Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Skhemy.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.9 Mб
Скачать

2. 2. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў

Асноўныя паняцці:

Індаеўрапейцы – плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў, размаўлялі на падобных мовах якія рас­ся­ля­лі­ся ў IV – III тыс. д. н. э. на вялікай тэрыторыі, у тым ліку ў Еўропе. Пасля змешвання іх з аўтухтоным насельніцтвам утварыліся групы плямён: балты, сла­вя­не, германцы.

Балты – група плямён і народаў індаеўрапейскага паходжання, якія размаўлялі на балтыйскіх мовах або дылектах. Да прыходу сла­вян за­ся­лялі Паў­ноч­ную і Ся­рэд­нюю Беларусь.

Славяне – плямёны індаеўрапейскага паходжання, продкі су­час­ных беларусаў, рускіх, украінцаў, палякаў, сербаў і іншыя ў VI – VII стст. засяляюць тэрыторыю Заходняй, Паўднёвай, Усходняй Еўропы.

Славянізацыя балтаў – павольны працэс збліжэння аўтухтонага ба­л­­ц­ка­га насельніцтва са славянскім, вынікам якога было канчатковае зліц­цё балтаў са славянамі.

Адметнасці

Крывічы

Дрыгавічы

Радзімічы

Тэрыторыя пражывання

Вярхоў’і Дняпра, Заходняй Дзвіны

Паміж рэкамі Пры­пяць і Заходняя Дзвіна

Пасожжа

Крыніцы вы­вучэння

Археалагічныя знаходкі, ле­та­піс «Апо­весць мінулых часоў»

Археалагічныя знаходкі, летапіс «Апо­­ве­сць мінулых часоў»

Археалагічныя

знаходкі, летапіс «Апо­весць мі­нулых часоў»

Паходжанне

назвы

1) Ад імя старэй­шыны рода – Крыў, Крывей­ша.

2) «Кроўныя» –блізкія па крыві;

3) Ад гарыстай (крывой) мяс­цо­васці

1) Ад слова «дрыг­ва» (балота).

2) Ад імя старэй­шы­ны рода, на­пры­клад Драг, Драгавіт

1) ад імя Радзім;

2) ад слова «Ра­дзіма».

3) «Родныя»

Першы ўс­па­мін у ле­тапісе

859 г.

1116 г.

885 г.

Працэс фар­міравання

Асіміляцыя сла­вянамі мясцовых балцкіх, заход­не­фінскіх пля­мён­. Суіснанне бал­ц­кіх і сла­вян­скіх элементаў. Па­дзел крывічоў на тры галіны: сма­ле­нскіх, пскоў­с­кіх і по­лацкіх кры­­вічоў

Папярэднікі – сла­вянскія плямёны пра­­­­ж­скай археала­гі­чнай культуры, ба­­лта-славянскай – банцэраўскай куль­туры. Суіс­на­ва­н­не ба­­­л­цкіх і сла­вя­н­скіх элементаў у матэ­рыя­льнай і духоўнай культуры

Папярэднікі – носьбіты кало­чынскай ар­хеа­лагічнай куль­туры, пазней – за­рубінецкай ку­льтуры. Суіс­на­ва­нне балцкіх і сла­вян­скіх эле­ме­нтаў у матэ­рыя­льнай і ду­хоў­най культуры

2. 3. Усходнеславянская супольнасць

Асноўныя паняцці:

Племянное княжанне – славянскі саюз плямён, у якім існавала княжацкая ўлада.

2. 4. Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і сацыяльна-эка­намічнае раз­­віццё беларускіх зямель у перыяд Ранняга Сярэд­ня­вечча. Феадальныя землеўладанне і гаспадарка

Асноўныя паняцці:

Феадальны лад – лад, заснаваны на прыватнай уласнасці на зям­лю, якая перадавалася па спадчыне, і выкарыстання працы свабодных або за­леж­ных сялян.

Феадалізм – адметны панаваннем натуральнай гаспадаркі, пе­ра­дачай зямлі і зама­ца­ван­нем да яе непасрэднага вытворцы.

Даніна – натуральны падатак (футра, мёд і г. д.), які плацілі князю падуладныя яму людзі.

Палюддзе – збор князем даніны з падуладнага яму насельніцтва.

Вотчынная форма землеўладання – давала права ўладальніку пра­даваць, дзяліць, падараваць, перадаваць па спадчыне зямлю разам з ся­лянамі, якія пражывалі на ёй.

Памесная форма землеўладання – прадугледжвала толькі права карыстання маёнткам за службу князю.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]