Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Praktyka.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
186.62 Кб
Скачать

Палажэнне аб рэйтынгавай сістэме на кафедры гісторыі беларусі і паліталогіі бдту.

Рэйтынгавая сістэма ацэнкі ведаў, уменняў і навыкаў студэнтаў уяўляе сабой інтэгральную ацэнку вынікаў іх вучобы ў семестры па дысцыпліне. Мэта рэйтынгавай ацэнкі: стымуляваць вучэбна- пазнавальную і інш. віды дзейнасці студэнтаў сродкам паэтапнага ацэньвання розных відаў работ для павышэння якасці вывучэння і засваення матэрыялу; матываваць студэнтаў да сістэмнай працы ў працэсе атрымання ведаў і засваення вучэбнага матэрыялу на працягу ўсяго семестра; павысіць аб'ектыўнасць выніковай адзнакі, узмацніўшы яе залежнасць ад вынікаў штодзённай працы студэнтаў на працягу семестра.

У рэйтынгавую сістэму па інтэграванаму модулю “Гісторыя” ўваходзяць наступныя формы бягучага кантролю:

  • Наведванне лекцый

  • Наведванне практычных заняткаў

  • Наяўнасць канспекта лекцый і канспекта семінарскіх заняткаў

  • Выступленні на семінарскіх занятках

  • Колькасць нездавальняючых адзнак

  • Дадатковая праца ( рэферат, прэзентацыя, праект)

  • Кантрольныя работы

  • Тэсты

  • Атэстацыя

  • Здача тэарэтычнага мінімуму

Разлік канчатковай адзнакі адбываецца па наступнай схеме: уся праца студэнтаў на працягу году падзяляецца на тры ўмоўныя блокі – навучальна-арганізацыйны, навучальна-пазнавальны і навукова-даследчы, за кожны від дзейнасці налічваецца адпаведная колькасць балаў.

Балы за навучальную-арганізацыйная дзейнасць: за кожнае наведванне лекцыйнага і практычнага занятку студэнту залічваецца па аднаму балу, за кожны занятак прапушчаны без уважлівых абставін – здымаецца па аднаму балу; у залежнасці ад паўнаты і акуратнасці вядзення, ад аднаго да дзесяці балаў можа быць ацэнены канспект лекцый і канспект семінарскіх заняткаў; уключаюцца балы за бягучую атэстацыю па дысцыпліне.

Балы за навучальна-пазнавальную дзейнасць: налічаюцца балы ў адпаведнасці з адзнакай атрыманай на практычных занятках, пры гэтым, адмоўныя балы (1,2 і 3) залічваюцца як (-9), (-8) і (-7) адпаведна; па дзесяцібальнай сістэме, залічваюцца балы за канспектаванне дадатковай літаратуры, напісанне дакладаў, рэфератаў і эсэ; адзнака па выніковаму кантролю (тэсціраванню), здачы тэарэтычнага мінімуму а так сама выканання заданняў у час КСПС.

Балы за навукова-даследчую дзейнасць: паколькі дадзены від працы найбольш складаны і патрабуе значнай колькасці часу, то тут за кожны від дзейнасці, у залежнасці ад яе складанасці можа быць налічана да трыццаці балаў. Сюды уключаюцца наступныя віды дзейнасці: падрыхтоўка прэзентацый і праектаў; выступленне на студэнцкай канферэнцыі; удзел у студэнцкіх навуковых конкурсах; іншыя віды навукова-творчай дзейнасці.

Трэба заўважыць, што за затрымку выканання задання, без уважлівых абставін, ці за спробу выдаць за сваю чужую работу, выкладчык мае права ўвесці сістэму штрафаў у адпаведнасці ад шкалы ацэньвання, таго ці іншага віду працы. Так сама за датэрміноваю здачу , ці за высокую якасць выкананай працы, могуць налічацца прэміяльныя балы.

Падвядзенне вынікаў. Напрыканцы навучання, па кожнаму віду дзейнасці ажыццяўляецца падлік балаў, якія потым сумуюцца.

Калі студэнт, атрымлівае 100 і вышэй балаў, (пры умове што студэнт прыняў удзел у ва ўсіх трох відах дзейнасці ), кафедрай можа быць прапанавана выставіць выдатную адзнаку студэнту без здачы выніковай атэстацыі (экзамену).

Ва ўсіх астатніх выпадках атрыманыя балы, зноў пераводзяцца ў дзесяцібальную сістэму. Выніковая адзнака выстаўляецца як сярэдняе арыфметычнае, ад адзнакі атрыманай на экзамене і інтэгральнай рэйтынгавай адзнакі.

94

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]