Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Praktyka.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
186.62 Кб
Скачать

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ

Кафедра гісторыі Беларусі і паліталогіі

Гісторыя

вучэбна-метадычны дапаможнік для арганізацыі самастойнай працы студэнтаў усіх спецыяльнасцяў БДТУ

МІНСК 2014.

уДК

ББК

Аўтар: кандыдат гістарычных навук А. А. Райчонак.

Рэцэнзенты:

А. А. Райчонак

Гісторыя. Вучэбна-метадычны дапаможнік для арганізацыі самастойнай працы студэнтаў усіх спецыяльнасцяў БДТУ. Мн., БГТУ, 2014. –с.

Выданне уключае у сябе вучэбна-метадычныя матэрыялы для падрыхтоўкі студентаў практычных і семінарскіх заняткаў, пытанні для самакантролю, тэматыку дакладаў, рэфератаў і паведамленняў, тэставыя заданні, метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі самастойнай працы студэнтаў а так сама слоўнік гістарычных тэрмінаў.

Зборнік разлічаны на студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцяў якія вывучаюць інтэграваны модуль “Гісторыя”, аспірантаў, выкладчыкаў вышэйшай школы.

© БГТУ

© Райчонак А.А.

ЗМЕСТ

Уводзіны……………………………………………………………...

3

Агульныя метадычныя рэкамендацыі да ўсяго курса…………...….5

Змест інтэграванага модуля "Гісторыя"…………………………..….8

Прыкладны тэматычны план інтэграванага модуля “гісторыя”……14

Тэматычны план лекцый інтэграванага модуля гісторыя па дысцыпліне «Гісторыя беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацый»……………………………………………………………15

Тэматычны план і змест семінараў інтэграванага модуля гісторыя па дысцыпліне «Гісторыя беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацый»……………………………………………………………18

Пералік пытанняў інтэграванага модуля гісторыя што выносяцца на самастойнае вывучанне студэнтамі…………………………………..41

Інфармацыйныя матэрыялы да некаторых тэм якія выносяцца на самастойнае вучэнне……………………………………………………43

Слоўнік тэрмінаў……………………………………………………..44

Метадычныя рэкамендацыі па напісанню рэферата………………..55

Літаратура да усяго курса…………………………………………….58

Прыклады тэставых заданняў для самастойнай падрыхтоўкі студэнтаў………………………………………………………………..71

Вытрымка з Палажэння аб самастойнай працы студэнтаў БДТУ на кафедры гісторыі беларусі і паліталогіі………………………………..90

Палажэнне аб рэйтынгавай сістэме на кафедры гісторыі беларусі і паліталогіі БДТУ……………………………………………………………..94

Уводзіны

Дадзены дапаможнік разлічаны на студэнтаў якія вывучаюць ітэграваны модуль “Гісторыя” у тэхнічных ВНУ. Заданні сабраныя ў зборніку павінны дапамагчы студэнту як пад час аўдыторных заняткаў так і пры самастойнай працы, больш поўна і глыбока засвоіць неабходны матэрыял.

Вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны для арганізацыі семінарскіх заняткаў і самастойнай работы студэнтаў 1-га курса ўсіх факультэтаў БДТУ па ітэграванаму модулю “Гісторыя”. Задача гэтай навучальнай дысцыпліны – набыццё студэнтамі ведаў пра складаны шлях беларускага народа ад глыбокай старажытнасці да нашых дзён, асэнсаванне асноўных заканамернасцяў гістарычнага працэсу на беларускіх землях, авалоданне культурай гістарычнага мыслення. Адначасова вывучэнне ў тэхнічнай ВНУ айчыннай гісторыі мае на мэце фарміраванне ў студэнтаў прынцыповай грамадзянскай пазіцыі, пачуцця патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, выхаванне асобы, якая валодае высокімі маральнымі якасцямі і здольная да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснага грамадства.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:

ведаць асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, сутнасць фарма-цыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да даследавання гісторыі; найбольш значныя гістарычныя факты, падзеі, асобы, даты; разумець ролю і месца айчыннай гісторыі ў еўрапейскім і сусветным цывілізацыйным працэсе;

умець характарызаваць асноўныя этапы станаўлення цывілі-зацыі на беларускіх землях; формы і асаблівасці беларускай дзяржаўнасці ў розныя гістарычныя эпохі; галоўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, этнічнага, канфесійнага, культурнага развіцця Беларусі ў кантэксце еўрапейскай і сусветнай гісторыі;

умець аналізаваць супярэчнасці гістарычнага працэсу на розных яго этапах; прычыны, фактары і наступствы гістарычных з’яў; ролю класаў, сацыяльных груп, дзяржаўных інстытутаў, палітычных аб’яднанняў, асобных дзеячаў у канкрэтных гістарычных сітуацыях; альтэрнатыўныя варыянты грамадскага развіцця, барацьбу вакол пра-блем гістарычнага выбару ў лёсавызначальныя моманты гісторыі; шляхі станаўлення грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь, яе месца ў сучасным свеце;

набыць навыкі працы з дакументамі гістарычнага характару, навуковай і даведачнай літаратурай; фармулявання і абгрунтоўвання свайго пункту гледжання, вядзення дыскусіі на прадмет каштоўнасных адносін да грамадскіх з’яў мінулага і сучаснасці;

выпрацаваць палітычную, этнічную, рэлігійную талерантнасць і вопыт дасягнення кансенсусу на падставе ведаў айчыннай і сусветнай гісторыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]