна і тое, што ў Рэнесансе ёсць два этапы: ранні Рэнесанс (першая палова XVI ст. Яму характэрны хрысціянскі ўніверсалізм – культура грунтуецца на веры ў рэальнасць гармоніі паміж саслоўямі. Для гэтага этапу характэра спалучэнне антычнай і сярэднявечнай хрысціянскай эстэтыки) і позні Рэнесанс (другая палова XVI – пачатак XVII ст. Для гэтага этапу характэрна ідэалагічная, рэлігійная і літаратурна-публіцыстычная барацьба). М. Р. Чорны ў 1553 годзе ў Бярэсце заснаваў друкарню і выдаў Берасцейскую ўнію. На беларускай мове былі надрукаваны агульнадзяржаўныя статуты. Юрыдычная літаратурa XVI ст. грунтавалася на этыцы рэнесансавага гуманізму, на канцэпцыі агульнай згоды ў грамадстве. У гэты час выдадзена Метрыка ВКЛ. Гэта збор найважнейшых матэрыялаў, якія выдаваліся ад імя вялікага князя і яго ўрадаў (бестэрмінова захоўваліся).

  3. Барока – XVII ст. Эстэтыка Барока заснавана на проціпастаўленні ідэальнага ці цялеснага. Мастацтва Барока вызначаецца эмацыянальным напружаннем, складанымі выяўленчымі сродкамі, імкненнем да сінтэтычнасці жанраў. У беларускай літаратуры гэта ананімныя творы і творы С. Полацкага. (Палемічная літаратура – публіцыстычная літаратура Беларусі і Украіны пераважна ў ХVІ – ХVІІ ст., у якой узнімаліся вострыя праблемы сацыяльна-палітычнага жыцця, дагматыкі, гісторыка-культурных працэсаў у дзяржаве.) Асветнікі і пісьменнікі: С. Будны “Аб свецкай уладзе”, Андрэй Волан “Пра палітычную або грамадзянскую свабоду”, І. Пацей і інш.

2 Пытанне: Спецыфічныя асаблівасці старабеларускай літаратуры

Спецыфічныя асаблівасці старабеларускай літаратуры: